😳Шэдэўр ювелірнага мастацтва літаральна сплюшчаны
Французскі тэлеканал TF1 паказаў эксклюзіўныя кадры кароны імператрыцы Яўгеніі пасля таго, як яна вярнулася ў музей. Рэліквію выкралі з Галерэі Апалона падчас дзёрзкага рабавання Луўра 19 кастрычніка 2025 году. Злачынцы згубілі або выкінулі карону на суседняй вуліцы ў той жа дзень, нагадвае "Спадчына".
Карона – праца ювеліра Габрыэля Леманье, зробленая ў 1855 годзе спецыяльна для жонкі Напалеона III. Яна ўпрыгожана 2490 дыяментамі і 56 смарагдамі. Унікальнасць кароны яшчэ і ў тым, што яна шчасліва пазбегла распродажу французскіх каралеўскіх скарбаў у 1885 годзе, бо была прыватнай уласнасцю Яўгеніі. Пазней была выкуплена мецэнатам на аўкцыёне ў 1988-м і падорана Луўру.
Прэзідэнт музея Ларанс дэ Кар заявіла, што патрэбная далікатная рэстаўрацыя, але яна магчымая. ☝️

🤬15😢7❤2😱2🤣2😐2😡2
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 «Ары як конь, нараджай як кошка
Улады «пацешылі» беларусак у Год беларускай жанчыны ідэяй забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах. Як беларускі адрэагавалі на прапанову чыноўнікаў.
🔸 Чаго чакаць ад трохбаковай сустрэчы ЗША, Украіны і Расеі
Выглядае, што ў гэтым міратворчым аб'яднанні амерыканскі прэзідэнт можа рабіць стаўку больш на свае інтарэсы, чым на рэальнае ўрэгуляванне канфліктаў.
🔸 «Не верце ў беларускую абыякавасць»
Што гаварыў на сустрэчы ў Вільні палітык і былы палітвязень Павел Севярынец.

❤8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На фоне мірных перамоваў Расея нанесла масіраваны ракетна-дронавы ўдар па Украіне
▪️ У выніку атакі ў Кіеве вядома пра загінулага і чатырох пацярпелых. На левым беразе ўкраінскай сталіцы ўзніклі перабоі з цепла- і водазабеспячэннем.
▪️ У Харкаве дроны ўдарылі па жылых дамах. 14 чалавек, сярод іх дзіця, пацярпелі.
📍 Чытайце па спасылцы

🤬31😢3
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
Сёння пагаворым пра аварыі на цепласетках, «спажывецкі кошык», які не адпавядае рэальнаму жыццю, і палітычнае ўмяшанне ў працу ЖКГ.
Таксама гаворым пра мужчынскае здароўе, фізічную актыўнасць і спосабы выжыць у зімовых маразах.
Далучайцеся да нашага эфіру!

YouTube
Беларусы скардзяцца на жыццё: не хапае грошай! Лукашэнка ўзяўся за ваду ў батарэях / Белсат, навіны
Беларусы ўсё часцей скардзяцца на кошты і заробкі: грошай не хапае нават на базавыя патрэбы. У выпуску – пра аварыі на цепласетках, "спажывецкі кошык", які не адпавядае рэальнаму жыццю, і палітычнае ўмяшанне ў працу ЖКГ. Таксама гаворым пра мужчынскае здароўе…
❤5
🇩🇪 Нямеччына адмовіла ў прытулку расейскаму дэзерціру Георгію, які тройчы ўцякаў з фронту
Мужчыну мабілізавалі на вайну супраць Украіны ў верасні 2022 году. Ён уцёк з фронту, але яго злавілі і змясцілі ў «падвал для адмаўленцаў». Мужчына ўцякаў яшчэ двойчы і ўрэшце дабраўся да Нямеччыны.
Аналітыкі праекту «Прощай, Оружие» лічаць, што нямецкія чыноўнікі паставілі пад сумнеў існаванне катавальных падвалаў, у якіх незаконна ўтрымліваюць расейскіх вайскоўцаў, і палічылі, што пры вяртанні ў Расею Георгію і яго сям’і пагражае не больш як штраф.

