Белсат
15.6K subscribers
74.1K photos
23.2K videos
38 files
60.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
❤️ «25 сакавіка – лёд зімовы ламае рака»! Дзень Волі-2025 у Варшаве Беларусы сабраліся на плошчы Трох Крыжоў, а далей рушылі калонаю па вуліцах польскай сталіцы. З лозунгамі, плакатамі ды вялікім бела-чырвона-белым палотнішчам. 📹 У натоўпе быў і наш карэспандэнт.…
❤️ «Партызанім, збіраемся на кухнях, ладзім свае імпрэзы»

25 сакавіка вольныя і незалежныя беларусы адзначаюць Дзень Волі – гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), што адбылося ў 1918 годзе.

І святкуюць яго не толькі беларусы замежжа, для якіх гэта небяспечна, але і тыя, хто працягвае знаходзіцца ў Беларусі пад ціскам рэпрэсій.

🔥 Пачытайце, як, нягледзячы ні на што, нашыя суайчыннікі адзначаюць Дзень Волі
52😇4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🩹Нават у свеце жывёлін ёсць месца для клопату адно пра аднаго

Паглядзіце, як голуб дапамагае котцы, якая нядаўна стала мамай.
❤‍🔥3111😍4👏1👌1
Белсат
🔹«Белы дом прапануе, Пуцін – патрабуе» Расея выстаўляе нерэалістычныя патрабаванні для правядзення перамоваў па вайне ва Украіне. Ці можа стацца так, што ў выніку Трамп пойдзе па самаму лёгкаму для сябе сцэнарыю і будзе ціснуць на Украіну? Разбіраемся з…
📌ЗША і Украіна маюць намер правесці яшчэ адзін раўнд перамоваў у Саудаўскай Аравіі пасля завяршэння сустрэчы амерыканскай дэлегацыі з прадстаўнікамі РФ

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе The Guardian.

Як адзначаецца, бакі могуць абмеркаваць пытанне аб поўным спыненні нападаў на аб'екты грамадскай і энергетычнай інфраструктураў, а таксама завяршэнне баявых дзеянняў у рэгіёне Чорнага мора.

☝️ Нагадаем, сёння ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе стартавалі перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША і Расеі. Сустрэча праходзіць у закрытым фармаце, і журналістаў папрасілі пакінуць тэрыторыю гатэлю «Ritz-Carlton», дзе адбываецца падзея.
🤔16🤣5
💱Курсы валютаў 24 сакавіка

Долар нязначна страціў. Еўра не гандлявалі. Расейскі рубель крыху падрос.

#курсывалютаў
6🤔2😡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲І як гэта з'есці?

У Японіі падаюць марозіва вышынёю 120 см, з садавіною і іншымі прысмакамі. Паказваем, як яно выглядае.

Пакаштавалі б такое?
😍14😎41
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Міліцыя пра асноўныя пагрозы падчас школьных вакацыяў

✔️МУС Літвы раскрытыкаваў новыя абмежаванні для беларусаў

✔️Перамовы пра спыненне вайны ва Украіне працягваюцца

✔️Фэйкавы канцэрт Эмінэма ў Менску

✔️Рэкорд менскага Дынама ў КХЛ

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔311
Белсат
💁‍♂️ У Горадні ліквідуюць адну з найстарэйшых польскіх арганізацый у Беларусі «Польска Матэж Школьна» займаецца адукацыяй, яе школа ў Горадні на вуліцы Гараднічанскай была адной з самых вялікіх польскіх грамадскіх школ у свеце. Рэпрэсіі супраць «Польскай…
📌 Генконсульства Расеі ў Горадні пераехала ў будынак, дзе раней вывучалі польскую мову, гісторыю і культуру

Пра гэта яшчэ 19 сакавіка паведаміла Wirtualna Białoruś са спасылкай на свае крыніцы, піша «Зеркало».

Раней у будынку па адрасе вуліца Гарадзенчанская, 40 размяшчалася адна з найстарэйшых польскіх арганізацый у Беларусі – «Польска Матэж Школьна», якая дзейнічала з 1995 года. У гэтым будынку працаваў грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзейнічалі бібліятэка, універсітэт трэцяга ўзросту для пажылых людзей, жаночы клуб «Гроднянка» і іншыя адукацыйныя і культурныя ініцыятывы.

