Белсат
📍Міністр аховы здароўя РБ анансаваў забарону правядзення абортаў у прыватных клініках Таксама міністра спыталі, ці будзе скарочаны тэрмін, у які жанчына можа па ўласным жаданні перапыніць цяжарнасць, з 12-ці да 9 тыдняў. 👀 Вось што ён адказаў
👨⚕️ «У суседніх краінах адкрыецца новы папулярны кірунак медычнага турызму»
Беларускія жанчыны не ў захапленні ад ініцыятывы забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах. Пачыталі, што яны пішуць з гэтай нагоды ў сацсетцы Threads.
«Белсат» таксама мае там акаўнт – падпісвайцеся, калі для вас гэта бяспечна.
👀 Чытайце матэрыял на старонцы
Беларускія жанчыны не ў захапленні ад ініцыятывы забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах. Пачыталі, што яны пішуць з гэтай нагоды ў сацсетцы Threads.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😡9😐8❤3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤦♂️ Падрыхтоўка да «мірнага неба»
Такое яно – дзяцінства некаторых беларускіх школьнікаў 💁🏻♂️

🤬26🤡26🥴3🙈2😨2❤1🆒1
😨 Польская паліцыя затрымала беларуску: ёй пагражае пакаранне за хатні гвалт у дачыненні мужа
Сабраныя доказы таго, што 38-гадовая жанчына «без прычыны распачынала сваркі, абражала мужа вульгарнымі і зняважлівымі словамі, цягала, штурхала, а таксама біла рознымі прадметамі, у тым ліку малатком, скалкай і малаточкам для мяса».
За такія разбуральныя для сям'і і для здароўя мужа паводзіны ёй пагражае да 5 гадоў зняволення.
📍Чытайце таксама на старонцы

🎉13🤣5😡5❤3😨3❤🔥1😢1🤡1🤗1
🤦🏻♂️ Дзяржава вырашыла «ажывіць» падзабыты падатак. Вы маглі пра яго нават не чуць
Дабрачыннае аб’яднанне «ЗООшанс» пацвердзіла чуткі аб тым, што ў ветэрынарных клініках (прынамсі ў Менску) Падатковая інспекцыя запытала спіс уласнікаў сабак, якія звярталіся па ветэрынарную дапамогу ў 2025 годзе.
І гэта было зроблена не проста так.
👀 Чытайце падрабязней
Дабрачыннае аб’яднанне «ЗООшанс» пацвердзіла чуткі аб тым, што ў ветэрынарных клініках (прынамсі ў Менску) Падатковая інспекцыя запытала спіс уласнікаў сабак, якія звярталіся па ветэрынарную дапамогу ў 2025 годзе.
І гэта было зроблена не проста так.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬10😡9🤡4❤1
👆Алесь Бяляцкі распавёў, як зняволеныя ў Беларусі ставяцца да цяперашняй палітычнай сітуацыі
Падчас размовы ў нашай праграме «Карані праблемаў», нобэлеўскі лаўрэат сказаў:
Бяляцкі таксама падкрэсліў важнасць еўраінтэграцыі для развіцця нашай краіны:
🎥 Цалкам размову глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

«Я зусім нядаўна з Беларусі, і меў кантакты з вельмі простымі людзьмі з розных куткоў Беларусі, з самым нізкім слоем беларускага грамадства. Ні адзін чалавек на сённяшні дзень не падтрымлівае той рэжым, які існуе! Яны не падтрымліваюць тыя правілы. Ні адзін чалавек мне казаў, што міліцыі далі вельмі шмат улады. І гэты ціск, які ідзе праз абмежаванне асабістых свабодаў, праз выбіванне грошаў там, дзе абавязаныя плаціць грошы, праз ЛТП. Самыя простыя людзі ўжо пачынаюць стагнаць і разумець, што гэта трэба нейкім чынам адбівацца ад гэтага ўсяго»
Бяляцкі таксама падкрэсліў важнасць еўраінтэграцыі для развіцця нашай краіны:
«Я думаю, што наша будучыня ў Еўрапейскім звязе, улічваючы, што мы гістарычна і былі часткай еўрапейскага кантынента, то мы павінны імкнуцца туды»
🎥 Цалкам размову глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
❤30😢3🙉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦌💰 Паліцыя Нью-Ёрку затрымала вельмі незвычайнага злачынцу
Кадры «рабавання», якое пайшло не па плане 🙊

