Белсат
15.6K subscribers
74.1K photos
23.2K videos
38 files
60.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📍Інфляцыя ў Беларусі ў мінулым месяцы стала адной з найбольшых у Еўропе

Зрэшты, ёсць адна краіна Еўразвязу, у якой усё было яшчэ горш.

🔍 Шукайце статыстыку на нашай старонцы
😁13😭41🤔1
📍«Bloomberg» назваў дату, да якой Белы дом спадзяецца спыніць агонь ва Украіне

Праўда, пакуль замірэнне выглядае не надта імаверным: на фронце ідуць баі, узаемныя атакі дронаў адбываюцца ледзь не кожную ноч.

🔍 Шукайце болей інфармацыі па спасылцы
🤡17😁2🤔2
🪖МУС працягвае фармаваць «народнае апалчэнне» ў рэгіёнах каля мяжы з Украінай

Набіраюць мужчынаў, якія служылі яшчэ ў часы СССР. Карпянкоў назваў іх «сур'ёзнымі мужыкамі».

👀 Падрабязней – па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡45😁82🤪1
💥 #галоўнае за 23 сакавіка

✔️
Беларусы правялі шэсце ў Варшаве ў гонар Дня Волі. Калона пранесла вялізны бела-чырвона-белы сцяг

✔️Як варта працаваць з беларускай тапанімікай пасля змены ўлады і куды падзець 600 км вуліц імя Леніна, якія цяпер існуюць у Беларусі? Вялікае інтэрв'ю

✔️Хтосьці запусціў чуткі пра канцэрт Эмінэма ў Менску. Што, ён сапраўды прыедзе ў Беларусь?

✔️«Крыптафермы Лукашэнкі» на Магілёўшчыне: які патэнцыял у іх ёсць?

✔️Інфляцыя ў Беларусі ў мінулым месяцы стала адной з найбольшых у Еўропе

✔️Карпянкоў расказаў пра «сур'ёзных мужыкоў», якіх набіраюць ахоўваць мяжу з Украінай

✔️У Менск вяртаюцца тавары «IKEA»? Не зусім так

✔️Твор Шагала, які ацэньваюць прыкладна ў $3 млн, прададуць на аўкцыёне ў Ганконгу
❤‍🔥102🤔2
Дабрыдзень, сябры!

Пачынаем новы тыдзень разам! Запарвайце ранішнюю каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Павел Баркоўскі: Ці змяняць у вольнай Беларусі Мінск на Менск – людзі павінны вызначыць самі

Чаму ўпарадкаванне ўрбаністычнай прасторы і яе дэкамунізацыя – гэта пытанне не толькі гістарычнай справядлівасці і эстэтыкі, але і нацыянальнай бяспекі?

🔹Крыптаамбіцыі Лукашэнкі: папулізм, абыход санкцыяў ці дадатковыя грошы?

«Белсат» спытаў у экспертаў, навошта беларускія ўлады пачалі гуляць у крыптагульні і што з гэтага можа атрымацца.

🔹У продажы з’явіліся квіткі на канцэрт Эмінэма ў Менску

Ці сапраўды ён прыедзе ў Беларусь?

#штопачытаць
6❤‍🔥3
«Рэпрэсіі ў Беларусі толькі пашыраюцца»

Пра гэта заявіла старшыня групы незалежных экспертаў адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Карына Маскаленка:

«Узровень рэпрэсіўных дзеянняў не зніжаецца, бо ён, па-першае, пакідае на тым жа ўзроўні ўжо ўчыненыя парушэнні, плюс да іх дадаюцца яшчэ новыя парушэнні. Улічваючы колькасць людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні ў сувязі з палітычна матываванымі пераследамі і абвінавачваннямі, улічваючы колькасць людзей, якія проста ратуючыся ад гэтых рэпрэсіяў, пакінулі краіну, вы можаце цвёрда быць упэўненымі, што рэпрэсіі не зніжаюцца, а ўзровень рэпрэсій напярэдадні так званых выбараў 2025 года, якія прайшлі нядаўна ў Беларусі, толькі ўзрос. Ёсць новыя формы і лічбавага пераследу, і бясконцых працэсаў у адсутнасці асобы, якая хаваецца ад гэтага пераследу»


Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле
😢25👏1🤯1
У Белдзяржфілармоніі глядачка выкрыкнула «Слава Украіне!» падчас рок-оперы з «ЛНР»

Пра гэта паведаміла прапагандыстка Ксенія Лебедзева. Яна таксама апублікавала фотаздымак жанчыны, назваўшы яе «нацысткай», і заклікала сваіх падпісчыкаў распаўсюджваць інфармацыю пра яе асобу. Пад пастом набегла шмат каментатараў з абразамі ў адрас жанчыны і патрабаваннем, каб сілавікі тэрмінова яе затрымалі.