👉 Рэпрэсіі супраць польскай арганізацыі пачаліся ў 2021 годзе. Яе абвінавацілі ў незаконнай адукацыйнай дзейнасці, выпісалі штраф у 300 тысяч рублёў, а затым падатковая налічыла яшчэ 500 тысяч рублёў нібыта «недаплачаных» падаткаў. Нягледзячы на спробы зарэгістраваць новую юрыдычную асобу і выплаты штрафаў, у 2022 годзе арганізацыю ліквідавалі.
🤬53😡51😨1
🤡 «Беглыя» планіруюць замбаваць беларусаў праз распаўсюд музыкі праз «Bluetooth» і «Wi-Fi»

Прынамсі гэтак сцвярджае былы палітвязень, а цяпер праўладны блогер Раман Пратасевіч.

На сваім Telegram-канале Пратасевіч апублікаваў фота раздрукоўкі, якую назваў «злівам супрацоўнікаў штабоў беглых апазіцыянераў». Паводле блогера, гэта доказ таго, што дэмакратычныя сілы нібыта рыхтуюць «масавыя беспарадкі» на прэзідэнцкія выбары 2030 года, падчас якіх апазіцыя будзе «трансляваць каманды куратараў праз дынамікі мабільных тэлефонаў, аб’яднаных у агульную сетку спецыяльнай праграмай».

👉 Спыталі «Кіберпартызанаў» ці ўвогуле такое тэхнічна магчыма?
🤡65🤣3🤯1🤪1
😱 Праз пацяпленне клімату сезон кляшчоў у Беларусі пачынаецца раней і доўжыцца амаль увесь год

А заразіцца клешчавым энцэфалітам можна не толькі праз непасрэдны ўкус кляшча, а нават праз казінае ці каровіна малако, калі жывёліна была інфікаваная ў выніку ўкусу паразіта.

👉 Разбіраемся, чым небяспечныя кляшчы і як ад іх засцерагчыся.
😱15🤬2🙈2
🪖 Наколькі бяспечна служыць у беларускім войску цяпер? І што рабіць, каб вас не паслалі на вайну?

З сакавіка па травень у Беларусі праходзіць прызыў на вайсковую службу. Пры гэтым легальных магчымасцяў «адкасіць» у беларусаў усё менш. А сама краіна ўсё мацней прывязваецца да Расеі, якая ваюе з Украінай і плануе сёлета супольныя з беларускім войскам вучэнні.

👉 «Белсат» запытаў экспертаў, што рабіць тым, хто непакоіцца, што яго могуць паслаць пасля на вайну.
🤔64
❗️ На Дзень Волі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

У дзень інаўгурацыі Лукашэнкі, які ў гэтым годзе прызначылі на Дзень Волі – 25 сакавіка, будзе абмежаваны доступ да інтэрнэту. Таму большасць беларускіх сайтаў і сэрвісаў не будуць з-за мяжы.

☝️ Паведамляецца, што праблему з доступам да інтэрнэту пачнуцца ад 19:00 24 сакавіка і працягнуцца да 23:59 25 сакавіка.

📺 Нагадаем, што «Белсат» можна глядзець, наладаваўшыся на спадарожнік Astra 4A – пазіцыя 5˚E, гарызантальная палярызацыя, частата 12 303 МГц, мадуляцыя DVB-S, сімвальная хуткасць 25 546 MSymb/s.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡38😡9🙈42
📌 Беларусі і Расеі ўводзяць адзіны поліс аўтастрахавання

Паводле праўладных медыяў, заключыць дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў можна будзе пачынаючы з 23 красавіка і толькі ў электронным выглядзе.
😡37🤡3🥱2🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥴 Замест змагання з праблемай – арганізуем баль…

Што трэба зрабіць, каб беларусы перасталі масава з’язджаць і пачалі нараджаць дзяцей?

Разбіраемся ў відэа ☝️
🥴13🙈93😁1
😡 У Беларусі стварылі «асаблівыя групы» дыверсантаў для супрацьстаяння дэмсілам Беларусі

Групы складаюцца з супрацоўнікаў КДБ, паведамляе «BYPOL» са спасылкай на сваю крыніцу.

У абавязкі агентаў уваходзіць назіранне за дзейнасцю дзяржустановаў Еўразвязу, прыватных карпарацыяў і міжнародных фондаў, якія фінансуюць дэмакратычныя сілы, а таксама магчымае правядзенне «спецаперацыяў», уключаючы выкраданне і ліквідацыю ўплывовых апазіцыянераў.

