Белсат
15.5K subscribers
74.3K photos
23.3K videos
38 files
60.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🇪🇺 Ціханоўская: новае беларускае заканадаўства распрацоўваецца паводле стандартаў Еўразвязу

Святлана Ціханоўская сказала ў Еўрапарламенце, што дэмакратычныя сілы рыхтуюць законы, здольныя перадухіліць вяртанне дыктатуры і наблізіць Беларусь да ЕЗ. Новыя праекты ўжо аналізуюць міжнародныя эксперты, і яны адпавядаюць Капенгагенскім крытэрам.

Ціханоўская таксама заявіла, што праект закона аб люстрацыі стаў «бэстсэлерам» сярод чыноўнікаў, якія баяліся змены ўлады

🔗 Падрабзянасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
31🤡104🤔2
Украінца ў Беларусі прымушалі прызнацца ў шпіянажы

35-гадовага ўкраінца Аляксандра Катовіча ў Беларусі асудзілі на пяць гадоў зняволення за 40 каментароў у тэлеграм-канале, дзе ён крытыкаваў вайну і Лукашэнку. Падчас затрымання да яго ўварваліся восем амапаўцаў, збіралі поўны ператрус і везлі ў ГУБАЗіК, дзе патрабавалі прызнацца ў працы на ўкраінскія спецслужбы.

Катовіч кажа, што на яго ціснулі, але ён адмовіўся агаворваць сябе. Яго пакаралі адразу па чатырох артыкулах, у тым ліку за абразу Лукашэнкі і ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні». Праз больш як два гады калоніі яго перадалі Украіне без дакументаў.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬231🎉1😨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✈️ Калі фантазіі да нябёсаў, а бюджэт – на ўзроўні школьнай лабараторыі

Беларускія чыноўнікі абяцаюць стварыць свой грамадзянскі самалёт, і зрабіць гэта збіраюцца... за 4 гады. Чаму гэта немагчыма, распавядае Аляксандр Кныровіч у нашай праграме «Атмасфера».

💰 Глядзіце праграму на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
8🤡51🤩1
💊 Cмерць вядомага лекара Вазнюка звязваюць з грубай крытыкай Абельскай

Загадчык стаматалагічнай паліклінікі Калінкавіцкага шпіталя Мікалай Вазнюк раптоўна памёр пасля праблем з сэрцам.

Афіцыйна пра смерць не паведамлялася, але мясцовыя медыкі звязваюць пагаршэнне яго стану з візітам Ірыны Абельскай у Мазыр. Паводле крыніц, яна ў час сустрэчы груба абразіла медыкаў і зладзіла ім разнос.

Медычная супольнасць лічыць, што такі стрэс мог паўплываць на здароўе Вазнюка. Лекара пахавалі некалькі дзён таму.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы
🤬29💯42🤨2👀2😢1
🇺🇸Ці стане Беларусь ахвярай «пячорнага рэалізму» ЗША

Новая стратэгія бяспекі ЗША выклікае моцны рэзананс, бо хоць Беларусь там не згадваецца, яе вынікі могуць моцна паўплываць на будучыню краіны. Аналітык Рыгор Ніжнікаў лічыць, што Вашынгтон фактычна прызнае Беларусь у сферы расейскага ўплыву і адмаўляецца ад падтрымкі дэмакратыі.

Іншыя эксперты называюць гэты падыход «пячорным рэалізмам», які вядзе да хаосу ў міжнародных адносінах.

🔗 Меркаванні экспертаў пра будучую палітку ЗША адносна Беларусі — чытайце па спассылцы
😡17🤡61🤬1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 42 падзенні расейскіх дронаў на тэрыторыі Беларусі сёлета: BELPOL атрымаў дакумент, які хаця б часткова раскрывае маштаб небяспекі, якую нясе Беларусі вайна, развязаная Крамлём

🔸 Экс-прэм’ер Літвы Саўлюс Скверняліс прапанаваў выкарыстаць замарожаныя беларускія актывы для кампенсацыі за захраслыя ў Беларусі літоўскія грузавікі. А Міністр унутраных справаў Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што варта абмеркаваць прыпыненне рэгулярных пасажырскіх перавозак у Беларусь і Расею

🔸 Польшча накіравала ў Інтэрпол запыт на вышук двух украінцаў, меркавана выканаўцаў дыверсіі на польскай чыгунцы сёлета ў лістападзе, якія ўцяклі ў Беларусь

🔸 Еўразвяз налета вылучыць на падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці 30 мільёнаў еўраў. Гэткае рашэнне агучылі ў Бруселі на канферэнцыі «Belarus: building foundations for democratic change»