❤8🙈6😐4😱1😢1
☝️Памятаеце нарвежскую кампанію Yara? Яе прэзідэнт сустрэўся ў Давосе з Ціханоўскай
Свейн Турэ Хольсетэр запэўніў, што будзе ўзгадняць вяртанне Yara ў Беларусь з лідаркаю дэмакратычных сілаў. Некалі кампанія была адной з галоўных партнёраў «Беларуськалію», набываючы 10-15% яго гадавой вытворчасці.
📍Чытайце больш вось тут

belsat.eu
Буйны пакупнік калію заявіў, што вяртанне ў Беларусь будзе ўзгадняць з Ціханоўскай
Лідарка дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з калійнымі ўгнаеннямі з прэзідэнтам і CEO Yara International Свейнам Турэ Хольсетэрам падчас удзелу ў Сусветным эканамічным...
👏15🆒5❤3🙈3😁2👌1🤡1
🔸Музей Вольнай Беларусі прадубляваў частку калекцыі ў «онлайн» – алічбаваныя ажно 200 экспанатаў
Працэс адбываўся ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі і запатрабаваў шмат высілкаў. Напрыклад, 10-метровы бел-чырвона-белы сцяг аўтарства Марыі Грыц з прозвішчамі палітвязняў запатрабаваў ажно 40 асобных фотаздымкаў, каб надпісы на палатне былі чытэльныя.
🔍 Чытайце наш рэпартаж

❤20👌2😐2🙈2🆒2
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чарговы этап правярання баявой гатовасці, Лукашэнка сакрэтным загадам прывёў у гатовасць частку паблізу Латвіі. На НПЗ у Мазыры акрамя комплексу «Тор» закупляць яшчэ і сістэму апавяшчэння пагроз
🔸Камунальныя тарыфы вырастуць
🔸У Вільні хочуць закрыць беларускамоўную гімназію. Cпыталі аўтараў праекту: што адбываецца?
🔸Падлеткі купляюць на маркетплэйсах таблеткі для жывёлінаў і ўжываюць як наркотыкі. Якая небяспека і ці робяць нешта беларускія ўлады?
🔸Трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі. Госць «Студыі» – старшыня КХП-БНФ, рух «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк
🔸У Бруселі завяршылася так званая нефармальная сустрэча лідараў Еўразвязу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/TRJluRivaIs

YouTube
⚡️Армію ўзнялі ўначы: Лукашэнка рыхтуецца? Пазняк пра перамовы ў Давосе, будучыню Беларусі / Навіны
Сакрэтны загад Лукашэнкі, баявая гатоўнасць арміі, перамовы ЗША і Расеі, ціск на беларусаў за мяжой і новыя прапагандысцкія фэйкі.
У выпуску:
🔹 19-я механізаваная брыгада прыведзеная ў баявую гатоўнасць на Віцебшчыне
🔹 Мазырскі НПЗ закупляе сістэму апавяшчэння…

❤10✍2😡2
💬 «Я бачу маладых лідараў, якія прайшлі турмы, і ўпэўнены: яны будуць значна мацнейшымі і больш эфектыўнымі, чым цяперашнія чыноўнікі лукашэнкаўскай Беларусі»
У чацвер у Вільні адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам, падчас якой ён расказаў пра перажытае ў няволі за апошнія 5 гадоў, а таксама падзяліўся сваім поглядам на будучыню Беларусі ды адказаў на пытанні.
✍️ Падсумавалі галоўнае, што гучала на сустрэчы, у нашым рэпартажы
У чацвер у Вільні адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам, падчас якой ён расказаў пра перажытае ў няволі за апошнія 5 гадоў, а таксама падзяліўся сваім поглядам на будучыню Беларусі ды адказаў на пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤33😴2😢1🍌1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😎 Агент ЦРУ была блізка ад выкрыцця, але яе ўратаваў «полацкі акцэнт»
Чарговая адсылка да Беларусі з’явілася ў новым амерыканскім шпіёнскім серыяле 🫠

