🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!
У сённяшнім выданні:
🔸 КДБ: Раман Пратасевіч працаваў на тэрыторыі шэрагу дзяржаваў у баявой абстаноўцы. Разам з экспертам разбіраем рэзанансныя заявы кіраўніка ведамства Івана Церцеля
🔸 Чым адметны новы кіраўнік Следчага камітэту Канстанцін Бычак?
🔸 Адказаў Коўлу і зрабіў выгляд, што яго не так зразумелі. Якое дачыненне да вызвалення палітвязняў мае Валер Цапкала?
🔸 Госць – праваабаронца і былы палітвязень Уладзь Лабковіч. З ім размаўляем пра ўмовы вызвалення, пра дарогу з турмы ва Украіну, пра ўзнаўленне з сям’ёй ды не толькі
🔸 Беларускі след у «справе Эпстайна». Каму фінансіст адпраўляў грошы ў Менск і хто яна, адная з самых блізкіх сябровак сексуальнага злачынцы?
🔸 Асобы года па версіі «Белсату» – Мікалай Статкевіч і Анджэй Пачобут. Вынікі году падводзім разам з галоўнай рэдактаркай нашага сайту Вольгай Ярохінай
🔸 Лукашэнка ляснуўся на лёд падчас хакейнага матчу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

YouTube
💥 Лукашэнка не змог падняцца! Планы Ціханоўскай. Правал Цапкалы. "Праца" Пратасевіча / Белсат
Заявы КДБ пра Рамана Пратасевіча, "Арэшнік" і двайнога агента Валерыя Васільца – аналіз з экспертамі. Каментары пра новага кіраўніка Следчага камітэту, вызваленне палітвязняў, ролю Валера Цапкалы і гісторыі тых, хто выйшаў на волю. Беларускі след у "справе…
❤12🔥3⚡1🙈1
💬 «Вельмі важна, што вы пра нас памятаеце, бо там рабілася ўсё, каб пра нас забылі»
Тыя, хто бачыў Аляксандра Фядуту да зняволення, наўрад ці пазналі б яго: моцна схуднелы, сутулаваты. Але манера трымацца, упэўнены тон, бескампрамісныя выказванні сведчылі: перад намі ўсё той жа Фядута.
Пабывалі на сустрэчы, якую з былым палітвязнем у суботу арганізавалі ў Варшаве, ды дзелімся сваімі ўражаннямі.
👀 Чытайце наш рэпартаж па спасылцы
Тыя, хто бачыў Аляксандра Фядуту да зняволення, наўрад ці пазналі б яго: моцна схуднелы, сутулаваты. Але манера трымацца, упэўнены тон, бескампрамісныя выказванні сведчылі: перад намі ўсё той жа Фядута.
Пабывалі на сустрэчы, якую з былым палітвязнем у суботу арганізавалі ў Варшаве, ды дзелімся сваімі ўражаннямі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25😢3🔥1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ШІ пераўтварыў менскае метро ў казачны Хогвартс ✨
Паглядзіце, як магла б выглядаць станцыя «Кастрычніцкая» ў сусвеце Гары Потэра🪄
Паглядзіце, як магла б выглядаць станцыя «Кастрычніцкая» ў сусвеце Гары Потэра
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤20🥴3🤷♂1🤡1🤨1😐1
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✍4❤3
Белсат
🤨 Прапагандысты АНТ абвінавацілі блогера Андрэя Павука ў працы на літоўскія спецлужбы і намеры «дэстабілізаваць краіну перад УНС» У сюжэце, які выйшаў у эфір дзяржаўнага каналу, расказваецца пра затрыманне мужчыны, якога Павук нібыта хацеў выкарыстаць у сваіх…
🕷Андрэй Павук узяўся змагацца з прапагандыстамі за сваё добрае імя
Пару тыдняў таму ў эфіры АНТ яго абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, накіраваных на зрыў Усебеларускага народнага сходу. Павук жа зрываць нічога не збіраўся – бо лічыць гэтае мерапрыемствавельмі смешным і вясёлым.
Маркаў атрымаў адлуп, намеснік генпракурора атрымаў загад завесці крымінальную справу, а шараговыя прапагандысты атрымалі добрую параду: заўсёды цікавіцца меркаваннем той асобы, пра якую ствараюць сюжэт.
☝️Глядзіце свежае выданне «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
Пару тыдняў таму ў эфіры АНТ яго абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, накіраваных на зрыў Усебеларускага народнага сходу. Павук жа зрываць нічога не збіраўся – бо лічыць гэтае мерапрыемства
Маркаў атрымаў адлуп, намеснік генпракурора атрымаў загад завесці крымінальную справу, а шараговыя прапагандысты атрымалі добрую параду: заўсёды цікавіцца меркаваннем той асобы, пра якую ствараюць сюжэт.
☝️Глядзіце свежае выданне «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
YouTube
Павук даў па лысіне Марату Маркаву за распаўсюджванне фэйкаў / Шухер-шоу
Канал АНТ выпусціў расследаванне пра Павука, у галоўнай ролі – ГУБАЗіК. Андрэй паскардзіўся ў міліцыю, Марату Маркаву ў Мінінфармацыі, намесніку генпракурора і ў газету "Менская праўда". А таксама па душам паразмаўляў з вядомымі лукашыстамі.
Калаж з фота:…
Калаж з фота:…
❤18👏6⚡3🥱1
💥 #галоўнае за 28 снежня
✔️«Замах» на Лукашэнку на хакейным матчы: яго выпадкова заваліў на лёд партнёр па камандзе. Вось як сам Лукашэнка пракаментаваў гэта
✔️Цуд на Каляды: на мяжы Беларусі з Еўразвязам зніклі чэргі, прычым у абодва бакі
✔️На Запарожскай АЭС абвешчана лакальнае замірэнне
✔️Антыдронавая сістэма на мяжы з Беларуссю будзе каштаваць Польшчы каля € 2 млрд
✔️У амерыканскую базу найгоршых злачынцаў Worst of the Worst унесеныя два беларусы
✔️У Беларусі прыпынілі ліцэнзію буйному прыватнаму медцэнтру, калі яе адновяць – пакуль няясна
✔️Зацяжны трэнд на зніжэнне. Пазіцыя Беларусі ў свежым «Індэксе свабоды чалавека» блізкая да дна
✔️Топ-здымкі 2025 года паводле ўэб-рэдакцыі «Белсату»
✔️Сэрвіс Untappd апублікаваў спіс браварняў з найвышэйшым рэйтынгам. У топ-5 патрапілі два бровары з Менску
✔️Памерла Брыжыт Бардо
✔️Беларускі скульптар стварыў у Нью-Ёрку снежную скульптуру ў выглядзе галавы Міндоўга
✔️Па Менску гуляў лось
#рэпрэсіі:
▫️«Вельмі важна, што вы пра нас памятаеце, бо там рабілася ўсё, каб пра нас забылі». Аляксандр Фядута расказаў на сустрэчы ў Варшаве пра час, праведзены ў няволі
▫️Праваабаронцы паведамляюць пра рэпрэсіі супраць сям'і Міронцавых: затрымалі маці і адну з дачок. Раней з той жа сям'і былі арыштаваныя і асуджаныя на тэрміны ў калоніі іншыя сёстры