🤬34🙈9🤡7😱2👌2❤1✍1
🪖У гомельскай вобласці пачалі будаваць вайсковы палігон коштам больш 500 млн рублёў
Будаўніцтва буйнога вайсковага палігона пачалі ў раёне чыгуначнай станцыі Якімаўка ў Рэчыцкім раёне — паведамляе «Флагшток».
Гэта пацвярджаюць звесткі з дзяржаўных закупак і спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць высечку лесу. Паводле тэндэраў, работы па высечцы лесу мусяць завяршыць да канца сакавіка 2026 году. У 2026 годзе на палігон плануюць выдаткаваць 15 мільёнаў рублёў, а асноўныя сродкі — у 2027–2028 гадах. Побач таксама будуецца вайсковы гарадок у раёне вёскі Прыбор.
Эксперты мяркуюць, што палігон звязаны з узмацненнем вайсковай прысутнасці на поўдні Беларусі пасля пачатку вайны ва Украіне.

🤬26🤔3❤2😱2😡2😨1🗿1
😢🇱🇻 Рэгулярныя аўтобусы ў Латвію — усё
Першым закрыюць маршрут «Рыга – Віцебск» — ён перастане працаваць з 1 лютага 2026 года. Улады не ўводзяць прамую забарону на паездкі, але не падаўжаюць ліцэнзіі перавозчыкам, і пасля іх заканчэння рэйсы проста спыняюцца. Зараз у Беларусь ездзяць дзве латвійскія кампаніі, але іх дазволы сканчаюцца ў розныя тэрміны ў 2026 годзе.
Пасля гэтага рэгулярных аўтобусных зносін паміж Латвіяй і Беларуссю не застанецца, тое самае тычыцца і рэйсаў у Расею. Раней улады тлумачылі гэтыя абмежаванні пытаннямі бяспекі і ростам нерэгулярных перавозак
🔗Падрабязнасці — па спасылцы

🤬10😢8👏4😡2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін
▶️ Каб не дапусціць «венесуэльскага сцэнара»: Азаронак пра тое, чаму Лукашэнка ладзіць сакрэтную праверку арміі
🔻У Беларусі павялічылі бюджэт спажывецкага мінімуму
🔻 Жудаснае ДТЗ на М-7 каля Смаргоні: сутыкнуліся тры аўтамабілі
🔻Тры аўта сутыкнуліся ў Менску на Нямізе
🔻 Надзвычайнае здарэнне: згарэў чарговы «МАЗ» у Расеі ў Чэбаксарах
🔻 «Атлас» запусціў два новыя маршруты: «Варшава-Беласток-Горадня»
🔻 Пазняк: далучэнне ў Рады міру – карыснае для Беларусі. Пра палітку ЗША да Лукашэнкі
🔻 Перамовы ў Абу-Дабі: стрыманы аптымізм. Каментуе Уладзімір Зяленскі
🔻 Тэмы перамоваў Украіны і Расеі ў ААЭ: энергетычнае перамір’е?
🔻Чарговы ўдар па Украіне: ракеты і беспілотнікі па Кіеву
🔻Каля Горадні абвясцілі паляванне на ваўка
🔻Беларускія цяжкаатлеты будуць дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

❤8✍1❤🔥1
🇺🇸Белы дом апублікаваў мем з «пінгвінам-нігілістам» і Трампам, які хоча Грэнландыю
У сеціве стала папулярным відэа з пінгвінам, які наўмысна пакідае стаю і накіроўваецца да гор. На першы погляд мілая жывёлка ў спалучэнні з эпічнымі каментарамі дыктара выклікае пачуццё абсурду і экзістэнцыйнай роспачы. Відэа набрала больш за 5 млн праглядаў і 1 млн лайкаў, спарадзіўшы мноства мемаў.
Трэндам скарыстаўся і акаўнт Белага дому у сацсетцы X, апублікаваўшы мем з пінгвінам і Доналдам Трампам, які нясе сцяг ЗША да гары, дзе стаіць сцяг Грэнландыі.

