Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
684 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#афішыбсср
“Кастусь Каліноўскі” (1928)
Стужка Уладзіміра Гардзіна “Кастусь Каліноўскі”, прэм’ера якой адбылася ў 1928 годе, прывабная найперш менавіта тым, што яна — артэфакт свайго часу. Вялікі гістарычны размах патрабаваў вялікую масоўку, і мы бачым на экране звычайных людзей і іх натуральныя паводзіны ды эмоцыі. Натура адметная тым, што частку сцэн здымалі ў яшчэ не перабудаваным і не зруйнаваным міжваенным Менску. Лозунгі, якія транслююць інтэртытры, цытуюць “Мужыцкую праўду” — але ў спалучэнні з адпаведнымі эпосе марксістска-ленінскімі асветніцкімі каментарыямі. Галоўны герой вельмі тэатральна патрасае шабляй, ведучы за сабою сялян, аднак, у той самы час, па-сапраўднаму б’ецца той жа зброяй са Станіславам Велькапольскім — у рэжысёра атрымалася сапраўдная экшн-сцэна.
Гістарычнае кіно ўскосна раскрывае нам непрыхаваную гісторыю свайго часу. І хоць гэтая стужка не стала, як планавалася, першым фільмам “Белдзяржкіно”, яна адна з першых вяртала ўласную гісторыю беларускаму гледачу.
Тэкст: Л.Мядзведева.
#афішыбсср
“Лясная быль” (1926)
Адразу па сваім з’яўленні беларускі кінематограф звярнуўся да батальна-гераічнага жанру, які бліскуча ўвасобіў у “Лясной былі” палачанін Юрый Тарыч. Набіўшы руку на здымках у Ленінградзе, мастак вярнуўся на Радзіму, каб у 1926 годзе экранізаваць прыгодніцкую аповесць Міхася Чарота “Свінапас”. Галоўнымі героямі першай беларускай стужкі сталі вяскоўцы Грышка і Гэлька, якія драматычна змагаліся з акупантамі-белапалякамі, дапамагаючы савецкім падпольшчыкам.
Рамантызацыя ў фільме партызанскага руху фактычна сфарміравала той напрамак ваенна-патрыятычнага кіно, які цяпер часам іранічна называюць “парты-занфільмам”. Больш за тое, нямы эпас “Лясной былі” для сучасных беларусаў стаў тым жа, чым быў для амерыканцаў фільм “Нараджэнне нацыі” (1915) Дэвіда Грыфіта, — кутнім камянём нацыянальнага кіно.
Тэкст: @holybelawood
#афішыбсср
10 сакавіка 1939 года прэм’ерай оперы “Міхась Падгорны” адчыніўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Сёння тэатр святкуе 80-гадовы юбілей.
#афішыбсср
Афіша беларускага балета “Салавей” якая паказвалася на сцэне Вялікага дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР ў Менску ў маі 1939 года.
#афішыбсср
Афіша даклада прафесара Кірушына, Менск, 1933 год (фота І.Владыка).
#афішыбсср
Афіша перашага фільма на ідыш "Вяртанне Нэйтана Беккера", знятага на кінастудыі "Белдзяржкіно", 1932 год.
#афішыбсср
Беларускамоўная кінаафіша фільма "Кастусь Каліноўскі", знятага на Белдзяржкіно, 1927 год.
#афішыбсср
Рускамоўная кінаафіша фільма "Кастусь Каліноўскі", знятага на Белдзяржкіно, 1927 год.
#афішыбсср
Афіша фільма вытворчасці Белдзяржкіно "Его превосходительство" ("Яго велькасць"), 1927 год.
#афішыбсср
Афіша фільма "Першы ўзвод" вытворчасці Белдзяржкіно. Выйшаў на экраны 23 лютага 1933 года ў 15 гадавіну стварэння Чырвонай Арміі.
#афішыбсср
Афіша прэм'еры пьесы М.Горкага "Апошнія" на сцэне Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра (цяпер Купалаўскі тэатр), 1937 год.
#афішыбсср
Афіша пьесы Кандрата Крапівы “Партызаны”, якая была прадстаўлена ў Маскве ў межах дэкады беларускага мастацтва ў чэрвені 1940 года.
#афішыбсср
“Парыж - горад кантрастаў”. Афіша лекцыі загадчыка літаратурнай часткі Маскоўскага мастацкага тэатру (МХАТ) Паўла Маркава ў Першым Беларускім дзяржаўным тэатры ў Менску, 1920-я гады.
#афішыбсср
Афіша 1-га сімфанічнага канцэрта ў выкананні злучанага аркестра беларускага і яўрэйскага тэатраў у сценах Першага беларускага дзяржаўнага тэатра (цяпер тэатр імя Я.Купалы), 1926 год.
#афішыбсср
Афіша кінастужкі "Гатэль "Савой"" вырабніцтва Белдзяржкіно 1929 года. Стужка распавядала пра антыбальшавіцкі мяцеж частак Чырвонай Арміі, якія размяшчалася ў Гомелі ў сакавіку 1919 года. Сама стужка не захавалася (фота А.Дзярновіча).
#афішыбсср
Калі б Джорж Лукас нарадзіўся ў БССР.
Насамрэч, трохі нефармат для канала па часе, афіша 1947 года, але грэх не запосціць.
#афішыбсср
Афіша Другога Беларускага Дзяржаўнага тэатра ў Віцебску з рэкламай гастроляў артыста Рафаіла Адэльгейма, 1927 год.
#афішыбсср
Афіша джазавага канцэрта пад кіраўніцтвам кампазітараў Гольда і Пецерсбурскага ад Дзяржаўнай эстрады БССР (г.Беласток). Год меркавана 1940.
#афішыбсср
Афішы выступа піяніста Якава Зака і дырыжора Лео Гінзбурга ў памяшканні клуба імя Сталіна (былы клуб харчавікоў, пасля вайны перабудаваны у кінатэатр "Перамога") 2 і 3 чэрвеня 1937 года.