🥔 Якія дранікі самыя правільныя — cпыталі вядомых беларусаў
Беларусы ўжо дзесяцігоддзямі спрачаюцца, якія дранікі – «самыя правільныя»: з мукой, яйкам, цыбуляй ці без нічога лішняга. Для адных гэта «тонкія, хрумсткія і залатыя, як сонца на світанку», іншыя мяркуюць: «Дранікі без крыві – марнаванне бульбы».
У народзе кажуць: колькі дранікаў, столькі меркаванняў. Таму Белсат сабраў падборку рэцэптаў дранікаў ад усіх: ад палітыкаў да музыкаў, ад падарожнікаў да нутрыцыёлагаў – кожны мае свой сакрэт.
👉 Хочаце знайсці свой любімы рэцэпт? Чытайце ў артыкуле

❤15😐2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін
▶️Беларускія немаўляты засталіся без важных лекаў
🔻У Гомлі застрэліўся школьнік
🔻Смерць у ізалятары і ціхае звальненне начальства ў Барысаве
🔻Пачаўся актыўны рэкрутынг у народнае апалчэнне
🔻Кампартыя хоча ўсталяваць помнік Сталіну ў Менску
🔻Рэформа ў аўташколах: стаць кіроўцам стане даражэй
🔻Смяротная аварыя на Магілёўшчыне
🔻У Менску затрымалі вынаходлівага злачынцу
🔻Беларуская кухня ў ліку ста найлепшых у свеце
🔻Трэнд, які абурыў сацсеткі: брэнд GeeksOutfit выпусціў навагоднюю калекцыю, прысвечанай Чарнобылю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

⚡5🌚2❤1
🥒 Кантроль цэнаў на гародніну: чаму гэта небяспечна
Беларускі ўрад увёў больш жорсткае рэгуляванне коштаў на агуркі і памідоры, і цяпер любы рост цаны больш як на 0,3 % за месяц трэба будзе тлумачыць.
Галоўная рэдактарка «Plan B »Вольга Лойка кажа, што гэта чарговы «фетыш Лукашэнкі», які штогод абураецца дарагавізнай гародніны ў міжсезонне.
Галоўная рызыка рэгулявання – не пустыя паліцы, а банкруцтва мясцовых вытворцаў. Калі ім стане невыгодна працаваць, на паліцах з’явіцца расейская прадукцыя, а працоўныя месцы ў Беларусі могуць знікнуць.
Лойка кажа, што сезоннае падаражэнне гародніны – натуральная з’ява, бо яе доўгае захоўванне патрабуе дадатковых выдаткаў.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

✍5❤3🌚1
Паводле звестак «Вясны», не менш за 18 адвакатаў, праваабаронцаў і юрыстаў утрымліваюцца ў зняволенні за сваю працу, якая павінна была абараняць правы людзей.
Адвакаты, што абаранялі палітвязняў, як Максім Знак або Юлія Юргілевіч, таксама сталі палітычнымі зняволенымі. Некаторыя з іх атрымлівалі міжнародныя ўзнагароды, але ўсё роўна былі пазбаўленыя ліцэнзіяў і асуджаныя да доўгіх тэрмінаў.
Паводле праваабаронцаў усяго 146 адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзіяў з 2020 году. Фактычна гэта забарона на прафесію. Дзясяткі з іх самі сталі палітвязнямі
Праваабаронцы «Вясны» – Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Наста Лойка – таксама атрымалі шматгадовыя прысуды за сваю юрыдычную дзейнасць. Акрамя таго, за кратамі знаходзяцца юрысты, якіх асудзілі па абвінавачаннях у «здрадзе» або «закліках да санкцыяў».
Гэтыя гісторыі паказваюць, што ў Беларусі юрыдычная прафесія ёсць падставай для пераследу, а не інструментам абароны правоў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬22❤3🤡1
💸Еўракамісія аштрафавала X.cоm на € 120 млн – у ЗША абурыліся
Ілан Маск зноў выклікаў скандал сваімі паведамленнямі ў сацсетцы, дзе ён заклікаў ліквідаваць Еўразвяз і задаваў пытанне пра яго знікненне. Кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі адказаў Маску іранічнай фразай:
«Ляці на Марс. Там няма цэнзуры на нацысцкае вітанне».
5 снежня Еўракамісія аштрафавала X.cоm за парушэнні правілаў і абвясціла пра магчымыя новыя санкцыі.
Паводле Еўракамісіі пазнаку верыфікаванага акаўнту ў X.cоm можна купіць, і ніхто не спраўджвае асобу, якая стаіць за гэтым профілем. Такая практыка можа прывесці да махлярства і маніпуляцыяў з боку зламыснікаў
Амерыканскай кампаніі далі 60 дзён, каб выправіць сітуацыю з «сіняй птушкай», і 90 дзён – на развязанне праблемы з рэкламаю і доступам да дадзеных.
Некаторыя палітыкі ЗША падтрымалі Маска, назваўшы меры супраць яго кампаніі нападам на свабоду слова:
– заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс.
«Атакаю на амерыканскі народ» штраф назваў і дзяржсакратар Марка Руб’ё.

