Белсат
15.7K subscribers
73.6K photos
23.1K videos
38 files
60K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💱 Курсы валютаў 23 снежня

Долар страціў каля дзвюх капеек, у той час як расейскі рубель падрос амаль на тры. Курс еўра па-ранейшаму не змяняецца.

#курсывалютаў
😡5😁32
Белсат
😵 Запалілі ялінку ў літаральным сэнсе 🚒 У Мексіцы падчас урачыстасці згарэла ялінка. Людзі, якія прыйшлі паглядзець, у шоку. Будзьце асцярожныя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙈🎄 Яшчэ адно запальванне ялінкі пайшло не па плане

Пажар у грузінскім горадзе Гардабані пачаўся адразу ж пасля падачы электрычнасці

Паводле папярэдніх звестак, прычынай стала кароткае замыканне, абышлося без пацярпелых.
😱11🎄4😢2🥴2😨2
🔸«Святкуем Каляды і Новы год, таму ўсё адбываецца з вайбам успамінаў дзяцінства»

Мастацкая прастора на вуліцы Foksal 11 у Варшаве абʼяднала ў перадапошнюю нядзелю 2025 года 18 беларускіх мастакоў, дызайнераў і рамеснікаў. Кожны меў сваё індывідуальнае месца. І ўсё – размовы, віншаванні, продажы – круцілася вакол перакуленай дагары нагамі каляднай ялінкі пад столлю.

👀 Чытайце наш рэпартаж па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
142
🇵🇱 Міністр унутраных справаў Польшчы анансаваў з'яўленне антыдронавага комплексу на мяжы з РБ

Марцін Кервіньскі заявіў, што цяперашні ўрад Польшчы інвеставаў ва ўмацаванне мяжы больш як 2 млрд злотых.

📍Чытайце падрабязней вось тут
👌161❤‍🔥1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💔 Апошняя «Мова Нанова» з Мікітам Мелказёравым

Мы пакажам адно з фінальных інтэрв'ю Мікіты. Журналіст пагутарыў з Лявонам Вольскім і назваў гэтае выданне шыкоўным. 21 снежня нашага калегі не стала.

✍️ Гэтую размову разам з усёй праграмаю «Мова Нанова» глядзіце 31 снежня на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» і ў нашым тэлеэфіры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔6716😢111🙉1
💬 «Я думаю, што рынак проста ўжо ахр*нявае ад таго, куды гэтыя цэны зашкалілі»

Эксперт у галіне нерухомасці Мікалай Тукін выказаў у сваім TikTok меркаванне, што на айчынным рынку жытла могуць пачацца небяспечныя працэсы.

👀 Чытайце падрабязней, што ён кажа
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥73😁1🌚1
🏆 Ўэб-рэдакцыя «Белсату» выбрала Асобаў году-2025

Сёлета былі абраныя два чалавекі, якія паказалі беларусам (і ўсяму свету) прыклад непахіснасці, моцы, веры ў свае прынцыпы і ідэалы, безумоўную любоў да радзімы. Нават коштам уласнай свабоды.

🔍 Глядзіце таксама на нашым сайце
43🤨2🤡1
💁🏻‍♂️ Жыхар Менску пайшоў у паліклініку, каб здаць кроў. Глядзіце, які талончык ён атрымаў

Памылка, якую, імаверна, дапусцілі праз аўтаматычны пераклад тэксту з расейскай мовы на беларускую, ператварыла нявінную медычную працэдуру ў нешта злавеснае. Анатоль (так завуць мужчыну) падзяліўся здымкам з «непісьменным» талонам у Threads.

Увагу на ягоны пост звярнулі журналісты @zerkalo_io.