👉 Падрабязней
🤬39🤡18🤣5🥱2🤔1
😡 Расейскія войскі ўдзень 24 сакавіка нанеслі ракетны ўдар па ўкраінскім горадзе Сумы

В.а. мэра Сумаў Арцём Кобзар расказаў, што расейскія войскі атакавалі прамысловы аб’ект. У выніку ўдару пацярпелі жылыя шматпавярховікі, дзіцячыя ўстановы і лякарня. У Сумскай абласной пракуратуры адзначылі, што ўдар быў нанесены па «густанаселеным жылым квартале»

💔 Сумская гарадская рада паведаміла, што паводле інфармацыі ўпраўлення аховы здароўя, вядома пра 74 пацярпелых, сярод якіх 13 дзяцей.
🤬59😢3👻31
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Карпянкоў прызнаў, што ў Беларусь штодзённа залятаюць небяспечныя дроны

🔸Як беларусы рыхтуюцца сустракаць Дзень Волі, а Лукашэнка – да інаўгурацыі

🔸Абмяркуем перамовы ў Саўдаўскай Аравіі адносна замірэння ва Украіне

🔸Літва ўслед за Польшчай плануе замінаваць мяжу з Беларуссю

🔸Блогера Вадзіма Ермашука абвесцілі ў вышук. Vadimati – госць студыі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/Ms3zzepLqb0
5
😢 З сімпатыяй да беларусаў ставяцца толькі 20 % палякаў

А вось негатыўна – ажно 48 % апытаных. Гэтак вынікае з апытання, праведзенага «Statista» у студзені 2025 года.

🫤 Прыкладна такое ж стаўленне палякаў да палестынцаў і цыган: сімпатыю адпаведна – 22 % і 18 % апытаных, антыпатыю – 34 % і 43 %.

Горш за ўсё стаўленне да расейцаў – 8 % станоўча, а 72 % – адмоўна.

Да ўкраінцаў станоўча – 30 % палякаў, а негатыўна – 38 %.

Лепш за ўсё палякі ставяцца да тых народаў, з якімі не мяжуюць: італьянцаў (да іх маюць сімпатыю 60 % апытаных), амерыканцаў (58 %) і іспанцаў (55 %).
😢16🤷‍♂4🤡3😐2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥺 Гісторыя ратавання зайчаня з падпаленай травы

Гэтым разам абышлося, але не забывайцеся – вясновыя падпалы дужа небяспечныя для маленькіх жывёлінак

Паглядзіце!
23👏2👌2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥔 Што з бульбай?

Чаму няма ў крамах? Разбіраўся Аляксандр Кныровіч, паслухайце ☝🏻

▶️ Праграму «Атмасфера» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
10🤡93
💥 #галоўнае за 24 сакавіка

✔️ Беларусы сталі аднымі з лідараў па дэпартацыях з Польшчы

✔️ Літва следам за Польшчай вырашыла замініраваць свае межы з Беларуссю і Расеяй

✔️ Як святкуюць Дзень Волі тыя, хто працягвае знаходзіцца ў Беларусі пад ціскам рэпрэсій

✔️ ЗША і Украіна маюць намер правесці яшчэ адзін раўнд перамоваў у Саудаўскай Аравіі

✔️ Генконсульства Расеі ў Горадні пераехала ў будынак, дзе раней вывучалі польскую мову, гісторыю і культуру

✔️ Раман Пратасевіч распавёў, што «беглыя» планіруюць замбаваць беларусаў праз распаўсюд музыкі праз «Bluetooth» і «Wi-Fi»

✔️ Беларускія ВНУ ў 2025 годзе скарацілі прыём – адразу на 2,3 тысячы месцаў

✔️ Будзьце асцярожныя! У Беларусі абудзіліся кляшчы

✔️ Беларусь і Расеі ўводзяць адзіны поліс аўтастрахавання

✔️ Расея абстраляла ракетамі ўкраінскія Сумы

✔️ Трамп чакае хуткага падпісання пагаднення з Украінай пра карысныя выкапні

#рэпрэсіі:

▪️ Затрымалі жанчыну, якая выгукнула «Слава Украіне!» у менскай Філармоніі

▪️ У Беларусі стварылі «асаблівыя групы» дыверсантаў для супрацьстаяння дэмсілам Беларусі

▪️ На Дзень Волі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт
🤔6