☝️Памятаеце нарвежскую кампанію Yara? Яе прэзідэнт сустрэўся ў Давосе з Ціханоўскай
Свейн Турэ Хольсетэр запэўніў, што будзе ўзгадняць вяртанне Yara ў Беларусь з лідаркаю дэмакратычных сілаў. Некалі кампанія была адной з галоўных партнёраў «Беларуськалію», набываючы 10-15% яго гадавой вытворчасці.
📍Чытайце больш вось тут

belsat.eu
Буйны пакупнік калію заявіў, што вяртанне ў Беларусь будзе ўзгадняць з Ціханоўскай
Лідарка дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з калійнымі ўгнаеннямі з прэзідэнтам і CEO Yara International Свейнам Турэ Хольсетэрам падчас удзелу ў Сусветным эканамічным...
👏13🆒4🙈3❤2😁2👌1🤡1
🔸Музей Вольнай Беларусі прадубляваў частку калекцыі ў «онлайн» – алічбаваныя ажно 200 экспанатаў
Працэс адбываўся ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі і запатрабаваў шмат высілкаў. Напрыклад, 10-метровы бел-чырвона-белы сцяг аўтарства Марыі Грыц з прозвішчамі палітвязняў запатрабаваў ажно 40 асобных фотаздымкаў, каб надпісы на палатне былі чытэльныя.
🔍 Чытайце наш рэпартаж

❤20👌2😐2🙈2🆒2
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чарговы этап правярання баявой гатовасці, Лукашэнка сакрэтным загадам прывёў у гатовасць частку паблізу Латвіі. На НПЗ у Мазыры акрамя комплексу «Тор» закупляць яшчэ і сістэму апавяшчэння пагроз
🔸Камунальныя тарыфы вырастуць
🔸У Вільні хочуць закрыць беларускамоўную гімназію. Cпыталі аўтараў праекту: што адбываецца?
🔸Падлеткі купляюць на маркетплэйсах таблеткі для жывёлінаў і ўжываюць як наркотыкі. Якая небяспека і ці робяць нешта беларускія ўлады?
🔸Трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі. Госць «Студыі» – старшыня КХП-БНФ, рух «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк
🔸У Бруселі завяршылася так званая нефармальная сустрэча лідараў Еўразвязу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/TRJluRivaIs

YouTube
⚡️Армію ўзнялі ўначы: Лукашэнка рыхтуецца? Пазняк пра перамовы ў Давосе, будучыню Беларусі / Навіны
Сакрэтны загад Лукашэнкі, баявая гатоўнасць арміі, перамовы ЗША і Расеі, ціск на беларусаў за мяжой і новыя прапагандысцкія фэйкі.
У выпуску:
🔹 19-я механізаваная брыгада прыведзеная ў баявую гатоўнасць на Віцебшчыне
🔹 Мазырскі НПЗ закупляе сістэму апавяшчэння…

❤10✍2😡2
💬 «Я бачу маладых лідараў, якія прайшлі турмы, і ўпэўнены: яны будуць значна мацнейшымі і больш эфектыўнымі, чым цяперашнія чыноўнікі лукашэнкаўскай Беларусі»
У чацвер у Вільні адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам, падчас якой ён расказаў пра перажытае ў няволі за апошнія 5 гадоў, а таксама падзяліўся сваім поглядам на будучыню Беларусі ды адказаў на пытанні.
✍️ Падсумавалі галоўнае, што гучала на сустрэчы, у нашым рэпартажы
У чацвер у Вільні адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам, падчас якой ён расказаў пра перажытае ў няволі за апошнія 5 гадоў, а таксама падзяліўся сваім поглядам на будучыню Беларусі ды адказаў на пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤32😴2😢1🍌1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😎 Агент ЦРУ была блізка ад выкрыцця, але яе ўратаваў «полацкі акцэнт»
Чарговая адсылка да Беларусі з’явілася ў новым амерыканскім шпіёнскім серыяле 🫠

