Белсат
15.7K subscribers
73.6K photos
23.1K videos
38 files
60K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
◼️ На вайне ва Украіне загінула нарадзінка Беларусі

Наталля Барышавец нарадзілася ў Любані ў 1987-м. Большую частку жыцця яна пражыла ва Украіне, а ў пачатку 2024-га ўступіла ў шэрагі ЗСУ.

Жанчына памерла пяць дзён таму падчас лячэння ў вайскова-медычным цэнтры Кіева. 20 снежня яе пахавалі ў Славутычы.

Паводле кіраўніцы місіі дэмсілаў у Кіеве Святланы Шацілінай, ужо каля 100 беларускіх добраахвотнікаў загінулі ва Украіне.
😭50😢30🙏5🫡2😁1🤬1
💔 «Я паспела пазаўчора яму сказаць, што паважаю і захапляюся ягоным шляхам»

Раптоўная смерць Мікіты Мелказёрава шакавала многіх беларусаў. Усяго за содні стужкі ў сацсетках запоўніліся ўспамінамі і гісторыямі, звязанымі з ім.

«Белсат» сабраў выказванні вядомых беларусаў, якія ведалі Мікіту і размаўлялі з ім незадоўга да смерці. Пачытайце, што яны пішуць ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💔6531
Белсат
Ноччу ратавальнікі працягвалі працаваць у пашкоджаным выбухам будынку ў Гомлі. Жывых пад заваламі не знайшлі Днём раней у доме на вуліцы Косарава ў Гомлі адбыўся выбух газу. Жыхароў эвакуявалі. Інфармацыі пра загінулых няма Выбух быў такой моцны, што амаль…
☝️Ратавальнікі, што разбіраюць завалы жылога дому ў Гомлі, знайшлі цела жанчыны

Нагадаем: 17 снежня ў будынку па вуліцы Косарава выбухнуў газ, што справакавала абвал перакрыццяў у адным з пад'ездаў. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі ўсіх жыхароў гэтага пад'езду, пасля чаго распачалі разбор завалаў.

Гомельскі аблвыканкам паведамляе, што ў панядзелак каля 21:30 ратавальнікі выявілі на шостым паверсе цела жанчыны без прыкметаў жыцця.
😢301🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💫 Саламяныя павукі – гэта наша беларускае LEGO, але з «космасам» унутры

У гэтай архаічнай традыцыі няма нічога выпадковага. Форма, матэрыял ды нават сноп, з якога бяруць салому, – усё мае глыбокі сакральны сэнс.

Цікавыя факты пра беларускіх павукоў распавяла блогерка Ірына Новік.

🌾 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
41🔥4🙈2🆒1
💰 Стагнацыя і адсутнасць рэзкіх скачкоў. З беларускай эканомікай у 2026-м усё будзе прыкладна як у 2025-м

Прынамсі, так мяркуе нашая сталая экспертка, даследчыца Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Анастасія Лузгіна.

Спыталі ў яе, як будзе выглядаць наступны год для беларускай эканомікі ў лічбах.

🔍 Чытайце прагноз Анастасіі Лузгіной на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😐72😁1🌚1
☝️Лукашэнка «ператасаваў» сілавікоў найвышэйшага ўзроўню: «абнавіліся» генпракурор і старшыня Следчага камітэту

Замест Андрэя Шведа, які ўзначаліў Вярхоўны суд, на чале Генпракуратуры стаў Дзмітрый Гара (раней кіраваў Следчым камітэтам).