Што стала з жанчынай, пакуль невядома.
54👏4😡4😨1
🤍❤️🤍«Кожны з нас і ёсць Беларусь»

330-метровы бел-чырвона-белы сцяг на вуліцах Варшавы і прамовы беларускіх актывістаў. Учора ў Варшаве прайшла акцыя да Дня Волі.

Што на ёй адбывалася, чытайце ў нашым падрабязным рэпартажы з месца падзеяў!
61🔥7🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲Ого, вось гэта прычоскі!

Іранская парыкмахерка стварае з валасоў сваіх кліентак залатых рыбак, паветраныя шары ды нават шэдэўры архітэктуры.

Паглядзіце, што ў яе атрымліваецца!
🔥20🤯3🤡3😁2🆒2
🫤 Беларусы сталі аднымі з лідараў па дэпартацыях з Польшчы

Разам з грузінамі і малдаванамі грамадзяне Беларусі трапілі ў групу замежнікаў, якіх найчасцей дэпартуюць з Польшчы, паведаміў прэс-сакратар штабу памежнай службы падпалкоўнік Анджэй Юзвяк.

👉 Усяго было выслана з краіны 1300 замежнікаў, з іх грузінаў – 260 чалавек, беларусаў – 240, малдаванаў – 250, 90 калумбійцаў і больш за 80 украінцаў.

#лічбадня
🤔12😢9👏4🆒1
Белсат
❗️Польшча выйдзе з Атаўскага дагавору*, каб мець магчымасць усталяваць супрацьпяхотныя міны на мяжы з Расеяй і Беларуссю Гэта адбудзецца ў рамках праграмы «Усходні шчыт», паведаміў намеснік міністра абароны краіны Павел Бейда ў эфіры RMF. Паводле яго слоў…
📌 Літва таксама вырашыла замініраваць свае межы з Беларуссю і Расеяй

Пра гэта паведамілі ў Мінабароны краіны.

Да таго ж у краіне было створана ўпраўленне кіберабароны літоўскага войска:

«Яно будзе планаваць і праводзіць аперацыі ў кіберпрасторы, укараняць камунікацыйныя і інфармацыйныя сістэмы стратэгічнага і аперацыйнага ўзроўняў. »


Увогуле, паводле ведамства, Літва плануе ў 2025 годзе дадаткова вылучыць 800 млн еўра «на патрэбы нацыянальнай абароны».
❤‍🔥22🔥7😢5🤡5😱2
Белсат
❤️ «25 сакавіка – лёд зімовы ламае рака»! Дзень Волі-2025 у Варшаве Беларусы сабраліся на плошчы Трох Крыжоў, а далей рушылі калонаю па вуліцах польскай сталіцы. З лозунгамі, плакатамі ды вялікім бела-чырвона-белым палотнішчам. 📹 У натоўпе быў і наш карэспандэнт.…
❤️ «Партызанім, збіраемся на кухнях, ладзім свае імпрэзы»

25 сакавіка вольныя і незалежныя беларусы адзначаюць Дзень Волі – гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), што адбылося ў 1918 годзе.

І святкуюць яго не толькі беларусы замежжа, для якіх гэта небяспечна, але і тыя, хто працягвае знаходзіцца ў Беларусі пад ціскам рэпрэсій.

🔥 Пачытайце, як, нягледзячы ні на што, нашыя суайчыннікі адзначаюць Дзень Волі
52😇4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🩹Нават у свеце жывёлін ёсць месца для клопату адно пра аднаго

Паглядзіце, як голуб дапамагае котцы, якая нядаўна стала мамай.
❤‍🔥3111😍4👏1👌1
Белсат
🔹«Белы дом прапануе, Пуцін – патрабуе» Расея выстаўляе нерэалістычныя патрабаванні для правядзення перамоваў па вайне ва Украіне. Ці можа стацца так, што ў выніку Трамп пойдзе па самаму лёгкаму для сябе сцэнарыю і будзе ціснуць на Украіну? Разбіраемся з…
📌ЗША і Украіна маюць намер правесці яшчэ адзін раўнд перамоваў у Саудаўскай Аравіі пасля завяршэння сустрэчы амерыканскай дэлегацыі з прадстаўнікамі РФ

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе The Guardian.

Як адзначаецца, бакі могуць абмеркаваць пытанне аб поўным спыненні нападаў на аб'екты грамадскай і энергетычнай інфраструктураў, а таксама завяршэнне баявых дзеянняў у рэгіёне Чорнага мора.