«Гэта не проста атака на X.cоm, гэта атака замежных урадаў на ўсе амерыканскія тэхналагічныя платформы і амерыканскі народ.»
– заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс.
«Атакаю на амерыканскі народ» штраф назваў і дзяржсакратар Марка Руб’ё.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
😁16⚡5❤2🤯1👌1🆒1
🥓 У Магілёўскім раёне зніклі дзве тоны сала
25-гадовы прадпрымальнік паведаміў у міліцыю пра знікненне прадукту са свайго складу. Пасля праверкі высветлілася, што крадзеж учыніў 22-гадовы супрацоўнік, якога нядаўна звольнілі.
Малады чалавек прабраўся на тэрыторыю прадпрыемства, каб забраць свае асабістыя рэчы, але замест таго вывез брыкеты сала. Ён схаваў іх на лецішчы і збіраўся прадаць, але планы не спраўдзіліся.
Сала вярнулі ўладальніку, а ў дачыненні да зламысніка ўзбудзілі крымінальную справу.

🤣12🥴2👏1🤔1🤬1
▪️Уладзіміра Лазарава не стала ў польскім шэлтары
Пра раптоўную смерць Уладзіміра Усера (Лазарава) паведаміла «Наша Ніва». Ён чакаў суда па справе, звязанай са шпіянажам, але праз дрэнны стан здароўя быў на волі.
Паводле матэрыялаў следства, у справе фігуруюць людзі, якія выконвалі заданні па здымцы аб’ектаў, важных для бяспекі Польшчы.
Раней Усер выпадкова стаў удзельнікам стварэння фільму для БТ. Ён зняў некалькі сюжэтаў у Беластоку для невядомых замоўцаў. Сюжэт выкарысталі ў прапагандысткай стужцы «Чужое неба».

😢19🤔6❤3🎉2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🫣 Гэта новы від спорту – вышынны футбол
Непрафесіяналам такое дакладна не паўтарыць

😱8🤣4❤2🥴2😐1🤓1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎻Спакойная прыгажосць ад Майсея Бандарэнкі
У допісе пад відэа музыка напісаў толькі «No alarms and no surprises», што можна перкаласці, як «няма трывогі, няма сюрпрызаў»
Майсей Бандарэнка – папулярны ўкраінскі скрыпач, які пасля пачатку вайны ў 2022 годзе ўступіў у ЗСУ і служыць у войску. Ён працягвае граць на скрыпцы нават на фронце, падтрымліваючы маральны дух вайскоўцаў сваёй музыкай.

❤34😁1
📸 Акцыя беларусаў супраць гібрыднай агрэсіі ў Вільні
Актывісты і прадстаўнікі офісу Ціханоўскай сабраліся, каб паказаць: запускі метэазондаў у бок Літвы – гэта не «жарты кантрабандыстаў», а спланаваная тактыка рэжыму:
– сказала прадстаўніца офісу Ганна Красуліна.
Удзельнікі прынеслі да беларускай амбасады вялікія белыя шары і прымацавалі да іх кардонныя скрынкі – сімвалічныя «метэазонды», якія запускаць з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы.
🔗 Больш фота, цытатаў і фактаў – у рэпартажы «Белсату»

Гэта не кантрабанда. Гэта адзін з элементаў гібрыднай вайны, якую вядзе Расея супраць Еўропы праз рэжым Лукашэнкі і на ўчастку мяжы з Літвой
– сказала прадстаўніца офісу Ганна Красуліна.
Удзельнікі прынеслі да беларускай амбасады вялікія белыя шары і прымацавалі да іх кардонныя скрынкі – сімвалічныя «метэазонды», якія запускаць з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы.
🔗 Больш фота, цытатаў і фактаў – у рэпартажы «Белсату»
❤24🤣7🤝6😍5
🔎Польская пракуратура зрабіла запыт пра міжнародны вышук дыверсантаў
Пасля публікацыі «чырвонай ноты» падазраваных будуць шукаць ва ўсім свеце, а пры затрыманні – перадаваць Польшчы.
Колькі часу можа заняць разгляд запыту Інтэрполам – не ўдакладняецца.
Яшчэ аднаго фігуранта справы ўжо ўзялі пад варту.
Паводле следства, падазраваныя нібыта дзейнічалі на карысць расейскіх спецслужбаў і паспелі з’ехаць у Беларусь яшчэ да таго, як былі вызначаныя іх асобы.

