🎅Сапраўдны Санта не просіць банкаўскі рахунак
У сацсетцы Трэдс з’явіліся схемы, дзе пад выглядам гульні «Тайны Санта» людзей прымушаюць перадаваць асабістыя дадзеныя або грошы. Такія «гульні» могуць быць выкарыстаныя махлярамі для збору інфармацыі і іншых незаконных дзеянняў.
На падазроную актыўнасць звярнулі ўвагу чытачы «Белсата».
Памятайце, што варта быць пільнымі пры любой перадачы асабістых дадзеных альбо плацежнай інфармацыі ў інтэрнэце.

✍10⚡2❤1
☝️ Еўрапейскія санкцыі дайшлі да беларускіх 100-рублёвак
Некаторыя банкаматы перасталі прымаць 100-рублёвыя купюры і прычына ў санкцыях.
Старыя прылады будуць паступова прыбіраць, але «гэта патрабуе часу», таму пакуль беларусы будуць сутыкацца з нязручнасцямі. ☝️

«Новыя 100-рублёвыя купюры не прымаюць некаторыя банкаматы заходняй вытворчасці. Вытворцы сышлі з Беларусі і адмовіліся падтрымліваць свае банкаматы. Адпаведна, банкі не могуць наладзіць валідатары банкаматаў на купюры новага ўзору», – растлумачылі прадстаўнікі «Альфа-Банку».
Старыя прылады будуць паступова прыбіраць, але «гэта патрабуе часу», таму пакуль беларусы будуць сутыкацца з нязручнасцямі. ☝️
😁18🤔6❤2👏1😢1
🤷♂️ Аманскія канікулы Лукашэнкі: грошы, здароўе ці адпачынак?
Вялікае турнэ па Глабальным Поўдні Лукашэнкі з сынамі: М'янма – Аман – Алжыр і зноў вярнуўся ў Аман. Што ён там забыў?
У праграме «ПраСвет» Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч абмеркавалі, чаму візіт Лукашэнкі ў гэтую дзяржаву выклікаў столькі пытанняў.
Можна рабіць мем «Дзе я, і хто ўсе гэтыя людзі» Ён разваліўся, рукі склаў і штосьці расказваў. Гэта яўна не выгляд чалавека, які штосьці сур’ёзнае сабраўся рабіць і нейкія сур’ёзныя рэчы абмяркоўвае. Падрабязней чытайце па спасылцы. 👈

«На адным з відэа бачна, што ў Лукашэнкі ёсць праблемы са здароўем. На відэазапісе Алжырскай тэлевізіі (не прапаганды Лукашэнкі) бачна, што ў Лукашэнкі выразна трэслася галава. У момант, калі ў яго ёсць паўза, чыноўнікі падпісваюць дамовы, дакументы, ён сядзіць на заднім плане, у яго трасецца галава. Ён дыстанцыянаваны, недзе ў іншым месцы, думае пра іншыя праблемы».
Можна рабіць мем «Дзе я, і хто ўсе гэтыя людзі» Ён разваліўся, рукі склаў і штосьці расказваў. Гэта яўна не выгляд чалавека, які штосьці сур’ёзнае сабраўся рабіць і нейкія сур’ёзныя рэчы абмяркоўвае. Падрабязней чытайце па спасылцы. 👈
🍾9🥱1
⚡️ Еўрапейцы падрыхтавалі свой «мірны план» для Трампа
Лідары Еўропы абмеркавалі свой «мірны план»: змянілі і скарацілі план Трампа з 28 да 20 пунктаў. Дзеля гэтага кіраўнікі Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Францыі і Украіны сабраліся ў Лондане.
Ён таксама нагадаў, што Украіна не разглядае магчымасць перадачы сваіх тэрыторый Расеі
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц таксама заявіў, што падтрымка для Украіны «не пахіснецца», а Эмануэль Макрон адзначыў, што Украіна і Еўропа маюць «шмат карт» у мірных перамовах. 👈