❤9
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Якім будзе 2026 год для Беларусі?
Колькасць палітвязняў і рэпрэсіяў можа скараціцца, а таксама з’явіцца шанец на мір ва Украіне. Пачытайце прагнозы палітолага па спасылцы (праз VPN)
🔺 Здымкі, якія шакавалі і давалі надзею ў 2025-м
Сабралі галоўныя фатаграфіі года з усяго свету на нашым сайце. Глядзіце (праз VPN)
🔺 У базу «найгоршых» злачынцаў ЗША ўнеслі дваіх беларусаў
Хто яны такія і што зрабілі – чытайце па спасылцы (праз VPN)
#штопачытаць

❤6
Трамп заявіў, што Расея гатовая ўдзельнічаць у аднаўленні Украіны
«Гэта гучыць крыху дзіўна, але я тлумачыў Зяленскаму, што Пуцін быў вельмі велікадушны ў сваіх намаганнях забяспечыць поспех Украіны, у тым ліку праз пастаўкі энергіі, электраэнергіі і іншых тавараў па вельмі нізкіх цэнах», – сказаў Трамп пасля перамоваў з прэзідэнтам Украіны.
Пасля гэтых слоў Зяленскі засмяяўся і сказаў: «так».
Украінскі лідар таксама адзначыў значны прагрэс, заявіўшы, што 20-пунктны мірны план узгоднены на 90%. Ён не выключыў і правядзення рэферэндумаў па асобных пунктах.
Падрабязней пра выники сустрэчы – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

