Белсат
15.7K subscribers
73.4K photos
23K videos
38 files
59.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📷 Топ-здымкі 2025 года – версія «Белсату»

Сярод зафіксаваных камераю момантаў 2025 года мы пастараліся адабраць найбольш запамінальныя, кранальныя, а часам і шакавальныя кадры.

👀 Больш здымкаў знойдзеце па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10😨2
Белсат
🏒 Падчас хакейнага матчу Лукашэнку «ўраніў» на лёд партнёр па камандзе На эпізод звярнула ўвагу @nashaniva. Былы гулец нацыянальнай зборнай Яраслаў Чупрыс рухаўся спіной наперад і не заўважыў на сваім шляху «хакеіста нумар 1». Той добра ляснуўся аб лёд,…
📍«Бі сваіх, каб чужыя баяліся». Лукашэнка расказаў, як адчувае сябе пасля жорсткага падзення на хакеі

«Обычная рабочая ситуация: бей своих, чтобы чужие боялись. Всё в порядке. Чувствую себя хорошо, если не считать растяжения мышц спины. Готовлюсь к следующей игре», – заявіў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі у каментары RT.

Нагадаем: падчас матчу «каманды прэзідэнта» з камандаю Берасцейшчыны на Лукашэнку выпадкова наляцеў былы гулец нацыянальнай зборнай Яраслаў Чупрыс. Сутыкненне скончылася падзеннем Лукашэнкі на лёд і часовым спыненнем гульні.
🤡335😁5👏1🗿1
💫 Цуд на Каляды: на мяжы Беларусі з Еўразвязам зніклі чэргі, прычым у абодва бакі

І гэта нягледзячы на тое, што беларускія мытнікі актыўна правяраюць машыны на рэнтгене, а таксама спраўджваюць пасажыраў аўтобусаў металадэтэктарамі.

🔍 Чытайце больш на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱432😐1🆒1
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!

У сённяшнім выданні:


🔸 КДБ: Раман Пратасевіч працаваў на тэрыторыі шэрагу дзяржаваў у баявой абстаноўцы. Разам з экспертам разбіраем рэзанансныя заявы кіраўніка ведамства Івана Церцеля

🔸 Чым адметны новы кіраўнік Следчага камітэту Канстанцін Бычак?

🔸 Адказаў Коўлу і зрабіў выгляд, што яго не так зразумелі. Якое дачыненне да вызвалення палітвязняў мае Валер Цапкала?

🔸 Госць – праваабаронца і былы палітвязень Уладзь Лабковіч. З ім размаўляем пра ўмовы вызвалення, пра дарогу з турмы ва Украіну, пра ўзнаўленне з сям’ёй ды не толькі

🔸 Беларускі след у «справе Эпстайна». Каму фінансіст адпраўляў грошы ў Менск і хто яна, адная з самых блізкіх сябровак сексуальнага злачынцы?

🔸 Асобы года па версіі «Белсату» – Мікалай Статкевіч і Анджэй Пачобут. Вынікі году падводзім разам з галоўнай рэдактаркай нашага сайту Вольгай Ярохінай

🔸 Лукашэнка ляснуўся на лёд падчас хакейнага матчу

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
12🔥31🙈1
💬 «Вельмі важна, што вы пра нас памятаеце, бо там рабілася ўсё, каб пра нас забылі»

Тыя, хто бачыў Аляксандра Фядуту да зняволення, наўрад ці пазналі б яго: моцна схуднелы, сутулаваты. Але манера трымацца, упэўнены тон, бескампрамісныя выказванні сведчылі: перад намі ўсё той жа Фядута.

Пабывалі на сустрэчы, якую з былым палітвязнем у суботу арганізавалі ў Варшаве, ды дзелімся сваімі ўражаннямі.

👀 Чытайце наш рэпартаж па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25😢3🔥1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ШІ пераўтварыў менскае метро ў казачны Хогвартс 

Паглядзіце, як магла б выглядаць станцыя «Кастрычніцкая» ў сусвеце Гары Потэра 🪄
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20🥴3🤷‍♂1🤡1🤨1😐1
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?

На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
43
Белсат
🤨 Прапагандысты АНТ абвінавацілі блогера Андрэя Павука ў працы на літоўскія спецлужбы і намеры «дэстабілізаваць краіну перад УНС» У сюжэце, які выйшаў у эфір дзяржаўнага каналу, расказваецца пра затрыманне мужчыны, якога Павук нібыта хацеў выкарыстаць у сваіх…
🕷Андрэй Павук узяўся змагацца з прапагандыстамі за сваё добрае імя

Пару тыдняў таму ў эфіры АНТ яго абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, накіраваных на зрыў Усебеларускага народнага сходу. Павук жа зрываць нічога не збіраўся – бо лічыць гэтае мерапрыемства вельмі смешным і вясёлым.

Маркаў атрымаў адлуп, намеснік генпракурора атрымаў загад завесці крымінальную справу, а шараговыя прапагандысты атрымалі добрую параду: заўсёды цікавіцца меркаваннем той асобы, пра якую ствараюць сюжэт.