«Я думаю, заўтра план будзе гатовы, увечары – дзесьці так. Мы яшчэ раз на яго паглядзім і адправім Злучаным Штатам Амерыкі», – паведаміў Уладзімір Зяленскі.
Ён таксама нагадаў, што Украіна не разглядае магчымасць перадачы сваіх тэрыторый Расеі
«Расея намагаецца, каб мы аддалі тэрыторыі. Мы, безумоўна, не хочам нічога аддаваць. За гэта мы і змагаемся».
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц таксама заявіў, што падтрымка для Украіны «не пахіснецца», а Эмануэль Макрон адзначыў, што Украіна і Еўропа маюць «шмат карт» у мірных перамовах. 👈
👌21❤5😁1
🤷♂️ Сцеражыся, Рада Еўропы: афіцыйны сайт у Беларусі прызнны экстрэмісцкім
Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі афіцыйны сайт Рады Еўропы www.coe.int.
Паводле сайту арганізацыі, асноўная задача Рады Еўропы – «прасоўваць дэмакратыю, правы чалавека і вяршэнства права ў Еўропе і за яе межамі». Рада Еўропы выказала падтрыманне беларускім дэмакратычным сілам. З уладамі Беларусі стасункі Рады Еўропы былі разарваныя ў 2022 годзе.
У Раду Еўропы ўваходзяць 46 краінаў, у тым ліку тыя, улады якіх маюць добрыя стасункі з Менскам. Напрыклад, Азербайджан і Вугоршчына. Таксама ў арганізацыі ёсць дзяржавы-назіральнікі, сярод іх Ватыкан і ЗША.☝️

🤬14🤡13🗿5🆒1
⚡️ Еўразвяз працягне ізаляцыю ўладаў Беларусі
І цяпер працуе над новымі санкцыямі адносна афіцыйнага Менску. Пры гэтым падтрыманне беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці застанецца ў прыярытэце. Гэта паведаміла віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі і вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.
Яна запэўніла, што Еўразвяз будзе падтрымліваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі, калі дазволяць умовы, у тым ліку вылучыўшы на фінансавую і тэхнічную дапамогу € 3 млрд, як было вырашана ў 2021 годзе. ☝️

«Не насельніцтва Беларусі падтрымлівае гэтыя гнюсныя дзеянні рэжыму. І менавіта таму мы працягваем нашую палітыку падтрымання народу Беларусі».
Яна запэўніла, што Еўразвяз будзе падтрымліваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі, калі дазволяць умовы, у тым ліку вылучыўшы на фінансавую і тэхнічную дапамогу € 3 млрд, як было вырашана ў 2021 годзе. ☝️
👌27🙈2❤1🔥1🤓1
💥 #галоўнае за 8 снежня
✔️ Доналду Трампу нагадалі пра нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага
✔️34 гады таму перастаў існаваць Савецкі Саюз
✔️Улады спрабавалі палепшыць паркаванне ў Менску, а зрабілі горш
✔️У Літве прапануюць канфіскаваць санаторый Беларусь
✔️Толькі на Берасцейшчыне за няпоўны год упалі 42 БПЛА
✔️Еўразвяз у 2026 годзе накіруе 30 млн еўра на падтрымку беларускай супольнасці
✔️ У школах Бабруйску дзяцей кармілі гнілой гароднінай і сапсаванымі крупамі
✔️Каля віленскага аэрапорту затрыманыя два чалавекі, якія запускалі дроны
✔️ Беларусы Варшавы правялі акцыю з нагоды Дня правоў чалавека
✔️ Новае беларускае заканадаўства распрацоўваецца паводле стандартаў Еўразвязу
✔️ Зяленскі заявіў, што ў пытанні тэрыторыяў няма згоды
✔️Cмерць вядомага лекара Вазнюка звязваюць з грубай крытыкай Абельскай
#рэпрэсіі
◽️ Лосік распавёў пра тое, як адчуваецца рэжым «інкамунікада»
◽️ Украінца ў Беларусі прымушалі прызнацца ў шпіянажы
◽️ У Беларусі прызналі экстрэмісцкім афіцыйны сайт Рады Еўропы

❤12🤔2😐2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Беларусь прызнаюць «сферай уплыву» Расеі?
У новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША не згадваюць Беларусь, але стратэгія закранае суседнія з Беларуссю краіны і, імаверна, будзе адбівацца на самой Беларусі.
🔸 Што не так з раптоўнай смерцю вядомага лекара з Калінкавіцкага раёну
Афіцыйна пра смерць вядомага лекара Мікалая Вазнюка не паведамлялася, але мясцовыя медыкі звязваюць пагаршэнне яго стану з візітам Ірыны Абельскай у Мазыр.
🔸 Псіхіятрыя паводле метадаў часоў СССР
Як працуе псіхіятрыя ў Беларусі і чаму галоўнымі мэтамі сістэмы застаюцца – кантраляваць і лячыць, а не падтрымліваць і вяртаць да нармальнага жыцця.