☝️ Нагадаем, сёння ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе стартавалі перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША і Расеі. Сустрэча праходзіць у закрытым фармаце, і журналістаў папрасілі пакінуць тэрыторыю гатэлю «Ritz-Carlton», дзе адбываецца падзея.
🤔16🤣5
💱Курсы валютаў 24 сакавіка

Долар нязначна страціў. Еўра не гандлявалі. Расейскі рубель крыху падрос.

#курсывалютаў
6🤔2😡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲І як гэта з'есці?

У Японіі падаюць марозіва вышынёю 120 см, з садавіною і іншымі прысмакамі. Паказваем, як яно выглядае.

Пакаштавалі б такое?
😍14😎41
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Міліцыя пра асноўныя пагрозы падчас школьных вакацыяў

✔️МУС Літвы раскрытыкаваў новыя абмежаванні для беларусаў

✔️Перамовы пра спыненне вайны ва Украіне працягваюцца

✔️Фэйкавы канцэрт Эмінэма ў Менску

✔️Рэкорд менскага Дынама ў КХЛ

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔311
Белсат
💁‍♂️ У Горадні ліквідуюць адну з найстарэйшых польскіх арганізацый у Беларусі «Польска Матэж Школьна» займаецца адукацыяй, яе школа ў Горадні на вуліцы Гараднічанскай была адной з самых вялікіх польскіх грамадскіх школ у свеце. Рэпрэсіі супраць «Польскай…
📌 Генконсульства Расеі ў Горадні пераехала ў будынак, дзе раней вывучалі польскую мову, гісторыю і культуру

Пра гэта яшчэ 19 сакавіка паведаміла Wirtualna Białoruś са спасылкай на свае крыніцы, піша «Зеркало».

Раней у будынку па адрасе вуліца Гарадзенчанская, 40 размяшчалася адна з найстарэйшых польскіх арганізацый у Беларусі – «Польска Матэж Школьна», якая дзейнічала з 1995 года. У гэтым будынку працаваў грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзейнічалі бібліятэка, універсітэт трэцяга ўзросту для пажылых людзей, жаночы клуб «Гроднянка» і іншыя адукацыйныя і культурныя ініцыятывы.

👉 Рэпрэсіі супраць польскай арганізацыі пачаліся ў 2021 годзе. Яе абвінавацілі ў незаконнай адукацыйнай дзейнасці, выпісалі штраф у 300 тысяч рублёў, а затым падатковая налічыла яшчэ 500 тысяч рублёў нібыта «недаплачаных» падаткаў. Нягледзячы на спробы зарэгістраваць новую юрыдычную асобу і выплаты штрафаў, у 2022 годзе арганізацыю ліквідавалі.
🤬53😡51😨1
🤡 «Беглыя» планіруюць замбаваць беларусаў праз распаўсюд музыкі праз «Bluetooth» і «Wi-Fi»

Прынамсі гэтак сцвярджае былы палітвязень, а цяпер праўладны блогер Раман Пратасевіч.

На сваім Telegram-канале Пратасевіч апублікаваў фота раздрукоўкі, якую назваў «злівам супрацоўнікаў штабоў беглых апазіцыянераў». Паводле блогера, гэта доказ таго, што дэмакратычныя сілы нібыта рыхтуюць «масавыя беспарадкі» на прэзідэнцкія выбары 2030 года, падчас якіх апазіцыя будзе «трансляваць каманды куратараў праз дынамікі мабільных тэлефонаў, аб’яднаных у агульную сетку спецыяльнай праграмай».

👉 Спыталі «Кіберпартызанаў» ці ўвогуле такое тэхнічна магчыма?
🤡65🤣3🤯1🤪1
😱 Праз пацяпленне клімату сезон кляшчоў у Беларусі пачынаецца раней і доўжыцца амаль увесь год

А заразіцца клешчавым энцэфалітам можна не толькі праз непасрэдны ўкус кляшча, а нават праз казінае ці каровіна малако, калі жывёліна была інфікаваная ў выніку ўкусу паразіта.

👉 Разбіраемся, чым небяспечныя кляшчы і як ад іх засцерагчыся.
😱15🤬2🙈2
🪖 Наколькі бяспечна служыць у беларускім войску цяпер? І што рабіць, каб вас не паслалі на вайну?

З сакавіка па травень у Беларусі праходзіць прызыў на вайсковую службу. Пры гэтым легальных магчымасцяў «адкасіць» у беларусаў усё менш. А сама краіна ўсё мацней прывязваецца да Расеі, якая ваюе з Украінай і плануе сёлета супольныя з беларускім войскам вучэнні.

👉 «Белсат» запытаў экспертаў, што рабіць тым, хто непакоіцца, што яго могуць паслаць пасля на вайну.
🤔64