Белсат
🐻 Вось якая сустрэча адбылася ў Крупскім раёне Паглядзіце!
Аўтары апытанкі склалі пары мядзведзяў з ліку тых, што жывуць у Нацыянальным парку «Катмаі», адзначыўшы, што менавіта тут можна спаткаць ледзь не найвялікшых бурых мядзведзяў на Зямлі.
Галасаванні працягваліся з 23 па 30 верасня, у межах так званага «Fat Bear Week» («Тыдня тоўстых мядзведзяў»). Пасля некалькіх раўндаў вызначылася пара «фіналістаў». Пераможцам з вырашальнага «двубою» выйшаў мядзведзь па мянушцы Чанк, якому аддалі свае галасы больш за 96 тысяч чалавек.
Аўтары галасавання падкрэсліваюць, што тлушч, які назапашваюць бурыя мядзведзі ўлетку і на пачатку восені – гэта добра і карысна для іх. Бо менавіта дзякуючы праслойцы тлушчу гэтыя жывёлы перажываюць зіму, знаходзячыся ў спячцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈10❤5👌2🥴2🆒1
💬 «Тое, што мы пачулі, – гэта хрэстаматыйная сумесь навуковых тэрмінаў з папулізмам»
У беларускай сталіцы правялі канферэнцыю з інтрыгуючай назваю «Ці могуць беларусы жыць да 140 гадоў?».
Расказваем пра тое, што там адбывалася, а яшчэ разам з экспертам у галіне навукі разбіраемся ў абгрунтаванасці заяваў, якія гучалі на гэтай імпрэзе.
👀 Глядзіце па спасылцы
У беларускай сталіцы правялі канферэнцыю з інтрыгуючай назваю «Ці могуць беларусы жыць да 140 гадоў?».
Расказваем пра тое, што там адбывалася, а яшчэ разам з экспертам у галіне навукі разбіраемся ў абгрунтаванасці заяваў, якія гучалі на гэтай імпрэзе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
belsat.eu
Жыць да 140 гадоў? НАН прапанавала беларусам дыету, пашпарт і надзею. Вучоны пракаментаваў
У Менску прайшла прэс-канферэнцыя «Ці могуць беларусы жыць да 140 гадоў?» Беларускія навукоўцы адказалі сцвярджальна. Прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі казалі пра...
🙈13❤4🤡3🗿1
💥 #галоўнае за 1 кастрычніка
✔️Крымінальных справаў пасля інцыдэнтаў на канцэрце Каржа заводзіць не будуць
✔️«BYSOL» расказаў, колькі грошай ужо выплачана вызваленым 11 верасня палітвязням
✔️Зяленскі і кіраўнік МАГАТЭ папярэджваюць пра складаную сітуацыю на Запарожскай АЭС
✔️Грузія змяніла правілы знаходжання замежнікаў у краіне. Абмяркоўваем іх з юрыстам
✔️Ці існуе верагоднасць, што адміністрацыя Трампа перастане займацца праблемай беларускіх палітвязняў?
✔️Польшча пастанавіла працягнуць выбарачны дагляд транспарту на межах з Нямеччынай і Літвой
✔️Балансаваць паміж руцінай і жахам. Рэпартаж з прыфрантавога Краматорску на Данеччыне
✔️Мінздароўя пацвердзіла, што ў Беларусі з'явіўся новы штам каронавірусу. Вось што вядома
✔️Галоўная зброя сучаснай вайны. Як і чым збіваць дроны?
✔️У Коўне з'явіцца памятная шыльда ў гонар Беларускага батальёну, які ваяваў супраць бальшавікоў за незалежнасць Літвы
✔️Work-life balance-2026: налета беларусы будуць працаваць яшчэ больш
#рэпрэсіі:
▫️На журналіста Андрэя Мялешку ў Беларусі завялі тры крымінальныя справы. Сам ён жыве ў Польшчы
▫️38-гадовага жыхара Менску, які займаецца вясельнымі фатасесіямі, асудзілі па трох «палітычных» артыкулах і накіравалі ў калонію

👀6❤5
🍂 Вітаем, шаноўныя!
Сёння, 2 кастрычніка, адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі падборку нашых матэрыяаў:
⛓️💥 Даклад Дзярждэпу: у Беларусі – катаванні, сексуалізаваны гвалт і паляванне на апазіцыю за мяжой
Разбіраем, у якіх парушэннях правоў чалавека абвінавачваюць Беларусь.
⛓️💥 «Эміграцыя і рэпрэсіі могуць стаць дадатковымі трыгерамі». Як за мяжою даць рады хатняму гвалту?
Размаўляем з псіхолагам і расказваем, дзе шукаць дапамогу на чужыне.
⛓️💥 Штогод у Беларусі мінімальна 12 тысячаў асобаў зазнаюць хатні гвалт. Дзе шукаць дапамогі?