☝️Глядзіце свежае выданне «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
18👏63🥱1
💥 #галоўнае за 28 снежня

✔️«Замах» на Лукашэнку на хакейным матчы: яго выпадкова заваліў на лёд партнёр па камандзе. Вось як сам Лукашэнка пракаментаваў гэта

✔️Цуд на Каляды: на мяжы Беларусі з Еўразвязам зніклі чэргі, прычым у абодва бакі

✔️На Запарожскай АЭС абвешчана лакальнае замірэнне

✔️Антыдронавая сістэма на мяжы з Беларуссю будзе каштаваць Польшчы каля € 2 млрд

✔️У амерыканскую базу найгоршых злачынцаў Worst of the Worst унесеныя два беларусы

✔️У Беларусі прыпынілі ліцэнзію буйному прыватнаму медцэнтру, калі яе адновяць – пакуль няясна

✔️Зацяжны трэнд на зніжэнне. Пазіцыя Беларусі ў свежым «Індэксе свабоды чалавека» блізкая да дна

✔️Топ-здымкі 2025 года паводле ўэб-рэдакцыі «Белсату»

✔️Сэрвіс Untappd апублікаваў спіс браварняў з найвышэйшым рэйтынгам. У топ-5 патрапілі два бровары з Менску

✔️Памерла Брыжыт Бардо

✔️Беларускі скульптар стварыў у Нью-Ёрку снежную скульптуру ў выглядзе галавы Міндоўга

✔️Па Менску гуляў лось

#рэпрэсіі:

▫️«Вельмі важна, што вы пра нас памятаеце, бо там рабілася ўсё, каб пра нас забылі». Аляксандр Фядута расказаў на сустрэчы ў Варшаве пра час, праведзены ў няволі

▫️Праваабаронцы паведамляюць пра рэпрэсіі супраць сям'і Міронцавых: затрымалі маці і адну з дачок. Раней з той жа сям'і былі арыштаваныя і асуджаныя на тэрміны ў калоніі іншыя сёстры
9
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Якім будзе 2026 год для Беларусі?

Колькасць палітвязняў і рэпрэсіяў можа скараціцца, а таксама з’явіцца шанец на мір ва Украіне. Пачытайце прагнозы палітолага па спасылцы (праз VPN)

🔺 Здымкі, якія шакавалі і давалі надзею ў 2025-м

Сабралі галоўныя фатаграфіі года з усяго свету на нашым сайце. Глядзіце (праз VPN)

🔺 У базу «найгоршых» злачынцаў ЗША ўнеслі дваіх беларусаў

Хто яны такія і што зрабілі – чытайце па спасылцы (праз VPN)

#штопачытаць
6
Трамп заявіў, што Расея гатовая ўдзельнічаць у аднаўленні Украіны

«Гэта гучыць крыху дзіўна, але я тлумачыў Зяленскаму, што Пуцін быў вельмі велікадушны ў сваіх намаганнях забяспечыць поспех Украіны, у тым ліку праз пастаўкі энергіі, электраэнергіі і іншых тавараў па вельмі нізкіх цэнах», – сказаў Трамп пасля перамоваў з прэзідэнтам Украіны.

Пасля гэтых слоў Зяленскі засмяяўся і сказаў: «так».

Украінскі лідар таксама адзначыў значны прагрэс, заявіўшы, што 20-пунктны мірны план узгоднены на 90%. Ён не выключыў і правядзення рэферэндумаў па асобных пунктах.

Падрабязней пра выники сустрэчы – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤡49🤣52🗿2🙉2
Белсат
Трамп заявіў, што Расея гатовая ўдзельнічаць у аднаўленні Украіны «Гэта гучыць крыху дзіўна, але я тлумачыў Зяленскаму, што Пуцін быў вельмі велікадушны ў сваіх намаганнях забяспечыць поспех Украіны, у тым ліку праз пастаўкі энергіі, электраэнергіі і іншых…
Сазвон Пуціна з Зяленскім можа адбыцца ўпершыню за пяць гадоў

Як піша Fox News, гэтаму могуць спрыяць перамовы прэзідэнтаў ЗША і Украіны. Апошні раз Пуцін і Зяленскі размаўлялі ў ліпені 2020 (калі ў Беларусі затрымалі вагнэраўцаў).

«Арганізацыя прамых тэлефонных перамоваў паміж кіраўнікамі дзвюх ваюючых краін стане для амерыканскага прэзідэнта «дыпламатычнай перамогай», – лічыць суразмоўца Fox News.

Раней правесці такую размову прапанаваў Зяленскі, але Пуцін заўсёды адмаўляўся.
🤔14🤡5🙈42👏1
Праваабаронца «Вясны» заступіўся за Бабарыку і Калеснікаву

«Мне падаецца, што гэтая крытыка ў дачыненні да людзей, якія пяць гадоў правялі за кратамі, перабольшаная, і іхныя словы не настолькі ўжо наносяць шкоду», – заявіў Уладзь Лабковіч, які таксама быў вызвалены з-за кратаў.

