Белсат
15.5K subscribers
74.5K photos
23.4K videos
38 files
60.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🚬У Польшчы затрымалі 8 чалавек за кантрабанду цыгарэт з Беларусі

Сярод затрыманых — чатыры палякі і чатыры літоўцы. Некаторых арыштавалі, астатнім забаранілі пакідаць краіну, літоўцам забаранілі ўезд на пяць гадоў.

Сёлета ў Падляшшы ўжо выявілі кантрабанду на больш як 1,8 млн злотых (420 тыс. еўраў).

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
🎉17👌52
Белсат
⚡️У Менску маштабны збой у руху транспарту Праблемы здарыліся праз пашкоджанні кантактнай сеткі і закранулі дзясяткі маршрутаў на праспектах Дзяржынскага і Пушкіна, а таксама на вуліцах Багдановіча, Кальварыйскай, Чкалава і іншых. У асобных месцах рух…
🛑 «Менсктранс» патлумачыў, чаму ў горадзе масава спыняліся тралейбусы

У Менску адбываюцца збоі ў працы тралейбусаў праз пашкоджанні кантактнай сеткі. У «Менсктрансе» тлумачаць гэта складаным надвор’ем — пацяпленнем, ападкамі і саляным туманам.

Толькі за 12 лютага зафіксавалі 58 выпадкаў спынення руху. Раніцай 13 лютага тралейбусы не хадзілі на дзясятках маршрутаў у розных раёнах гораду.
🤡10😢3🤯1🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏠 🍫 Дом, які хочацца з'есці

Глядзіце, з чым працуе японскі цясляр 😋
10🔥7👏4🤡1
🇨🇺 Куба апынулася ў новым глыбокім крызісе праз спыненне паставак нафты і ціск з боку ЗША

На востраве масавыя адключэнні электраэнергіі, дэфіцыт паліва, рост цэн і праблемы з прадуктамі. Улады вымушаныя скарачаць працу транспарту, адпраўляць людзей у вымушаныя адпачынкі і закрываць школы раней.

ЗША ўвялі дадатковыя меры супраць краін, якія пастаўляюць нафту Кубе, і спадзяюцца дамагчыся змены ўлады ў Гаване. Эксперты папярэджваюць, што без новай нафты востраў можа сутыкнуцца з энергетычным калапсам ужо ў бліжэйшыя месяцы. Пры гэтым узмацненне ціску можа прывесці не толькі да пратэстаў, але і да гуманітарнага крызісу і новай хвалі рэпрэсій.

🔗 Поўны агляд на сітуацыю — па спасылцы

🔗 Без VPN
👏11🤬5🍌21😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚌 У Беларусі такіх засталося толькі тры

Паглядзіце на рарытэт з Салігорску 🔥
❤‍🔥11🤡3🆒32
🥶 Зіма не здаецца: краіну чакаюць моцны холад і снег

У бліжэйшыя дні чакаецца воблачнае надвор’е са снегам і мокрым снегам, месцамі з туманам і галалёдам. На дарогах магчымыя небяспечныя ўмовы праз галалёдзіцу і слабую мяцеліцу. Уначы тэмпература ў асобных раёнах можа апускацца да -20…-24 °C, удзень — трымацца ў межах -6…-13 °C. Сіноптыкі адзначаюць, што прагнозы далёка наперад менш дакладныя, але зіма пакуль не адступае. Паводле папярэдніх ацэнак, снежнае покрыва можа заставацца прынамсі да канца месяца.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
😢5🌚3🆒2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥞 Калі вам надакучылі звычайныя сняданкі, то гэты рэцэпт – для вас

Паглядзіце на новы трэнд!
11😁3
🎈Літоўскія памежнікі перахапілі 1520 пачак беларускіх цыгарэтаў

Да пакунку быў прычэплены GPS-трэкер. Паветраны шар з цыгарэтамі знайшлі ў Варэнскім раёне, распачата расследаванне.

Ад пачатку 2026 года ў Літве ўжо выявілі 45 такіх метэазондаў, агульны кошт канфіскаваных цыгарэт — каля 540 тысяч еўраў. За ўдзел у паветранай кантрабандзе затрымалі 22 чалавекі. Падобныя запускі фіксуюць таксама ў Польшчы і Латвіі.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

🔗Без VPN
🙏632🤬2
💥 У Менску зноўку буйная аварыя на тралейбуснай сетцы

Праз абрыў кантактнай сеткі на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага ўскладнены рух транспарту.

Назіраецца затор з боку вуліцы Матусевіча ў напрамку вуліцы Адоўеўскага. Таксама спыніліся тралейбусы № 10, 39, 47 і 77.
😢7🎉4
❤️ Вячорка пра ўдзел беларусаў у Мюнхенскай канферэнцыі: «Тут вырашаецца лёс Еўропы»

Упершыню на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбылася вялікая дыскусія, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі, з удзелам Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і журналісткі Ганны Любаковай.

Гаворка ішла не толькі пра палітвязняў і санкцыі, але і пра пагрозы бяспецы ўсёй Еўропы. Асобна ўздымалася тэма вайны ва Украіне і ролі рэжыму Лукашэнкі ў ёй. У Мюнхене таксама абмяркоўвалі будучыню Беларусі — якой яна можа стаць праз год, пяць і дзесяць.

