🌕 Гэтай ноччу над Беларуссю можна было назіраць асабліва яркі Месяц
Месяц падняўся максімальна высока на гарызонтам і дасягнуў найбліжэйшы пункт да Зямлі – менш за 360 тысяч кіламетраў.
✨ Дарэчы, уночы з 12 на 14 чакаецца найбольш відовішчны зарапад

❤🔥8❤5
🤔 У Расеі знайшлі дакладную копію менскага дзіцячага садка з Новай Баравой
У расейскай Пензе заўважылі будынак, які амаль цалкам паўтарае дызайн дзіцячага садка «Жоўты жыраф» у ЖК «Новая Баравая» каля Менску.
– напісаў аўтар праекту, архітэктар Кірыл Скарынін у facebook
Дэвелапер «А-100», які будаваў садок у «Новай Баравой», паведаміў, што ставіцца да сітуацыі з асцярожным аптымізмам: з аднаго боку, прыемна, што праект аказаўся настолькі ўдалым, што яго капіююць.
📍 Чытайце па спасылцы

Я разумею, што можна зрабіць копію красовак, сумачкі ці электрагітары. Але копію дзіцячага садка я бачу ўпершыню!
– напісаў аўтар праекту, архітэктар Кірыл Скарынін у facebook
Дэвелапер «А-100», які будаваў садок у «Новай Баравой», паведаміў, што ставіцца да сітуацыі з асцярожным аптымізмам: з аднаго боку, прыемна, што праект аказаўся настолькі ўдалым, што яго капіююць.
📍 Чытайце па спасылцы
❤9🍌6🤡3👌1
😢 Украінцы днямі застаюцца без святла
У большасці рэгіёнаў Украіны цяпер святло з’яўляецца толькі на некалькі гадзінаў: часта не больш як 12–16 на содні. Пасля новых расейскіх удараў інфраструктура моцна пашкоджаная, і аднаўленне можа заняць шмат часу:
– кажа кіраўнік кампаніі «Укренерго» Віталь Зайчанка
Асабліва цяжка на фронце і ў прыфрантавых абласцях, дзе адбываюцца аварыйныя адключэнні. У іншых рэгіёнах працуюць графікі пагадзінных вылучэнняў.
У Палтаўскай вобласці сёння начная атака беспілотнікаў прывяла да пажараў і праблем з падачай цяпла і вады.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

«Сітуацыя досыць цяжкая... Мы больш не гаворым пра дні, мы гаворым пра тыдні»
– кажа кіраўнік кампаніі «Укренерго» Віталь Зайчанка
Асабліва цяжка на фронце і ў прыфрантавых абласцях, дзе адбываюцца аварыйныя адключэнні. У іншых рэгіёнах працуюць графікі пагадзінных вылучэнняў.
У Палтаўскай вобласці сёння начная атака беспілотнікаў прывяла да пажараў і праблем з падачай цяпла і вады.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🤬13😭8❤2😢1🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👆«Пуцін не хоча, каб вайна скончылася»
Расейскі дыктатар хоча прасоўвацца далей па лініі фронту, скарыстаўшыся праблемамі з мабілізацыйным рэсурсам і энергаструктурай ва Украіне, мяркуе былая палітзняволеная Ірына Шчасная.
Згодныя з ёй?
🎥 Цалкам дыскусію можна паглядзець у нашай праграме «Карані праблемаў» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

