Белсат
15.5K subscribers
74.5K photos
23.4K videos
38 files
60.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
⚡️У Лівіі загінуў беларускі пілот

Верталёт Мі-8 выконваў санітарны рэйс і разбіўся ноччу пры заходзе на пасадку на авіябазе Матан ас-Сара пры Куфры на поўдні краіны. На борце былі пяць чалавек, усе яны загінулі.

Telegram-канал «ОтВинта» са спасылкай на ўласную крыніцу сцвярджае, што правым пілотам санітарнага рэйсу быў грамадзянін Беларусі, а камандзірам паветранага судна – грамадзянін Расеі. Незалежнага пацверджання гэтай інфармацыі на момант публікацыі няма.

Прычыны катастрофы афіцыйна не агучаныя. Лівійскія ўлады пакуль не выступілі з заяваю пра здарэнне. 👈
👏5🤔3🎉31😢1🍌1
⚡️Беларуска везла ў Літву валізку савецкіх банкнотаў

На памежным пункце пропуску «Мядзінінкай» літоўскія мытнікі выявілі буйную партыю грошай з савецкай сімволікай і не пусцілі ў Літву.

У Літве распаўсюджванне, выкарыстанне або публічная дэманстрацыя сімволікі нацысцкай Германіі, СССР ці Літоўскай ССР забароненыя законам. Забарона распаўсюджваецца і на знакі ці выявы, якія могуць выкарыстоўвацца для прапаганды таталітарных рэжымаў, агрэсіі або злачынстваў супраць чалавечнасці. Такія прадметы не падлягаюць дэклараванню і ўвозу на тэрыторыю краіны.

За публічную дэманстрацыю таталітарнай сімволікі прадугледжаны штрафы для фізічных асоб ад 150 да 300 еўра. ☝️
12🤣51😁1😢1🤡1
☝️Алергія на холад: чаму ўзнікае, як распазнаць і ці можна вылечыць

Халадовая крапіўніца – рэдкая форма фізічнай алергіі. Захворванне можа паўстаць у любым узросце, але часцей дэбютуе ў 25-30 гадоў і часцей дыягнастуецца ў жанчын.

Халадовая крапіўніца – гэта сістэмная рэакцыя арганізма на нізкую тэмпературу. Яна выяўляецца на твары, нагах, сцёгнах – на любых участках, якія моцна застылі. Прычым сімптомы могуць з'яўляцца не толькі падчас холаду, але і пры саграванні.

Правакацыйнымі фактарамі могуць быць кантакт з халоднай вадой або снегам, купанне ў вадзе ніжэй 26 °C, ужыванне халодных напояў або марожанага. Вільготны вецер узмацняе праявы.

Як выяўляецца зімовая крапіўніца і як яе пазбегнуць раяць алерголагі.☝️
93😱3🤡1😭1
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Без раздзелаў Рэчы Паспалітай не было б беларускага народу і дзяржаўнасці?

Гісторык Аляксандр Пашкевіч адказаў на заяву дэпутата Вячаслава Даніловіча, што што без Расеі беларусы не адбыліся як нацыя.

🔸 Калеснікава справакавала «дыпламатычную» дыскусію

Былая палітзняволеная Марыя Калеснікава працягвае «даўбіць-даўбіць-даўбіць», што краіны Еўразвязу маюць размаўляць з Менскам і прызначыць амбасадараў у свае дыппрадстаўніцтвы ў Беларусі.

🔸 2025 – самы смяротны год для мірных жыхароў за час расейска-украінскай вайны

Агульная колькасць ахвяр – забітых і параненых – у 2025 годзе аказалася вышэй, чым за папярэдні 2024 год. Колькасць загінулых вырасла на 12%, а параненых – больш чым на 25%.
4
Прэзідэнт Украіны не будзе прымушаць свой народ прымаць несправядлівы мір

«Мы хочам скончыць вайну», – сказаў Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю The Atlantic, падкрэсліўшы, што гэта не азначае заключэнне пагаднення любой цаной.

Паводле яго, нават пасля чатырох гадоў інтэнсіўных баявых дзеянняў ён гатовы працягваць змаганне, калі гэта неабходна для забеспячэння справядлівага міру.

Ён таксама адзначыў, што аддасць перавагу ўвогуле не заключаць пагадненне, чым прымушаць жыхароў краіны прымаць нявыгадныя ўмовы.
34💯6🤣1😐1
🤡 Пратасевіч паказаў «запіс сакрэтных перамоваў» у Беластоку

«Размова з закрытай сустрэчы – без медыяў і камер. Там, дзе кажуць шчыра» – пракаментаваў прапагандыст запіс, зробленую «агентам КДБ».

Вось толькі сустрэча была зусім не «закрытая» і «сакрэтная». Ды і кожны мог яе запісаць.

Проста пачытайце, чым так хваляцца спецслужбы Лукашэнкі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤡35🤣8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украінскія беспілотнікі ўжо другую ноч наносяць удары па Валгаградскай вобласці

Гэтым разам пацярпеў прыватны дом: трох чалавек шпіталізавалі. Абломкі таксама ўпалі побач з жылымі дамамі.

