Белсат
15.5K subscribers
74.3K photos
23.3K videos
38 files
60.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💸 Куды могуць пайсці €30 млн для «народа Беларусі»?

Нядаўна еўракамісарка Марта Кос паабяцала выдаць такую суму на падтрымку беларускага грамадства. І адбудзецца гэта, магчыма, у наступным годзе.

Аналітык Вадзім Мажэйка і Офіс Ціханоўскай распавялі, на што могуць быць выдатканыя гэтыя грошы. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
🤡23🤝85🤔1
Channel photo updated
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 7 хвілін

🔻 МНС папярэдзіў пра выклікі надвор’я. Што чакае нас ужо на гэтых выходных?

🔻 Урад вызначыў, як і калі ў Беларусі будуць праводзіць псіхалагічнае сумоўе з педагогамі

🔻 У Беларусі прапануюць утыльзбор на сэканд-хэнд

🔻 Маштаб актыўнасці дронаў над Беларуссю

🔻 У Менску раскрылі схему продажу няісных турыстычных пуцёвак. А ў Нацбанку толькі з 1 верасня зафіксавалі 191 выпадак махлярства пры афармленні візаў або куплі «гарачых» тураў

🔻 Сталую жанчыну заціснула дзвярыма аўтобуса ў Менску

🔻 У Рэчыцкім раёне адкрываюць чарговую пляцоўку для ідэалагічна-масавых мерапрыемстваў

🔻 Зяленскі: Украіна адмаўляецца аддаваць свае тэрыторыі

🔻 У Японіі адмянілі папярэджанне пра цунамі

🔻 Асянікі з Магілёўшчыны могуць трапіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО

🔻 Шыпшына заквітнела ў снежні

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🆒631
⛔️ Літва плануе адказаць дронамі на метэазонды

Армія суседняй краіны ўжо рыхтуе спецыяльныя станцыі для беспілотнікаў Dbox. Раней іх ужывалі падчас COVID-19 для маніторынгу людзей на вуліцах.

Станцыі дронаў распрацоўвае літоўская кампанія IT Logika, якая цяпер тэстуе свае БПЛА ў Саудаўскай Аравіі і ААЭ – там яны сочаць за рухам аўто.

Як гэтыя дроны могуць паляваць на паветраныя шары з Беларусі (ад выбухоўкі да лазеру) – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
16👌8🤣5
💱 Курсы валютаў 9 снежня

Еўра сёння падрос больш як на палову капейкі, тым часам долар і расейскі рубель ледзь заўважна пайшлі ўніз.

#курсывалютаў
😁5🤔321👻1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤬 «Ну і што з ім рабіць?»

Пасажыр зняў кіроўцу маршруткі за дзіўным заняткам за стырном ☝️
🙈15🤬8🥴8😱1🗿1
💬 «Мяне як палітычнага білі драўляным плінтусам, у іншых атрадах маглі біць металічнай трубой»

Гэты хлопец адчуў на сабе, што такое «палітычная» крымінальная справа, не маючы яшчэ нават 18 гадоў. У СІЗА, ІЧУ і калоніях ён сустрэў тры сваіх дні народзінаў. А пасля з'ехаў з радзімы, падалей ад пабудаванай там «хворай» і жорсткай сістэмы.

✍️ Чытайце вялікую размову з Алегам Дабрыдневым, якому на пачатку лістапада споўнілася ўсяго 20 гадоў, на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬35😨10🙏4😭4
У Расеі разбіўся транспартны самалёт, які тэставалі пасля рамонту

Гэта Ан-22 «Антэй», ягоныя абломкі знайшлі ў раёне Уводскага вадасховішча ў Іванаўскай вобласці.

Вядома, што на борце было 7 чалавек. Паводле расейскіх крыніц, усе чальцы экіпажу загінулі.