Паводле яго, варта паставіцца з разуменнем да таго, праз якія выпрабаванні прайшлі ўсе палітычныя вязні.

«Мне было крыху прасцей, бо я не палітык, і таму мог рэагаваць значна больш эмацыйна, зыходзячы са сваіх перакананняў», – дадаў былы палітвязень, узгадваючы прэс-канферэнцыю пасля вызвалення.

Што стала для Уладзя галоўным прыярытэтам пасля гадоў у турме – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
🤡3213👌4🥴4🤣3😐21
Расейцы паказалі, як аднавілі драмтэатр у Марыупалі

Тры гады таму яны разбамбілі будынак разам з людзьмі ўнутры, калі тыя хаваліся ад удараў. Цяпер адбудаваны тэатр урачыста адкрылі акупацыйныя ўлады.

«Наш президент Владимир Путин поставил задачу восстановить театр, взорванный украинскими боевиками в 2022 году.

Мариупольский русский драматический театр открыл свои двери для зрителей»
, – заявіў кіраўнік так званай ДНР Дзяніс Пушылін.
🤬30😡18🤡32🤔1😢1
🔹«Не хапае больш дакладных і строгіх механізмаў абароны пажылых людзей і асобаў з залежнасцямі»

Пры дапамозе «BELPOL» спрабуем разабрацца, чаму ў Беларусі квітнее махлярства з жытлом, і якія асноўныя схемы выкарыстоўваюць злачынцы. А таксама чаму сілавікі часам не маюць магчымасці (альбо жадання) нешта з гэтым рабіць.

📍Чытайце матэрыял па спасылцы
🙈6🤬21😁1
Белсат
💔 Маці Кацярыны Ваданосавай у крытычным стане пасля інсульту і аперацыі Кацярына Ваданосава напісала пра гэта ў Facebook: Пазаўчора яе падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і да іншых сістэм забеспячэння жыццядзейнасці. Але мозг пашкоджаны незваротна…
🔸Кацярына Ваданосава падзякавала беларусам, якія заданацілі грошы на аплату медычнай дапамогі для ейнай маці

У Нэлі Ваданосавай зафіксаваная смерць мозгу. Жанчыну плануюць адключыць ад сістэмаў жыццезабеспячэння. Праз бюракратычную памылку яе не ўнеслі ў базу застрахаваных асобаў, што можа пацягнуць вялізныя выдаткі за медычныя паслугі ў польскім шпіталі.

📍Чытайце падрабязней вось тут
🙏25😢1410
💁🏻‍♂️ «"Па гражданцы" паедзеш – менты адп*здзяць, а калі "па форме" – народ». Ігар Лосік апісаў, як адчуваліся падзеі 9 жніўня 2020-га знутры камеры на Валадарцы

«У мяне тады ў камеры быў тэлевізар і ўжо з самай раніцы я пачаў падазраваць, што будзе нешта незвычайнае, бо па БТ паказвалі жывы эфір з выбарчага ўчастку, на які чакаўся прыезд Лукашэнкі, а людзі на ягоным участку падыходзілі браць бюлетэні з белымі бранзалетамі на руках. Узровень страху мабыць быў нулявы.

Пасля закрыцця ўчасткаў, калі ўжо сцямнела, праз краты на вокнах мы сталі бачыць сполахі ад выбухаў на небе, даносіліся стрэлы, і мы падумалі, што ў Менску проста сталі расстрэльваць людзей. [...] Мяркуючы па гуках, натоўп пачаў штурмаваць Валадарку, білі па варотах, пачалася бойка, хтосьці знізу пачаў крычаць у рацыю "Трэба падмацаванне, мы іх не можам больш утрымліваць!" і тут проста пад вокнамі пачалі ўзрывацца светла-шумавыя гранаты, камеру завалакло дымам і пахам пораху.

Я не ведаю, што тады адбылося, але да гэтага часу ў мяне адчуванне, што людзі прарваліся на тэрыторыю Валадаркі. Пачаліся сутыкненні, крыкі, удары шчытамі, скандаванне рабілася ўсё цішэй і далей. Як я зразумеў, гэтую хвалю адбілі.

[...]

У тую ноч ніхто не спаў. А на наступны дзень я стаў сведкам размовы двух "прадольных".
- Бл *, у чым сёння дадому са змены ехаць?
- А што такое?
- "Па гражданцы" паедзеш – менты адп*здзяць, а калі "па форме" – народ»
29😢3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін

⬆️ Медычнаму цэнтру «Альфамед» прыпынілі ліцэнзію

🔻Лукашэнку звалілі, але пакуль толькі на хакейным матчы

🔻Трамп і Зяленскі правялі перамовы ў Флорыдзе. Наперадзе, магчыма, тэлефонная размова Зяленскага з Пуціным

🔻Польшча гатовая вытраціць пару мільярдаў еўраў на «антыдронавы шчыт» побач з беларускай мяжою

🔻Непагадзь справакавала масавае ДТЗ на трасе «Менск-Магілёў»

🔻У Старых Дарогах зладзілі навагодні аўтапрабег тэхнікі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
71