🤯8🤡6❤3😢3😁2
🔒 Украіна, Расея і ЗША працягваюць перамовы ў закрытым фармаце
Абмяркоўваюцца дакументы, якія датычаць тэрыторый, гарантый і іншых пытанняў. Reuters адзначае, што учорашні дзень прайшоў без бачных вынікаў і прарыву не чакаюць і сёння.
«Кіеў знаходзіцца пад нарастаючым ціскам з боку ЗША з мэтай дасягнення мірнага пагаднення», – адзначае Reuters. Расея настойвае на перадачы Данбаса пад свой кантроль, а Украіна катэгарычна супраць.
Таксама ёсць непацверджаныя звесткі, што ЗША абураныя расейскімі ўдарамі па Кіеве і наваколлі.

❤8🥱5🤔3🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥹 Беларус расчуліў тыкток добрым учынкам
Сапраўдны прыклад таго, што свет трымаецца на добрых людзях 🫶

❤39🔥6🤡4🤨2
🚚 Беларускія перакупы палююць на кіндэры серыі «Stranger things» у Польшчы
Знакамітае шакаладнае яйка з сюрпрызам з лімітаванай серыі паводле папулярнага серыялу не прадаецца ў Беларусі. Але гэта не спыняе беларускіх калекцыянераў, таму і ўзнік рынак перакупаў.💵
Аляксей з Варшавы распавёў парталу «Мост» : «Я прайшоўся па некалькіх сетках, зноў заглянуў у Kaufland [сетка крамаў], дзе купляў раней. Полкі пустыя. Канкрэтна гэтай серыі – нідзе. Ствараецца ўражанне, што гэтыя яйкі мэтанакіравана скупляюць і вывозяць».
Хлопец вывучыў тэлеграм каналы і напаткаў шэраг запытаў на пакупку. Людзі замаўляюць праз мяжу яйкі скрынкамі і россыпам. 🚛
Байеры прапануюць яйкі па $3–3,5 за штуку, тады як у польскіх крамах яшчэ нядаўна яны каштавалі каля $1,7.
Знакамітае шакаладнае яйка з сюрпрызам з лімітаванай серыі паводле папулярнага серыялу не прадаецца ў Беларусі. Але гэта не спыняе беларускіх калекцыянераў, таму і ўзнік рынак перакупаў.
Аляксей з Варшавы распавёў парталу «Мост» : «Я прайшоўся па некалькіх сетках, зноў заглянуў у Kaufland [сетка крамаў], дзе купляў раней. Полкі пустыя. Канкрэтна гэтай серыі – нідзе. Ствараецца ўражанне, што гэтыя яйкі мэтанакіравана скупляюць і вывозяць».
Хлопец вывучыў тэлеграм каналы і напаткаў шэраг запытаў на пакупку. Людзі замаўляюць праз мяжу яйкі скрынкамі і россыпам. 🚛
Байеры прапануюць яйкі па $3–3,5 за штуку, тады як у польскіх крамах яшчэ нядаўна яны каштавалі каля $1,7.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈9❤4🤡4
🎨 Паглядзіце, як аднавілі капліцу Ажэшкаў
У вёсцы Закозель (Драгічынскі раён) 22 студзеня ўрачыста адкрылі адрэстаўраваную капліцу-пахавальню.
Яна была пабудавана ў 1839 годзе архітэктарам Францішкам Яшчалдам і спалучае рысы позняга класіцызму і неаготыкі. Пад будынкам знаходзіцца крыпта, дзе пахавана некалькі пакаленняў роду.
Рэстаўратары працавалі з 2019 года: аднавілі дах, вежкі, фасад, чыгунныя элементы, вітражныя вокны, брукаваную дарожку і ўнутраны дэкор, у тым ліку вытанчаную ляпніну на столі.

❤20🔥5👌5