Белсат
15.6K subscribers
74K photos
23.2K videos
38 files
60.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
😳Шэдэўр ювелірнага мастацтва літаральна сплюшчаны

Французскі тэлеканал TF1 паказаў эксклюзіўныя кадры кароны імператрыцы Яўгеніі пасля таго, як яна вярнулася ў музей. Рэліквію выкралі з Галерэі Апалона падчас дзёрзкага рабавання Луўра 19 кастрычніка 2025 году. Злачынцы згубілі або выкінулі карону на суседняй вуліцы ў той жа дзень, нагадвае "Спадчына".

Карона – праца ювеліра Габрыэля Леманье, зробленая ў 1855 годзе спецыяльна для жонкі Напалеона III. Яна ўпрыгожана 2490 дыяментамі і 56 смарагдамі. Унікальнасць кароны яшчэ і ў тым, што яна шчасліва пазбегла распродажу французскіх каралеўскіх скарбаў у 1885 годзе, бо была прыватнай уласнасцю Яўгеніі. Пазней была выкуплена мецэнатам на аўкцыёне ў 1988-м і падорана Луўру.

Прэзідэнт музея Ларанс дэ Кар заявіла, што патрэбная далікатная рэстаўрацыя, але яна магчымая. ☝️
🤬15😢72😱2🤣2😐2😡2
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 «Ары як конь, нараджай як кошка

Улады «пацешылі» беларусак у Год беларускай жанчыны ідэяй забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах. Як беларускі адрэагавалі на прапанову чыноўнікаў.

🔸 Чаго чакаць ад трохбаковай сустрэчы ЗША, Украіны і Расеі

Выглядае, што ў гэтым міратворчым аб'яднанні амерыканскі прэзідэнт можа рабіць стаўку больш на свае інтарэсы, чым на рэальнае ўрэгуляванне канфліктаў.

🔸 «Не верце ў беларускую абыякавасць»

Што гаварыў на сустрэчы ў Вільні палітык і былы палітвязень Павел Севярынец.
8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На фоне мірных перамоваў Расея нанесла масіраваны ракетна-дронавы ўдар па Украіне

▪️ У выніку атакі ў Кіеве вядома пра загінулага і чатырох пацярпелых. На левым беразе ўкраінскай сталіцы ўзніклі перабоі з цепла- і водазабеспячэннем.

▪️ У Харкаве дроны ўдарылі па жылых дамах. 14 чалавек, сярод іх дзіця, пацярпелі.

📍 Чытайце па спасылцы
🤬32😢3
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»

Сёння пагаворым пра аварыі на цепласетках, «спажывецкі кошык», які не адпавядае рэальнаму жыццю, і палітычнае ўмяшанне ў працу ЖКГ.
Таксама гаворым пра мужчынскае здароўе, фізічную актыўнасць і спосабы выжыць у зімовых маразах.

Далучайцеся да нашага эфіру!
5
У Расейскіх Чэбаксарах згарэў аўтобус вядомай маркі🤗

Узгаранне адбылася 22 студзеня прыкладна 16:00. Загарэўся маторны адсек аўтобуса МАЗ.

Заўважыўшы дым, кіроўца экстранна спыніў транспарт і выпусціў пасажыраў. Абышлося без пацярпелых.
🔥24🎉5😢2🏆2😐1🤪1
🇩🇪 Нямеччына адмовіла ў прытулку расейскаму дэзерціру Георгію, які тройчы ўцякаў з фронту

Мужчыну мабілізавалі на вайну супраць Украіны ў верасні 2022 году. Ён уцёк з фронту, але яго злавілі і змясцілі ў «падвал для адмаўленцаў». Мужчына ўцякаў яшчэ двойчы і ўрэшце дабраўся да Нямеччыны.

Аналітыкі праекту «Прощай, Оружие» лічаць, што нямецкія чыноўнікі паставілі пад сумнеў існаванне катавальных падвалаў, у якіх незаконна ўтрымліваюць расейскіх вайскоўцаў, і палічылі, што пры вяртанні ў Расею Георгію і яго сям’і пагражае не больш як штраф.

📍 Чытайце па спасылцы
🤬35🙈9🤡7😱2👌211
🪖У гомельскай вобласці пачалі будаваць вайсковы палігон коштам больш 500 млн рублёў

Будаўніцтва буйнога вайсковага палігона пачалі ў раёне чыгуначнай станцыі Якімаўка ў Рэчыцкім раёне — паведамляе «Флагшток».

Гэта пацвярджаюць звесткі з дзяржаўных закупак і спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць высечку лесу. Паводле тэндэраў, работы па высечцы лесу мусяць завяршыць да канца сакавіка 2026 году. У 2026 годзе на палігон плануюць выдаткаваць 15 мільёнаў рублёў, а асноўныя сродкі — у 2027–2028 гадах. Побач таксама будуецца вайсковы гарадок у раёне вёскі Прыбор.

