Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін
▶️ Каб не дапусціць «венесуэльскага сцэнара»: Азаронак пра тое, чаму Лукашэнка ладзіць сакрэтную праверку арміі
🔻У Беларусі павялічылі бюджэт спажывецкага мінімуму
🔻 Жудаснае ДТЗ на М-7 каля Смаргоні: сутыкнуліся тры аўтамабілі
🔻Тры аўта сутыкнуліся ў Менску на Нямізе
🔻 Надзвычайнае здарэнне: згарэў чарговы «МАЗ» у Расеі ў Чэбаксарах
🔻 «Атлас» запусціў два новыя маршруты: «Варшава-Беласток-Горадня»
🔻 Пазняк: далучэнне ў Рады міру – карыснае для Беларусі. Пра палітку ЗША да Лукашэнкі
🔻 Перамовы ў Абу-Дабі: стрыманы аптымізм. Каментуе Уладзімір Зяленскі
🔻 Тэмы перамоваў Украіны і Расеі ў ААЭ: энергетычнае перамір’е?
🔻Чарговы ўдар па Украіне: ракеты і беспілотнікі па Кіеву
🔻Каля Горадні абвясцілі паляванне на ваўка
🔻Беларускія цяжкаатлеты будуць дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

❤6✍1❤🔥1
🇺🇸Белы дом апублікаваў мем з «пінгвінам-нігілістам» і Трампам, які хоча Грэнландыю
У сеціве стала папулярным відэа з пінгвінам, які наўмысна пакідае стаю і накіроўваецца да гор. На першы погляд мілая жывёлка ў спалучэнні з эпічнымі каментарамі дыктара выклікае пачуццё абсурду і экзістэнцыйнай роспачы. Відэа набрала больш за 5 млн праглядаў і 1 млн лайкаў, спарадзіўшы мноства мемаў.
Трэндам скарыстаўся і акаўнт Белага дому у сацсетцы X, апублікаваўшы мем з пінгвінам і Доналдам Трампам, які нясе сцяг ЗША да гары, дзе стаіць сцяг Грэнландыі.

🤯8🤡6❤3😢3😁1
🔒 Украіна, Расея і ЗША працягваюць перамовы ў закрытым фармаце
Абмяркоўваюцца дакументы, якія датычаць тэрыторый, гарантый і іншых пытанняў. Reuters адзначае, што учорашні дзень прайшоў без бачных вынікаў і прарыву не чакаюць і сёння.
«Кіеў знаходзіцца пад нарастаючым ціскам з боку ЗША з мэтай дасягнення мірнага пагаднення», – адзначае Reuters. Расея настойвае на перадачы Данбаса пад свой кантроль, а Украіна катэгарычна супраць.
Таксама ёсць непацверджаныя звесткі, што ЗША абураныя расейскімі ўдарамі па Кіеве і наваколлі.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы

❤7🥱5🤔3🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥹 Беларус расчуліў тыкток добрым учынкам
Сапраўдны прыклад таго, што свет трымаецца на добрых людзях 🫶