Напярэдадні быў атакаваны арсенал ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны РФ у Валгаградскай вобласці. Паведамляецца, што ўдар быў нанесены ракетай «Фламінго».
🔥38🤔1👀1
Улады прадалі на аўкцыёне кватэру, у якой была зарэгістраваная Аляксандра Герасіменя

Таргі пачыналіся з 376,8 тысячы рублёў і ішлі да ночы. У выніку, нерухомасць аддалі за 661 285 рублёў.

Сама кватэра месціцца ў доме на вуліцы Філімонава ў Менску і мае чатыры пакоі. Агульная плошча жытла – 120,5 квадратных метраў.

Нагадваем, нерухомасць Герасімені была арыштаваная яшчэ ў 2022-м, калі спартоўку завочна асудзілі. Так званы суд прызначыў ёй 12 гадоў пазбаўлення волі за заклікі да санкцыяў супраць Беларусі.
🤬44😡91
⚡️У Менску маштабны збой у руху транспарту

Праблемы здарыліся праз пашкоджанні кантактнай сеткі і закранулі дзясяткі маршрутаў на праспектах Дзяржынскага і Пушкіна, а таксама на вуліцах Багдановіча, Кальварыйскай, Чкалава і іншых.

У асобных месцах рух не ажыццяўляўся больш за гадзіну. Акрамя тралейбусаў, часова спыняліся і электробусы на маршруце №103. У «Менсктрансе» папярэдзілі, што праз надвор’е магчымыя адхіленні ад раскладу і параілі ўлічваць гэта пры паездках.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
🎉7😢62🌚1
⚡️Тавары, зробленыя ў калоніях, прызналі «роднымі» і пачалі прасоўваць праз дзяржпраграму

Мэбля, драўляныя збудаванні, тэкстыльная прадукцыя, вырабленыя рукамі зняволеных, цяпер уключаныя ў праграму крэдытавання «На родныя тавары». Гэта інструмент дзяржаўнай падтрымкі «айчынных вытворцаў», якую на льготных умовах праводзіць «Беларусбанк».

Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што сістэма працы ў беларускіх калоніях носіць прымусовы характар і прыраўноўваецца да рабства. Гэта адна з найбольш распаўсюджаных і схаваных формаў парушэння правоў зняволеных у Беларусі.

У шэрагу калоніяў зняволеных выкарыстоўваюць таксама для вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння. Адмова ад працы ці невыкананне плана можа пацягнуць дысцыплінарныя спагнанні і пакаранне праз штрафны ізалятар. 👈

🔗 Чытаць без VPN
🤬224🤯2🗿1
⚡️Макс Корж «моцна качне» у Дзюсельдорфе

Беларускі музыка абвясціў пра буйны канцэрт у Нямеччыне на 26 чэрвеня на стадыёне Merkur Spiel-Arena ў Дусэльдорфе, разлічаным прыкладна на 65 тысячаў гледачоў. Пасля выступу прыхільнікам прапануюць далучыцца да паездкі ў Амстэрдам, што за 222 кіламетры ад Дусэльдорфу, каб працягнуць выходныя.

Новы анонс прагучаў пасля рэзананснага канцэрту Каржа ў Варшаве 9 жніўня 2025 года. Тады польская паліцыя затрымала 109 чалавек, з іх 13 беларусаў за правапарушэнні. 50 чалавек былі аштрафаваныя, некаторыя з затрыманых былі вымушаныя пакінуць Польшчу.

«Мы вельмі моцна… качнулі ў Варшаве», так Макс Корж пазней каментаваў падзеі.👈

🔗 Чытаць без VPN
🤡25🥴5🤣32🌚2
Святлана Ціханоўская узяла ўдзел у сустрэчы Women Political Leaders

Сустрэча адбылася ў межах Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі. Сярод удзельніц былі былыя і цяперашнія палітычныя лідаркі з розных краінаў, у тым ліку былая прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрыса Мэй.

Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць падтрымліваць дэмакратычныя рухі праз непрызнанне фальшывых выбараў, ізаляцыю дыктатур, дапамогу незалежным медыям і праваабаронцам, а таксама падтрымку сем’яў палітвязняў:

«Важна ціснуць на дыктатараў, адначасова прасоўваючы дэмакратычныя каштоўнасці. Я прашу вас проста збалансаваць гэты ціск падтрымкай людзей. Гэта так важна для тых змагароў за свабоду – адчуваць, што яны не адны, што іх не кінулі, што пра іх не забыліся»

– сказала яна.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Чытаць без VPN
38🤡10💯6🤷‍♂1❤‍🔥1🌚1
👆«Крэмль будзе задавальняць патрэбы Лукашэнкі настолькі, наколькі гэта магчыма»

Ці атрымлівае Лукашэнка ад Расеі ўсё, што хоча ў эканамічным плане і што можа стаць трыгерам для нестабільнасці ў Беларусі? Разбіраемся разам з палітычным аналітыкам Аляксандрам Фрыдманам і палітолагам Іванам Прэабражэнскім у нашай праграме «Двубой».

