Белсат
15.5K subscribers
74.3K photos
23.3K videos
38 files
60.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
⚡️ Еўразвяз працягне ізаляцыю ўладаў Беларусі

І цяпер працуе над новымі санкцыямі адносна афіцыйнага Менску. Пры гэтым падтрыманне беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці застанецца ў прыярытэце. Гэта паведаміла віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі і вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.

«Не насельніцтва Беларусі падтрымлівае гэтыя гнюсныя дзеянні рэжыму. І менавіта таму мы працягваем нашую палітыку падтрымання народу Беларусі».


Яна запэўніла, што Еўразвяз будзе падтрымліваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі, калі дазволяць умовы, у тым ліку вылучыўшы на фінансавую і тэхнічную дапамогу € 3 млрд, як было вырашана ў 2021 годзе. ☝️
👌27🙈21🔥1🤓1
💥 #галоўнае за 8 снежня

✔️ Доналду Трампу нагадалі пра нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

✔️34 гады таму
перастаў існаваць Савецкі Саюз

✔️Улады
спрабавалі палепшыць паркаванне ў Менску, а зрабілі горш

✔️У Літве
прапануюць канфіскаваць санаторый Беларусь

✔️Толькі на Берасцейшчыне за няпоўны год
упалі 42 БПЛА

✔️Еўразвяз у 2026 годзе
накіруе 30 млн еўра на падтрымку беларускай супольнасці

✔️ У школах Бабруйску дзяцей
кармілі гнілой гароднінай і сапсаванымі крупамі

✔️Каля віленскага аэрапорту затрыманыя два чалавекі, якія запускалі дроны

✔️ Беларусы Варшавы правялі акцыю з нагоды Дня правоў чалавека

✔️ Новае беларускае заканадаўства распрацоўваецца паводле стандартаў Еўразвязу

✔️ Зяленскі заявіў, што ў пытанні тэрыторыяў няма згоды

✔️Cмерць вядомага лекара Вазнюка звязваюць з грубай крытыкай Абельскай

#рэпрэсіі

◽️ Лосік распавёў пра тое, як адчуваецца рэжым «інкамунікада»

◽️ Украінца ў Беларусі прымушалі прызнацца ў шпіянажы

◽️ У Беларусі прызналі экстрэмісцкім афіцыйны сайт Рады Еўропы
12🤔2😐2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Беларусь прызнаюць «сферай уплыву» Расеі?

У новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША не згадваюць Беларусь, але стратэгія закранае суседнія з Беларуссю краіны і, імаверна, будзе адбівацца на самой Беларусі.

🔸 Што не так з раптоўнай смерцю вядомага лекара з Калінкавіцкага раёну

Афіцыйна пра смерць вядомага лекара Мікалая Вазнюка не паведамлялася, але мясцовыя медыкі звязваюць пагаршэнне яго стану з візітам Ірыны Абельскай у Мазыр.

🔸 Псіхіятрыя паводле метадаў часоў СССР

Як працуе псіхіятрыя ў Беларусі і чаму галоўнымі мэтамі сістэмы застаюцца – кантраляваць і лячыць, а не падтрымліваць і вяртаць да нармальнага жыцця.
82
🙂 Беларуская страва можа стаць спадчынаю UNESCO

Гаворка ідзе пра асянікі, якія традыцыйна гатуюць у Магілёўскім раёне і з’яўляюцца мясцовым брэндам.

«Яны нагадваюць дранікі, але акрамя бульбы ў іх дадаюць і іншую гародніну, выгадаваную на прысядзібных участках: гарбуз, моркву, цыбулю, а таксама зеляніну – кроп, пятрушку», – кажа чыноўніца Магілёўскага райвыканкаму.

А што з Беларусі ўжо лічыцца спадчынаю UNESCO, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
22
💪 Еўразвяз працягне падтрымліваць беларускае грамадства

Пры гэтым да рэжыму Лукашэнкі будзе дзейнічаць ізаляцыя – заявіла ўчора вярхоўная прадстаўніца ЕЗ Кая Калас на сустрэчы з Ціханоўскай.

Асобную ўвагу Калас і Ціханоўская надалі вызваленню палітвязняў і камунікацыі з амерыканскім бокам.