❤38🔥5🤡4🤨1
🚚 Беларускія перакупы палююць на кіндэры серыі «Stranger things» у Польшчы
Знакамітае шакаладнае яйка з сюрпрызам з лімітаванай серыі паводле папулярнага серыялу не прадаецца ў Беларусі. Але гэта не спыняе беларускіх калекцыянераў, таму і ўзнік рынак перакупаў.💵
Аляксей з Варшавы распавёў парталу «Мост» : «Я прайшоўся па некалькіх сетках, зноў заглянуў у Kaufland [сетка крамаў], дзе купляў раней. Полкі пустыя. Канкрэтна гэтай серыі – нідзе. Ствараецца ўражанне, што гэтыя яйкі мэтанакіравана скупляюць і вывозяць».
Хлопец вывучыў тэлеграм каналы і напаткаў шэраг запытаў на пакупку. Людзі замаўляюць праз мяжу яйкі скрынкамі і россыпам. 🚛
Байеры прапануюць яйкі па $3–3,5 за штуку, тады як у польскіх крамах яшчэ нядаўна яны каштавалі каля $1,7.
Знакамітае шакаладнае яйка з сюрпрызам з лімітаванай серыі паводле папулярнага серыялу не прадаецца ў Беларусі. Але гэта не спыняе беларускіх калекцыянераў, таму і ўзнік рынак перакупаў.
Аляксей з Варшавы распавёў парталу «Мост» : «Я прайшоўся па некалькіх сетках, зноў заглянуў у Kaufland [сетка крамаў], дзе купляў раней. Полкі пустыя. Канкрэтна гэтай серыі – нідзе. Ствараецца ўражанне, што гэтыя яйкі мэтанакіравана скупляюць і вывозяць».
Хлопец вывучыў тэлеграм каналы і напаткаў шэраг запытаў на пакупку. Людзі замаўляюць праз мяжу яйкі скрынкамі і россыпам. 🚛
Байеры прапануюць яйкі па $3–3,5 за штуку, тады як у польскіх крамах яшчэ нядаўна яны каштавалі каля $1,7.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈9❤4🤡4
🎨 Паглядзіце, як аднавілі капліцу Ажэшкаў
У вёсцы Закозель (Драгічынскі раён) 22 студзеня ўрачыста адкрылі адрэстаўраваную капліцу-пахавальню.
Яна была пабудавана ў 1839 годзе архітэктарам Францішкам Яшчалдам і спалучае рысы позняга класіцызму і неаготыкі. Пад будынкам знаходзіцца крыпта, дзе пахавана некалькі пакаленняў роду.
Рэстаўратары працавалі з 2019 года: аднавілі дах, вежкі, фасад, чыгунныя элементы, вітражныя вокны, брукаваную дарожку і ўнутраны дэкор, у тым ліку вытанчаную ляпніну на столі.

❤20👌5🔥4
🇱🇹 Літва прыпыніла афармленне грузавікоў на «Мядзінінкай»
Сёння днём у літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» (з беларускага боку — «Каменны Лог») часова спынілі афармленне фур.
Праблема — няспраўнасць мытных праграм на літоўскім баку. Афармленне легкавых аўто і аўтобусаў ідзе звычайна.
На «Каменным Лозе» ў чарзе каля 50 грузавікоў, у «Беняконі» фур няма. Перавознікам раяць планаваць паездкі з улікам затрымак.

❤8🤬2😢1
🐾 Менск запускае QR-бірулькі для згубленых жывёлінаў
Цяпер, калі ваш гадаванец згубіцца, любы мінак можа адсканаваць QR-код на бірульцы – і адразу ўбачыць вашы кантакты.
Код аўтаматычна паказвае месца знаходжання, а вы атрымліваеце званок або SMS з каардынатамі. Бірулька выглядае як маленькі адбітак лапкі (3 см) і чытаецца з метра.
Сэрвіс ужо тэстуецца ў Менску, плануецца пашырэнне па ўсёй краіне. Кошт – 25 рублёў, уключаючы абслугоўванне і абарону дадзеных.

❤15👌3
🌨 Снежныя штормы — новая рэальнасць?
Снежныя штормы і рэзкія маразы ў Беларусі становяцца звычайнай з’явай праз змены клімату. Эксперты тлумачаць, што глабальнае пацяпленне можа праяўляцца не толькі спёкай, але і моцнымі пахаладаннямі.
За апошнія гады экстрэмальныя з’явы надвор’я пачалі паўтарацца значна часцей, чым раней. У бліжэйшыя гады надвор’е ў краіне будзе больш непрадказальным, з частымі рэзкімі перападамі.
Асабліва гэта закране паўднёвыя рэгіёны, дзе могуць з’явяцца нават пясчаныя буры.🌪
Навукоўцы папярэджваюць, што да такіх умоваў давядзецца прыстасоўвацца.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

😱3❤1
Белсат
☝️ «Пабег дамоў» ад прапагандыстаў СМІ: маніпуляцыя і гульня на эмоцыях Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі пракаментаваў фільм БТ «Пабег дамоў», прысвечаны блогеру і журналісту з Бабруйску Уладзіміру Усеру, які памёр летась у шэлтары «Caritas» у Беластоку. У фільме…
🕊 Дачка Усера зняпраўдзіла чуткі прапаганды пра гвалтоўную смерць бацькі
Паводле яе словаў, прычына смерці афіцыйна ўстаноўленая і не завязаная з гвалтам. Яна паведаміла, што яе бацька памёр праз цяжкую форму дыябету, інсулінавую кому і сур’ёзныя сардэчна-сасудзістыя захворванні.
Усе гэтыя даныя, паводле дачкі, пацверджаныя дакументальна. Яна адзначыла, што з'яўляецца адзінай сваячкай Усера і атрымлівала ўсю афіцыйную інфармацыю. Таксама яна абвінаваціла блогера Анатоля Вайцяхоўскага ў распаўсюдзе ілжывых версіяў.