🎥 Цалкам праграму глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
🤯32
😡 IIHF: робяцца крокі для вяртання да спаборніцтваў каманд да 18 гадоў з Расеі і Беларусі

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею Люк Тардыф заявіў, што хоча вярнуць зборныя Беларусі і Расеі на турніры, з якіх іх выключылі праз агрэсію супраць Украіны. Ён адзначыў, што кожны дзень сачыць за падзеямі і спадзяецца на змены.

Тардыф лічыць, што вяртанне гэтых каманд зробіць чэмпіянаты свету больш цікавымі, аднак IIHF па-ранейшаму выконвае рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэту і ўлічвае пытанні бяспекі.

Ён таксама сказаў, што ўжо робяцца крокі для вяртання каманд да 18 гадоў:

«Мы надалей спрабуем арганізаваць іх вяртанне, бо гэта сям'я IIHF»


🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
🤬34😡62🤡2
💱 Курсы валютаў 13 лютага

Усе асноўныя валюты сёння пайшлі ўніз. Еўра адразу страціў 1.2 капейкі. Долар і расейскі рубель — саслабелі нязначна.

#курсывалютаў
😁6🌚21🤯1👻1
📺 Навіны за 9 хвілін

🔻 Лукашэнка паехаў на палігон: раптоўнае правяранне арміі Беларусі

🔻 Транспартны калапс у Менску, масавае спыненне трамваяў

🔻 Лебедзь учыніў затор на праспекце Машэрава

🔻 Гомельчукі ігнаруюць фільм Азаронка «Душа защитника»

🔻 У Барысаве заліла дом праз памперс

🔻 Беларуску не пусцілі ў Літву праз банкноты СССР

🔻 Алімпіяда-2026: беларуска Марыя Зуева – у дзясятцы мацнейшых

🔻 А1 блакуе Signal

🔻 Паштовыя скрынкі tut.by перастануць працаваць

🔻 Свята каханых 14 лютага – падстава для ашуканцаў: будзце асцярожныя!

Глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻
42
😡У выканкамаў забіраюць права ствараць генпланы гарадоў

У Беларусі пачалося грамадскае абмеркаванне зменаў у Кодэкс аб архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці. Хаця некаторыя прапановы карысныя — напрыклад, удакладненне тэрмінаў, лічбавізацыя атэстатаў і абарона археалагічных аб’ектаў — эксперты бачаць сур’ёзныя праблемы.

Паводле праекту, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва стане заказчыкам распрацоўкі генпланаў для гарадоў з насельніцтвам больш за 20 тысяч і для аграгарадкоў. Выканкамы губляюць магчымасць уплываць на мясцовыя планы, бо Міністэрства будзе прымаць асноўныя рашэнні.

Эксперты папярэджваюць, што гэта можа прывесці да канфліктаў у гарадской прасторы, зносу кварталаў і прасоўвання «элітных» праектаў за кошт патрэб жыхароў. Таксама ўрад атрымае права рэгуляваць арэнднае жыллё, што яшчэ больш абмяжуе мясцовы ўплыў.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
🤬131🔥1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Што б ні адбылося – ва ўсім вінаваты Франак»

Менавіта так галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай ацэньвае сваю палітычную ролю, і сцвярджае, што ён сам на гэта пагадзіўся. Што стаіць за такой пазіцыяй, ён распавёў у нашай праграме «Мне толькі спытаць».

🎥 Глядзіце інтэрв'ю цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
29🤡14😁5💯1
🚬У Польшчы затрымалі 8 чалавек за кантрабанду цыгарэт з Беларусі

Сярод затрыманых — чатыры палякі і чатыры літоўцы. Некаторых арыштавалі, астатнім забаранілі пакідаць краіну, літоўцам забаранілі ўезд на пяць гадоў.

Сёлета ў Падляшшы ўжо выявілі кантрабанду на больш як 1,8 млн злотых (420 тыс. еўраў).

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
🎉17👌52
Белсат
⚡️У Менску маштабны збой у руху транспарту Праблемы здарыліся праз пашкоджанні кантактнай сеткі і закранулі дзясяткі маршрутаў на праспектах Дзяржынскага і Пушкіна, а таксама на вуліцах Багдановіча, Кальварыйскай, Чкалава і іншых. У асобных месцах рух…
🛑 «Менсктранс» патлумачыў, чаму ў горадзе масава спыняліся тралейбусы

У Менску адбываюцца збоі ў працы тралейбусаў праз пашкоджанні кантактнай сеткі. У «Менсктрансе» тлумачаць гэта складаным надвор’ем — пацяпленнем, ападкамі і саляным туманам.

Толькі за 12 лютага зафіксавалі 58 выпадкаў спынення руху. Раніцай 13 лютага тралейбусы не хадзілі на дзясятках маршрутаў у розных раёнах гораду.
🤡10😢3🤯1🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏠 🍫 Дом, які хочацца з'есці

Глядзіце, з чым працуе японскі цясляр 😋
10🔥7👏4🤡1