😁23❤8🤡5❤🔥2🙈2
🤺 Чэмпіянат Еўропы па фехтаванні перанеслі з Талліну ў Францыю, бо Эстонія не захацела даваць візы беларусам і расейцам
Спартоўцы з РБ і РФ выступаюць у нейтральным статусе, аднак гэта не стала пераканаўчым фактарам для эстонскага боку. У выніку турнір у балтыйскай краіны забралі.
👀 Чытайце таксама на сайце
Спартоўцы з РБ і РФ выступаюць у нейтральным статусе, аднак гэта не стала пераканаўчым фактарам для эстонскага боку. У выніку турнір у балтыйскай краіны забралі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
belsat.eu
Правядзенне чэмпіянату Еўропы па фехтаванні забралі ў Эстоніі праз спартоўцаў з Беларусі і Расеі
Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) паведаміла Саюзу фехтавання Эстоніі (EVL), што права правядзення чэмпіянату Еўропы, які павінен быў прайсці ў Талліне ў чэрвені, перададзенае Францыі, піша...
🤬13😁2🤡2❤1⚡1😐1
Белсат
💪 Улады Іспаніі будуць прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў Гэта вырашыць шмат пытанняў для людзей, якія жывуць за мяжой і не могуць прыехаць на радзіму. Офіс Святланы Ціханоўскай дамовіўся з іспанскім МЗС наконт гэтага яшчэ ў чэрвені 2025-га. Цяпер…
🇫🇷 Беларус з пратэрмінаваным пашпартам РБ атрымаў грамадзянства Францыі
Пра выпадак паведаміла юрыстка па адміністратыўным праве, правах замежнікаў і праве на прытулак Катрын Барэ. Падобна, што гэта першая падобная сітуацыя, якая можа стаць пазітыўным прэцэдэнтам для іншых нашых суайчыннікаў.
✍️ Чытайце падрабязней
Пра выпадак паведаміла юрыстка па адміністратыўным праве, правах замежнікаў і праве на прытулак Катрын Барэ. Падобна, што гэта першая падобная сітуацыя, якая можа стаць пазітыўным прэцэдэнтам для іншых нашых суайчыннікаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤44👏13🍾3😐1
💥 #галоўнае за 23 студзеня
✔️«Гэта ейная асабістая справа». Прэм'ер-міністарка Літвы адрэагавала на навіну пра пераезд Ціханоўскай з Вільні
✔️Тым часам былы міністр замежных справаў Літвы прызнаўся, што «адчуў здраду і злосць» праз зніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай
✔️Беларус з пратэрмінаваным пашпартам РБ атрымаў грамадзянства Францыі. Гэта першы падобны выпадак
✔️Музей Вольнай Беларусі прадубляваў частку калекцыі ў «онлайн» – алічбаваныя ажно 200 экспанатаў
✔️«У суседніх краінах адкрыецца новы папулярны кірунак медычнага турызму». Беларускі абмяркоўваюць ідэю забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах
✔️«Разбуры турмы муры». Жыхар Менску паказаў «закуліссе Валадаркі»
✔️«Не верце ў беларускую абыякавасць». Рэпартаж з Вільні, дзе адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам
✔️Польская паліцыя затрымала беларуску: ёй пагражае пакаранне захатні гвалт у дачыненні мужа
✔️Дзяржава вырашыла «ажывіць» падзабыты падатак. Вы маглі пра яго нават не чуць
✔️«Гэта закране менш за 15% абанентаў». Міністр сувязі супакойвае беларусаў, абураных лімітамі на «безлімітны» інтэрнэт
✔️Францыя следам за ЗША арыштавала танкер «ценявога флоту» Расеі
#рэпрэсіі:
▫️За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асуджаны былы начальнік следчага ўпраўлення Магілёва
▫️Стала вядома, што разам з журналістам Кірылам Пазняком (калісьці ён вёў онлайн-дэбаты Дудзінскага з Азаронкам) затрымалі і яго 20-гадовую дачку
▫️Лукашэнкаўцы ўзламалі тэлеграм-акаўнт журналіста Змітра Казакевіча. Сам ён не жыве ў Беларусі з 2021-га
✔️«Гэта ейная асабістая справа». Прэм'ер-міністарка Літвы адрэагавала на навіну пра пераезд Ціханоўскай з Вільні
✔️Тым часам былы міністр замежных справаў Літвы прызнаўся, што «адчуў здраду і злосць» праз зніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай
✔️Беларус з пратэрмінаваным пашпартам РБ атрымаў грамадзянства Францыі. Гэта першы падобны выпадак
✔️Музей Вольнай Беларусі прадубляваў частку калекцыі ў «онлайн» – алічбаваныя ажно 200 экспанатаў
✔️«У суседніх краінах адкрыецца новы папулярны кірунак медычнага турызму». Беларускі абмяркоўваюць ідэю забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах
✔️«Разбуры турмы муры». Жыхар Менску паказаў «закуліссе Валадаркі»
✔️«Не верце ў беларускую абыякавасць». Рэпартаж з Вільні, дзе адбылася сустрэча з Паўлам Севярынцам
✔️Польская паліцыя затрымала беларуску: ёй пагражае пакаранне за
✔️Дзяржава вырашыла «ажывіць» падзабыты падатак. Вы маглі пра яго нават не чуць
✔️«Гэта закране менш за 15% абанентаў». Міністр сувязі супакойвае беларусаў, абураных лімітамі на «безлімітны» інтэрнэт
✔️Францыя следам за ЗША арыштавала танкер «ценявога флоту» Расеі
#рэпрэсіі:
▫️За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асуджаны былы начальнік следчага ўпраўлення Магілёва
▫️Стала вядома, што разам з журналістам Кірылам Пазняком (калісьці ён вёў онлайн-дэбаты Дудзінскага з Азаронкам) затрымалі і яго 20-гадовую дачку
▫️Лукашэнкаўцы ўзламалі тэлеграм-акаўнт журналіста Змітра Казакевіча. Сам ён не жыве ў Беларусі з 2021-га
❤3🌚3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️Лукашэнка не есць Алёнку і цытуе незалежныя СМІ
«Набраў вагу» – Лукашэнка паскардзіўся свайму атачэнню, што так пра яго пішуць незалежныя медыі, якія ён па-ранейшаму грэбліва называе «беглымі».
Пад ліслівыя смяшкі сваіх стаўленікаў дыктатар прызнаўся, што ігнаруе рагачоўскую згушчонку, але пад'ядае шакалад са сваім «малышом».
З якім «малышом» і ці дапамагае ўзурпатару ягоная дыета? Гэтую і іншыя тэмы ў новай праграме «ПраСвет» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і аналітык Зміцер Міцкевіч. ☝️