Таксама яны абмеркавалі магчымасці ўзмацнення ціску на рэжым і наступнае пасяджэння Кансультатыўнай групы ЕЗ – Беларусь.

Лідарка беларускіх дэмсілаў падзякавала за пазіцыю Еўропы адносна Лукашэнкі і за нязменную падтрымку Украіны.
30🔥4😁1🤣1🤨1🙈1
🤦‍♂️ Ідэолагі напісалі пра лясы Беларусі і атрымаўся палітычны лозунг

Беларусь – краіна кветак «пад ціскам», суботнікі – «добрая традыцыя», а Лукашэнка – абаронца лясоў.

Проста пачытайце, як нават у 2025-м звычайная справаздача пра добраўпарадкаванне пішацца савецкаю моваю ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤡162🗿2
🇱🇹 Літоўскі ўрад увёў надзвычайную сітуацыю праз метэазонды з Беларусі

«Увядзенне рэжыму НС абумоўлена не толькі парушэннем працы грамадзянскай авіяцыі, але і інтарэсамі нацыянальнай бяспекі», – заявіў міністр унутраных спраў Літвы.

Як піша LRT, вайскоўцы змогуць правяраць дакументы ў фізічных асоб і транспартных сродкаў, праводзіць дагляд, ужываць спецыяльныя сродкі.

Нагадаем, раней Літва закрывала мяжу з Беларуссю праз шары з кантрабандай.
👏24🤡42🙏2🤣2
Мірны план па вайне ва Украіне цяпер мае 20 пунктаў – Зяленскі

Прэзідэнт Украіны распавёў, што дакумент удалося скараціць з прадстаўнікамі ЗША:

«Было 28 пунктаў, стала 20. Выраўнялі гэты кірунак і зусім адкрыта непраўкраінскія пункты выключылі. Настрой амерыканцаў, у прынцыпе, за тое, каб знаходзіць кампраміс.

Безумоўна, ёсць складаныя пытанні, якія датычаць тэрыторый. Там кампраміс пакуль не знайшлі»
, – распавёў Зяленскі выданню Радыё Свабода.

Украінскі лідар заявіў, што перадача Расеі тэрыторыяў немагчыма, бо парушае канстытуцыю краіны.
🙏24🤯21🤡1🤨1
◼️ Падлеткі забілі нажамі 52-гадовага бабруйчаніна

Адбылося гэта яшчэ 31 сакавіка: два 16-гадовых хлопца вырашылі пад мастом пазаймацца спарынгам на нажах. На гэта звярнуў увагу мужчына, якога падлеткі прынялі за таксікамана.

У выніку, яны нанеслі яму шматлікія колата-рэзаныя раны грудной клеткі, шыі і галавы. Мужчына памёр ад страты крыві.

Пасля забойства хлопцы проста раз’ехаліся па дамах, нібы нічога не здарылася. На наступны дзень яны выйшлі на заняткі.

Цяпер стала вядома, што падлеткам прысудзілі пазбаўленне волі на тэрмін 10 і 9 гадоў з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.
🤬31🤯4😢421😱1😨1
💸 Куды могуць пайсці €30 млн для «народа Беларусі»?

Нядаўна еўракамісарка Марта Кос паабяцала выдаць такую суму на падтрымку беларускага грамадства. І адбудзецца гэта, магчыма, у наступным годзе.

Аналітык Вадзім Мажэйка і Офіс Ціханоўскай распавялі, на што могуць быць выдатканыя гэтыя грошы. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
🤡23🤝85🤔1
Channel photo updated
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 7 хвілін

🔻 МНС папярэдзіў пра выклікі надвор’я. Што чакае нас ужо на гэтых выходных?