❤8☃2
🙂 Беларуская страва можа стаць спадчынаю UNESCO
Гаворка ідзе пра асянікі, якія традыцыйна гатуюць у Магілёўскім раёне і з’яўляюцца мясцовым брэндам.
«Яны нагадваюць дранікі, але акрамя бульбы ў іх дадаюць і іншую гародніну, выгадаваную на прысядзібных участках: гарбуз, моркву, цыбулю, а таксама зеляніну – кроп, пятрушку», – кажа чыноўніца Магілёўскага райвыканкаму.
А што з Беларусі ўжо лічыцца спадчынаю UNESCO, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

❤22
💪 Еўразвяз працягне падтрымліваць беларускае грамадства
Пры гэтым да рэжыму Лукашэнкі будзе дзейнічаць ізаляцыя – заявіла ўчора вярхоўная прадстаўніца ЕЗ Кая Калас на сустрэчы з Ціханоўскай.
Асобную ўвагу Калас і Ціханоўская надалі вызваленню палітвязняў і камунікацыі з амерыканскім бокам.
Таксама яны абмеркавалі магчымасці ўзмацнення ціску на рэжым і наступнае пасяджэння Кансультатыўнай групы ЕЗ – Беларусь.
Лідарка беларускіх дэмсілаў падзякавала за пазіцыю Еўропы адносна Лукашэнкі і за нязменную падтрымку Украіны.

❤30🔥4😁1🤣1🤨1🙈1
🤦♂️ Ідэолагі напісалі пра лясы Беларусі і атрымаўся палітычны лозунг
Беларусь – краіна кветак «пад ціскам», суботнікі – «добрая традыцыя», а Лукашэнка – абаронца лясоў.
Проста пачытайце, як нават у 2025-м звычайная справаздача пра добраўпарадкаванне пішацца савецкаю моваю ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

belsat.eu
Калі справаздача ператвараецца ў міф. Ідэолагі – пра вынікі года добраўпарадкавання
Снежаньская метадычка для ідэолагаў, што падводзіць вынікі Года добраўпарадкавання, выглядае як урачыстая справаздача аб пераўтварэнні краіны: мільёны кветак, сотні тысяч дрэваў, дзясяткі тысяч...
🤡16❤2🗿2
🇱🇹 Літоўскі ўрад увёў надзвычайную сітуацыю праз метэазонды з Беларусі
«Увядзенне рэжыму НС абумоўлена не толькі парушэннем працы грамадзянскай авіяцыі, але і інтарэсамі нацыянальнай бяспекі», – заявіў міністр унутраных спраў Літвы.
Як піша LRT, вайскоўцы змогуць правяраць дакументы ў фізічных асоб і транспартных сродкаў, праводзіць дагляд, ужываць спецыяльныя сродкі.
Нагадаем, раней Літва закрывала мяжу з Беларуссю праз шары з кантрабандай.

👏24🤡4❤2🙏2🤣2
Мірны план па вайне ва Украіне цяпер мае 20 пунктаў – Зяленскі
Прэзідэнт Украіны распавёў, што дакумент удалося скараціць з прадстаўнікамі ЗША:
«Было 28 пунктаў, стала 20. Выраўнялі гэты кірунак і зусім адкрыта непраўкраінскія пункты выключылі. Настрой амерыканцаў, у прынцыпе, за тое, каб знаходзіць кампраміс.
Безумоўна, ёсць складаныя пытанні, якія датычаць тэрыторый. Там кампраміс пакуль не знайшлі», – распавёў Зяленскі выданню Радыё Свабода.
Украінскі лідар заявіў, што перадача Расеі тэрыторыяў немагчыма, бо парушае канстытуцыю краіны.