😁23❤8🤡5❤🔥2🙈2
🤺 Чэмпіянат Еўропы па фехтаванні перанеслі з Талліну ў Францыю, бо Эстонія не захацела даваць візы беларусам і расейцам
Спартоўцы з РБ і РФ выступаюць у нейтральным статусе, аднак гэта не стала пераканаўчым фактарам для эстонскага боку. У выніку турнір у балтыйскай краіны забралі.
👀 Чытайце таксама на сайце
Спартоўцы з РБ і РФ выступаюць у нейтральным статусе, аднак гэта не стала пераканаўчым фактарам для эстонскага боку. У выніку турнір у балтыйскай краіны забралі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
belsat.eu
Правядзенне чэмпіянату Еўропы па фехтаванні забралі ў Эстоніі праз спартоўцаў з Беларусі і Расеі
Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) паведаміла Саюзу фехтавання Эстоніі (EVL), што права правядзення чэмпіянату Еўропы, які павінен быў прайсці ў Талліне ў чэрвені, перададзенае Францыі, піша...
🤬13😁2🤡2❤1⚡1😐1
Белсат
💪 Улады Іспаніі будуць прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў Гэта вырашыць шмат пытанняў для людзей, якія жывуць за мяжой і не могуць прыехаць на радзіму. Офіс Святланы Ціханоўскай дамовіўся з іспанскім МЗС наконт гэтага яшчэ ў чэрвені 2025-га. Цяпер…
🇫🇷 Беларус з пратэрмінаваным пашпартам РБ атрымаў грамадзянства Францыі
Пра выпадак паведаміла юрыстка па адміністратыўным праве, правах замежнікаў і праве на прытулак Катрын Барэ. Падобна, што гэта першая падобная сітуацыя, якая можа стаць пазітыўным прэцэдэнтам для іншых нашых суайчыннікаў.
✍️ Чытайце падрабязней
Пра выпадак паведаміла юрыстка па адміністратыўным праве, правах замежнікаў і праве на прытулак Катрын Барэ. Падобна, што гэта першая падобная сітуацыя, якая можа стаць пазітыўным прэцэдэнтам для іншых нашых суайчыннікаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤42👏13🍾3😐1
💥 #галоўнае за 23 студзеня
✔️«Гэта ейная асабістая справа». Прэм'ер-міністарка Літвы адрэагавала на навіну пра пераезд Ціханоўскай з Вільні
✔️Тым часам былы міністр замежных справаў Літвы прызнаўся, што «адчуў здраду і злосць» праз зніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай
✔️Беларус з пратэрмінаваным пашпартам РБ атрымаў грамадзянства Францыі. Гэта першы падобны выпадак
✔️Музей Вольнай Беларусі прадубляваў частку калекцыі ў «онлайн» – алічбаваныя ажно 200 экспанатаў
✔️«У суседніх краінах адкрыецца новы папулярны кірунак медычнага турызму». Беларускі абмяркоўваюць ідэю забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах
✔️«Разбуры турмы муры». Жыхар Менску паказаў «закуліссе Валадаркі»
✔️«Не верце ў беларускую абыякавасць». Рэпартаж з Вільні, дзе адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам
✔️Польская паліцыя затрымала беларуску: ёй пагражае пакаранне захатні гвалт у дачыненні мужа
✔️Дзяржава вырашыла «ажывіць» падзабыты падатак. Вы маглі пра яго нават не чуць
✔️«Гэта закране менш за 15% абанентаў». Міністр сувязі супакойвае беларусаў, абураных лімітамі на «безлімітны» інтэрнэт
✔️Францыя следам за ЗША арыштавала танкер «ценявога флоту» Расеі
#рэпрэсіі:
▫️За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асуджаны былы начальнік следчага ўпраўлення Магілёва
▫️Стала вядома, што разам з журналістам Кірылам Пазняком (калісьці ён вёў онлайн-дэбаты Дудзінскага з Азаронкам) затрымалі і яго 20-гадовую дачку
▫️Лукашэнкаўцы ўзламалі тэлеграм-акаўнт журналіста Змітра Казакевіча. Сам ён не жыве ў Беларусі з 2021-га
✔️«Гэта ейная асабістая справа». Прэм'ер-міністарка Літвы адрэагавала на навіну пра пераезд Ціханоўскай з Вільні
✔️Тым часам былы міністр замежных справаў Літвы прызнаўся, што «адчуў здраду і злосць» праз зніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай
✔️Беларус з пратэрмінаваным пашпартам РБ атрымаў грамадзянства Францыі. Гэта першы падобны выпадак
✔️Музей Вольнай Беларусі прадубляваў частку калекцыі ў «онлайн» – алічбаваныя ажно 200 экспанатаў
✔️«У суседніх краінах адкрыецца новы папулярны кірунак медычнага турызму». Беларускі абмяркоўваюць ідэю забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах
✔️«Разбуры турмы муры». Жыхар Менску паказаў «закуліссе Валадаркі»
✔️«Не верце ў беларускую абыякавасць». Рэпартаж з Вільні, дзе адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам
✔️Польская паліцыя затрымала беларуску: ёй пагражае пакаранне за
✔️Дзяржава вырашыла «ажывіць» падзабыты падатак. Вы маглі пра яго нават не чуць
✔️«Гэта закране менш за 15% абанентаў». Міністр сувязі супакойвае беларусаў, абураных лімітамі на «безлімітны» інтэрнэт
✔️Францыя следам за ЗША арыштавала танкер «ценявога флоту» Расеі
#рэпрэсіі:
▫️За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асуджаны былы начальнік следчага ўпраўлення Магілёва
▫️Стала вядома, што разам з журналістам Кірылам Пазняком (калісьці ён вёў онлайн-дэбаты Дудзінскага з Азаронкам) затрымалі і яго 20-гадовую дачку
▫️Лукашэнкаўцы ўзламалі тэлеграм-акаўнт журналіста Змітра Казакевіча. Сам ён не жыве ў Беларусі з 2021-га
❤3🌚3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️Лукашэнка не есць Алёнку і цытуе незалежныя СМІ
«Набраў вагу» – Лукашэнка паскардзіўся свайму атачэнню, што так пра яго пішуць незалежныя медыі, якія ён па-ранейшаму грэбліва называе «беглымі».
Пад ліслівыя смяшкі сваіх стаўленікаў дыктатар прызнаўся, што ігнаруе рагачоўскую згушчонку, але пад'ядае шакалад са сваім «малышом».
З якім «малышом» і ці дапамагае ўзурпатару ягоная дыета? Гэтую і іншыя тэмы ў новай праграме «ПраСвет» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і аналітык Зміцер Міцкевіч. ☝️

