Белсат
15.6K subscribers
74.1K photos
23.2K videos
38 files
60.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🔍 Калі вы працуеце з дому і атрымалі траўму – ці можна яе лічыць вытворчай?

У беларускім Міністэрстве працы зладзілі «лікбез» для «ўдалёншчыкаў», якіх з кожным годам у нашай краіне становіцца ўсё болей.

👀 Вось якія нюансы, датычныя здальнай працы, растлумачылі чыноўнікі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8😁2🤔1🥱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🩹 На такой дабрыні трымаецца свет: спявачка змяніла сваю канцэртную праграму праз... сабаку

На канцэрт бразільскай спявачкі Taty Girl завітаў бяздомны сабака. Паглядзіце, што адбылося далей!
44
🐺 Нацыянальны парк «Прыпяцкі» паказаў, якія звяры патрапілі на ягоныя «фотапасткі» ў сакавіку

Так, напрыклад, тры дні таму камера зафіксавала бурага мядзведзя, што для згаданага парку досыць унікальна – раней гэтыя жывёлы тут практычна не сустракаліся.

Яшчэ ў кадр патрапілі ваўкі (для іх гэта галоўная сцежка), рысь, барсук, лось, алень, касуля, зайцы ды іншыя ☝️
29❤‍🔥6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👆Папа Францішак з'явіўся на публіцы ўпершыню ад пачатку сваёй хваробы

Што вядома пра стан здароўя пантыфіка?

Распавядаем у нашым відэа!

Нагадаем, Папу Рымскага шпіталізавалі ў сярэдзіне лютага, а ў пачатку сакавіка яго падключалі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх праз пагаршэнне стану дыхальнай сістэмы. Але ўжо 19 сакавіка паведамілі, што ён больш не мае патрэбы ў такім узмацненні дыхання і ягоны стан паляпшаецца.
🕊7🤷‍♂2🙏2🥱2🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ «25 сакавіка – лёд зімовы ламае рака»! Дзень Волі-2025 у Варшаве

Беларусы сабраліся на плошчы Трох Крыжоў, а далей рушылі калонаю па вуліцах польскай сталіцы. З лозунгамі, плакатамі ды вялікім бела-чырвона-белым палотнішчам.

📹 У натоўпе быў і наш карэспандэнт. Паглядзіце відэа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥6921🤡13👌3
💸«Крыптафермы Лукашэнкі» на Магілёўшчыне: які патэнцыял у іх ёсць?

Задалі экспертам пытанні пра тое, навошта самаабвешчаныя ўлады пачалі гуляць у крыптагульні і што з гэтага можа атрымацца.

🔍 Чытайце па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌚1022😁2
🪴 Мытня расказала, як правільна завезці ў Беларусь расліны ды насенне, каб у вас іх не забралі на кантролі

Насамрэч значную частку такой прадукцыі вам не дазволяць правезці без спецыяльных дакументаў.

📍Чытайце болей на нашай старонцы
😁7😎3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Паглядзіце, якое вялізнае БЧБ-палотнішча пранеслі сёння беларусы вуліцамі Варшавы!

Асабліва ягоныя памеры ўражваюць, калі глядзець з вышыні!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥10122🔥10🤡5👌4👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲 Гэта самы лянівы (ці вынаходлівы?) васьміног у свеце

Жывёліна прыдумала, як хутка і без затратаў энергіі перасоўвацца па акіяне. Як васьміног гэта робіць, глядзіце ў нашым відэа!
😍141
🔹Менгарвыканкам расказаў пра колькасць працуючых пенсіянераў у сталіцы

Сярод гэтых людзей ёсць нават мужчына, якому пераваліла за 90, а сыходзіць на адпачынак ён і не думае!

👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9😢1
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»

У сённяшнім выданні:


🔸 Чыноўнікі зноў задаюцца пытаннем, чаму беларусы не нараджаюць

🔸 Як улады выхоўваюць з дзяцей патрыётаў і ці паўсюдна навязваюць ідэалогію лукашэнкаўскай дзяржавы?

🔸 У ААН заслухалі даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне. Спойлер – усё дрэнна, але афіцыйныя прадстаўнікі адмаўляюць.