✍️ Слова «забор» сапраўды перакладаецца з расейскай мовы на беларускую як «плот», вось толькі выключна ў кантэксце гаспадарчай пабудовы. Калі ж гаворка пра «забор крыві», змяняць слова настолькі кардынальным чынам не варта.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁17🙈95🤣3🏆1🆒1
Белсат
💬 «12 дзён я жыў у кабінеце. Ніхто з маіх родных не ведаў, што са мной» Былы палітвязень Аляксей Капліч, якому ўсяго 18 гадоў, расказаў пра сваё затрыманне ў менскім аэрапорце 31 сакавіка гэтага года пры спробе пакінуць Беларусь. Капліч меў намер патрапіць…
💬 «Начальнік калоніі выклікаў мяне, раптам змоўк секундаў на дзесяць і сказаў: "Слава Украіне". Я адказаў: "Героям слава". Пасля гэтага я адразу атрымаў 15 сутак у ШІЗА»

Знаёмімся бліжэй з Аляксеем Каплічам – падлеткам, які вырушыў ваяваць на баку Украіны на наступны дзень пасля свайго 18-годдзя. Вось толькі шлях хлопца быў спынены яшчэ ў менскім аэрапорце, адкуль ён планаваў вылятаць у Грузію.

Далей – амаль год допытаў, катаванняў і зняволення. Сваім цяжкім досведам Аляксей падзяліўся з нашым карэспандэнтам.

🔍 Чытайце размову па спасылцы
🤬4111🤡2🫡2💔1
🤔 Кіраўніца ўраду Літвы кажа, што затрыманыя ў Беларусі фуры ўжо «вярнуліся да працы». Аўтаперавозчыкі яе зняпраўджваюць

Паводле Эрландаса Мікенаса з асацыяцыі «Linava», Менск працягвае ўтрымліваць каля 4 тысяч літоўскіх цяжкавікоў, і ніводны з іх пакуль не вярнуўся ў Літву.

👀 Шукайце больш падрабязнасцей па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔9😁6🤣21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤨 Святочны настрой не прыходзіць?

Паказваем, што можна зрабіць 😸
😁13🤪32🎉1👌1🎄1
🤔 Два аднолькавыя графіці Бэнксі з'явіліся ў Лондане. Што зашыфраваў у іх мастак гэтым разам?

Ідэнтычныя арт-абʼекты паўсталі ў двух розных раёнах сталіцы Вялікай Брытаніі з розніцай у некалькі дзён. Аўтарства адной працы мастак пацвердзіў сам, другая, як мяркуе BBC, таксама належыць яму.

У абодвух выпадках намаляваныя двое дзяцей, якія ляжаць на зямлі. На іх гумовыя боты, паліто і зімовыя шапкі, адзін паказвае пальцам уверх.

Прыхільнік творчасці Бэнксі мастак Дэніэль Лойд-Марган патлумачыў BBC News, што гэтак Бэнксі спрабуе прыцягнуць увагу да праблемы бяздомных дзяцей. Паводле яго, месца для працы каля вежы Centre Point было абрана так, каб даць зразумець, што яна звязана з праблемай бяздомных. «Усім весела, але ёсць шмат дзяцей, якія не вельмі добра бавяць час на Каляды», – сказаў ён.

«Мне здаецца вельмі сімвалічным, што людзі праносяцца міма гэтых графіці гэтак жа, як і міма бяздомных, якіх не хочуць заўважаць», – дадаў мастак.
10😐3❤‍🔥1🤷‍♂1🔥1🙈1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸КДБ узяў кантроль над сілавікамі

🔸Колькі зарабілі сыны Лукашэнкі і іхныя найбліжэйшыя сваякі за два дзесяцігоддзі?

🔸Горадня-Азот прадае Расеі поліамідныя ніці для бронекамізэлек

🔸Адкуль беларусы атрымоўваюць грашовыя пераводы?

🔸Расейскія БАДы забараняюць у Беларусі

🔸Літва можа выкарыстаць сродкі, атрыманыя ад транзіту беларускіх угнаенняў, на дапамогу Украіне

🔸Расея жорстка заатакавала Украіну. Эвакуацыя з Каракаса: Расея таемна вывозіць сем’і дыпламатаў? Туск паехаў на мяжу з Беларуссю. Агляд падзеяў замежжа

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://youtube.com/live/DBOcS-HVels
3🔥21😨1
📍Сёння была праведзеная аўтапсія цела Мікіты Мелказёрава

Вынікі экспертызы стануць вядомыя праз некалькі месяцаў. Пра гэта ў сацсетках напісалі ўдава Мікіты Ліна Цапава і ягоны блізкі сябар Аляксандр Івулін.

