ВЯЧОРКА
919 subscribers
781 photos
92 videos
9 files
374 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
Воў! Другі выпуск «Годна news»! 🔥

У ім узгадаем навіны за тыдзень з 29 чэрвеня. Ён прынёс шмат новых выклікаў кожнаму з нас.

«Годна news» — гэта штотыднёвае шоу, якое вы маглі паглядзець на БТ, але мы бліжэй да народа. Самыя годныя навіны за тыдзень: усё сур'ёзна і лаканічна, але на вастрыні саркастычнага гумару. Тут не будзе імені таго, каго нельга называць. Тут не будзе ацэнкі падзей. Толькі праўда пра Беларусь.

Наш непаўторны вядоўца: @realzlo

Спасылка на выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=YxObLoixdzk
Forwarded from Belarus history
Праект герба БССР, 1921 год. Калі б такі прынялі, то і цяперашні, мабыць, выглядаў бы па-іншаму....
Сёньня Беларусь будзе абмяркоўвацца падчас пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту. У той самы час, калі Лукашэнка будзе расказваць дзяржсмі пра куклаводаў з Польшчы і Расеі.

У Эўрапарлямэнце вельмі моцна актвізавалася дэпутацкая група па Беларусі, у тым ліку Андрус Кубілюс зь Літвы, Марыям Лексман са Славаччыны. Магчыма, зойдзе размова пра санкцыі. Пагроза санкцыяў стварае моцны стрымліваючы эфэкт і можа папярэдзіць наступныя рэпрэсіі. Так ці інакш, будзе пасланы вельмі ясны і жорсткі сыгнал Лукшэнку.

А заўтра — у Эўрапарлямэнце цэлы фэстываль, прысьвечаны Беларусі. З удзелам беларускіх рок-музыкаў, актывістаў і журналістаў. Такога не было з 2011 году.
Санкцыі замаячылі над Лукашэнкам. Я ня памятаю такіх радыкальных выступаў у Эўрапарлямэнце з 2011 году. Раней гэта было тыпу “не чапайце Лукашэнку, дапаможам яго ўратаваць ад Расеі”. Сёньня на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту гаварылі і пра санкцыі і пра дапамогу грамадзянскай супольнасьці.

1. Заклік да санкцыяў прагучаў мінімум ад трох эўрадэпутатаў. Зьняцьце санкцыяў у 2016-м было названа памылкай. Гаворка хутчэй пра санкцыі пэрсанальныя супраць Лукашэнкі, атачэньня, і вінаватых у рэпрэсіях.

2. Толькі адзін дэпутат выступіў у абарону Лукашэнкі — Ману Пінэда з Гішпаніі. Але яго пасыл быў такі — мы не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы краінаў-суседзяў.

3. Дэпутаты заклікалі вярхоўнага камісара Джозэпа Бэрэла распрацаваць канкрэтную стратэгію па Беларусі, заснаваную на прынцыпах і каштоўнасьцяў Эўропы. Нямецкі эўрадэпутат заклікаў да мацнейшай рэакцыі Брусэлі і Бэрліну ў справе Беларусі

4. Было патрабавана вылучыць тры патрабаваньні да Лукашэнкі: 1) забясьпечыць нармальнае міжнароднае назіраньне, 2) зарэгістраваць усіх кандыдатаў, 3) неадкаладна вызваліць усіх палітзьняволеных, Бабарыку, Севярынца і Ціханоўскага ў першую чаргу.

5. Дэпутаты заклікалі дапамагчы палітрэпрэсаваным і грамадзянскай супольнасьці. Было прапанавана даць магчымасьць маладым беларусам атрымліваць адукацыю ў Эўразьвязе.
Ігар Лосік застаецца за кратамі. Інфармацыі ад яго вобмаль. Вядома толькі, што нібыта жывы-здаровы, сядзіць нібыта ў нармальнай камэры, перажывае за падзеі ў краіне і за свае тэлеграмы. Хутчэй за ўсё, улады яго вызваляць не зьбіраюцца, прынамсі да выбараў, а там многае будзе залежыць ад нас з вамі, і ад міжнароднай рэакцыі.

Дарэчы, сёньня дэпутат Бундэстагу Manuel Sarrazin "адаптаваў" (узяў сымбалічнае апякунства) Ігара Лосіка. Ён заявіў, што будзе ўсяляк дамагацца яго вызваленьня. Такія акцыі салідарнасьці вельмі важныя. Трэба дабівацца, каб імя кожнага палітвязьня было на слыху,

Ігар - надзвычай сьціплы чалавек. Ніколі не папросіць і не паскардзіцца. Мы пазнаёміліся гадоў 7 ці 8 таму. І скажу вам, такога сябра яшчэ трэба пашукаць. Заўжды стараўся дапамагаць іншым. Надзвычай таленавіты. З абвостраным пачуцьцём справядлівасьці. Вялікі патрыёт Беларусі.

Калі ласка - напішыце яму лісты.