🔸 У Вашынгтоне пікетоўцы нагадалі Доналду Трампу пра лёс палітзняволенага праваабаронцы, нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Раней Лукашэнка анансаваў перамовы з амерыканцамі ў снежні

🔸 18-гадовага жыхара Магілёву затрымалі за адмаўленне генацыду беларускага народу

🔸 Гадавіна падпісання ў Віскулях пагаднення, якое паклала канец існаванню СССР

🔸 ДАІ ўзялася за маршруткі. Маштабнае правяранне па ўсёй Беларусі. Падчас нарады ў лістападзе Лукашэнка запатрабаваў маршруткі замяніць на электробусы. Пры гэтым назваў маршруткі «смярдзючымі». Адразу ж пачаліся праверкі

🔸 Жыхарка Лёзна, якая гандлюе на мясцовым рынку, паскардзілася на яміны і балота на працоўным месцы. Пры гэтым арэнда каштуе нятанна

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
111👏1🙏1
🇺🇦 Зяленскі заявіў, што ў пытанні тэрыторыяў няма згоды

Украіна працягвае шукаць мірныя шляхі, але ў перамовах няма згоды наконт тэрыторый, якія заняла Расея. Зяленскі адзначае, што ў ЗША, Расеі і Украіны розныя бачанні будучыні Данбасу.

Кіеў таксама патрабуе асобнае пагадненне з Захадам пра гарантыі бяспекі. Украінцы хочуць ведаць, што зробяць партнёры, калі Расея зноў пачне вайну. Лідары Еўропы выказваюць недавер да магчымых сігналаў з Вашынгтона.

🔗 Падрабязнасці — у артыкуле
20😢3🙏2🤓1
🎅Сапраўдны Санта не просіць банкаўскі рахунак

У сацсетцы Трэдс з’явіліся схемы, дзе пад выглядам гульні «Тайны Санта» людзей прымушаюць перадаваць асабістыя дадзеныя або грошы. Такія «гульні» могуць быць выкарыстаныя махлярамі для збору інфармацыі і іншых незаконных дзеянняў.

На падазроную актыўнасць звярнулі ўвагу чытачы «Белсата».

Памятайце, што варта быць пільнымі пры любой перадачы асабістых дадзеных альбо плацежнай інфармацыі ў інтэрнэце.
1021
☝️ Еўрапейскія санкцыі дайшлі да беларускіх 100-рублёвак

Некаторыя банкаматы перасталі прымаць 100-рублёвыя купюры і прычына ў санкцыях.

«Новыя 100-рублёвыя купюры не прымаюць некаторыя банкаматы заходняй вытворчасці. Вытворцы сышлі з Беларусі і адмовіліся падтрымліваць свае банкаматы. Адпаведна, банкі не могуць наладзіць валідатары банкаматаў на купюры новага ўзору», – растлумачылі прадстаўнікі «Альфа-Банку».


Старыя прылады будуць паступова прыбіраць, але «гэта патрабуе часу», таму пакуль беларусы будуць сутыкацца з нязручнасцямі. ☝️
😁18🤔62👏1😢1
🤷‍♂️ Аманскія канікулы Лукашэнкі: грошы, здароўе ці адпачынак?

Вялікае турнэ па Глабальным Поўдні Лукашэнкі з сынамі: М'янма – Аман – Алжыр і зноў вярнуўся ў Аман. Што ён там забыў?
У праграме «ПраСвет» Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч абмеркавалі, чаму візіт Лукашэнкі ў гэтую дзяржаву выклікаў столькі пытанняў.

«На адным з відэа бачна, што ў Лукашэнкі ёсць праблемы са здароўем. На відэазапісе Алжырскай тэлевізіі (не прапаганды Лукашэнкі) бачна, што ў Лукашэнкі выразна трэслася галава. У момант, калі ў яго ёсць паўза, чыноўнікі падпісваюць дамовы, дакументы, ён сядзіць на заднім плане, у яго трасецца галава. Ён дыстанцыянаваны, недзе ў іншым месцы, думае пра іншыя праблемы».


Можна рабіць мем «Дзе я, і хто ўсе гэтыя людзі» Ён разваліўся, рукі склаў і штосьці расказваў. Гэта яўна не выгляд чалавека, які штосьці сур’ёзнае сабраўся рабіць і нейкія сур’ёзныя рэчы абмяркоўвае. Падрабязней чытайце па спасылцы. 👈
🍾9🥱1
⚡️ Еўрапейцы падрыхтавалі свой «мірны план» для Трампа

Лідары Еўропы абмеркавалі свой «мірны план»: змянілі і скарацілі план Трампа з 28 да 20 пунктаў.  Дзеля гэтага кіраўнікі Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Францыі і Украіны сабраліся ў Лондане.