🔍 Чытайце больш на сайце
😢554💔2
Белсат
👀 Беларуская асацыяцыя журналістаў пакуль не знайшла «харасмэнту» ў дзеяннях Барыса Гарэцкага У БАЖ заяўляюць, што супраць намесніка старшыні арганізацыі ёсць толькі адно сведчанне, і на яго падставе кваліфікаваць паводзіны Гарэцкага як «харасмэнт» не выпадае.…
☝️Праўленне БАЖ на год адхіліла Барыса Гарэцкага ад выканання сваіх функцыяў. І будзе сачыць за яго далейшымі паводзінамі

Нагадаем: у жніўні праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў вырашыла правесці экспертызу дзеянняў Гарэцкага, звязаных з магчымым харасмэнтам. Праўда, ніякай канкрэтыкі ў гэтым выпадку публічна не раскрывалася (у адрозненні ад іншага нашумелага выпадку з Андрэем Стрыжаком).

Сёння была вынесеная фінальная пастанова па выніках разбіральніцтва, у якой гаворыцца, што «дзеянні Барыса Гарэцкага маглі быць успрынятыя як двухсэнсоўныя і інтэрпрэтаваныя як харасмент». Намеснік старшыні асацыяцыі адхілены ад выканання сваіх абавязкаў тэрмінам на год (адлік ідзе з 14 жніўня 2025-га, калі распачалося разбіральніцтва). Акрамя таго, будзе весціся маніторынг яго далейшых паводзінаў.

У адным з пунктаў фінальнай пастановы Гарэцкага таксама абавязалі «ажыццяўляць дзелавыя кантакты толькі ў працоўны час або ў працоўнай прасторы, або з выкарыстаннем зацверджаных каналаў дзелавой камунікацыі».
👏106🤔6🔥3🤡3🤬1
🌐 Міністэрства інфармацыі агучыла прыкладную лічбу карыстальнікаў сацыяльных сетак у РБ. Яна ўражвае

Асабліва папулярны сярод беларусаў TikTok, а за апошнія месяцы адбыўся таксама рэзкі рост цікавасці да Threads.

📍Чытайце падрабязней

#лічбадня
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥴11🔥41🗿1
📞 Валер Цапкала заявіў, што часта сазвоньваецца з Джонам Коўлам

«Мы з ім стэлефаноўваемся прыкладна раз на тыдзень», – сцвярджае Цапкала ў інтэрв’ю YouTube-каналу The Insider.

Паводле Цапкалы, ён прасіў Коўла «ніякім чынам не сустракацца са Святланай Ціханоўскай»:

«Яны [Офіс Ціханоўскай] адназначна гэта прыпісалі б сабе, у масавай свядомасці яны б гэта распаўсюдзілі, і калі б такое адбылося, то гэта тут жа спыніла б працэс вызвалення палітвязняў, як гэта адбылося недзе прыкладна ў 2021 годзе», – працягвае Цапкала.

Як сцвярджае Цапкала, прыпісванне сабе заслугаў магло сарваць дыпламатычныя намаганні.

✍️ Цяпер Валер працуе дарадцам Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡67😁6🙈52🤬1🌚1
☝️Як «Гродна Азот» працуе на расейскае войска, а еўрапейцы дапамагаюць унікаць санкцый

Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з «Рабочым рухам» і «Кіберпартызанамі» правялі расследаванне аб дзейнасці дзяржаўнага прадпрыемства «Гродна Азот».

Выявілася, што расейскае войска атрымлівае баявы рыштунак для вайны ва Украіне, дзякуючы пастаўкам з Беларусі і дапамозе некаторых еўрапейцаў абыходзіць санкцыі беларускаму падсанкцыйнаму «Гродна Азоту».

«Белсат» пераказвае, што яшчэ выявілі расследавальнікі. 👈
🤬26😢32🤡2🆒1
☝️ За працу на КДБ украінец сядзе на 15 гадоў

Гэта 25-гадовы жыхар Ковельскага раёна Валынскай вобласці. За фотаздымкі ўкраінскіх абарончых збудаванняў на мяжы з Беларуссю ён атрымоўваў грашовыя ўзнагароды на банкаўскую картку ад спецслужбаў Беларусі.

Паводле звестак Валынскай абласной пракуратуры, украінца прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча. Акрамя 15 гадоў зняволення, суд пастанавіў канфіскаваць усю маёмасць асуджанага. 👈
🔥232👏1👌1🙈1🆒1🙊1