🔗 Чаму гэтая канферэнцыя можа мець вырашальнае значэнне для краіны — чытайце далей у матэрыяле

🔗 Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26🤡6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎬 Гэты фільм у Беларусі знялі раней, чым «Кастуся Каліноўскага»

У 1926-м годзе пабачыла свет стужка «Прастытутка». Гэтае нямое кіно паказала сапраўднае жыццё вялікага гораду і яго цану.

Што менавіта пабачылі гледачы на экране і як гэта адлюстроўвала тагачасную рэчаіснасць, распавяла Кацярына Ваданосава.

🔺 Даведацца больш пра норавы 1920-х можна ў наша праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
20
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы. Беларускае пытанне ўключанае ў праграму форуму. Як заходнія краіны ўспрымаюць Беларусь? Якія пагрозы бачаць?

🔸 Раптоўная праверка боегатоўнасці: Лукашэнка раніцай прыбыў на 227-ы агульнавайсковы палігон (Барысаўскі раён). Чаму менавіта зараз і ці беларускае войска настолькі баяздольнае, наколькі дэманструюць вайсковыя чыноўнікі?

🔸 Пагрозаю нацыянальнай бяспецы Беларусі Абʼяднаны пераходны кабінет назваў нядаўнія словы Службы вонкавай выведкі Расеі і прэс-сакратаркі МЗС Расеі Марыі Захаравай. АПК чарговы раз заклікаў прадстаўнікоў функцыянальных беларускіх уладаў да дыялогу ў фармаце Круглага стала. Рэжым Лукашэнкі адрэагаваў заявамі пра рыхтаванне рэвалюцыі

🔸 Былую прадстаўніцу АПК падазраюць у махлярстве

🔸 У Менску спыняўся тралейбусны рух з-за пашкоджання кантактнай сеткі

🔸 У цягніку «Віцебск – Менск» жыхар Віцебскай вобласці ўдарыў нажом у шыю спадарожніка

🔸 Фільм Рыгора Азаронка не збірае залі

🔸 «ДыпСік» – кітайскі штучны інтэлект – самы папулярны ў беларусаў. Аднак наколькі яму можна давяраць персанальныя звесткі?

🔸 Беларускі і беларусы жадаюць атрымаць у падарунак на 14 лютага… практычныя рэчы – паход да стаматолага, генеральную прыборку, лядоўню паўфабрыкатаў. Як мяняюцца запыты ў грамадстве?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
62🤡2
🚫У Беларусі за год прызналі «экстрэмісцкімі» каля 1300 інфармацыйных матэрыялаў

Такія лічбы агучылі на пасяджэнні калегіі Генпракуратуры 13 лютага. Цяпер у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі ўжо амаль дзве тысячы старонак. Таксама пракуратура паведаміла, што праз суды спагнала каля 78 мільёнаў рублёў.

Акрамя гэтага, улады заявілі пра зніжэнне агульнай колькасці злачынстваў у параўнанні з мінулым годам. Адначасова за парушэнні ў сферы жывёлагадоўлі да адказнасці прыцягнулі больш за 9 тысяч чалавек, у тым ліку кіраўнікоў райвыканкамаў.

#рэпрэсіі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬14🤡73😡2
😡 У Гомлі зладзілі паказальны публічны разгляд справы аб высылцы двух замежных студэнтаў

Іх прывялі ў аўдыторыю ўніверсітэту імя Францішка Скарыны ў кайданках і з рукамі за спінай.

У міліцыі заявілі, што адзін з хлопцаў неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху. Другога адлічылі з універсітэту праз пропускі заняткаў і дрэнныя адзнакі, а таксама абвінавацілі ў парушэнні правілаў знаходжання ў Беларусі. Абодвух вырашылі дэпартаваць: аднаму забароняць уезд на год, другому — на чатыры гады.

Праваабаронцы лічаць такую форму «паказальнага разгляду» спосабам запалохвання.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
🤬17🤡62🍌1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Расея «рыхтуецца» да прэзідэнцкіх выбараў 2030 году ў Беларусі

І пужае афіцыйны Менск калектыўным Захадам, якія збірае групу «раззлаваных на Лукашэнку» на выбары 2030 года. З такой заявай выступіла Служба знешняй выведкі Расеі.

Пуцін намагаецца перашкодзіць кантактам Лукашэнкі з Доналдам Трампам ці нагадвае хто ў сапраўднасці трымае ўладу Лукашэнкі ў Беларусі?

Гэтую і іншыя тэмы ў новай праграме «Прасвет» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і аналітык Зміцер Міцкевіч.👈
🤬12🤡911🗿1
⚡️Еўразвяз падазрае былую прадстаўніцу АПК у буйным махлярстве

Гэта Таццяна Зарэцкая, якая кіруе ў Эстоніі стартапам Laava Tech OÜ, а некаторы час узначальвала эканамічную групу Аб'яднанага пераходнага кабінету.