😁8✍2❤2🙈2🗿2
☝️ Пабачыць Ярданію і... застацца на тры месяцы
Беларускія турысты змогуць перабываць у Ярданіі ўтрая даўжэй: раней знаходзіцца ў гэтай краіне магчыма было адзін месяц, але з 2026 году правілы змякчылі.
Такія падрабязнасці пра выгоды Ярданіі падае Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) у Беларусі. Колькі такі трохмесячны адпачынак будзе каштаваць для беларускіх працаўнікоў РСТА не паведамляе. ☝️

«Беларускія турысты могуць уязджаць у Ярданію паводле візы па прыбыцці, а ўжо з 10 сакавіка 2026 года аднаўляецца чартарны ланцужок «Інтэрсіці» і «Белавія» у Акабу. Ярданія валодае неацэнным рэсурсам Мёртвага мора, дзе размешчаныя клінікі, аздараўленчыя цэнтры і гатэлі, што маюць высокія рэйтынгі на Блізкім Усходзе».
Такія падрабязнасці пра выгоды Ярданіі падае Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) у Беларусі. Колькі такі трохмесячны адпачынак будзе каштаваць для беларускіх працаўнікоў РСТА не паведамляе. ☝️
❤5🤡4😐3🙏2
⚡️ Распачаліся трохбаковыя перамовы па спыненню вайны ва Украіне
Першая сустрэча прадстаўнікоў Украіны, Расеі і ЗША прайшла сёння ў Абу-Дабі – сталіцы Аб'яднаных арабскіх эміратаў.
Паводле Уладзіміра Зяленскага, падзея важная, але па выніках першага дня высновы рабіць рана.
Як паведамляюць дасведчаныя крыніцы, абмяркоўваюцца «параметры заканчэння вайны». ☝️