👌9❤7🆒1
🇺🇦 Перамовы ў Абу-Дабі працягнуць
Паводле Уладзіміра Зяленскага, бакі абмяркоўвалі магчымыя ўмовы завяршэння вайны і пытанні бяспекі:
Дамоўленасці публічна не агучылі, але перамоўнікі павінны перадаць вынікі ў свае сталіцы. Украіна заявіла пра гатовасць рухацца далей, калі будзе палітычная воля да прагрэсу.
Наступны раўнд сустрэч можа адбыцца ўжо на наступным тыдні.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
Паводле Уладзіміра Зяленскага, бакі абмяркоўвалі магчымыя ўмовы завяршэння вайны і пытанні бяспекі:
Вельмі цаню, што маецца ўсведамленне неабходнасці амерыканскага маніторынгу і кантролю за працэсам заканчэння вайны і гарантаваннем рэальнай бяспекі
Дамоўленасці публічна не агучылі, але перамоўнікі павінны перадаць вынікі ў свае сталіцы. Украіна заявіла пра гатовасць рухацца далей, калі будзе палітычная воля да прагрэсу.
Наступны раўнд сустрэч можа адбыцца ўжо на наступным тыдні.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🙏6😐4❤2🤬1
🦠 Якія хваробы эксперты лічаць галоўнымі пагрозамі 2026 года
Эксперты не чакаюць новай пандэміі, але папярэджваюць: эпідэмічных рызык становіцца больш. Грып і COVID-19 ужо не прыходзяць «хвалямі», а сталі пастаянным фонам, на якім кожны сезон можа быць цяжкім.
Адзёр, які лічылі хваробай мінулага, вярнуўся праз правалы ў вакцынацыі, а ў Еўропе зноў фіксуюць тысячы выпадкаў. Нават экзатычныя інфекцыі, як дэнге, усё часцей з’яўляюцца там, дзе іх раней не было, праз змяненне клімату і міграцыю людзей
🔗 Чаму адзёр застаецца адной з самых небяспечных інфекцыяў, што азначае «фонавая цыркуляцыя» вірусаў і наколькі Беларусь уразлівая да завозных хвароб — чытайце больш у матэрыяле

✍4😢1
🇷🇺📲 Чаму беларусы сцягваюць расейскі мэсэнджар MAX і чым гэта пагражае
Эксперты папярэджваюць: уся камунікацыя там фактычна даступная для расейскіх і беларускіх спецслужбаў.
🔗 Якая прычына папулярнасці праграмы, і якія дадзеныя яна збірае – чытайце каментар эксперта для «Белсата»

🤡9🤪6😡3❤2😐1🗿1🙉1
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Шакавальнае сведчанне пра маштаб арыштаў у справе «Гаюна». Рэпрэсіі і пытанне санкцыяў
🔸У Абу-Дабі завяршыўся раўнд перамоваў. Што вядома
🔸Жахлівая статыстыка з пажараў – усё больш смерцяў
🔸У Варшаве прэзідэнты Польшчы і Літвы ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863-1864. Удзельнічала ў цырымоніі і Святлана Ціханоўская
🔸У Лос-Анджалесе абʼявілі прэтэндэнтаў на прэмію Оскар
🔸Спартовы агляд: Правал зборнай Беларусі ў футзале, у Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы ў фехтаванні праз спартоўцаў з Беларусі ды Расеі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/DTjTTOTcCys

YouTube
Масавыя затрыманні! Сакрэтны палігон пад Рэчыцай. Хваля пажараў у Беларусі. Памяці Каліноўскага
Хваля пажараў у Беларусі. Сілавікі працягваюць масавыя затрыманні. Чаму не спыняюцца рэпрэсіі і ці будуць новыя вызваленні? Ціханоўская, Пазняк і Калеснікава агучылі розныя падыходы. Сакрэтны палігон пад Рэчыцай і паўстанне ў Беларусі і Кастусь Каліноўскі.…
❤6✍1☃1😐1