Белсат
15.6K subscribers
74.1K photos
23.2K videos
38 files
60.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📞Беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць супрацоўнікі КДБ

Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што актывісты ў Польшчы атрымліваюць падазроныя званкі ў WhatsApp. Паводле іх слоў, на сувязь выходзяць супрацоўнікі КДБ Беларусі.

Суразмоўцы задаюць пытанні пра месца жыхарства і дзейнасць актывістаў. Пры гэтым званкі прыходзяць з польскага нумара, на які аформлены акаўнт у мэсэнджары.

Беларускія актывісты ўжо паведамілі пра гэтыя выпадкі польскім праваахоўным органам.

🔗Як рэагаваць на такія званкі — чытайце тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡15🗿4🍌2🤬1👀1😡1
⛽️ Ці падскочыць бензін у Беларусі праз патрэбы Масквы?

Масква шукае выхад і разглядае магчымасць масавага імпарту бензіну з Беларусі. Нашыя НПЗ у Мазыры і Наваполацку маюць вольныя магутнасці, таму здольныя нарошчваць вытворчасць.

Аднак эксперты папярэджваюць: такі сцэнар можа прывесці да росту коштаў на запраўках унутры Беларусі. Улады ўжо не раз перакладалі страты на плечы простых спажыўцоў, і рызыка паўтарэння застаецца.

Да таго ж украінскія войскі могуць ударыць па нафтаправодах, праз якія сыравіна паступае да беларускіх заводаў. Гэта можа сарваць план Крамля «заліць» свае аўтазапраўкі беларускім палівам

Ці стане Беларусь энергетычнай «падушкай бяспекі» для Расеі — і якой цаной для саміх беларусаў?

🔗Пра гэта чытайце ў аналітыцы ад «Белсата» — па спасылцы
🔥18👀4😁2😢1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Расейскія ўдзельнікі вайны супраць Украіны будуць лекавацца ў беларускіх санаторыях

🔸Якой небяспекай для Беларусі пагражаў блэкаўт на Чарнобыльскай АЭС, выкліканы атакаю расейскіх дронаў? Чаму МНС Беларусі ды іншыя службы не папярэдзілі пра сітуацыю

🔸Беларускія дэмакратычныя сілы завяршаюць свой удзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы

🔸Сталі вядомыя падрабязнасці выключэння лукашэнкаўскага бізнесоўца Аляксандра Машэнскага з ліку ганаровых консулаў Ісландыі

🔸Мае высокую заразнасць, але не патагенны. У Беларусі зʼявіўся штам каронавірусу «Стратус». Якія яшчэ хваробы яшчэ цяпер ходзяць і як умацаваць імунітэт?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/M_dz-GQ3BUE
8🤬21
🫠 Лукашэнка збіраецца будаваць трэці энергаблок БелАЭС ці нават другую атамную электрастанцыю

За расейскі крэдыт, канечне ж. Дыктатар ужо раздумвае, дзе паставіць новы рэактар. А расплочвацца за гэты крэдыт давядзецца цэламу пакаленню, а можа і двум, беларусаў. І гэта пры тым, што электраэнергіі беларусам і так хапае, а прадаваць яе асабліва няма куды. Дык навошта Лукашэнку чарговы расейскі крэдыт насамрэч?

👆 Разбіраемся ў новым выданні праграмы «Прасвет» з Сяргеем Пелясою і Змітром Мацкевічам.
😡13🤬4🥱3🗿1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤨 Вы здзівіцеся, але гэта рэальныя кошты на грыбы на Камароўцы

Паглядзіце!
🥴9🤯3🤨21😨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці сігналізуюць паводзіны Ціханоўскага ў Нью-Ёрку пра тое, што ў беларускіх дэмакратычных сілах наспеў крызіс?

Адказ на гэтае пытанне шукалі адвакат і прадстаўнік Каардынацыйнай рады Алесь Міхалевіч і кіраўнік агенцтва Еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі.

А з кім згодныя вы?

Цалкам дэбаты глядзіце ў праграме «Двубой» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
🤡1243👀1
Белсат
📞Беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць супрацоўнікі КДБ Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што актывісты ў Польшчы атрымліваюць падазроныя званкі ў WhatsApp. Паводле іх слоў, на сувязь выходзяць супрацоўнікі КДБ Беларусі. Суразмоўцы задаюць пытанні…
💥 #галоўнае за 2 кастрычніка

✔️43-гадовую беларуску знайшлі мёртвай у сваёй кватэры ў італьянскім горадзе Перуджа

✔️Ці паўплывала закрыццё польскай мяжы на міграцыйны ціск? Вось лічбы

✔️Украіна атрымлівае зялёнае святло на ўдары па Расе

✔️Ісландыя пазбавіла Аляксандра Машэнскага звання ганаровага консула

✔️Расейскіх акупантуў будуць лекаваць у беларускіх санаторыях

✔️Палітолаг Кацярына Шульман: «У Менску адносіны з Вашынгтонам лепшыя, чым у Масквы»

✔️Купалаўскі тэатр аддаў сцэну расейскай прапагандысцкай пастаноўцы

✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім

✔️У Беларусі затрымалі падазраванага ў серыі згвалтаванняў і забойстваў у 1990-х

✔️«Квіткі.бай» усё. Кампанію ліквідуюць пасля затрымання кіраўніцтва

✔️Беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць супрацоўнікі КДБ

✔️Расея паклала вока на беларускі бензін. Цяпер ён можа падаражэць у Беларусі


#рэпрэсіі:

▫️Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут перанёс аперацыю на скуры ў турэмным шпіталі
53
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Расея паклала вока на беларускі бензін

Цяпер ён можа падаражэць у Беларусі.