🤡49🤣5❤2🗿2🙉2
Белсат
Трамп заявіў, што Расея гатовая ўдзельнічаць у аднаўленні Украіны «Гэта гучыць крыху дзіўна, але я тлумачыў Зяленскаму, што Пуцін быў вельмі велікадушны ў сваіх намаганнях забяспечыць поспех Украіны, у тым ліку праз пастаўкі энергіі, электраэнергіі і іншых…
Сазвон Пуціна з Зяленскім можа адбыцца ўпершыню за пяць гадоў
Як піша Fox News, гэтаму могуць спрыяць перамовы прэзідэнтаў ЗША і Украіны. Апошні раз Пуцін і Зяленскі размаўлялі ў ліпені 2020 (калі ў Беларусі затрымалі вагнэраўцаў).
«Арганізацыя прамых тэлефонных перамоваў паміж кіраўнікамі дзвюх ваюючых краін стане для амерыканскага прэзідэнта «дыпламатычнай перамогай», – лічыць суразмоўца Fox News.
Раней правесці такую размову прапанаваў Зяленскі, але Пуцін заўсёды адмаўляўся.

🤔14🤡5🙈4❤2👏1
Праваабаронца «Вясны» заступіўся за Бабарыку і Калеснікаву
«Мне падаецца, што гэтая крытыка ў дачыненні да людзей, якія пяць гадоў правялі за кратамі, перабольшаная, і іхныя словы не настолькі ўжо наносяць шкоду», – заявіў Уладзь Лабковіч, які таксама быў вызвалены з-за кратаў.
Паводле яго, варта паставіцца з разуменнем да таго, праз якія выпрабаванні прайшлі ўсе палітычныя вязні.
«Мне было крыху прасцей, бо я не палітык, і таму мог рэагаваць значна больш эмацыйна, зыходзячы са сваіх перакананняў», – дадаў былы палітвязень, узгадваючы прэс-канферэнцыю пасля вызвалення.
Што стала для Уладзя галоўным прыярытэтам пасля гадоў у турме – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

🤡32❤13👌4🥴4🤣3😐2☃1
Расейцы паказалі, як аднавілі драмтэатр у Марыупалі
Тры гады таму яны разбамбілі будынак разам з людзьмі ўнутры, калі тыя хаваліся ад удараў. Цяпер адбудаваны тэатр урачыста адкрылі акупацыйныя ўлады.
«Наш президент Владимир Путин поставил задачу восстановить театр, взорванный украинскими боевиками в 2022 году.
Мариупольский русский драматический театр открыл свои двери для зрителей», – заявіў кіраўнік так званай ДНР Дзяніс Пушылін.

🤬30😡18🤡3❤2🤔1😢1
🔹«Не хапае больш дакладных і строгіх механізмаў абароны пажылых людзей і асобаў з залежнасцямі»
Пры дапамозе «BELPOL» спрабуем разабрацца, чаму ў Беларусі квітнее махлярства з жытлом, і якія асноўныя схемы выкарыстоўваюць злачынцы. А таксама чаму сілавікі часам не маюць магчымасці (альбо жадання) нешта з гэтым рабіць.
📍Чытайце матэрыял па спасылцы

🙈6🤬2❤1😁1
Белсат
💔 Маці Кацярыны Ваданосавай у крытычным стане пасля інсульту і аперацыі Кацярына Ваданосава напісала пра гэта ў Facebook: Пазаўчора яе падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і да іншых сістэм забеспячэння жыццядзейнасці. Але мозг пашкоджаны незваротна…
🔸Кацярына Ваданосава падзякавала беларусам, якія заданацілі грошы на аплату медычнай дапамогі для ейнай маці
У Нэлі Ваданосавай зафіксаваная смерць мозгу. Жанчыну плануюць адключыць ад сістэмаў жыццезабеспячэння. Праз бюракратычную памылку яе не ўнеслі ў базу застрахаваных асобаў, што можа пацягнуць вялізныя выдаткі за медычныя паслугі ў польскім шпіталі.
📍Чытайце падрабязней вось тут