💯20🤯3🤬1
Белсат
◾️Ігар Лосік распавёў пра забойства ў Барысаўскім ізалятары Былы палітвязень Ігар Лосік апісаў гісторыю з Барысава, дзе «прэс-хаты» прымушалі затрыманых прызнавацца праз збіццё. Паводле яго слоў, у адной з камер зняволеных утрымлівалі з тэлефонамі, алкаголем…
🟥 Праз забойства ў «прэс-хаце» ў Барысаве затрыманы 26-гадовы міліцыянт – «Наша Ніва»
У сваім тэлеграм канале былы палітвязень Ігар Лосік распавёў пра закатаванага да смерці ў ІЧУ затрыманага. «Наша Ніва» апублікавала падрабязнасці гэтай гісторыі.
У гэтай справе былі арыштаваныя два зэкі-рэцыдывісты і 26-гадовы міліцыянт Антон Кляшчонак. Высветлілася, што ў ізалятары дзейнічала «прэс-хата», дзе прызнанні выбівалі не сілавікі, а злачынцы, якім стварылі «камфортныя ўмовы» – ад тэлефона да наркотыкаў.
Пасля смерці 59-гадовага жыхара Барысава КДБ у студзені гэтага году пачаў расследаванне: у справе ўжо дзясяткі прозвішчаў, а шматлікія прызнанні, выбітыя гвалтам, могуць паставіць пад сумнеў многія крымінальныя справы. У ліпені ўвесь кіраўнічы склад Барысаўскага РУУСа адправілі ў адстаўку, але толькі адзін міліцыянт апынуўся за кратамі. Былога начальніка ізалятару перавялі ў Менск у кіраўніцтва Акадэміі МУС.
Магчымая прычына, чаму сярод сілавікоў арыштаваны толькі Кляшчонак – ягонае дзяжурства ў ноч забойства. Апошні раз ён заходзіў у сацсеткі 11 лістапада, імаверна, пасля гэтага ён быў затрыманы. Пакуль невядома, інкрымінуюць яму нядбайнасць ці ролю арганізатара схемы. Ад гэтага залежыць, ці атрымае ён некалькі гадоў «хіміі» або пойдзе па тым жа цяжкім артыкуле, што і выканаўцы. Прынамсі аднога зэка будуць судзіць за забойства.

🤬24❤1
🥔 Якія дранікі самыя правільныя — cпыталі вядомых беларусаў
Беларусы ўжо дзесяцігоддзямі спрачаюцца, якія дранікі – «самыя правільныя»: з мукой, яйкам, цыбуляй ці без нічога лішняга. Для адных гэта «тонкія, хрумсткія і залатыя, як сонца на світанку», іншыя мяркуюць: «Дранікі без крыві – марнаванне бульбы».
У народзе кажуць: колькі дранікаў, столькі меркаванняў. Таму Белсат сабраў падборку рэцэптаў дранікаў ад усіх: ад палітыкаў да музыкаў, ад падарожнікаў да нутрыцыёлагаў – кожны мае свой сакрэт.
👉 Хочаце знайсці свой любімы рэцэпт? Чытайце ў артыкуле

❤15😐2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін
▶️Беларускія немаўляты засталіся без важных лекаў
🔻У Гомлі застрэліўся школьнік
🔻Смерць у ізалятары і ціхае звальненне начальства ў Барысаве
🔻Пачаўся актыўны рэкрутынг у народнае апалчэнне
🔻Кампартыя хоча ўсталяваць помнік Сталіну ў Менску
🔻Рэформа ў аўташколах: стаць кіроўцам стане даражэй
🔻Смяротная аварыя на Магілёўшчыне
🔻У Менску затрымалі вынаходлівага злачынцу
🔻Беларуская кухня ў ліку ста найлепшых у свеце
🔻Трэнд, які абурыў сацсеткі: брэнд GeeksOutfit выпусціў навагоднюю калекцыю, прысвечанай Чарнобылю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

⚡5🌚2❤1
🥒 Кантроль цэнаў на гародніну: чаму гэта небяспечна
Беларускі ўрад увёў больш жорсткае рэгуляванне коштаў на агуркі і памідоры, і цяпер любы рост цаны больш як на 0,3 % за месяц трэба будзе тлумачыць.
Галоўная рэдактарка «Plan B »Вольга Лойка кажа, што гэта чарговы «фетыш Лукашэнкі», які штогод абураецца дарагавізнай гародніны ў міжсезонне.
Галоўная рызыка рэгулявання – не пустыя паліцы, а банкруцтва мясцовых вытворцаў. Калі ім стане невыгодна працаваць, на паліцах з’явіцца расейская прадукцыя, а працоўныя месцы ў Беларусі могуць знікнуць.
Лойка кажа, што сезоннае падаражэнне гародніны – натуральная з’ява, бо яе доўгае захоўванне патрабуе дадатковых выдаткаў.

