Белсат
15.7K subscribers
73.4K photos
23K videos
38 files
59.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
☝️Лукашэнка падоўжыў на год «бязвіз» для грамадзянаў 38 еўрапейскіх краін

Умовы застаюцца ранейшымі: бязвізавы ўезд распаўсюджваецца на ўсе аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску, а таксама беларускія аэрапорты.

👀 Чытайце падрабязней
🤡193😁3🍌2👻2
💁🏻‍♂️ У Беларусі будуць ладзіць абавязковае псіхалагічнае сумоўе для спецыялістаў, што працуюць з дзецьмі

Псіхалагічная ацэнка кандыдатаў на пасады настаўнікаў і выхавацеляў уводзіцца з сярэдзіны студзеня. Адпаведную пастанову выдаў Савет Міністраў.

📍Чытайце больш на нашым сайце
🤯92🤔2🥴1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ ЗША ціснуць на Літву з-за офісу Ціханоўскай

А таксама дамагаюцца ад афіцыйнай Вільні «капітуляваць» па ўсяму «спісу Лукашэнкі». Так адміністрацыя Трампа бачаць развязанне напружання паміж краінамі ў звязку з гібрыднымі атакамі на Літву з боку Беларусі. Пра гэта заявіў літоўскі журналіст Вітаўтас Брувярыс.

Літва саступіць ЗША і Лукашэнку ці канфіскуе беларускую нерухомасць на сваёй тэрыторыі? Усё гаворку на гэтую тэму слухайце ў праграме «Студыя Белсат». 👈
🤬441🎉1😨1🆒1
✌️ Журналісты Белсату атрымалі ўзнагароды АПК

Аб'яднаны пераходны кабінет агулам узнагародзіў медалямі 14 асобаў за ўнёсак у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры. Яны атрымалі медалі Францішка Скарыны, медалі Няскораных (Ларысы Геніюш), «За Плённую Працу на Карысць Беларусі».

Сярод іншых -- журналісты Белсату Павел Мажэйка, Вячаслаў Лазараў, Павел Вінаградаў, Ірына Слаўнікава, Яўген Меркіс і Уладзімір Мацкевіч – нядаўнія палітвязні, якіх вызвалілі і дэпартавалі з Беларусі. Сцяпан Пуціла цяпер паралельна з працай над Nexta вядзе на «Белсаце» праграму «ПраБел». ☝️
26🤡4👌2😐2💅2
🎄 Лявон Вольскі прэзентаваў шчымлівую песню «Каляды ў Менску»

«Песня-надзея, песня-зычэнне, песня-прадказанне. Вядома, што на Каляды цуды адбываюцца, мары здзяйсняюцца, і ў гэтай песні мы таксама крыху памарылі пра цуд на Каляды».

Песню суправаджае лампавы (а дакладней «вязаны») кліп, які складаецца з падборкі знаёмых кожнаму менчуку мясцінаў сталіцы.
12614🔥2
💥 #галоўнае за 9 снежня

✔️Улады Літвы ўвялі рэжым надзвычайнага становішча праз беларускія метэазонды з кантрабандаю

✔️Літоўская выведка сцвярджае, што ад яе імя літоўцаў вербавалі спецслужбы Лукашэнкі

✔️Трамп заявіў, што ва Украіне варта правесці прэзідэнцкія выбары

✔️Пераўтварыць краіну ў тэхналагічны хаб і павялічыць ВУП амаль утрая. Дэмсілы прэзентавалі ў Варшаве сваю эканамічную стратэгію для «новай Беларусі»

✔️Лукашэнка падоўжыў на год «бязвіз» для грамадзянаў 38 еўрапейскіх краін

✔️Ткацкую традыцыю з Гомельшчыны дадалі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO. Падрабязней пра яе глядзіце ў нашым відэа!

✔️Лявон Вольскі прэзентаваў шчымлівую песню «Каляды ў Менску». Яе суправаджае «лампавы» кліп

✔️Даследаванне: 90% беларусаў маюць акаўнт хаця б у адной сацсетцы, 85% карыстаюцца TikTok

✔️Ідэолагі падвялі вынікі «Года добраўпарадкавання»: снежаньская справаздача выглядае як кніга фантастычных казак

✔️У Расеі разбіўся транспартны самалёт, які тэставалі пасля рамонту. Загінулі 7 чальцоў экіпажу

#рэпрэсіі:

▫️Вялікае інтэрв'ю з маладым беларусам, які яшчэ да 18 гадоў паспеў займець дзве «палітычныя» крыміналкі

▫️35-гадовага продакт-мэнэджэра шматмільённага IT-стартапу асудзілі па «справе Гаюна»
63
💥 Сябры, сёння «Белсат» адзначае паўнагоддзе!

Ужо 18 год мы працуем для вас, даражэнькія. Пачынаючы з далёкага 2007-ага мы распавядаем праўду, абмяркоўваем падзеі, узгадваем гісторыю, пашыраем веды беларускай і не толькі.