🙏25😢14❤10
💁🏻♂️ «"Па гражданцы" паедзеш – менты адп*здзяць, а калі "па форме" – народ». Ігар Лосік апісаў, як адчуваліся падзеі 9 жніўня 2020-га знутры камеры на Валадарцы
«У мяне тады ў камеры быў тэлевізар і ўжо з самай раніцы я пачаў падазраваць, што будзе нешта незвычайнае, бо па БТ паказвалі жывы эфір з выбарчага ўчастку, на які чакаўся прыезд Лукашэнкі, а людзі на ягоным участку падыходзілі браць бюлетэні з белымі бранзалетамі на руках. Узровень страху мабыць быў нулявы.
Пасля закрыцця ўчасткаў, калі ўжо сцямнела, праз краты на вокнах мы сталі бачыць сполахі ад выбухаў на небе, даносіліся стрэлы, і мы падумалі, што ў Менску проста сталі расстрэльваць людзей. [...] Мяркуючы па гуках, натоўп пачаў штурмаваць Валадарку, білі па варотах, пачалася бойка, хтосьці знізу пачаў крычаць у рацыю "Трэба падмацаванне, мы іх не можам больш утрымліваць!" і тут проста пад вокнамі пачалі ўзрывацца светла-шумавыя гранаты, камеру завалакло дымам і пахам пораху.
Я не ведаю, што тады адбылося, але да гэтага часу ў мяне адчуванне, што людзі прарваліся на тэрыторыю Валадаркі. Пачаліся сутыкненні, крыкі, удары шчытамі, скандаванне рабілася ўсё цішэй і далей. Як я зразумеў, гэтую хвалю адбілі.
[...]
У тую ноч ніхто не спаў. А на наступны дзень я стаў сведкам размовы двух "прадольных".
- Бл *, у чым сёння дадому са змены ехаць?
- А што такое?
- "Па гражданцы" паедзеш – менты адп*здзяць, а калі "па форме" – народ»
❤29😢3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін
⬆️ Медычнаму цэнтру «Альфамед» прыпынілі ліцэнзію
🔻Лукашэнку звалілі, але пакультолькі на хакейным матчы
🔻Трамп і Зяленскі правялі перамовы ў Флорыдзе. Наперадзе, магчыма, тэлефонная размова Зяленскага з Пуціным
🔻Польшча гатовая вытраціць пару мільярдаў еўраў на «антыдронавы шчыт» побач з беларускай мяжою
🔻Непагадзь справакавала масавае ДТЗ на трасе «Менск-Магілёў»
🔻У Старых Дарогах зладзілі навагодні аўтапрабег тэхнікі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⬆️ Медычнаму цэнтру «Альфамед» прыпынілі ліцэнзію
🔻Лукашэнку звалілі, але пакуль
🔻Трамп і Зяленскі правялі перамовы ў Флорыдзе. Наперадзе, магчыма, тэлефонная размова Зяленскага з Пуціным
🔻Польшча гатовая вытраціць пару мільярдаў еўраў на «антыдронавы шчыт» побач з беларускай мяжою
🔻Непагадзь справакавала масавае ДТЗ на трасе «Менск-Магілёў»
🔻У Старых Дарогах зладзілі навагодні аўтапрабег тэхнікі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤8⚡1
💱 Курсы валютаў 29 снежня
Долар сёння страціў дзве капейкі, а расейскі рубель трохі падрос. Курс еўра не змяняецца ўжо 10 дзён запар.
#курсывалютаў

🔥3😡2❤1😁1🌚1
💁🏻♂️ Для Лукашэнкі год склаўся лепш, чым для дэмакратычных сілаў. Падводзім палітычныя вынікі 2025-га
Жыццё беларусаў моцна змянілі 2020 і 2022 гады. Цягам жа 2025-га кардынальных зрухаў нібы не адбывалася, хоць некаторыя кропкавыя падзеі (як некалькі хваляў вызвалення палітвязняў), безумоўна, застануцца ў памяці.
«Белсат» абмеркаваў вынікі года з палітычным аглядальнікам Валерам Карбалевічам і дырэктаркай «Цэнтру новых ідэяў» Лесяй Руднік.
🔍 Чытайце матэрыял на нашым сайце

😢8🤔4❤3🗿2
🤨 Вучні каледжу моцна парэзаліся пабітым шклом з дзвярэй. Адміністрацыя паспрабавала гэта ўтаіць і цяпер мае праблемы
Чацвёра супрацоўнікаў каледжу былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Як менавіта іх пакаралі, не ўдакладняецца. Гэта магла быць вымова, пазбаўленне прэміяў або звальненне.
👀 Чытайце падрабязней
Чацвёра супрацоўнікаў каледжу былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Як менавіта іх пакаралі, не ўдакладняецца. Гэта магла быць вымова, пазбаўленне прэміяў або звальненне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬7😐4❤2😡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤨 Імітацыя дзяржаўнага перавароту і абсурдныя законы
Гэта фестываль, якому больш за 200 гадоў ☝️

❤7😁4🔥1🤡1🌚1🙈1