У сваю чаргу, на найвышэйшую пасаду ў СК замест Гары прызначаны Канстанцін Бычак (на фота), які раней працаваў у КДБ (у апошні час ачольваў Следчае ўпраўленне Камітэту). Бычак быў адным з самых «медыйных» спецслужбістаў і рэгулярна «свяціўся» ў эфіры дзяржаўных каналаў.
🤡16🌚6😡4🤷‍♂22🗿1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін

⬆️ Белстат раскрыў, якія тавары беларусы найчасцей вязуць на радзіму з Літвы і Польшчы

🔻Лукашэнка дапусціў, што ў Беларусі можа з'явіцца да дзесяці «Арэшнікаў»

🔻Разбор завалаў пасля выбуху газу ў Гомлі: ратавальнікі знайшлі цела жанчыны

🔻Новыя правілы налічэння камісіі банкаў у Беларусі

🔻Самазвал пратараніў аўтобус на МКАД

🔻Зяленскі заявіў, што мірны план канчаткова ўзгоднены з ЗША

🔻Начная паветраная атака па Украіне

🔻У сталіцы раскупілі ўсе навагоднія цацкі ў выглядзе шпіца Лукашэнкі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
62🌚1
💱 Курсы валютаў 23 снежня

Долар страціў каля дзвюх капеек, у той час як расейскі рубель падрос амаль на тры. Курс еўра па-ранейшаму не змяняецца.

#курсывалютаў
😡5😁32
Белсат
😵 Запалілі ялінку ў літаральным сэнсе 🚒 У Мексіцы падчас урачыстасці згарэла ялінка. Людзі, якія прыйшлі паглядзець, у шоку. Будзьце асцярожныя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙈🎄 Яшчэ адно запальванне ялінкі пайшло не па плане

Пажар у грузінскім горадзе Гардабані пачаўся адразу ж пасля падачы электрычнасці

Паводле папярэдніх звестак, прычынай стала кароткае замыканне, абышлося без пацярпелых.
😱11🎄4😢2🥴2😨2
🔸«Святкуем Каляды і Новы год, таму ўсё адбываецца з вайбам успамінаў дзяцінства»

Мастацкая прастора на вуліцы Foksal 11 у Варшаве абʼяднала ў перадапошнюю нядзелю 2025 года 18 беларускіх мастакоў, дызайнераў і рамеснікаў. Кожны меў сваё індывідуальнае месца. І ўсё – размовы, віншаванні, продажы – круцілася вакол перакуленай дагары нагамі каляднай ялінкі пад столлю.

👀 Чытайце наш рэпартаж па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
142
🇵🇱 Міністр унутраных справаў Польшчы анансаваў з'яўленне антыдронавага комплексу на мяжы з РБ

Марцін Кервіньскі заявіў, што цяперашні ўрад Польшчы інвеставаў ва ўмацаванне мяжы больш як 2 млрд злотых.

📍Чытайце падрабязней вось тут
👌161❤‍🔥1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💔 Апошняя «Мова Нанова» з Мікітам Мелказёравым

Мы пакажам адно з фінальных інтэрв'ю Мікіты. Журналіст пагутарыў з Лявонам Вольскім і назваў гэтае выданне шыкоўным. 21 снежня нашага калегі не стала.

✍️ Гэтую размову разам з усёй праграмаю «Мова Нанова» глядзіце 31 снежня на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» і ў нашым тэлеэфіры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔6716😢111🙉1
💬 «Я думаю, што рынак проста ўжо ахр*нявае ад таго, куды гэтыя цэны зашкалілі»

Эксперт у галіне нерухомасці Мікалай Тукін выказаў у сваім TikTok меркаванне, што на айчынным рынку жытла могуць пачацца небяспечныя працэсы.

👀 Чытайце падрабязней, што ён кажа
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥73😁1🌚1
🏆 Ўэб-рэдакцыя «Белсату» выбрала Асобаў году-2025

Сёлета былі абраныя два чалавекі, якія паказалі беларусам (і ўсяму свету) прыклад непахіснасці, моцы, веры ў свае прынцыпы і ідэалы, безумоўную любоў да радзімы. Нават коштам уласнай свабоды.