😁8✍2❤2🙈2🗿2
☝️ Пабачыць Ярданію і... застацца на тры месяцы
Беларускія турысты змогуць перабываць у Ярданіі ўтрая даўжэй: раней знаходзіцца ў гэтай краіне магчыма было адзін месяц, але з 2026 году правілы змякчылі.
Такія падрабязнасці пра выгоды Ярданіі падае Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) у Беларусі. Колькі такі трохмесячны адпачынак будзе каштаваць для беларускіх працаўнікоў РСТА не паведамляе. ☝️

«Беларускія турысты могуць уязджаць у Ярданію паводле візы па прыбыцці, а ўжо з 10 сакавіка 2026 года аднаўляецца чартарны ланцужок «Інтэрсіці» і «Белавія» у Акабу. Ярданія валодае неацэнным рэсурсам Мёртвага мора, дзе размешчаныя клінікі, аздараўленчыя цэнтры і гатэлі, што маюць высокія рэйтынгі на Блізкім Усходзе».
Такія падрабязнасці пра выгоды Ярданіі падае Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) у Беларусі. Колькі такі трохмесячны адпачынак будзе каштаваць для беларускіх працаўнікоў РСТА не паведамляе. ☝️
❤5🤡4😐3🙏2
⚡️ Распачаліся трохбаковыя перамовы па спыненню вайны ва Украіне
Першая сустрэча прадстаўнікоў Украіны, Расеі і ЗША прайшла сёння ў Абу-Дабі – сталіцы Аб'яднаных арабскіх эміратаў.
Паводле Уладзіміра Зяленскага, падзея важная, але па выніках першага дня высновы рабіць рана.
Як паведамляюць дасведчаныя крыніцы, абмяркоўваюцца «параметры заканчэння вайны». ☝️

«Мы паглядзім, як размова пойдзе заўтра і якія будуць вынікі. Трэба, каб не толькі ўкраінскае жаданне было скончыць гэтую вайну, дасягнуць поўнай бяспекі, – каб і ў Расеі падобнае жаданне неяк усё ж нарадзілася», – падкрэслівае Уладзімір Зяленскі.
Як паведамляюць дасведчаныя крыніцы, абмяркоўваюцца «параметры заканчэння вайны». ☝️
❤11🤔10🥱2🤡1
😳Шэдэўр ювелірнага мастацтва літаральна сплюшчаны
Французскі тэлеканал TF1 паказаў эксклюзіўныя кадры кароны імператрыцы Яўгеніі пасля таго, як яна вярнулася ў музей. Рэліквію выкралі з Галерэі Апалона падчас дзёрзкага рабавання Луўра 19 кастрычніка 2025 году. Злачынцы згубілі або выкінулі карону на суседняй вуліцы ў той жа дзень, нагадвае "Спадчына".
Карона – праца ювеліра Габрыэля Леманье, зробленая ў 1855 годзе спецыяльна для жонкі Напалеона III. Яна ўпрыгожана 2490 дыяментамі і 56 смарагдамі. Унікальнасць кароны яшчэ і ў тым, што яна шчасліва пазбегла распродажу французскіх каралеўскіх скарбаў у 1885 годзе, бо была прыватнай уласнасцю Яўгеніі. Пазней была выкуплена мецэнатам на аўкцыёне ў 1988-м і падорана Луўру.
Прэзідэнт музея Ларанс дэ Кар заявіла, што патрэбная далікатная рэстаўрацыя, але яна магчымая. ☝️

🤬15😢7❤2😱2🤣2😐2😡2