Па непацверджанай інфармацыі, самалёт таксама мог належаць да Мінабароны РФ.
🔥39🎉22👏43👌2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🩹 «Усмешка Машы Калеснікавай – не брэнд, а сапраўдная яна»

Менавіта так апісваюць Марыю тыя, хто працаваў з ёй штодня. У нашай праграме «Мова Нанова» былая спічрайтарка Калеснікавай Яўгенія Сугак падзялілася ўспамінамі пра яе, якія ніхто раней не чуў.

🎥 Цалкам інтэрв'ю можна паглядзець на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
36🤡8😐1🆒1
🌐 Даследаванне: 90% беларусаў маюць акаўнт хаця б у адной сацсетцы, 85% карыстаюцца TikTok

Instagram выкарыстоўвае менш за палову насельніцтва, а ў Facebook ды X сядзяць зусім мала беларусаў.

📍Вось якія яшчэ лічбы апублікавалі аўтары даследавання «Digital 2026: Belarus»
🙈10🤪41🌚1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😍 Блогер пераўтварае кожную наведаную лакацыю ў частку сваёй музыкі

Паслухайце, як гучыць Швейцарыя ☝️
🔥17😐3🤪31👏1
🇪🇺 «Радыё Свабода» даведалася, што ўключылі ў чарговы пакет еўрапейскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

Прапанова, з якой азнаёміліся журналісты, дазволіць Еўразвязу ўводзіць санкцыі супраць асобаў і арганізацыяў, якія «пагражаюць суверэнітэту або незалежнасці» дзяржаваў ЕЗ.

👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
133👌1🤪1
Белсат
⛔️ Літва плануе адказаць дронамі на метэазонды Армія суседняй краіны ўжо рыхтуе спецыяльныя станцыі для беспілотнікаў Dbox. Раней іх ужывалі падчас COVID-19 для маніторынгу людзей на вуліцах. Станцыі дронаў распрацоўвае літоўская кампанія IT Logika, якая…
🇱🇹 Спецслужбы РБ пад выглядам спецслужбаў Літвы вербавалі літоўцаў?

Такую заяву зрабіў літоўскі Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі. У ведамстве сцвярджаюць, што грамадзянам Літвы прапаноўвалі прыехаць у Беларусь і з яе тэрыторыі запусціць паветраны шар з кантрабандай у бок радзімы.

🔍 Чытайце падрабязней вось тут
🤯18🤣82🤬2🤡2😡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☀️ «Усе ролі з цягам часу забудуцца, а застацца ў памяці пакаленняў – гэта нешта большае»

Актор Аляксандр Ждановіч хацеў адмовіцца ад ролі Маляваныча, бо думаў, што вобраз перашкаджае ягонай кар’еры. А потым здарылася нешта, што змусіла яго задумацца: а што, калі гэта і ёсць тая адзіная роля, якая перажыве ўсіх?

🎬 Гэтую гісторыю Ждановіч распавёў на нашай праграме «Раніца з Белсатам». Цалкам размову можна паслухаць на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
38
Белсат
🙂 Беларуская страва можа стаць спадчынаю UNESCO Гаворка ідзе пра асянікі, якія традыцыйна гатуюць у Магілёўскім раёне і з’яўляюцца мясцовым брэндам. «Яны нагадваюць дранікі, але акрамя бульбы ў іх дадаюць і іншую гародніну, выгадаваную на прысядзібных участках:…
🔸Унікальную тэкстыльную традыцыю з Веткаўскага раёну дадалі ў спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны

Яна сфармавалася ў вёсцы Неглюбка ў XVII стагоддзі. Асаблівую вядомасць набылі неглюбскія рушнікі, у якіх налічваецца больш за 120 узораў арнаментаў.

👀 Чытайце падрабязнасці па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
29👌5
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Праз крызіс, звязаны з беларускімі паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвесцілі надзвычайную сітуацыю

🔸 У Сусветны дзень барацьбы з карупцыяй прыгадаем апошнія гучныя справы ў Беларусі. Чаму той, хто ішоў да ўлады як барацьбіт з гэтай з’явай, за больш як 30 гадоў так і не перамог карупцыю?