❤12😢1
🇮🇹 43-гадовую беларуску знайшлі мёртвай у сваёй кватэры ў італьянскім горадзе Перуджа
Медыкі не знайшлі на целе жанчыны прыкметаў нападу ці гвалту, паведамляе мясцовае выданне Perugia Today. Беларуска, імаверна, памерла 26 – 27 верасня. Каб вызначыць дакладную прычыну смерці і выключыць забойства, будзе праводзіцца ўскрыцце.
Следчыя не выключаюць ніякіх версіяў, але пакуль схіляюцца да таго, што прычынай трагедыі стала хвароба.
Чытайце падрабязней пад спасылкай 🔗

😢27❤1😁1
🤔 Ці паўплывала закрыццё польскай мяжы на міграцыйны ціск?
Спыненне плыні нерэгулярнай міграцыі з Беларусі, а таксама вызваленне палітвязняў было неафіцыйным абгрунтаваннем закрыцця Польшчаю мяжы з нашай краінаю. Палітычныя зняволеныя ўсцяж за кратамі, а што з мігрантамі?
📊 Глядзім лічбы ў матэрыяле пад спасылкай

🍌5🥱3
💬 «Украіне трэба больш дапамогі, а пакуль Пуцін здзекуецца з Захаду»
У Расеі адбыўся чарговы пажар на нафтавым аб'екце. Гэтым разам моцна гарэў адзін з найбуйнейшых у краіне нафтаперапрацоўчы завод, які ў Яраслаўлі.
Паводле iSANS, толькі за жнівень пашкоджаныя былі каля 18,7 % нафтаперапрацоўчых магутнасцяў. У Расеі назіраецца бензінавы крызіс – у некаторых рэгіёнах з’явіліся абмежаванні для пакупнікоў паліва.
Эканаміст Яраслаў Раманчук адзначае, што газ і нафта складаюць вельмі вялікую долю эканомікі Расеі, але нават знішчэнне гэтай часткі не азначае калапсу ўсёй расейскай эканомікі.
📍 Што можа прывесці да капітуляцыі Расеі – чытайце пад спасылкай

🔥17👀3😁2🥱2
🪖Украіна атрымлівае зялёнае святло на ўдары па Расеі
Украіна атрымала дазвол наносіць удары па Расеі. ЗША заклікаюць краіны НАТО таксама дзяліцца з Кіевам разведвальнай інфармацыяй.
У Белым доме разглядаюць магчымасць перадачы Украіне дальнабойных ракет Tomahawk, Barracuda і іншых тыпаў зброі з далёкасцю да 800 км. Пра такую падтрымку падчас сустрэчы на Генасамблеі ААН прасіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы

❤27🔥14👌3👏2🤡1
Помнік крэветцы адкрыюць 4 кастрычніка. Памер помніка будзе каля 170 см. Месца абранае невыпадкова: возера Белае — адзінае ў Беларусі, дзе жыве прэснаводная крэветка.
Яе завезлі яшчэ ў 1980-х, калі праз павышэнне тэмпературы ў вадаёме зніклі мясцовыя віды ракаў. Нішу запоўнілі цеплалюбівыя крэветкі.
🔗Падрбязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈22❤4😁3🆒2🤷♂1🔥1🤔1🗿1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔼 Надзвычайная сітуацыя на ЧАЭС. 20 дронаў атакавалі Чарнобыль
🔻 Дзе ў Беларусі пабудуюць сховішча радыеактыўных адкідаў? Лукашэнка вызначыўся
🔻 ЗША дапамогуць Украіне з ударамі ўглыб Расеі. Крызіс НПЗ
🔻 Бамбаванні НПЗ у Расеі. Да крызісу далёка? Каментуе Яраслаў Раманчук
🔻 Кантроль на польска-літоўскай мяжы
🔻 Што хаваецца за заявай СВР Расеі пра полк Каліноўскага? Каментуе Вадзім Кабанчук і Віктар Ягун
🔻 У Беларусі пачалі вакцыянаваць супраць ВПЧ (вірса папіломы). Вакцына "Цакалін"
🔻 У Беларусі зменяць парадак крэдытавання. Грошы амаль адразу
🔻 МАРГ вызначыла кошты на садавіну і гародніну: бульба да 1,07 капеек, морква да 1,35 рубля, яблыкі каля 5 рублёў
🔻Паўночнае ззянне ў Наваполацку
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7👀2⚡1
Паведамленне пра гэта беларускія ўлады атрымалі яшчэ 24 чэрвеня 2025 года, паведамілі ў МЗС Ісландыі.
У ведамстве растлумачылі, што правялі агляд сеткі з больш чым 200 ганаровых консулаў па ўсім свеце. У выніку было прынята рашэнне вызваліць 11 чалавек, у тым ліку Машэнскага. Яго пра намеры МЗС праінфармавалі яшчэ ў пачатку года.
Машэнскі займаў пасаду з 2007 года. Ягоныя кампаніі закуплялі ў Ісландыі рыбу на мільярды долараў. У ліпені 2025-га МУС Польшчы ўключыў яго ў нацыянальны санкцыйны спіс.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14🎉8🤡3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎃 Беларус вырасціў сапраўднага гіганта
Паглядзіце!
Паглядзіце!
🔥15👏6👌3❤2🎃2
🇵🇱💊Зняволены Пачобут перанёс аперацыю
Як паведаміла старшыня неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс, у яго гіпертанія і арытмія, а ў верасні яму зрабілі аперацыю на скуры ў турэмным шпіталі.
Борыс адзначыла, што падчас сустрэчы 23 верасня Пачобут сказаў, што атрымлівае неабходныя лекі і нават набраў вагу ў шпіталі. Пры гэтым яго жонку да яго не пускаюць, у той час як сама Борыс ужо двойчы магла наведаць журналіста ў калоніі №1 у Наваполацку.
Яна таксама распавяла, што вядзе перамовы аб вызваленні Пачобута і з беларускім, і з польскім бокам, у тым ліку асабіста звярталася да Лукашэнкі. Пры гэтым кіраўніца СПБ падкрэсліла, што не заключала з уладамі ніякіх здзелак і не падпісвала пагадненняў.
Пачобут быў асуджаны ў лютым 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пытанне яго вызвалення застаецца прыярытэтам для польскіх уладаў, аднак афіцыйны Менск пакуль не даў згоды.

🤬30❤4😢4
💱 Курсы валютаў 2 кастрычніка
Долар падрос трошкі, але нязначна . Еўра саслабеў на паўкапейкі. А расейскі рубель дадаў істотна — + 2.3 капейкі за сотню.
#курсывалютаў

🤨5❤2👀2😡1
🤮Расейскіх акупантуў будуць лекаваць у беларускіх санаторыях
Улады Беларусі і Ленінградскай вобласці РФ дамовіліся стварыць пастаянную праграму рэабілітацыі для ўдзельнікаў расейскай «СВА» і іх сем’яў, паведамляе online47.ru.
Падчас візіту ў Беларусь прадстаўнікі расейскіх сацслужбаў наведалі санаторыі Менскай вобласці і сустрэліся з кіраўніцтвам Магілёўшчыны. У выніку было прынята рашэнне арганізаваць штогадовае аздараўленне і медычную дапамогу для не менш як 800 чалавек.
Ініцыятыву падтрымаў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў. Раней паведамлялася, што беларускія санаторыі ўжо рэгулярна прымаюць расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны.
🔗Падрабязнасці — у артыкуле

🤬56🤯1🌚1🍌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💍 Часам аксесуары – не проста ўпрыгожванні, а цэлая палітычная заява
Уявіце: у шыкоўнай залі, за кубкам кавы, сядзіць шляхцянка ў чорным і на руцэ ў яе... кайданы. І гэта не проста аксесуар, гэта мова, якой падчас паўстання Каліноўскага гаварыла ўся краіна.
Пра тое, як біжутэрыя і адзенне сталіся сапраўдным маніфестам, распавядае Кацярына Ваданосава, паглядзіце!
🪡 Даведацца больш пра моду часоў паўстання Каліноўскага можна ў новым выданні нашай праграмы «Нітка-зорка» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