🔸 «Kvitki.bу» – усё. Кампанію ліквідуюць пасля затрымання кіраўніцтва

Юрыдычная асоба найбуйнейшага сэрвісу продажу білетаў «Kvitki by» – «Квіткі Бел» – у працэсе ліквідацыі.

🔸 У Беларусі затрымалі падазраванага ў серыі згвалтаванняў і забойстваў у 1990-х

Сілавікі заяўляюць, што затрымалі маньяка, якога шукалі амаль 30 гадоў, праверыўшы звыш 100 тысяч чалавек.

#штопачытаць
9👀1🆒1
🤬 Забруджаныя чарнобыльскай катастрофай землі вяртаюць у абарот

Гомельская абласная пракуратура выявіла «недахопы» мясцовых уладаў і суб'ектаў гаспадаркі ў пытаннях рэабілітацыі зямель, якія пазналі радыеактыўнае забруджванне.

👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤬34🙉92🤔2🙈1😨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇳🇱🤯 Пераезд у Нідэрландах можа выглядаць вельмі эпічна

Лесвіцы старых галандскіх дамоў такія вузкія і стромыя, што імі немагчыма пераносіць мэблю і тэхніку. Адзінае выйсце – заносіць і выносіць іх праз вокны.
🔥11😁32🤷‍♂2😢1
🔺 Над аэрапортам у Мюнхене былі заўважаныя беспілотнікі

На ноч былі спыненыя палёты. 3000 пасажыраў не змаглі вылецець своечасова.

На дадзены момант невядома, што за дроны былі заўважаныя над аэрапортам і колькі іх было.

Спачатку некалькі відавочцаў распавялі, што бачылі дрон каля аэрапорту, потым з’явіліся паведамленні, што яго бачылі таксама непасрэдна над аэрапортам. Ці гэта быў адзін і той жа дрон, ці розныя, невядома.
🤬172🎉1👀1
✈️ У верасні зноў вырасла колькасць беспілотнікаў, што залятаюць у Беларусь

Гомельскае выданне «Флагшток» прааналізавала парушэнні паветранай прасторы Беларусі расейскімі беспілотнікамі за студзень–верасень 2025 года.

У верасні зафіксавалі прынамсі 30 расейскіх дронаў, што ўдвая больш, чым у жніўні (15). Найбольш беспілотнікаў было ў ліпені – каля 100, найменш – у красавіку, менш за 10.

11 верасня адзін дрон упаў у пасёлку Жлобінскага раёну за 30 метраў ад школьнага будынку, але не выбухнуў.
Пасля закрыцця праекту «Беларускі Гаюн» у лютым маніторынг ускладніўся; расследавальнікі таксама паведамляюць, што з 2022 года беларускія кампаніі прадалі Расеі больш за 20 тысяч дронаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😡17🤬72🤔1😢1🎉1
🥇Статкевіч намінаваны на Нобелеўскую прэмію

Ужо 10 кастрычніка ў Осла стане вядома, хто атрымае Нобелеўскую прэмію міру-2025.

Сярод магчымых лаўрэатаў — беларускі палітык і палітвязень Мікалай Статкевіч, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, удава Аляксея Навальнага Юлія Навальная, а таксама Уладзімір Зяленскі, Грэта Тунберг і нават Ілан Маск.

Сваіх прэтэндэнтаў вылучылі і міжнародныя арганізацыі — ад Міжнароднага крымінальнага суда да NATO.

🔗 На каго ставяць букмекеры — чытайце па спасылцы
46🤡5❤‍🔥1😇1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Сцяпан Пуціла запускае на «Белсаце» праграму «ПраБел»

Яна будзе пра Беларусь і для беларусаў, каб закрываць інфармацыйныя прабелы і супрацьстаяць прапагандзе.

Пуціла кажа: галоўнае — узмацняць інфармацыйную барацьбу, бо яна ідзе пастаянна, нават калі не ўсе гэта бачаць.

Сцяпан адзначае, што ў Беларусі падрастае пакаленне моладзі, гатовае да зменаў. Важна працаваць не толькі з актыўнымі, але і з тымі, хто пакуль далёкі ад палітыкі.

Поўнае інтэрв'ю са стваральнікам Nexta і першы выпуск перадачы «Прабел» — глядзіце па спасылцы
👏297🤡7🗿2❤‍🔥1😁1🤔1👌1🍌1🙈1
🇵🇱Беларусаў сталі радзей дэпартаваць з Польшчы

За дзевяць месяцаў 2025 года рашэнні аб выездзе атрымалі 955 чалавек — гэта на 11% менш, чым летась. Большасць з іх пакінулі краіну добраахвотна, але 92-х прымусова вывелі на мяжу.

