Белсат
15.5K subscribers
74.5K photos
23.4K videos
38 files
60.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙊 «Здзівіць і збянтэжыць будучых археолагаў»

Паглядзіце, што прыдумаў мастак Sunny Nobody ☝️
😁16🥱4🙈21🤡1
🤮У школах Бабруйску дзяцей кармілі гнілой гароднінай і сапсаванымі крупамі

У некалькіх сталоўках Бабруйску праверка выявіла пратэрмінаваную крупу, гнілую або перамарожаную гародніну.

Часцей за ўсё такія выпадкі выяўляюцца, калі школьнікам падаюць іншыя стравы, чым тыя, што пазначаныя ў рацыёне, бо вытворчы кантроль проста не вядзецца.

Рэйды з праверкамі пракуратура ладзіць пастаянна і ездзіць па ўсёй краіне. Але вынікі ўсё тыя ж.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🤯8🤪6🤬3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎆 Вельмі відовішчная і экстрэмальная забава

Вось што будзе, калі даць парашутыстам піратэхніку і троху неону.
👏7🔥3😁2🥱21
Колер 2026 года – «танец на аблоках»

Інстытут вывучэння колеру Pantone вызначыў колер наступнага года.

Узнёслы белы колер, які сімвалізуе супакойлівы ўплыў у грамадстве, што нанова адкрывае каштоўнасць спакойнага разважання. Хвалісты белы колер, працяты спакоем, спрыяе сапраўднаму расслабленню і засяроджанасці, дазваляючы думкам свабодна блукаць, а творчасці – свабодна дыхаць
😁114🥱1
✉️ Лосік распавёў пра тое, як адчуваецца рэжым «інкамунікада»

Былы палітвязень кажа, што ён атрымліваў дзясяткі лістоў штодня, а былому прэтэндэнту ў прэзідэнты Віктару Бабарыку даходзіла часам і па 300 штук:

Цэнзары на Жодзіна былі добрыя і нават прыносілі мне асобна мае стосы лістоў, я з імі меў зносіны. Так, сёй-той дапісваўся з 10-й спробы, з Украіны наогул стаяў нейкі блок на лісты, але ў мяне склаўся круг з чалавек 40-50, з якімі я наладзіў сталыя зносіны. Адпраўляў людзям малюнкі, партрэты»


Але з 2022 года сувязь з вонкавым светам проста знікла. Тады палітвязням прыпынілі перапіску, забаранілі сустрэчы з адвакатамі, а некаторых нават пакінулі без інфармацыі пра смерць родных. Па яго словах, забароны пачаліся перад пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну:

Пісаў, пісаў і адказаў не атрымліваў. Дзень за днём, тыдзень за тыднем, пачынаў "параноіць", ці не памерлі мае родныя. Адміністрацыя проста здзекавалася ў адказ на пытанні, што адбываецца з маёй перапіскай. Проста казалі, што табе ніхто не піша, пра цябе забыліся. Але я пісаў, мяняў рэчы на канверты і ўсё пісаў, пісаў. Адпраўляў сотні лістоў, якія сышлі аператыўніку ў сметнік


🔗 Больш падрабязна —
па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔219🤬2
✈️ Каля віленскага аэрапорту затрыманыя два чалавекі, якія запускалі дроны

Віленскі аэрапорт – адзін з аб'ектаў, якія знаходзяцца пад нашай аховай. Мы працуем не толькі ўнутры, мы рэагуем і на тое, што адбываецца за межамі аэрапорту. Учора мы затрымалі дваіх людзей з дронамі, якія ўздымалі іх у забароненым месцы.


сказаў прадстаўнік Службы грамадскай бяспекі Літвы Віктарас Грабаўскас.

Пры гэтым невядома, хто запускаў дроны і з якой мэтай.
👏11🤬1👌1😡1
❤️ Беларусы Варшавы правялі акцыю з нагоды Дня правоў чалавека

Варшаўскія беларусы сабраліся каля помніка Каперніку, каб адзначыць Дзень правоў чалавека і яшчэ раз нагадаць пра тое, што ў Беларусі гэтыя правы сістэмна знішчаюцца.

Святары, палітвязні і грамадскія дзеячы заклікалі не абмяжоўвацца словамі, а ператвараць размовы ў сапраўдныя дзеянні, бо «людзі павінны быць мацнейшымі за нелюдзяў».

📸 Больш фота і цытатаў –
у рэпартажы «Белсата»
❤‍🔥1610😁2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😧 Пенсіянерку ў Менску заціснула дзвярыма аўтобуса і працягнула некалькі метраў па асфальце

Інцыдэнт адбыўся раніцай у панядзелак на прыпынку «Нацыянальная бібліятэка».

Па папярэдніх дадзеных, кіроўца не пераканаўся ў тым, што пасажыры скончылі ўваход і выхад і зачыніў дзверы.

Жанчына была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
😢15😱61🤷‍♂1🤣1
🇪🇺 Ціханоўская: новае беларускае заканадаўства распрацоўваецца паводле стандартаў Еўразвязу

Святлана Ціханоўская сказала ў Еўрапарламенце, што дэмакратычныя сілы рыхтуюць законы, здольныя перадухіліць вяртанне дыктатуры і наблізіць Беларусь да ЕЗ. Новыя праекты ўжо аналізуюць міжнародныя эксперты, і яны адпавядаюць Капенгагенскім крытэрам.

Ціханоўская таксама заявіла, што праект закона аб люстрацыі стаў «бэстсэлерам» сярод чыноўнікаў, якія баяліся змены ўлады

🔗 Падрабзянасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
31🤡104🤔2
Украінца ў Беларусі прымушалі прызнацца ў шпіянажы

35-гадовага ўкраінца Аляксандра Катовіча ў Беларусі асудзілі на пяць гадоў зняволення за 40 каментароў у тэлеграм-канале, дзе ён крытыкаваў вайну і Лукашэнку. Падчас затрымання да яго ўварваліся восем амапаўцаў, збіралі поўны ператрус і везлі ў ГУБАЗіК, дзе патрабавалі прызнацца ў працы на ўкраінскія спецслужбы.

Катовіч кажа, што на яго ціснулі, але ён адмовіўся агаворваць сябе. Яго пакаралі адразу па чатырох артыкулах, у тым ліку за абразу Лукашэнкі і ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні». Праз больш як два гады калоніі яго перадалі Украіне без дакументаў.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬231🎉1😨1