Белсат
15.5K subscribers
74.5K photos
23.4K videos
38 files
60.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
😢 Старажытная драўляная Траецкая царква каля Ваўкавыска амаль цалкам зруйнавана

Пра гэта паведамляе «Гарадзенская праўда». Паводле выдання, храм быў пабудаваны яшчэ ў XVII стагоддзі і некалі стаяў побач з каменным будынкам, сімвалізуючы пераемнасць пакаленняў. Пазней яго перанеслі на могілкі, дзе ён служыў капліцай, але з часам прыйшоў у поўны заняпад.

Археолагі ўжо склалі план будынку, але яго стан настолькі дрэнны, што ўключыць у спіс спадчыны фактычна няма чаго. Таму разглядаюць толькі магчымасць перанесці асобныя элементы ў музей, каб захаваць хаця б частку ўнікальнай архітэктуры.
🤬24😐21🤷‍♂1😢1😡1
▪️У Гомлі застрэліўся школьнік

4 снежня адбыўся трагічны выпадак: вучань 11-га класа пасля ўрокаў вярнуўся дадому і пайшоў на самагубства.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Паводле інфармацыі выдання, хлопец выкарыстаў зброю, якая захоўвалася ў доме. Пра прычыны інцыдэнту пакуль не паведамляецца.
😱21😢13😨3🎉21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Актывісты пашкодзілі вітрыну, у якой захоўваецца карона Брытанскай імперыі

У лонданскім Таўэры 6 снежня чатыры ўдзельнікі акцыі кінулі ў вітрыну яблычны пірог з заварным крэмам. Двое з іх пасля гэтага паспрабавалі пакінуць месца здарэння, аднак у выніку ўсе чатыры асобы былі затрыманыя. Ім інкрымінуецца наўмыснае пашкоджанне маёмасці, і яны застаюцца пад вартай да высвятлення ўсіх абставінаў.

Адказнасць за акцыю ўзяла на сябе група Take Back Power, якая называе сябе новым негвалтоўным рухам грамадзянскага супраціву. Актывісты патрабуюць стварэння ў Вялікай Брытаніі пастаяннага грамадзянскага сходу – «Палаты народу», якая магла б увесці падатак для звышбагатых і «выправіць краіну».

Адразу пасля інцыдэнту скарбніца брытанскіх каралеўскіх каштоўнасцяў у Таўэры была часова закрытая для наведнікаў, пакуль працягваецца паліцэйскае расследаванне.
🤡165🤯5🤬2😁1🥱1🙈1🆒1
Белсат
🇪🇺 У Еўрапарламенце абмяркуюць «Пазітыўную альтэрнатыву для Новай Беларусі» У Бруселі пройдзе сустрэча, дзе палітыкі, эксперты і прадстаўнікі Еўразвязу абмяркуюць магчымыя шляхі дэмакратычных пераўтварэнняў Беларусі. Асаблівая ўвага будзе на рэформах, ролі…
💥 #галоўнае за 6 снежня

✔️ Журналістка
Алёна Дубовік: «Збіралася ў Беларусь, думала: лепш сяду, але ў дзяцей будзе сваё жытло»

✔️Shaman на год
перанёс канцэрты ў Беларусі

✔️Новая беларуская музыка для вашага плэйліста.
Выпуск 2

✔️МАГАТЭ: ахоўная арка над ЧАЭС больш не можа паўнавартасна
выконваць свае функцыі

✔️Дзяржаўныя медыя
палохаюць штрафамі за «няправільную» гірлянду

✔️ У Еўрапарламенце
абмяркуюць «Пазітыўную альтэрнатыву для Новай Беларусі»

✔️ 9 месяцаў у Беларусі
не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў

✔️Азаронак
абураецца: блогер з Threads папрасіў $2000 за інтэрв’ю

✔️ Продажы беларускага бензіну ў Расеі
рэзка выраслі ў пачатку снежня

✔️Караеў
выйшаў на суботнік пасля разносу Лукашэнкі

✔️Старажытная драўляная Траецкая царква каля Ваўкавыска амаль цалкам
зруйнаваная

✔️ У Гомлі
застрэліўся школьнік
7😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 У якіх выпадках за гірлянду на вакне можна трапіць на содні

Улады Беларусі пагражаюць прыцягнуць да адказнасці тых, хто вывешвае гірлянды на вокнах «няправільна».