Еўрапейская пракуратура падазрае Зарэцкую ў махлярстве з субсідыямі, праз што Еўразвяз страціў прыкладна на 450 тысячаў еўраў, піша dv.ee са спасылкай на Eesti Ekspress. Гаворка ідзе пра праект FarMind, на які Еўрапейская камісія ў 2021–2023 гадах выдзеліла каля 2,4 мільёна еўраў.

Зарэцкая стала прадстаўніцай АПК у эканоміцы і фінансах 9 верасня 2022 году, аднак менш як праз два месяцы сышла з пасады. З ейных словаў, прычынай сыходу стаў ціск на родных. Таксама ў той перыяд узніклі пытанні да паспяховасці кампаніі Зарэцкай, пра якія пісалі беларускія незалежныя медыі. 👈
😁11🤣6🎉211🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 13 лютага

✔️Прэзідэнт Украіны не будзе прымушаць свой народ прымаць несправядлівы мір

✔️Пратасевіч паказаў «запіс сакрэтных перамоваў» у Беластоку (не)

✔️У Менску маштабны збой у руху транспарту

✔️Тавары, зробленыя ў калоніях, прызналі «роднымі» і пачалі прасоўваць праз дзяржпраграму

✔️Макс Корж «моцна качне» ў Дзюсельдорфе

✔️Святлана Ціханоўская узяла ўдзел у сустрэчы Women Political Leaders

✔️Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею хоча вяртання Беларусі і Расеі

✔️У выканкамаў забіраюць права ствараць генпланы гарадоў

✔️У Польшчы затрымалі 8 чалавек за кантрабанду цыгарэт з Беларусі

✔️Літоўскія памежнікі перахапілі 1520 пачак беларускіх цыгарэтаў

✔️Вячорка пра ўдзел беларусаў у Мюнхенскай канферэнцыі: «Тут вырашаецца лёс Еўропы»

✔️ У Гомлі зладзілі паказальны публічны разгляд справы аб высылцы двух замежных студэнтаў

✔️ «Белавія» запускае чартарныя рэйсы на в’етнамскі курорт Да-Нанг


#рэпрэсіі

▫️Улады прадалі на аўкцыёне кватэру, у якой была зарэгістраваная Аляксандра Герасіменя

▫️ У Беларусі за год прызналі «экстрэмісцкімі» каля 1300 інфармацыйных матэрыялаў
5
☝️ «Белавія» да Да-Нанга давязе

Да-Нанг – гэта адзін з самых маляўнічых курортаў В’етнаму. Час палёту ў гэтую азіяцкую краіну складзе каля 10-11 гадзінаў. А кошты на туры складуць ад 2957 долараў з пражываннем у 4-зоркавым гатэлі да 3441 долараў у пяцізоркавым. Для заезду ў В’етнам віза беларусам не патрэбная, калі паездка будзе не даўжэйшая за 45 дзён.

Але беларускія праваабаронцы папярэджваюць пра небяспеку, нават калі беларусы могуць дазволіць сабе прэстыжны адпачынак. Ляцець у В’етнам і жыць там можа быць небяспечна для беларусаў, у дачыненні якіх ёсць рызыка палітычнага пераследу з боку спецслужбаў Беларусі. У В’етнаме быў затрыманы і перададзены ў Беларусь былы ваяр палка Каліноўскага Васіль Верамейчык. Улады Лукашэнкі прысудзілі  ваяру 13 гадоў пазбаўлення волі. 👈
🙈1031🤬1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Дзень закаханых 14 лютага: што любяць дарыць і прымаць?

Кветкі і айфоны, мядзведзікі і сэрцайкі ў беларусаў больш не ў «трэндзе»: сярод фаварытаў улюбёных падарункаў – генеральная прыборка.

Што яшчэ любяць дарыць і прымаць глядзіце ў рэпартажы праграмы «Аб'ектыў Белсат». 🌹
11
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Ці паўторыць ЗША венесуэльскі сцэнар на Кубе?

Новая нафтавая блакада ад ЗША можа стаць сур’ёзным ударам па кубінскаму рэжыму Што гэта можа значыць для «выспы свабоды» – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Маразы вяртаюцца ў Беларусь

Сабралі прагноз надвор’я, каб вы былі гатовыя да ўсяго. Падрабязнасці – на сайце (праз VPN).

🔺 У мясцовых уладаў забіраюць права ствараць генпланы гарадоў

Хто цяпер будзе вырашаць, што і дзе будаваць – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць
61
Былых палітвязняў прымушаюць пакінуць Беларусь за 48 гадзін

Тыя, хто застаўся, могуць атрымаць новую крымінальную справу.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», улады ставяць такія ўмовы для некаторых беларусаў, якія адбылі пакаранні па палітычных прычынах. Колькасць такіх выпадкаў застаецца невядомай.

Раней выданне «Наша Ніва» пісала, што палітвязняў у калоніях і на «хіміі» выклікаюць на гутаркі, каб высветліць, ці плануюць яны заставацца ў Беларусі пасля вызвалення. Такія прапановы гучаць і падчас гутаркаў аб памілаванні.
🤬252