🔸 У Кіеве з візітам пабывалі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў – якія тэмы абмяркоўвалі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
6🤔21
📍Інфляцыя ў Беларусі ў мінулым месяцы стала адной з найбольшых у Еўропе

Зрэшты, ёсць адна краіна Еўразвязу, у якой усё было яшчэ горш.

🔍 Шукайце статыстыку на нашай старонцы
😁13😭41🤔1
📍«Bloomberg» назваў дату, да якой Белы дом спадзяецца спыніць агонь ва Украіне

Праўда, пакуль замірэнне выглядае не надта імаверным: на фронце ідуць баі, узаемныя атакі дронаў адбываюцца ледзь не кожную ноч.

🔍 Шукайце болей інфармацыі па спасылцы
🤡17😁2🤔2
🪖МУС працягвае фармаваць «народнае апалчэнне» ў рэгіёнах каля мяжы з Украінай

Набіраюць мужчынаў, якія служылі яшчэ ў часы СССР. Карпянкоў назваў іх «сур'ёзнымі мужыкамі».

👀 Падрабязней – па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡45😁82🤪1
💥 #галоўнае за 23 сакавіка

✔️
Беларусы правялі шэсце ў Варшаве ў гонар Дня Волі. Калона пранесла вялізны бела-чырвона-белы сцяг

✔️Як варта працаваць з беларускай тапанімікай пасля змены ўлады і куды падзець 600 км вуліц імя Леніна, якія цяпер існуюць у Беларусі? Вялікае інтэрв'ю

✔️Хтосьці запусціў чуткі пра канцэрт Эмінэма ў Менску. Што, ён сапраўды прыедзе ў Беларусь?

✔️«Крыптафермы Лукашэнкі» на Магілёўшчыне: які патэнцыял у іх ёсць?

✔️Інфляцыя ў Беларусі ў мінулым месяцы стала адной з найбольшых у Еўропе

✔️Карпянкоў расказаў пра «сур'ёзных мужыкоў», якіх набіраюць ахоўваць мяжу з Украінай

✔️У Менск вяртаюцца тавары «IKEA»? Не зусім так

✔️Твор Шагала, які ацэньваюць прыкладна ў $3 млн, прададуць на аўкцыёне ў Ганконгу
❤‍🔥102🤔2
Дабрыдзень, сябры!

Пачынаем новы тыдзень разам! Запарвайце ранішнюю каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Павел Баркоўскі: Ці змяняць у вольнай Беларусі Мінск на Менск – людзі павінны вызначыць самі

Чаму ўпарадкаванне ўрбаністычнай прасторы і яе дэкамунізацыя – гэта пытанне не толькі гістарычнай справядлівасці і эстэтыкі, але і нацыянальнай бяспекі?

🔹Крыптаамбіцыі Лукашэнкі: папулізм, абыход санкцыяў ці дадатковыя грошы?

«Белсат» спытаў у экспертаў, навошта беларускія ўлады пачалі гуляць у крыптагульні і што з гэтага можа атрымацца.

🔹У продажы з’явіліся квіткі на канцэрт Эмінэма ў Менску

Ці сапраўды ён прыедзе ў Беларусь?

#штопачытаць
6❤‍🔥3
«Рэпрэсіі ў Беларусі толькі пашыраюцца»

Пра гэта заявіла старшыня групы незалежных экспертаў адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Карына Маскаленка:

«Узровень рэпрэсіўных дзеянняў не зніжаецца, бо ён, па-першае, пакідае на тым жа ўзроўні ўжо ўчыненыя парушэнні, плюс да іх дадаюцца яшчэ новыя парушэнні. Улічваючы колькасць людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні ў сувязі з палітычна матываванымі пераследамі і абвінавачваннямі, улічваючы колькасць людзей, якія проста ратуючыся ад гэтых рэпрэсіяў, пакінулі краіну, вы можаце цвёрда быць упэўненымі, што рэпрэсіі не зніжаюцца, а ўзровень рэпрэсій напярэдадні так званых выбараў 2025 года, якія прайшлі нядаўна ў Беларусі, толькі ўзрос. Ёсць новыя формы і лічбавага пераследу, і бясконцых працэсаў у адсутнасці асобы, якая хаваецца ад гэтага пераследу»


Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле
😢25👏1🤯1