🔸 Ці чакаць дэвальвацыі беларускага рубля?

Беларускі рубель – адзіная валюта ў еўрапейскай прасторы, якая найбольш абясцэнілася за апошнія дзесяцігоддзі. Ці ёсць прыкметы хуткага новага абвалу? — расказвае эканаміст Андрэй Махоўскі.

🔸 «Сын кажа, што мама мацнейшая, заўсёды побач, што ўсе пытанні вырашае толькі яна»

У рамках нашага цыклу размоваў з беларускамі пра мацярынства журналістка і шматдзетная маці Алёна Дубовік расказала, як сёння жыве ў Літве і адна выхоўвае траіх дзяцей.

🔸 Рэдфлагі дзяцінства, якія не варта ігнараваць

Прыклады з гісторыі і парады экспертаў, якія могуць дапамагчы распазнаць будучага маньяка ў дзяцінстве.
9🤔2🎄2
☝️ Настойлівасць і рашучасць усё часцей асуджаюцца, хоць яшчэ нядаўна заахвочваліся

Беларускі сталі часцей публічна дзяліцца асабістым ды апавядаць пра гвалт і аб'юз у стасунках, як сутыкаліся з дакучлівай увагаю, жартамі на інтымныя тэмы, недарэчнымі кампліментамі і фліртам з боку мужчынаў. Чаму такіх гісторыяў з’яўляецца ўсё больш?

📍 Чытайце па спасылцы
🍌6🤡42😢1
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»

У сённяшнім выданні:

📌 што адбываецца вакол літвінізму і чаму гэта замінае стасункам беларусаў і літоўцаў;

📌 калядныя ўпрыгожанні з розных краін;

📌 як дзяржава плануе рэгуляваць цэны і што гэта значыць для спажыўцоў;

📌 чым жывуць беларускія сацсеткі; што змяняе эміграцыя ў жыцці беларусаў;

📌 а таксама – сапраўдныя святочныя гісторыі і добры настрой.

Далучайцеся да нашага эфіру!
9🤔1
🌕 Гэтай ноччу над Беларуссю можна было назіраць асабліва яркі Месяц

Месяц падняўся максімальна высока на гарызонтам і дасягнуў найбліжэйшы пункт да Зямлі – менш за 360 тысяч кіламетраў.

Дарэчы, уночы з 12 на 14 чакаецца найбольш відовішчны зарапад
❤‍🔥85
🤔 У Расеі знайшлі дакладную копію менскага дзіцячага садка з Новай Баравой

У расейскай Пензе заўважылі будынак, які амаль цалкам паўтарае дызайн дзіцячага садка «Жоўты жыраф» у ЖК «Новая Баравая» каля Менску.

Я разумею, што можна зрабіць копію красовак, сумачкі ці электрагітары. Але копію дзіцячага садка я бачу ўпершыню!

– напісаў аўтар праекту, архітэктар Кірыл Скарынін у facebook

Дэвелапер «А-100», які будаваў садок у «Новай Баравой», паведаміў, што ставіцца да сітуацыі з асцярожным аптымізмам: з аднаго боку, прыемна, што праект аказаўся настолькі ўдалым, што яго капіююць.

📍 Чытайце па спасылцы
9🍌6🤡3👌1
😢 Украінцы днямі застаюцца без святла

У большасці рэгіёнаў Украіны цяпер святло з’яўляецца толькі на некалькі гадзінаў: часта не больш як 12–16 на содні. Пасля новых расейскіх удараў інфраструктура моцна пашкоджаная, і аднаўленне можа заняць шмат часу:

«Сітуацыя досыць цяжкая... Мы больш не гаворым пра дні, мы гаворым пра тыдні»


– кажа кіраўнік кампаніі «Укренерго» Віталь Зайчанка

Асабліва цяжка на фронце і ў прыфрантавых абласцях, дзе адбываюцца аварыйныя адключэнні. У іншых рэгіёнах працуюць графікі пагадзінных вылучэнняў.