«Я думаю, заўтра план будзе гатовы, увечары – дзесьці так. Мы яшчэ раз на яго паглядзім і адправім Злучаным Штатам Амерыкі», – паведаміў Уладзімір Зяленскі.


Ён таксама нагадаў, што Украіна не разглядае магчымасць перадачы сваіх тэрыторый Расеі

«Расея намагаецца, каб мы аддалі тэрыторыі. Мы, безумоўна, не хочам нічога аддаваць. За гэта мы і змагаемся».


Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц таксама заявіў, што падтрымка для Украіны «не пахіснецца», а Эмануэль Макрон адзначыў, што Украіна і Еўропа маюць «шмат карт» у мірных перамовах. 👈
👌215😁1
🤷‍♂️ Сцеражыся, Рада Еўропы: афіцыйны сайт у Беларусі прызнны экстрэмісцкім

Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі афіцыйны сайт Рады Еўропы www.coe.int.

Паводле сайту арганізацыі, асноўная задача Рады Еўропы – «прасоўваць дэмакратыю, правы чалавека і вяршэнства права ў Еўропе і за яе межамі». Рада Еўропы выказала падтрыманне беларускім дэмакратычным сілам. З уладамі Беларусі стасункі Рады Еўропы былі разарваныя ў 2022 годзе.

У Раду Еўропы ўваходзяць 46 краінаў, у тым ліку тыя, улады якіх маюць добрыя стасункі з Менскам. Напрыклад, Азербайджан і Вугоршчына. Таксама ў арганізацыі ёсць дзяржавы-назіральнікі, сярод іх Ватыкан і ЗША.☝️
🤬14🤡13🗿5🆒1
⚡️ Еўразвяз працягне ізаляцыю ўладаў Беларусі

І цяпер працуе над новымі санкцыямі адносна афіцыйнага Менску. Пры гэтым падтрыманне беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці застанецца ў прыярытэце. Гэта паведаміла віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі і вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.

«Не насельніцтва Беларусі падтрымлівае гэтыя гнюсныя дзеянні рэжыму. І менавіта таму мы працягваем нашую палітыку падтрымання народу Беларусі».


Яна запэўніла, што Еўразвяз будзе падтрымліваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі, калі дазволяць умовы, у тым ліку вылучыўшы на фінансавую і тэхнічную дапамогу € 3 млрд, як было вырашана ў 2021 годзе. ☝️
👌27🙈21🔥1🤓1
💥 #галоўнае за 8 снежня

✔️ Доналду Трампу нагадалі пра нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

✔️34 гады таму
перастаў існаваць Савецкі Саюз

✔️Улады
спрабавалі палепшыць паркаванне ў Менску, а зрабілі горш

✔️У Літве
прапануюць канфіскаваць санаторый Беларусь

✔️Толькі на Берасцейшчыне за няпоўны год
упалі 42 БПЛА

✔️Еўразвяз у 2026 годзе
накіруе 30 млн еўра на падтрымку беларускай супольнасці

✔️ У школах Бабруйску дзяцей
кармілі гнілой гароднінай і сапсаванымі крупамі

✔️Каля віленскага аэрапорту затрыманыя два чалавекі, якія запускалі дроны

✔️ Беларусы Варшавы правялі акцыю з нагоды Дня правоў чалавека

✔️ Новае беларускае заканадаўства распрацоўваецца паводле стандартаў Еўразвязу

✔️ Зяленскі заявіў, што ў пытанні тэрыторыяў няма згоды

✔️Cмерць вядомага лекара Вазнюка звязваюць з грубай крытыкай Абельскай

#рэпрэсіі

◽️ Лосік распавёў пра тое, як адчуваецца рэжым «інкамунікада»

◽️ Украінца ў Беларусі прымушалі прызнацца ў шпіянажы

◽️ У Беларусі прызналі экстрэмісцкім афіцыйны сайт Рады Еўропы
12🤔2😐2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Беларусь прызнаюць «сферай уплыву» Расеі?

У новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША не згадваюць Беларусь, але стратэгія закранае суседнія з Беларуссю краіны і, імаверна, будзе адбівацца на самой Беларусі.