🔻 Урад вызначыў, як і калі ў Беларусі будуць праводзіць псіхалагічнае сумоўе з педагогамі

🔻 У Беларусі прапануюць утыльзбор на сэканд-хэнд

🔻 Маштаб актыўнасці дронаў над Беларуссю

🔻 У Менску раскрылі схему продажу няісных турыстычных пуцёвак. А ў Нацбанку толькі з 1 верасня зафіксавалі 191 выпадак махлярства пры афармленні візаў або куплі «гарачых» тураў

🔻 Сталую жанчыну заціснула дзвярыма аўтобуса ў Менску

🔻 У Рэчыцкім раёне адкрываюць чарговую пляцоўку для ідэалагічна-масавых мерапрыемстваў

🔻 Зяленскі: Украіна адмаўляецца аддаваць свае тэрыторыі

🔻 У Японіі адмянілі папярэджанне пра цунамі

🔻 Асянікі з Магілёўшчыны могуць трапіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО

🔻 Шыпшына заквітнела ў снежні

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🆒631
⛔️ Літва плануе адказаць дронамі на метэазонды

Армія суседняй краіны ўжо рыхтуе спецыяльныя станцыі для беспілотнікаў Dbox. Раней іх ужывалі падчас COVID-19 для маніторынгу людзей на вуліцах.

Станцыі дронаў распрацоўвае літоўская кампанія IT Logika, якая цяпер тэстуе свае БПЛА ў Саудаўскай Аравіі і ААЭ – там яны сочаць за рухам аўто.

Як гэтыя дроны могуць паляваць на паветраныя шары з Беларусі (ад выбухоўкі да лазеру) – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
16👌8🤣5
💱 Курсы валютаў 9 снежня

Еўра сёння падрос больш як на палову капейкі, тым часам долар і расейскі рубель ледзь заўважна пайшлі ўніз.

#курсывалютаў
😁5🤔321👻1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤬 «Ну і што з ім рабіць?»

Пасажыр зняў кіроўцу маршруткі за дзіўным заняткам за стырном ☝️
🙈15🤬8🥴8😱1🗿1
💬 «Мяне як палітычнага білі драўляным плінтусам, у іншых атрадах маглі біць металічнай трубой»

Гэты хлопец адчуў на сабе, што такое «палітычная» крымінальная справа, не маючы яшчэ нават 18 гадоў. У СІЗА, ІЧУ і калоніях ён сустрэў тры сваіх дні народзінаў. А пасля з'ехаў з радзімы, падалей ад пабудаванай там «хворай» і жорсткай сістэмы.

✍️ Чытайце вялікую размову з Алегам Дабрыдневым, якому на пачатку лістапада споўнілася ўсяго 20 гадоў, на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬35😨10🙏4😭4
У Расеі разбіўся транспартны самалёт, які тэставалі пасля рамонту

Гэта Ан-22 «Антэй», ягоныя абломкі знайшлі ў раёне Уводскага вадасховішча ў Іванаўскай вобласці.

Вядома, што на борце было 7 чалавек. Паводле расейскіх крыніц, усе чальцы экіпажу загінулі.

Па непацверджанай інфармацыі, самалёт таксама мог належаць да Мінабароны РФ.
🔥39🎉22👏43👌2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🩹 «Усмешка Машы Калеснікавай – не брэнд, а сапраўдная яна»

Менавіта так апісваюць Марыю тыя, хто працаваў з ёй штодня. У нашай праграме «Мова Нанова» былая спічрайтарка Калеснікавай Яўгенія Сугак падзялілася ўспамінамі пра яе, якія ніхто раней не чуў.

🎥 Цалкам інтэрв'ю можна паглядзець на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
36🤡8😐1🆒1
🌐 Даследаванне: 90% беларусаў маюць акаўнт хаця б у адной сацсетцы, 85% карыстаюцца TikTok

Instagram выкарыстоўвае менш за палову насельніцтва, а ў Facebook ды X сядзяць зусім мала беларусаў.

📍Вось якія яшчэ лічбы апублікавалі аўтары даследавання «Digital 2026: Belarus»
🙈10🤪41🌚1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😍 Блогер пераўтварае кожную наведаную лакацыю ў частку сваёй музыкі

Паслухайце, як гучыць Швейцарыя ☝️
🔥17😐3🤪31👏1
🇪🇺 «Радыё Свабода» даведалася, што ўключылі ў чарговы пакет еўрапейскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

Прапанова, з якой азнаёміліся журналісты, дазволіць Еўразвязу ўводзіць санкцыі супраць асобаў і арганізацыяў, якія «пагражаюць суверэнітэту або незалежнасці» дзяржаваў ЕЗ.

👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
133👌1🤪1