Асноўныя прычыны дэпартацыяў — нелегальнае знаходжанне і праца без дазволу. Але сёлета дадалася яшчэ адна нагода — паводзіны на канцэрце Макса Каржа ў Варшаве. Пасля яго некалькі дзясяткаў замежнікаў трапілі ў спісы непажаданых у Шэнгене, сярод іх і беларусы.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😐82🤡2🤣1👀1
⚠️ Вайна Расеі ўсё часцей пераходзіць у ядравае вымярэнне

Расейскія ўдары і абстрэлы ствараюць для Украіны не толькі ваенныя, але і ядравыя рызыкі. Чарнобыльская АЭС нядаўна заставалася без электрычнасці, што закранула новы саркафаг і сховішча паліва. Удары дронамі каля станцыі Зяленскі назваў мэтанакіраванымі:

Расейцы не маглі не ведаць, што ўдар па аб'ектах у Славутычы будзе мець такія наступствы для Чарнобылю


Пад пагрозай і Запарожская АЭС — найбуйнейшая ў Еўропе, якая з 2022 года знаходзіцца пад кантролем Расеі. Станцыю неаднаразова адключалі ад энергасетак, яна трымаецца на дызельных генератарах, што МАГАТЭ называе «няўстойлівым рашэннем». Таксама станцыя засталася без галоўнай крыніцы ахалоджвання пасля знішчэння Расеяй Кахоўскай ГЭС.

Пастаянна пад абстрэлам і Харкаў, дзе ў фізіка-тэхнічным інстытуце захоўваюцца дзясяткі кілаграмаў узбагачанага ўрану. Эксперты кажуць, што толькі выпадковасць пакуль ратуе ад новай катастрофы.

🔗Да ўсяго, пагрозы могуць закрануць не толькі Украіну, але і Беларусь — пра гэта чытайце падрабязна ў матэрыяле
🤬224
📺 Навіны за 9 хвілін

🔻 Маньяк-ліфцёр быў раней асуджаны. Пралік міліцыі

🔻 Kvitkі.bу – усё! Яе кіраўнік Касінскі затрыманы

🔻 Капітальны рамонт у Мазыры. Скарга на ЖКГ

🔻 Беларусачка Ева Карпікаў б’е рэкорды з беларускай кухняй. "Аж за вушамі трашчыць"

🔻 Дэфіцыт кадраў у медыцыне. У Баранавічах абяцаюць доктару 6 тысяч рублёў

🔻 Ватыкан пра сітуацыю з Касцёлам у Беларусі і магчымы візіт Папы Рымскага

🔻 У Беларусі забаранілі таксічны міксер

🔻 У Віцебску адкрылі чарговы клас "Юны пракурор". Ужо 14

🔻 Ці заробяць беларускія санаторыі на ўдзельніках "СВА"? Каментуе Вадзім Мажэйка

🔻 Зубр на М1 рыхтуецца да эфектнага дэбюту

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
531👀1
💱 Курсы валютаў 3 кастрычніка

Долар дадаў 1.7 капейкі і зноў узяў планку вышэй за 3 рублі. Еўра вырас трохі менш чым на капейку. Расейскі рубель трохі страціў.

#курсывалютаў
😁51👏1👻1👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 Падзенне рэжыму ва Усходняй Нямеччыне 3 кастрычніка без адзінага стрэлу

Ніхто нават не мог падумаць, што прыйдзе такі дзень!

Глядзіце самі 🔼
28👌3🤡2❤‍🔥1🥴1
🇧🇪У Бельгіі над ваеннай базай заўважылі 15 беспілотнікаў

У ноч з 2 на 3 кастрычніка над ваеннай базай Эльзенборн на ўсходзе Бельгіі быў заўважаны пралёт 15 беспілотнікаў. Міністэрства абароны краіны ўжо расследуе інцыдэнт, а аналітыкі паведамляюць, што дроны паляцелі ў Нямеччыну і былі заўважаныя паліцыяй у Дзюрэне.

Гэта не першы выпадак: напрыканцы верасня БПЛА лёталі над поўначчу Нямеччыны, а таксама спынялі працу аэрапортаў у Капенгагене і Осла. Аналагічныя інцыдэнты адзначаліся ў Польшчы і Румыніі.

Сітуацыя паказвае на рост актыўнасці невядомых беспілотнікаў над краінамі Еўразвязу і падкрэслівае важнасць кантролю паветранай прасторы.

🔗Падрбазянасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬15🤔6🤡32🙈2🤣1🍌1
❗️BYSOL правёў эвакуацыю асуджанага ў справе «Гаюна»

Пра паспяховы вываз фонд напісаў на старонцы ў фэйсбуку.

Паводле словаў эвакуяванага, «палова людзей у камерах брэсцкага СІЗА — палітычныя. Многія з іх праходзяць менавіта па справе Гаюна»
41🙏11👏4🎉2👌2🍌1🆒1