✍5❤3🌚1
Паводле звестак «Вясны», не менш за 18 адвакатаў, праваабаронцаў і юрыстаў утрымліваюцца ў зняволенні за сваю працу, якая павінна была абараняць правы людзей.
Адвакаты, што абаранялі палітвязняў, як Максім Знак або Юлія Юргілевіч, таксама сталі палітычнымі зняволенымі. Некаторыя з іх атрымлівалі міжнародныя ўзнагароды, але ўсё роўна былі пазбаўленыя ліцэнзіяў і асуджаныя да доўгіх тэрмінаў.
Паводле праваабаронцаў усяго 146 адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзіяў з 2020 году. Фактычна гэта забарона на прафесію. Дзясяткі з іх самі сталі палітвязнямі
Праваабаронцы «Вясны» – Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Наста Лойка – таксама атрымалі шматгадовыя прысуды за сваю юрыдычную дзейнасць. Акрамя таго, за кратамі знаходзяцца юрысты, якіх асудзілі па абвінавачаннях у «здрадзе» або «закліках да санкцыяў».
Гэтыя гісторыі паказваюць, што ў Беларусі юрыдычная прафесія ёсць падставай для пераследу, а не інструментам абароны правоў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬22❤3🤡1
💸Еўракамісія аштрафавала X.cоm на € 120 млн – у ЗША абурыліся
Ілан Маск зноў выклікаў скандал сваімі паведамленнямі ў сацсетцы, дзе ён заклікаў ліквідаваць Еўразвяз і задаваў пытанне пра яго знікненне. Кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі адказаў Маску іранічнай фразай:
«Ляці на Марс. Там няма цэнзуры на нацысцкае вітанне».
5 снежня Еўракамісія аштрафавала X.cоm за парушэнні правілаў і абвясціла пра магчымыя новыя санкцыі.
Паводле Еўракамісіі пазнаку верыфікаванага акаўнту ў X.cоm можна купіць, і ніхто не спраўджвае асобу, якая стаіць за гэтым профілем. Такая практыка можа прывесці да махлярства і маніпуляцыяў з боку зламыснікаў
Амерыканскай кампаніі далі 60 дзён, каб выправіць сітуацыю з «сіняй птушкай», і 90 дзён – на развязанне праблемы з рэкламаю і доступам да дадзеных.
Некаторыя палітыкі ЗША падтрымалі Маска, назваўшы меры супраць яго кампаніі нападам на свабоду слова:
– заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс.
«Атакаю на амерыканскі народ» штраф назваў і дзяржсакратар Марка Руб’ё.

«Гэта не проста атака на X.cоm, гэта атака замежных урадаў на ўсе амерыканскія тэхналагічныя платформы і амерыканскі народ.»
– заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс.
«Атакаю на амерыканскі народ» штраф назваў і дзяржсакратар Марка Руб’ё.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
😁16⚡5❤2🤯1👌1🆒1
🥓 У Магілёўскім раёне зніклі дзве тоны сала
25-гадовы прадпрымальнік паведаміў у міліцыю пра знікненне прадукту са свайго складу. Пасля праверкі высветлілася, што крадзеж учыніў 22-гадовы супрацоўнік, якога нядаўна звольнілі.
Малады чалавек прабраўся на тэрыторыю прадпрыемства, каб забраць свае асабістыя рэчы, але замест таго вывез брыкеты сала. Ён схаваў іх на лецішчы і збіраўся прадаць, але планы не спраўдзіліся.
Сала вярнулі ўладальніку, а ў дачыненні да зламысніка ўзбудзілі крымінальную справу.

🤣12🥴2👏1🤔1🤬1
▪️Уладзіміра Лазарава не стала ў польскім шэлтары
Пра раптоўную смерць Уладзіміра Усера (Лазарава) паведаміла «Наша Ніва». Ён чакаў суда па справе, звязанай са шпіянажам, але праз дрэнны стан здароўя быў на волі.
Паводле матэрыялаў следства, у справе фігуруюць людзі, якія выконвалі заданні па здымцы аб’ектаў, важных для бяспекі Польшчы.
Раней Усер выпадкова стаў удзельнікам стварэння фільму для БТ. Ён зняў некалькі сюжэтаў у Беластоку для невядомых замоўцаў. Сюжэт выкарысталі ў прапагандысткай стужцы «Чужое неба».

😢19🤔6❤3🎉2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🫣 Гэта новы від спорту – вышынны футбол
Непрафесіяналам такое дакладна не паўтарыць

😱8🤣4❤2🥴2😐1🤓1