У Палтаўскай вобласці сёння начная атака беспілотнікаў прывяла да пажараў і праблем з падачай цяпла і вады.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🤬13😭82😢1🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👆«Пуцін не хоча, каб вайна скончылася»

Расейскі дыктатар хоча прасоўвацца далей па лініі фронту, скарыстаўшыся праблемамі з мабілізацыйным рэсурсам і энергаструктурай ва Украіне, мяркуе былая палітзняволеная Ірына Шчасная.

Згодныя з ёй?

🎥 Цалкам дыскусію можна паглядзець у нашай праграме «Карані праблемаў» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
💯20🤯3🤬1
Белсат
◾️Ігар Лосік распавёў пра забойства ў Барысаўскім ізалятары Былы палітвязень Ігар Лосік апісаў гісторыю з Барысава, дзе «прэс-хаты» прымушалі затрыманых прызнавацца праз збіццё. Паводле яго слоў, у адной з камер зняволеных утрымлівалі з тэлефонамі, алкаголем…
🟥 Праз забойства ў «прэс-хаце» ў Барысаве затрыманы 26-гадовы міліцыянт – «Наша Ніва»

У сваім тэлеграм канале былы палітвязень Ігар Лосік распавёў пра закатаванага да смерці ў ІЧУ затрыманага. «Наша Ніва» апублікавала падрабязнасці гэтай гісторыі.

У гэтай справе былі арыштаваныя два зэкі-рэцыдывісты і 26-гадовы міліцыянт Антон Кляшчонак. Высветлілася, што ў ізалятары дзейнічала «прэс-хата», дзе прызнанні выбівалі не сілавікі, а злачынцы, якім стварылі «камфортныя ўмовы» – ад тэлефона да наркотыкаў.

Пасля смерці 59-гадовага жыхара Барысава КДБ у студзені гэтага году пачаў расследаванне: у справе ўжо дзясяткі прозвішчаў, а шматлікія прызнанні, выбітыя гвалтам, могуць паставіць пад сумнеў многія крымінальныя справы. У ліпені ўвесь кіраўнічы склад Барысаўскага РУУСа адправілі ў адстаўку, але толькі адзін міліцыянт апынуўся за кратамі. Былога начальніка ізалятару перавялі ў Менск у кіраўніцтва Акадэміі МУС.

Магчымая прычына, чаму сярод сілавікоў арыштаваны толькі Кляшчонак – ягонае дзяжурства ў ноч забойства. Апошні раз ён заходзіў у сацсеткі 11 лістапада, імаверна, пасля гэтага ён быў затрыманы. Пакуль невядома, інкрымінуюць яму нядбайнасць ці ролю арганізатара схемы. Ад гэтага залежыць, ці атрымае ён некалькі гадоў «хіміі» або пойдзе па тым жа цяжкім артыкуле, што і выканаўцы. Прынамсі аднога зэка будуць судзіць за забойства.
🤬241
🥔 Якія дранікі самыя правільныя — cпыталі вядомых беларусаў

Беларусы ўжо дзесяцігоддзямі спрачаюцца, якія дранікі – «самыя правільныя»: з мукой, яйкам, цыбуляй ці без нічога лішняга. Для адных гэта «тонкія, хрумсткія і залатыя, як сонца на світанку», іншыя мяркуюць: «Дранікі без крыві – марнаванне бульбы».

У народзе кажуць: колькі дранікаў, столькі меркаванняў. Таму Белсат сабраў падборку рэцэптаў дранікаў ад усіх: ад палітыкаў да музыкаў, ад падарожнікаў да нутрыцыёлагаў – кожны мае свой сакрэт.

👉 Хочаце знайсці свой любімы рэцэпт? Чытайце ў артыкуле
15😐2