🙏24🤯2❤1🤡1🤨1
◼️ Падлеткі забілі нажамі 52-гадовага бабруйчаніна
Адбылося гэта яшчэ 31 сакавіка: два 16-гадовых хлопца вырашылі пад мастом пазаймацца спарынгам на нажах. На гэта звярнуў увагу мужчына, якога падлеткі прынялі за таксікамана.
У выніку, яны нанеслі яму шматлікія колата-рэзаныя раны грудной клеткі, шыі і галавы. Мужчына памёр ад страты крыві.
Пасля забойства хлопцы проста раз’ехаліся па дамах, нібы нічога не здарылася. На наступны дзень яны выйшлі на заняткі.
Цяпер стала вядома, што падлеткам прысудзілі пазбаўленне волі на тэрмін 10 і 9 гадоў з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

🤬31🤯4😢4❤2☃1😱1😨1
💸 Куды могуць пайсці €30 млн для «народа Беларусі»?
Нядаўна еўракамісарка Марта Кос паабяцала выдаць такую суму на падтрымку беларускага грамадства. І адбудзецца гэта, магчыма, у наступным годзе.
Аналітык Вадзім Мажэйка і Офіс Ціханоўскай распавялі, на што могуць быць выдатканыя гэтыя грошы. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

«Ніхто не атрымлівае мільёны на рукі». Як размяркуюць € 30 млн дапамогі беларусам ад ЕЗ
Еўракамісарка ў пытаннях пашырэння Марта Кос паабяцала € 30 млн «народу Беларусі» ў наступным годзе. Аналітык Вадзім Мажэйка ў эфіры «Белсату» растлумачыў, што...
🤡23🤝8❤5🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 7 хвілін
🔻 МНС папярэдзіў пра выклікі надвор’я. Што чакае нас ужо на гэтых выходных?
🔻 Урад вызначыў, як і калі ў Беларусі будуць праводзіць псіхалагічнае сумоўе з педагогамі
🔻 У Беларусі прапануюць утыльзбор на сэканд-хэнд
🔻 Маштаб актыўнасці дронаў над Беларуссю
🔻 У Менску раскрылі схему продажу няісных турыстычных пуцёвак. А ў Нацбанку толькі з 1 верасня зафіксавалі 191 выпадак махлярства пры афармленні візаў або куплі «гарачых» тураў
🔻 Сталую жанчыну заціснула дзвярыма аўтобуса ў Менску
🔻 У Рэчыцкім раёне адкрываюць чарговую пляцоўку для ідэалагічна-масавых мерапрыемстваў
🔻 Зяленскі: Украіна адмаўляецца аддаваць свае тэрыторыі
🔻 У Японіі адмянілі папярэджанне пра цунамі
🔻 Асянікі з Магілёўшчыны могуць трапіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО
🔻 Шыпшына заквітнела ў снежні
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

🆒6❤3⚡1
⛔️ Літва плануе адказаць дронамі на метэазонды
Армія суседняй краіны ўжо рыхтуе спецыяльныя станцыі для беспілотнікаў Dbox. Раней іх ужывалі падчас COVID-19 для маніторынгу людзей на вуліцах.
Станцыі дронаў распрацоўвае літоўская кампанія IT Logika, якая цяпер тэстуе свае БПЛА ў Саудаўскай Аравіі і ААЭ – там яны сочаць за рухам аўто.
Як гэтыя дроны могуць паляваць на паветраныя шары з Беларусі (ад выбухоўкі да лазеру) – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

❤16👌8🤣5
💱 Курсы валютаў 9 снежня
Еўра сёння падрос больш як на палову капейкі, тым часам долар і расейскі рубель ледзь заўважна пайшлі ўніз.
#курсывалютаў

😁5🤔3❤2⚡1👻1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤬 «Ну і што з ім рабіць?»
Пасажыр зняў кіроўцу маршруткі за дзіўным заняткам за стырном ☝️

🙈15🤬8🥴8😱1🗿1
💬 «Мяне як палітычнага білі драўляным плінтусам, у іншых атрадах маглі біць металічнай трубой»
Гэты хлопец адчуў на сабе, што такое «палітычная» крымінальная справа, не маючы яшчэ нават 18 гадоў. У СІЗА, ІЧУ і калоніях ён сустрэў тры сваіх дні народзінаў. А пасля з'ехаў з радзімы, падалей ад пабудаванай там «хворай» і жорсткай сістэмы.
✍️ Чытайце вялікую размову з Алегам Дабрыдневым, якому на пачатку лістапада споўнілася ўсяго 20 гадоў, на нашым сайце
Гэты хлопец адчуў на сабе, што такое «палітычная» крымінальная справа, не маючы яшчэ нават 18 гадоў. У СІЗА, ІЧУ і калоніях ён сустрэў тры сваіх дні народзінаў. А пасля з'ехаў з радзімы, падалей ад пабудаванай там «хворай» і жорсткай сістэмы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬35😨10🙏4😭4