Культура Зельвенщины
219 subscribers
11.6K photos
186 videos
18 files
502 links
<a href="http://qrcoder.ru" target="_blank"><img src="http://qrcoder.ru/code/?http%3A%2F%2F%40zelva_centrkultury&4&0" width="132" height="132" border="0" title="QR код"></a>
Download Telegram
💥“Асветнікі зямлі беларускай”💥

Бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў на выставу-прагляд “Дзень добры, кніжка беларуская”, а затым яна прапанавала прысутным пазнаёміцца з вялікімі і славутымі людзьмі Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай пісьменнасці, падчас калейдаскопа інфармацыі “Асветнікі зямлі беларускай”.
💥“Квіток да Скарыны”💥

У рамках Тыдня беларускага пісьменства ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў гістарычны экскурс “Квіток да Скарыны”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказвала дзецям пра тое, якой складанай справай было стварэнне рукапісных кніг.
💥Падарожжа ў гісторыю💥

У Елкаўскай сельскай бібліятэцы адбылося падарожжа ў гісторыю “Асветнікі зямлі беларускай”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра першадрукара Францыска Скарыну, пра дзейнасць першых асветнікаў беларускай зямлі: Ефрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Сымона Буднага, аб тым, калі і дзе паявілася першая друкаваная кніга і, якім доўгім быў шлях ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі.
💥Пазнавальная праграма «Вялікі кніжны шлях”💥

Да Тыдня беларускага пісьменства ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы прайшла пазнавальная праграма “Вялікі кніжны шлях”.
💥«О новом, интересном в журналах и газетах»💥

Во время выезда библиобуса Зельвенской районной библиотеки прошел обзор периодических изданий «О новом, интересном в журналах и газетах».
💥Гадзіна гісторыі “Імя і справа Скарыны”💥

У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы ў рамках святкавання Тыдня беларускага пісьменства была праведзена гадзіна гісторыі “Імя і справа Скарыны”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Францыска Скарыны. Даведаліся пра ролю Францыска Скарыны ў развіцці нацыянальнай культуры і беларускага кнігадрукавання. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі зацікавіліся кнігамі аўтара, якія ёсць у бібліятэцы.