🔍 Глядзіце таксама на нашым сайце
43🤨2🤡1
💁🏻‍♂️ Жыхар Менску пайшоў у паліклініку, каб здаць кроў. Глядзіце, які талончык ён атрымаў

Памылка, якую, імаверна, дапусцілі праз аўтаматычны пераклад тэксту з расейскай мовы на беларускую, ператварыла нявінную медычную працэдуру ў нешта злавеснае. Анатоль (так завуць мужчыну) падзяліўся здымкам з «непісьменным» талонам у Threads.

Увагу на ягоны пост звярнулі журналісты @zerkalo_io.

✍️ Слова «забор» сапраўды перакладаецца з расейскай мовы на беларускую як «плот», вось толькі выключна ў кантэксце гаспадарчай пабудовы. Калі ж гаворка пра «забор крыві», змяняць слова настолькі кардынальным чынам не варта.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁17🙈95🤣3🏆1🆒1
Белсат
💬 «12 дзён я жыў у кабінеце. Ніхто з маіх родных не ведаў, што са мной» Былы палітвязень Аляксей Капліч, якому ўсяго 18 гадоў, расказаў пра сваё затрыманне ў менскім аэрапорце 31 сакавіка гэтага года пры спробе пакінуць Беларусь. Капліч меў намер патрапіць…
💬 «Начальнік калоніі выклікаў мяне, раптам змоўк секундаў на дзесяць і сказаў: "Слава Украіне". Я адказаў: "Героям слава". Пасля гэтага я адразу атрымаў 15 сутак у ШІЗА»

Знаёмімся бліжэй з Аляксеем Каплічам – падлеткам, які вырушыў ваяваць на баку Украіны на наступны дзень пасля свайго 18-годдзя. Вось толькі шлях хлопца быў спынены яшчэ ў менскім аэрапорце, адкуль ён планаваў вылятаць у Грузію.

Далей – амаль год допытаў, катаванняў і зняволення. Сваім цяжкім досведам Аляксей падзяліўся з нашым карэспандэнтам.

🔍 Чытайце размову па спасылцы
🤬4111🤡2🫡2💔1
🤔 Кіраўніца ўраду Літвы кажа, што затрыманыя ў Беларусі фуры ўжо «вярнуліся да працы». Аўтаперавозчыкі яе зняпраўджваюць

Паводле Эрландаса Мікенаса з асацыяцыі «Linava», Менск працягвае ўтрымліваць каля 4 тысяч літоўскіх цяжкавікоў, і ніводны з іх пакуль не вярнуўся ў Літву.

👀 Шукайце больш падрабязнасцей па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔9😁6🤣21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤨 Святочны настрой не прыходзіць?

Паказваем, што можна зрабіць 😸
😁13🤪32🎉1👌1🎄1
🤔 Два аднолькавыя графіці Бэнксі з'явіліся ў Лондане. Што зашыфраваў у іх мастак гэтым разам?

Ідэнтычныя арт-абʼекты паўсталі ў двух розных раёнах сталіцы Вялікай Брытаніі з розніцай у некалькі дзён. Аўтарства адной працы мастак пацвердзіў сам, другая, як мяркуе BBC, таксама належыць яму.

У абодвух выпадках намаляваныя двое дзяцей, якія ляжаць на зямлі. На іх гумовыя боты, паліто і зімовыя шапкі, адзін паказвае пальцам уверх.

Прыхільнік творчасці Бэнксі мастак Дэніэль Лойд-Марган патлумачыў BBC News, што гэтак Бэнксі спрабуе прыцягнуць увагу да праблемы бяздомных дзяцей. Паводле яго, месца для працы каля вежы Centre Point было абрана так, каб даць зразумець, што яна звязана з праблемай бяздомных. «Усім весела, але ёсць шмат дзяцей, якія не вельмі добра бавяць час на Каляды», – сказаў ён.

«Мне здаецца вельмі сімвалічным, што людзі праносяцца міма гэтых графіці гэтак жа, як і міма бяздомных, якіх не хочуць заўважаць», – дадаў мастак.
10😐3❤‍🔥1🤷‍♂1🔥1🙈1