Мы шчыра дзякуем усім чытачам і гледачам за тое, што вы з намі ❤️

А пакуль прапануем вам тры матэрыялы, якія вы маглі прапусціць. Ну і прымаем віншаванні (калі для вас гэта бяспечна).

🔺 Беларуская традыцыя сталася спадчынаю ЮНЭСКА

Гэта ўжо сёмы радок спісу нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО, звязаны з Беларуссю. Чым мы можам ганарыцца гэтым разам – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Якімі сацсеткамі часцей карыстаюцца беларусы?

94,3 % насельніцтва Беларусі карыстаецца інтэрнэтам, а 90,2 % маюць акаўнт хаця б у адной сацсетцы. А дзе беларусы больш сядзяць? Даведайцеся ў нашым матэрыяле (праз VPN).

🔺 Куды могуць пайсці €30 млн для «народа Беларусі»?

Нядаўна еўракамісарка Марта Кос паабяцала выдаць такую суму на падтрымку беларускага грамадства ў 2026-м. На што могуць быць выдаткаваныя гэтыя грошы – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць
25🎉15🤡7🔥5
🇺🇦 Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да прэзідэнцкіх выбараў

Яны могуць адбыцца цягам 60-90 дзён.

Прэзідэнт Украіны гатовы дзеля гэтага змяніць заканадаўства падчас ваеннага становішча. Паводле яго, выбары могуць адбыцца калі міжнародныя партнёры змогуць забяспечыць бяспеку падчас іх правядзення.

«Пытанне выбараў ва Украіне, мне здаецца, перадусім залежыць ад нашага народу, і гэта пытанне народу Украіны, а не народу іншых дзяржаў. Пры ўсёй павазе да нашых партнёраў», – заявіў Зяленскі.

Украінскі лідар таксама назваў «неадэкватнымі» здагадкі пра тое, што нібыта ён трымаецца за прэзідэнцкае крэсла і таму ва Украіне дагэтуль працягваецца вайна.
👏247😐4🤔1🤣1
🙏 У Польшчы паставілі Крыж змагарам за Беларусь

Гэта будзе месцам памінання нашых продкаў і змагароў за Радзіму. Крыж ужо знаходзіцца на Гарнізонных могілках у Гданьску.

Праект шмат гадоў планавала Беларускае культурнае таварыства «Хатка». Цяпер, каб дарабіць працу і ўрачыста адкрыць крыж, патрэбныя грошы.

Як дапамагчы завяршыць апошнія работы – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
45❤‍🔥7🌭2
😡 Паляўнічыя Беларусі ўпершыню за 40 гадоў застрэлілі рысь

Забіваць гэтую жывёлу дазволілі толькі ў 2025-м годзе. Раней рысь была пад моцнай абаронаю ў Чырвонай кнізе.

Сёлета ўлады панізілі статус кашачага да чацвёртай ступені і дазволілі паляваць «у асаблівым рэжыме» з 1 кастрычніка да 31 студзеня.

Кошт трафею для грамадзянаў Беларусі і ЕЭЗ складае 200 Br, для іншаземцаў – 500.
🤬34😢193🗿1
Беларусь – чацвёртая краіна свету па колькасці журналістаў за кратамі

У зняволенні рэжыму Лукашэнкі знаходзяцца 33 супрацоўніка СМІ – паведамляе арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».

На першым месцы – Кітай (121 журналіст за кратамі), потым Расея (48) і М'янма (47).

Усяго, паводле міжнароднай арганізацыі, пад вартаю знаходзяцца 503 журналісты ў 47 краінах. Таксама за апошні год па ўсім свеце былі забітыя 67 журналістаў.
🤬22😢10😐1
💬 «Беларусы ведаюць шлях да незалежнай інфармацыі; як партызаны, мы ўмеем хавацца і знаходзіць тое, што трэба»

Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык з нагоды 18-й гадавіны народзінаў нашага каналу падсумоўвае зробленае ў 2025-м годзе і прыадчыняе дзверцы ў 2026-ты.

👀 Чытайце ейны тэкст вось тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
24🤡7😐2
Белсат
💸 Куды могуць пайсці €30 млн для «народа Беларусі»? Нядаўна еўракамісарка Марта Кос паабяцала выдаць такую суму на падтрымку беларускага грамадства. І адбудзецца гэта, магчыма, у наступным годзе. Аналітык Вадзім Мажэйка і Офіс Ціханоўскай распавялі, на што…
☝️Еўракамісія раскрыла «Белсату» дэталі таго, на што пойдуць €30 млн для беларускай грамадзянскай супольнасці

Новы пакет дапамогі, прызначаны на 2026 год, будзе накіраваны на тры ключавыя вобласці.

📍Чытайце на нашым сайце, якія менавіта
🤡14👌93🥴2
💬 «Калі б Літва сёння на гэтыя ўмовы пагадзілася, заўтра Лукашэнка выгадаў бы шэраг іншых»

Чаму ўжо трэці месяц не відаць прасвету ў супрацьстаянні Літвы ды рэжыму Лукашэнкі і да якой крайняй кропкі можа дайсці гэты канфлікт?