«Мы паглядзім, як размова пойдзе заўтра і якія будуць вынікі. Трэба, каб не толькі ўкраінскае жаданне было скончыць гэтую вайну, дасягнуць поўнай бяспекі, – каб і ў Расеі падобнае жаданне неяк усё ж нарадзілася», – падкрэслівае Уладзімір Зяленскі.
Як паведамляюць дасведчаныя крыніцы, абмяркоўваюцца «параметры заканчэння вайны». ☝️
❤11🤔10🥱2🤡1
😳Шэдэўр ювелірнага мастацтва літаральна сплюшчаны
Французскі тэлеканал TF1 паказаў эксклюзіўныя кадры кароны імператрыцы Яўгеніі пасля таго, як яна вярнулася ў музей. Рэліквію выкралі з Галерэі Апалона падчас дзёрзкага рабавання Луўра 19 кастрычніка 2025 году. Злачынцы згубілі або выкінулі карону на суседняй вуліцы ў той жа дзень, нагадвае "Спадчына".
Карона – праца ювеліра Габрыэля Леманье, зробленая ў 1855 годзе спецыяльна для жонкі Напалеона III. Яна ўпрыгожана 2490 дыяментамі і 56 смарагдамі. Унікальнасць кароны яшчэ і ў тым, што яна шчасліва пазбегла распродажу французскіх каралеўскіх скарбаў у 1885 годзе, бо была прыватнай уласнасцю Яўгеніі. Пазней была выкуплена мецэнатам на аўкцыёне ў 1988-м і падорана Луўру.
Прэзідэнт музея Ларанс дэ Кар заявіла, што патрэбная далікатная рэстаўрацыя, але яна магчымая. ☝️

🤬15😢7❤2😱2🤣2😐2😡2
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 «Ары як конь, нараджай як кошка
Улады «пацешылі» беларусак у Год беларускай жанчыны ідэяй забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах. Як беларускі адрэагавалі на прапанову чыноўнікаў.
🔸 Чаго чакаць ад трохбаковай сустрэчы ЗША, Украіны і Расеі
Выглядае, што ў гэтым міратворчым аб'яднанні амерыканскі прэзідэнт можа рабіць стаўку больш на свае інтарэсы, чым на рэальнае ўрэгуляванне канфліктаў.
🔸 «Не верце ў беларускую абыякавасць»
Што гаварыў на сустрэчы ў Вільні палітык і былы палітвязень Павел Севярынец.

❤8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На фоне мірных перамоваў Расея нанесла масіраваны ракетна-дронавы ўдар па Украіне
▪️ У выніку атакі ў Кіеве вядома пра загінулага і чатырох пацярпелых. На левым беразе ўкраінскай сталіцы ўзніклі перабоі з цепла- і водазабеспячэннем.
▪️ У Харкаве дроны ўдарылі па жылых дамах. 14 чалавек, сярод іх дзіця, пацярпелі.
📍 Чытайце па спасылцы

🤬32😢3
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
Сёння пагаворым пра аварыі на цепласетках, «спажывецкі кошык», які не адпавядае рэальнаму жыццю, і палітычнае ўмяшанне ў працу ЖКГ.
Таксама гаворым пра мужчынскае здароўе, фізічную актыўнасць і спосабы выжыць у зімовых маразах.
Далучайцеся да нашага эфіру!

Беларусы скардзяцца на жыццё: не хапае грошай! Лукашэнка ўзяўся за ваду ў батарэях / Белсат, навіны
Беларусы ўсё часцей скардзяцца на кошты і заробкі: грошай не хапае нават на базавыя патрэбы. У выпуску – пра аварыі на цепласетках, "спажывецкі кошык", які не адпавядае рэальнаму жыццю, і палітычнае ўмяшанне ў працу ЖКГ. Таксама гаворым пра мужчынскае здароўе…
❤5
🇩🇪 Нямеччына адмовіла ў прытулку расейскаму дэзерціру Георгію, які тройчы ўцякаў з фронту
Мужчыну мабілізавалі на вайну супраць Украіны ў верасні 2022 году. Ён уцёк з фронту, але яго злавілі і змясцілі ў «падвал для адмаўленцаў». Мужчына ўцякаў яшчэ двойчы і ўрэшце дабраўся да Нямеччыны.
Аналітыкі праекту «Прощай, Оружие» лічаць, што нямецкія чыноўнікі паставілі пад сумнеў існаванне катавальных падвалаў, у якіх незаконна ўтрымліваюць расейскіх вайскоўцаў, і палічылі, што пры вяртанні ў Расею Георгію і яго сям’і пагражае не больш як штраф.

🤬36🙈9🤡7😱2👌2❤1✍1