Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Юбілейная вокладка часопіса "Савецкае будаўніцтва" №12 1928 года. Цікава, што у той час "узрост" БССР часцяком заніжалі на год і ня дзіва, бо афіцыйна аб стварэнні БССР было абвешчана ў ноч з 31 снежня 1918 года на 1 студзеня 1919 года - то бок у першы дзень года. Не вельмі зручная дата, таму і святкавалі гадавіны звычайна ў снежні а не ў студзені. Да таго ж, відаць, была задача заценіць дату стварэння "буржуазнай" Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была абвешчана 25 сакавіка 1918 года.
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Аказваецца рогі і капыты ў БССР ў 1920-я гады былі важным экспартным таварам, за які расплочваліся далярамі (урывак з артыкула "Наш экспорт на внешний рынок" з часопіса "Савецкае будаўніцтва" №10 1928 года).
Гэта цяпер кантора Астапа Бэндэра "Рогі і капыты" з рамана Ільфа і Пятрова "Залатое цяля" гучыць як сінонім шарашкінай канторы, а ў часы напісання кнігі яно хутчэй за ўсё асацыявалася з прыбытковым прадпрыемствам, якое прыносіць цьвёрдую валюту.
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Вокладка святочнага нумара часопіса "Савецакае будаўніцтва" №10 1927, прысвечанага 10-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Цікава, што ідэолагі Савецкай Беларусі 1920-х гадоў вялі гістарычны адлік заканадаўства БССР ад Літоўскай метрыкі і статутаў Вялікага Княства Літоўскага XIV-XVI стагоддзяў.
Праўда, лёс у аўтара гэтага артыкула з часопіса "Савецкае будаўніцтва" №11-12 1927 года быў незайздросны. У 1930-м годзе Мікола Гуткоўскі быў абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратычным ухіле і праз гэта быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе "Саюза вызвалення Беларусі", а ў 1938 годзе растраляны на палігоне "Камунарка" у Маскве.
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Узровень заробкаў жанчын адносна узроўню заробкаў мужчын у БССР у сакавіку 1928 года складаў 56,8% згодна з артыкулам з часопіса "Савецкае будаўніцтва" №1 1929 года.
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Вокладка часопіса "Савецкае будаўніцтва" №5-6 1925 года.
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Вокладка часопіса "Соцыялістычнае будаўніцтва" №3 1935 года.