💫Вечар-сустрэча "Зямля мая- мой шлях, мая творчасць" адбылася ў філіяле "Каралінскі сельскі клуб". Удзельнікі аматарскага аб'яднання "Мастеровые" падзяліліся сваёй творчасцю, расказалі пра любоў да роднай зямлі, любімага занятка.💫
👍2
“Гэта мова твая і мая…родная, беларуская”❤️❤️💚
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гутарка-прэзентацыя “Гэта мова твая і мая…родная, беларуская”. На свята ў бібліятэку завіталі ўдзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” і вучні 10 класа гімназіі №1. Падчас сустрэчы бібліятэкары пазнаёмілі гасцей з гісторыяй свята. Да іх увагі была прадстаўлена электронная прэзентацыя і відэаматэрыялы. Госці прынялі ўдзел у невялічкай віктарыне на веданне беларускай мовы, паслухалі вершы і песні на роднай мове, таксама паўдзельнічалі ў акцыі «Мае любімыя беларускія словы», падчас якой чытачы на кветцы «беларускі васілёк», пісалі свае любімыя словы і размяшчалі іх на беларускі ручнік. Неўзабаве беларускія васількі расквітнелі вельмі хутка і атрымалася сапраўднае васільковае поле.

Forwarded from ПУЛ Зельвенский
🎭Запрашаем Вас на спектакль!
У рамках рэспубліканскай акцыі "Культурная карта" Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у Зэльвенскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца спектакль Дзяржаўнага акадэмічнагаа драматычнага тэатра ім
М. Горкага "Таямнiца чароўнага календара" (6+)
‼️УВАХОД СВАБОДНЫ!

👍1
Агульнанацыянальная дыктоўка❤️💚💚
21 лютага ў Дзень роднай мовы ўжо стала традыцыйным правядзенне агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы. Гэты год не выключэнне. Удзел ў 18-й Агульнацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі спецыялісты сектара культуры, раённай бібліятэкі, Цэнтра культуры і народнай творчасці. Удзельнікі пісалі дыктоўку па ўрыўку з апавядання Якуба Коласа “Сустрэча з ворагам”.

👍3