Разважаем са старэйшым навуковым працаўніком Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў Рыгорам Ніжнікавым і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

👀 Чытайце па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯112🍌2🏆1
📺 Навіны за 8 хвілін

🔻Праз беспілотнікі адмянілі рэйсы па маршруце Масква-Менск

🔻Лукашэнка падоўжыў «бязвіз» для замежнікаў на наступны год

🔻У Менску затапіла квартал прыватных дамоў на вуліцы Чарвякова

🔻У сталічным метро зладзілі тэсты новага цягніка, а МТЗ распачаў выпрабаванні звышмагутнага трактару

🔻Зяленскі: Украіна гатовая правесці выбары прэзідэнта

🔻Махляры прыдумалі «калядную» схему падману

🔻Лясгасы адкрыюць у Беларусі больш за тысячу базараў з ялінкамі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
722
Белсат
🇪🇺 «Радыё Свабода» даведалася, што ўключылі ў чарговы пакет еўрапейскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі Прапанова, з якой азнаёміліся журналісты, дазволіць Еўразвязу ўводзіць санкцыі супраць асобаў і арганізацыяў, якія «пагражаюць суверэнітэту або незалежнасці»…
📍Еўразвяз збіраецца зацвердзіць новыя санкцыі ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі ўжо на наступным тыдні

Што дакладна ўваходзіць у чарговы пакет, яшчэ невядома. Аднак у чарнавым дакуменце, які ўдалося пабачыць журналістам «Радыё Свабода», гаворка ішла пра захады супраць асобаў і арганізацыяў, якія «пагражаюць суверэнітэту або незалежнасці» дзяржаве ці дзяржавам Еўразвязу.

У цяперашнім кантэксце ў першую чаргу маецца на ўвазе запуск метэазондаў у Літву, праз які там ужо ўвялі надзвычайнае становішча.

👀 Падрабязней глядзіце вось тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥13👌31🤔1😴1
💱 Курсы валютаў 10 снежня

Для расейскага рубля дзень атрымаўся няўдалым – мінус дзве капейкі. Долар і еўра тым часам падраслі – амерыканская валюта дадала больш за капейку, а еўрапейская пайшла ў рост больш як на 0,5 капейкі.

#курсывалютаў
😁6👌21😢1🌚1👻1
Белсат
🚨 Беларуску з дзіцём знялі з цягніка Калінінград – Адлер У ноч з 1 на 2 снежня памежнікі Беларусі знялі з цягніка жанчыну з маленькім дзіцем, якія ехалі з Калінінграду ў Менск. Прычына – у тэлефоне жанчыны знайшлі «экстрэмісцкую групу» ў Telegram. Памежнікі…
☝️Дзяржаўная «раёнка» пацвердзіла затрыманне жанчыны з маленькім дзіцём у цягніку Калінінград-Адлер

Мы пісалі пра гэты выпадак яшчэ тыдзень таму. Жанчыну знялі з цягніка, бо знайшлі ў тэлефоне «крамольную» падпіску.

Цяпер пра той самы выпадак паведаміла газета «Астравецкая праўда», якая апублікавала аператыўную зводку за першы тыдзень снежня.

👀 Чытайце таксама вось тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬20😡51
💬 «Я не лез у турму наўмысна. Але ведаў, што гэта можа адбыцца, свядома ішоў на рызыку»

Яго папярэдзілі пра небяспеку яшчэ ўвесну 2021-га, аднак Уладзімір Мацкевіч не захацеў з'язджаць з краіны. Бо раней сам за тое ж самае крытыкаваў Зянона Пазняка і Андрэя Саннікава, ды ўвогуле лічыў эміграцыю «палітычнай дэградацыяй».

У выніку філосаф правёў за кратамі больш за 4 гады, пасля чаго не па ўласнай волі ўсё роўна стаў эмігрантам – яго вывезлі з Беларусі ў Літву ў верасні ў складзе партыі «памілаваных Лукашэнкам» палітзняволеных.

Пра новую рэчаіснасць для сябе асабіста і для Беларусі агулам Уладзімір паразважаў у вялікай размове з нашым карэспандэнтам.

✍️ Чытайце яе па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26🤔2😢2🤬1😐1
🤔 Некаторыя медыі напісалі пра пераезд Святланы Ціханоўскай ды ейнага офісу ў Варшаву

Аднак дарадца лідаркі беларускіх дэмсілаў Дзяніс Кучынскі пакуль не пацвярджае такіх намераў.

«Мы працуем па плане, па звычайных календарах. Чакаем ад Літвы інфармацыю датычна новай сістэмы аховы. І толькі пасля гэтага мы будзем глядзець, аналізаваць і прымаць рашэнне».

📍Чытайце больш на нашым сайце
22🤪9😐3😡1
Шэсць беларускіх фрыстайлістаў і адна гарналыжніца атрымалі дазвол на ўдзел у алімпійскай кваліфікацыі

«Зялёнае святло» далі і некаторым спартоўцам з Расеі. Удзельнічаць у спаборніцтвах усе яны будуць у нейтральным статусе.

👀 Шукайце больш інфармацыі вось тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬215👌1🤡1