🔸 Уладзімір Зяленскі заявіў, што мірны план, які першапачаткова меў 28 пунктаў, удалося скараціць да 20

🔸 Не толькі суагрэсар, а яшчэ і суакупант? Цэнтр нацыянальнага супраціву (Украіна): акупацыйны кіраўнік Херсоншчыны Уладзімір Сальда хоча перадаць Беларусі частку азоўска-чарнаморскага ўзбярэжжа для будаўніцтва там санаторыяў і базаў адпачынку

🔸 У Расеі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-22. На борце знаходзіліся 7 чалавек

🔸 У Варшаве прэзентавалі доўгатэрміновую Стратэгію эканамічнага развіцця Беларусі ў перыяд дэмакратызацыі. Сярэдні заробак – 2 з паловаю тысячы долараў, ВУП на чалавека – $32 тысячы да 2035. Што прапануюць?

🔸 Адразу некалькі прапановаў за апошні тыдзень ад прапагандыстаў паставіць у Беларусі помнік Сталіну. Чаму актываваліся сталіністы?

🔸 У Менску вынеслі вырак па справе «нелегальных выцвярэзнікаў»

🔸 Нацбанк: махляры пачалі актыўна «прадаваць» неіснуючыя пуцёўкі

🔸 Неглюбскую тэкстыльную традыцыю ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
63🤔1🤯1
☝️Трамп заявіў, што ва Украіне варта правесці выбары

Прэзідэнт ЗША таксама чарговы раз нагадаў, што РФ мае перавагу на полі бою, а яшчэ выказаўся пра «цудоўны» Крым, «аточаны акіянам з чатырох бакоў». Паводле Трампа, аддаць паўвостраў Расеі Украіну змусіў Барак Абама.

👀 Глядзіце болей па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡462😁2🤬1
Белсат
🔸Унікальную тэкстыльную традыцыю з Веткаўскага раёну дадалі ў спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны Яна сфармавалася ў вёсцы Неглюбка ў XVII стагоддзі. Асаблівую вядомасць набылі неглюбскія рушнікі, у якіх налічваецца больш за 120 узораў арнаментаў. 👀 Чытайце…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😍 Гэтае пляценне выкарыстоўвалася яшчэ ў жалезным веку! І цудам дайшло до нас 

Такія паясы ткалі ў вёсцы Неглюбка, і яны сапраўды ўнікальныя, бо падчас пляцення не выкарыстоўваюцца ўточныя ніці – толькі аснова. У выніку атрымліваецца тканіна, падобная на трыкатаж.

Як зрабіць такі пояс, паказала Кацярына Ваданосава ў нашай праграме «Нітка-зорка».

🪡 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
❤‍🔥267👌3
☝️Пераўтварыць Беларусь у тэхналагічны хаб і павялічыць ВУП амаль утрая

Такую амбіцыйную стратэгію мае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.

Наш карэспандэнт пабываў на прэзентацыі праграмы эканамічнага развіцця Беларусі, якую зрабіла «міністарка фінансаў» дэмакратычных сілаў.

📍Чытайце рэпартаж на старонцы
🤡2217👌4🤝3😁1🙉1
☝️Лукашэнка падоўжыў на год «бязвіз» для грамадзянаў 38 еўрапейскіх краін

Умовы застаюцца ранейшымі: бязвізавы ўезд распаўсюджваецца на ўсе аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску, а таксама беларускія аэрапорты.

👀 Чытайце падрабязней
🤡193😁3🍌2👻2
💁🏻‍♂️ У Беларусі будуць ладзіць абавязковае псіхалагічнае сумоўе для спецыялістаў, што працуюць з дзецьмі

Псіхалагічная ацэнка кандыдатаў на пасады настаўнікаў і выхавацеляў уводзіцца з сярэдзіны студзеня. Адпаведную пастанову выдаў Савет Міністраў.

📍Чытайце больш на нашым сайце
🤯92🤔2🥴1