🔸 Што не так з раптоўнай смерцю вядомага лекара з Калінкавіцкага раёну

Афіцыйна пра смерць вядомага лекара Мікалая Вазнюка не паведамлялася, але мясцовыя медыкі звязваюць пагаршэнне яго стану з візітам Ірыны Абельскай у Мазыр.

🔸 Псіхіятрыя паводле метадаў часоў СССР

Як працуе псіхіятрыя ў Беларусі і чаму галоўнымі мэтамі сістэмы застаюцца – кантраляваць і лячыць, а не падтрымліваць і вяртаць да нармальнага жыцця.
82
🙂 Беларуская страва можа стаць спадчынаю UNESCO

Гаворка ідзе пра асянікі, якія традыцыйна гатуюць у Магілёўскім раёне і з’яўляюцца мясцовым брэндам.

«Яны нагадваюць дранікі, але акрамя бульбы ў іх дадаюць і іншую гародніну, выгадаваную на прысядзібных участках: гарбуз, моркву, цыбулю, а таксама зеляніну – кроп, пятрушку», – кажа чыноўніца Магілёўскага райвыканкаму.

А што з Беларусі ўжо лічыцца спадчынаю UNESCO, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
22
💪 Еўразвяз працягне падтрымліваць беларускае грамадства

Пры гэтым да рэжыму Лукашэнкі будзе дзейнічаць ізаляцыя – заявіла ўчора вярхоўная прадстаўніца ЕЗ Кая Калас на сустрэчы з Ціханоўскай.

Асобную ўвагу Калас і Ціханоўская надалі вызваленню палітвязняў і камунікацыі з амерыканскім бокам.

Таксама яны абмеркавалі магчымасці ўзмацнення ціску на рэжым і наступнае пасяджэння Кансультатыўнай групы ЕЗ – Беларусь.

Лідарка беларускіх дэмсілаў падзякавала за пазіцыю Еўропы адносна Лукашэнкі і за нязменную падтрымку Украіны.
30🔥4😁1🤣1🤨1🙈1
🤦‍♂️ Ідэолагі напісалі пра лясы Беларусі і атрымаўся палітычны лозунг

Беларусь – краіна кветак «пад ціскам», суботнікі – «добрая традыцыя», а Лукашэнка – абаронца лясоў.

Проста пачытайце, як нават у 2025-м звычайная справаздача пра добраўпарадкаванне пішацца савецкаю моваю ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤡162🗿2
🇱🇹 Літоўскі ўрад увёў надзвычайную сітуацыю праз метэазонды з Беларусі

«Увядзенне рэжыму НС абумоўлена не толькі парушэннем працы грамадзянскай авіяцыі, але і інтарэсамі нацыянальнай бяспекі», – заявіў міністр унутраных спраў Літвы.

Як піша LRT, вайскоўцы змогуць правяраць дакументы ў фізічных асоб і транспартных сродкаў, праводзіць дагляд, ужываць спецыяльныя сродкі.

Нагадаем, раней Літва закрывала мяжу з Беларуссю праз шары з кантрабандай.
👏24🤡42🙏2🤣2
Мірны план па вайне ва Украіне цяпер мае 20 пунктаў – Зяленскі

Прэзідэнт Украіны распавёў, што дакумент удалося скараціць з прадстаўнікамі ЗША:

«Было 28 пунктаў, стала 20. Выраўнялі гэты кірунак і зусім адкрыта непраўкраінскія пункты выключылі. Настрой амерыканцаў, у прынцыпе, за тое, каб знаходзіць кампраміс.

Безумоўна, ёсць складаныя пытанні, якія датычаць тэрыторый. Там кампраміс пакуль не знайшлі»
, – распавёў Зяленскі выданню Радыё Свабода.

Украінскі лідар заявіў, што перадача Расеі тэрыторыяў немагчыма, бо парушае канстытуцыю краіны.
🙏24🤯21🤡1🤨1
◼️ Падлеткі забілі нажамі 52-гадовага бабруйчаніна

Адбылося гэта яшчэ 31 сакавіка: два 16-гадовых хлопца вырашылі пад мастом пазаймацца спарынгам на нажах. На гэта звярнуў увагу мужчына, якога падлеткі прынялі за таксікамана.

У выніку, яны нанеслі яму шматлікія колата-рэзаныя раны грудной клеткі, шыі і галавы. Мужчына памёр ад страты крыві.

Пасля забойства хлопцы проста раз’ехаліся па дамах, нібы нічога не здарылася. На наступны дзень яны выйшлі на заняткі.

Цяпер стала вядома, што падлеткам прысудзілі пазбаўленне волі на тэрмін 10 і 9 гадоў з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.
🤬31🤯4😢421😱1😨1