❤🔥15❤9🕊1😍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💭 «У Менску адносіны з Вашынгтонам лепшыя, чым у Масквы»
Паразмаўлялі з расейская паліталагіняй Кацярынай Шульман на палях сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу.
👉 Чытайце размову цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

🥱18❤9🤡4🙈4🕊2💯2
🎭 Купалаўскі тэатр аддаў сцэну расейскай прапагандысцкай пастаноўцы
У апошні дзень верасня гледачы чакалі «Паўлінку» ў Купалаўскім тэатры, але замест яе паказалі расейскі спектакль «Чырвоны абоз» пра «спецаперацыю» — звярнула ўвагу «Наша Ніва». Пастаноўку прывёз Томскі тэатр у межах пагаднення пра супрацу.
У спектаклі праводзяцца паралелі паміж Другой сусветнай вайной і сучаснай вайной ва Украіне. Гледачоў нават прасілі здымаць і публікаваць кадры з паказу ў сацсетках.

🤬49🤡9😢3❤2🗿1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўская сустрэлася з Зяленскім на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене. Пра сустрэчу паведаміла прэс-служба беларускай лідаркі:
Радая пабачыць прэзідэнта Зяленскага. Мы падтрымліваем Украіну і яе барацьбу за свабоду і незалежнасць. Бо ад Украіны залежыць і лёс Беларусі. Дзякуй прэзідэнту Зяленскаму за мужнасць і дамову працягваць камунікацыю
— пракаментавала Ціханоўская.
Ціханоўская таксама сустрэлася з шэрагам еўрапейскіх лідараў і выступіла на прэс-канферэнцыі. Яна заявіла, што мэта беларусаў — дамагчыся дэмантажу рэжыму Лукашэнкі і не дапусціць выкарыстання Беларусі як плацдарму Расеі.
Палітык нагадала пра палітвязняў, заклікала Еўропу ўзмацніць ціск на рэжым і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤60🤡7🤝4👌2
😱У Беларусі затрымалі падазраванага ў серыі згвалтаванняў і забойстваў у 1990-х
Амаль 30 гадоў у Беларусі не маглі знайсці злачынцу, які жорстка нападаў на дзяўчынаў у 1990-х. Цяпер сілавікі заявілі, што затрымалі меркаванага маньяка, 53-гадовага працаўніка з Магілёва. Ён нібыта прызнаўся пад цяжарам доказаў, але працягвае часткова адмаўляць віну.
Паводле следства, мужчына здзейсніў згвалтаванні і забойствы васьмі дзяўчынаў, а таксама яшчэ некалькі няўдалых нападаў. У матэрыялах фігуруе каля 40 эпізодаў.
Затрыманы доўгі час заставаўся па-за ўвагай міліцыі: жыў у прыватным доме, працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве, у канфлікты не трапляў. Выявіць яго ўдалося толькі дзякуючы новым генетычным даследаванням і даследаванням паху.
Яму пагражае пажыццёвае зняволенне ці нават смяротнае пакаранне.

🤯13🤔3🌭2❤1
Белсат
☝️ Кіраўніцтва канцэртнага сэрвісу Kvitki.by затрыманае Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Цягам дня працу канцэртнага сайта ліхаманіла: сэрвіс спыніўся і ізноў пачаў працаваць. Cтаронкі ў сацсетках засталіся выдаленымі. Гэта адбываецца на тле затрыманняў…
😢«Квіткі.бай» усё
Найбуйнейшы білетны сэрвіс «Квіткі.бай» фактычна спыняе існаванне. Юрыдычная асоба «Квіткі Бел» афіцыйна знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 17 верасня 2025 года.
Яшчэ ў жніўні сайт кампаніі перастаў працаваць, старонкі ў сацсетках былі выдаленыя, а супрацоўнікі сталі недасяжнымі па тэлефоне. Пасля гэтага на сайце з’явілася паведамленне пра «тэхнічны збой», і пакупнікоў перанакіроўвалі на tіcketpro.bу або прапаноўвалі браць білеты ў касах.
Апошняе паведамленне на kvitkі.bу ад 19 верасня па-ранейшаму тлумачыла, што кампанія нібыта «часова» не прадае білеты праз тэхнічныя прычыны, але раней набытыя застаюцца сапраўднымі.
У канцы жніўня паведамлялася, што кіраўніцтва «Квіткі.бай» было затрымана.

🤬15😢9🤣1👀1