Эксперты мяркуюць, што палігон звязаны з узмацненнем вайсковай прысутнасці на поўдні Беларусі пасля пачатку вайны ва Украіне.
🤬26🤔32😱2😡2😨1🗿1
😢🇱🇻 Рэгулярныя аўтобусы ў Латвію — усё

Першым закрыюць маршрут «Рыга – Віцебск» — ён перастане працаваць з 1 лютага 2026 года. Улады не ўводзяць прамую забарону на паездкі, але не падаўжаюць ліцэнзіі перавозчыкам, і пасля іх заканчэння рэйсы проста спыняюцца. Зараз у Беларусь ездзяць дзве латвійскія кампаніі, але іх дазволы сканчаюцца ў розныя тэрміны ў 2026 годзе.

Пасля гэтага рэгулярных аўтобусных зносін паміж Латвіяй і Беларуссю не застанецца, тое самае тычыцца і рэйсаў у Расею. Раней улады тлумачылі гэтыя абмежаванні пытаннямі бяспекі і ростам нерэгулярных перавозак

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🤬10😢8👏5😡2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін

▶️ Каб не дапусціць «венесуэльскага сцэнара»: Азаронак пра тое, чаму Лукашэнка ладзіць сакрэтную праверку арміі

🔻У Беларусі павялічылі бюджэт спажывецкага мінімуму

🔻 Жудаснае ДТЗ на М-7 каля Смаргоні: сутыкнуліся тры аўтамабілі

🔻Тры аўта сутыкнуліся ў Менску на Нямізе

🔻 Надзвычайнае здарэнне: згарэў чарговы «МАЗ» у Расеі ў Чэбаксарах

🔻 «Атлас» запусціў два новыя маршруты: «Варшава-Беласток-Горадня»

🔻 Пазняк: далучэнне ў Рады міру – карыснае для Беларусі. Пра палітку ЗША да Лукашэнкі

🔻 Перамовы ў Абу-Дабі: стрыманы аптымізм. Каментуе Уладзімір Зяленскі

🔻 Тэмы перамоваў Украіны і Расеі ў ААЭ: энергетычнае перамір’е?

🔻Чарговы ўдар па Украіне: ракеты і беспілотнікі па Кіеву

🔻Каля Горадні абвясцілі паляванне на ваўка

🔻Беларускія цяжкаатлеты будуць дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
81❤‍🔥1
🇺🇸Белы дом апублікаваў мем з «пінгвінам-нігілістам» і Трампам, які хоча Грэнландыю

У сеціве стала папулярным відэа з пінгвінам, які наўмысна пакідае стаю і накіроўваецца да гор. На першы погляд мілая жывёлка ў спалучэнні з эпічнымі каментарамі дыктара выклікае пачуццё абсурду і экзістэнцыйнай роспачы. Відэа набрала больш за 5 млн праглядаў і 1 млн лайкаў, спарадзіўшы мноства мемаў.

Трэндам скарыстаўся і акаўнт Белага дому у сацсетцы X, апублікаваўшы мем з пінгвінам і Доналдам Трампам, які нясе сцяг ЗША да гары, дзе стаіць сцяг Грэнландыі.
🤯8🤡63😢3😁2
🔒 Украіна, Расея і ЗША працягваюць перамовы ў закрытым фармаце

Абмяркоўваюцца дакументы, якія датычаць тэрыторый, гарантый і іншых пытанняў. Reuters адзначае, што учорашні дзень прайшоў без бачных вынікаў і прарыву не чакаюць і сёння.

«Кіеў знаходзіцца пад нарастаючым ціскам з боку ЗША з мэтай дасягнення мірнага пагаднення», – адзначае Reuters. Расея настойвае на перадачы Данбаса пад свой кантроль, а Украіна катэгарычна супраць.

Таксама ёсць непацверджаныя звесткі, што ЗША абураныя расейскімі ўдарамі па Кіеве і наваколлі.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
8🥱5🤔3🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥹 Беларус расчуліў тыкток добрым учынкам

Сапраўдны прыклад таго, што свет трымаецца на добрых людзях 🫶
39🔥6🤡4🤨2
🚚 Беларускія перакупы палююць на кіндэры серыі «Stranger things» у Польшчы

Знакамітае шакаладнае яйка з сюрпрызам з лімітаванай серыі паводле папулярнага серыялу не прадаецца ў Беларусі. Але гэта не спыняе беларускіх калекцыянераў, таму і ўзнік рынак перакупаў.💵

Аляксей з Варшавы распавёў парталу «Мост» : «Я прайшоўся па некалькіх сетках, зноў заглянуў у Kaufland [сетка крамаў], дзе купляў раней. Полкі пустыя. Канкрэтна гэтай серыі – нідзе. Ствараецца ўражанне, што гэтыя яйкі мэтанакіравана скупляюць і вывозяць».

Хлопец вывучыў тэлеграм каналы і напаткаў шэраг запытаў на пакупку. Людзі замаўляюць праз мяжу яйкі скрынкамі і россыпам. 🚛

Байеры прапануюць яйкі па $3–3,5 за штуку, тады як у польскіх крамах яшчэ нядаўна яны каштавалі каля $1,7.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈94🤡4