❤10🤔2
🚍 Разглядаецца закрыццё літоўскай мяжы для беларускіх і расейскіх аўтобусаў
Ініцыятыва прыйшла з Латвіі, і Вільня можа далучыцца да яе пасля ацэнкі рызык і наступстваў. Міністр унутраных справаў Владыслаў Кандратовіч адзначыў, што рашэнне можа мець як палітычныя, так і грамадскія наступствы:
Літоўскія чыноўнікі плануюць абмеркаваць пытанне з калегамі з Польшчы і Латвіі, каб знайсці агульную пазіцыю. У Латвіі ўжо рыхтуюць дакумент, які дазволіць прыпыніць усе рэгулярныя аўтобусныя маршруты. Закрыццё мяжы можа стаць адказам на гібрыдныя атакі і падкрэсліць праблемы бяспекі ў рэгіёне.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
Ініцыятыва прыйшла з Латвіі, і Вільня можа далучыцца да яе пасля ацэнкі рызык і наступстваў. Міністр унутраных справаў Владыслаў Кандратовіч адзначыў, што рашэнне можа мець як палітычныя, так і грамадскія наступствы:
Пытанне толькі ў тым, як гэта паўплывае на беларускі рэжым – балюча ці, можа, не вельмі балюча, і, магчыма, узмоцніць варожыя настроі ў адносінах да Еўразвязу і іншых краінаў. Я думаю, што гэта сапраўды трэба разгледзець у дадзеным выпадку, трэба паглядзець, як усё складзецца
Літоўскія чыноўнікі плануюць абмеркаваць пытанне з калегамі з Польшчы і Латвіі, каб знайсці агульную пазіцыю. У Латвіі ўжо рыхтуюць дакумент, які дазволіць прыпыніць усе рэгулярныя аўтобусныя маршруты. Закрыццё мяжы можа стаць адказам на гібрыдныя атакі і падкрэсліць праблемы бяспекі ў рэгіёне.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
❤🔥9🤡5🎉2😢1
🪖 У Беларусі пройдзе ваенна-патрыятычны форум для моладзі ў тыя самыя даты, што ў Расеі
Ён адбудзецца 8–9 снежня. Форум арганізуюць Савет Рэспублікі і сілавыя структуры. І пройдзе ў тыя ж дні, што і аналагічны патрыятычны форум у Расеі – 7-10 снежня.
Анансуецца, што на форуме будуць удзельнікі беларускага культурна-асветніцкага праекту «Цягнік памяці» (прапагандысцкая акцыя з паездкамі па савецкіх мемарыялах), навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў і клубаў, сувораўцы, а таксама слухачы ліцэяў сілавых структур.
У планах форуму шмат сустрэчаў у тым ліку з Наталляй Качанавай, да якой, нібы, можна будзе задаваць пытанні.

🤬17🤡7
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Тупік у перамовах па замірэнню вайны ва Украіне. Пуцін пагражае Еўропе вайной. І заручаецца падтрымкай Індыі. Зяленскі ляціць у Лондан, а перад гэтым паразмаўляў з Уіткафам і Кушнерам. Што далей?
🔸 Зноў паветраныя шары ў Літве
🔸 Беларусы праводзяць акцыю ў Вільні, каб падкрэсліць, што яны выступаюць супраць гібрыдных атак рэжыму
🔸 Сяргей Ціханоўскі – другі Лукашэнка, траянскі конь ды той, хто разваліць дэмсілы? Пра скандал вакол былога палітвязня і блогера ды ягоныя эфекты на палітычнае жыццё беларусаў – галоўны рэдактар стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow Павел Свярдлоў
🔸 Ішоў нападпітку дадому і заляцеў у... трэнды. Як Ігар з Віцебску ўсяго за адну ноч зрабіўся самым пазнавальным беларусам
🔸 Гадавіна нападу на амерыканскую вайсковую базу Пэрл-Гарбар
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

YouTube
🤨 Ціханоўскі – другі Лукашэнка? Трывожныя навіны: Літва гатовая на ўсё. Ігар з Віцебска ў трэндзе
Ціханоўскі – другі Лукашэнка? Трывожныя навіны: Літва гатовая на ўсё. Ігар з Віцебска ў трэндзе. Беларусы пратэстуюць у Вільні. Пуцін пагражае Еўропе вайной. Гадавіна нападу на амерыканскую вайсковую базу Пэрл-Гарбар.
"Студыя "Белсат"
– Пуцін пагражае…
"Студыя "Белсат"
– Пуцін пагражае…
❤5🗿3⚡1🤡1