Белсат
15.7K subscribers
73.3K photos
23K videos
38 files
59.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ «Падчас першага эфіру "Белсату" мы адчувалі сябе як людзі, якія запускаюць ракету ў космас упершыню»

Менавіта так узгадвае пачатак працы нашага каналу журналістка і былая палітзняволеная Ірына Слаўнікава. Як з маленькага 3-хвіліннага выпуску навінаў вырасла паўнавартаснае тэлебачанне, яна распавяла ў нашым новым дакументальным фільме «Белсат: 18 гадоў свабоды насуперак усяму».

🎬 У ім мы распавялі гісторыі нашых журналістаў і журналістак, якія нядаўна выйшлі з беларускіх турмаў, заплаціўшы за праўду стратаю свабоды, здароўя, а часам і бяспекаю сваіх блізкіх.

👀 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
22🔥2🤡2
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Белсат адзначае 18-ты дзень народзінаў!

🔸 Пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расею ў гадавым вымярэнні выраслі на 136%. Гэта адбываецца на фоне атак украінскіх БПЛА на нафтавыя аб’екты Расеі. Ці гэта шанец для Лукашэнкі і ці хопіць беларускага бензіну і для РБ, і для РФ?

🔸 У лістападзе ізноў разагналася інфляцыя – на 0,4 %. Рост цэнаў у параўнанні з такім жа перыядам летась склаў 7 %

🔸 У Бруселі ўзгаднілі новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску за гібрыдныя атакі ў выглядзе метэазондаў, што залятаюць з Беларусі ў Літву

🔸 У Вільні пратэстуюць перавознікі ў сувязі з блакаваннем фураў на тэрыторыі Беларусі

🔸 Сёння Украіна мае перадаць ЗША падкарэктаваны мірны план

🔸 Як выглядае цяпер сітуацыя з аховай Святланы Ціханоўскай у Літве?

🔸 Міжнародны Дзень правоў чалавека

🔸 Мінлясгас апублікаваў цэны на жывыя ялінкі

🔸 У ЖКГ патлумачылі пра жыроўкі для «дармаедаў». Плаціць больш будуць цэлыя сем’і і кватэраз’ёмнікі

🔸 Лукашэнка зноў паказвае сваіх сыноў як прадстаўнікоў улады

🔸 Менгарвыканкам стварыў бот для палітычных даносаў

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
101😁1🤬1
💬 «Інфляцыя на канец года вышэй, чым прагназавалі ўлады. У харчовых таварах яна вагаецца каля значэння ў 10 %»

Эканамістка Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», чаму запланаваная лукашэнкаўцамі ды рэальная інфляцыя зноў разышліся між сабою (не на карысць першай).

☝️Шмат лічбаў і графік па спасылцы
🔥10😢1
❤️ «Свабода – гэта фундаментальнае права чалавека... Гэта здольнасць дзейнічаць, думаць і выказваць сябе, не асцерагаючыся пераследу або прыгнёту»

Гэта словы Махатмы Гандзі.

Дзень правоў чалавека адзначаюць сёння, 10 снежня. Але бараніць свае правы важна ў любы дзень.

Сабралі для вас падборку натхняльных фільмаў пра тое, як важна ісці наперад, нягледзячы на перашкоды 💪
❤‍🔥84🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎨 Гэты беларускі мастак быў сапраўднай зоркай еўрапейскага жывапісу, але аднойчы проста перастаў маляваць

Фэрдынанд Рушчыц нарадзіўся 10 снежня 1870 года. Ягоная творчасць вельмі моцна паўплывала на фармаванне жывапісу ў Еўропе ў той перыяд, але ў 38 гадоў Рушчыц напісаў сваю апошнюю карціну і пакінуў жывапіс дзеля чагосьці большага.

👨‍🎨 У дзень народзінаў нашага выбітнага земляка расказваем гэтую незвычайную гісторыю ў нашай праграме «Вусы Скарыны»
24
❤️ Каханне, якое не забіла нялюдская сістэма. 9 гадоў таму пабраліся шлюбам Кацярына Андрэева ды Ігар Ільяш

З 9-ці гадоў гэтага сямейнага саюзу ўжо больш за 5 сужэнцаў падзяляюць турэмныя сцены. Успамінаем гісторыю кахання нашых калегаў і проста класных людзей.

📍Чытайце на старонцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
29😱2🤬2
🎤 Людзі, якія ствараюць «Белсат»

18 – узрост, калі пачынаецца дарослае жыццё. А як у сваё паўнагоддзе выглядалі вашыя ўлюбёныя журналісты?

Пакажам наш стары фотаальбом 📸
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
24❤‍🔥5🔥3🤡1