Лосіку Ігару Аляксандравічу
вул. Валадарскага, д. 2, 220030, Мінск
Мітынгі салідарнасьці адбыліся ўжо ў як найменш 30 краінах. Беларуская дыяспара ніколі не была такой арганізаванай і актыўнай. Аднойчы беларусы за мяжой сыграюць важную ролі ў адраджэньні Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цюнінг «Псіхо3%» на аўто можа давесці да сапраўднага псіхозу. Глядзіце, якія малюнкі на машынах не трэба рабіць у Беларусі.

Ад псіхозу ледзь не пацярпеў: @realzlo

Выпуск «Годна news» цалкам: https://youtu.be/YxObLoixdzk
Фота дня
Полный Бангалор с высоты птичьего полёта в 17:30
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінулы настолькі масавы мітынг на плошчы Бангалор адбыўся ў 2006 годзе, 18 сакавіка, напярэдадні выбараў. Было халаднавата, але народ не баяўся. Выступілі Лявон Вольскі і іншыя рок-каралі. Было вельмі крута. Падобнае адчуваньне і ад сёньняшняга мітынгу.

Музычную частку арганізоўваў легендарны Віталь Супрановіч. памятаю нават, як раніцай таго дня ён звоніць мне і кажа, ці мог бы я правесьці той мітынг. А я ў аўтобусе еду і думаю: "А чаго б не!" Нейкую кнігу зь вершамі прыхапіў. Шалік блакітны і капялюш каўбойскі якраз з Варшавы прывёз. Прыходзім на Бангалор, а там народу - процьма. Было крута, карацей
В последнее время в телеграме появляется много новых каналов. Некоторые из них начинают переобуваться на ходу и репостить провластные каналы или другие пропагандистские помойки.
Мы предлагаем вам подписаться на рекомендуемые нами каналы. В них вы всегда найдете достоверную и независимую информацию. А самое главное, никаких репостов пропаганды.

Канал Беларусь Головного Мозга - Эксклюзивы, инсайды, политика и аналитика.
Канал Мая краіна Беларусь - Протесты, культура, активизм в любой форме.
Канал Протесты в мире - Протесты, революции и международные катаклизмы.
Канал Усы Лукашенко - Сатира, юмор, приколы о Лукашенко.
Канал Выборы. Беларусь - Агрегатор всех новостей по выборам.
Канал Экономика Беларуси - Экономика, финансы, социальные новости.
Канал Belarus History - Даты, падзеі, людзі зь беларускай гісторыі.
Канал Пятая колонка - Политика с юмором.
Цяпер мэта аб'яднанай кааліцыі — здабыць і прадэманстраваць электаральную перавагу над Лукашэнкам (які стабільна мае 30-35%). Для гэтага ім трэба згуртаваць пратэстны электарат, незалежна ад ідэалягічных поглядаў і каштоўнасьцяў. Любая канкрэтная пазыцыя, якая палярызуе грамадзтва, — будзе хутчэй шкодзіць, чым дапамагаць.

У такіх кампаніях вельмі важна будаваць усё на пазытыве. Людзі, якія падтрымліваюць кааліцыю і выходзяць на вуліцы — вельмі розныя: нацыяналісты і касмапаліты, празаходнікі і прарасейскія, лібэралы і камуністы. Каб перамагчы — трэба спадабацца ўсім.

Аб’яднаньне пратэстнага электарату незалежна ад ідэалягічных поглядаў — гэта Пашыньян. Ён змог збудаваць шырокую інклюзіўную кааліцыю, далучыць тых выбарнікаў, якія ня ўдзельнічалі ў палітыцы да гэтага моманту, і вывесьці людзей на вуліцы. Зяленскі змог аб'яднаць выбарнікаў вакол ідэі міру і пазытыву, пры гэтым ігнаруючы нацыянальнае пытаньне.

Падобныя кааліцыі былі і ў беларускай палітыцы. У 2001 — безаблічны Ганчарык прадстаўляў шырокую кааліцыю (магчыма, тады быў найлепшы электаральны вынік для беларускай апазыцыі). У 2006 Мілінкевіч мусіў наступіць сабе на горла і выступаць максымальна абцякальна, таму што ў кааліцыі былі камуністы.

Аднак ёсьць некалькі памылак аб’яднага штабу, якія могуць скончыцца крызісам даверу:

1) грэблівае стаўленьне да беларускага,
2) ігнараваньне абвінавачваньняў у сувязях з Расеяй.

Калі першае лёгка выпраўляецца беларускім мэрчам, парай інтэрвію і арганізацыяй беларускага рок-фэсту, то другое патрабуе пісьменнага рэпазыцыянаваньня. Іначай другое зьнішчыць рэпутацыю ў вачах традыцыйнай апазыцыі і заходнікаў, якім Лукашэнка пасьлядоўна закідвае гэты наратыў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская в Орше произнесла речь на беларусском.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Людзі некалькі разоў цягам мітынгу ў Магілёве перабівалі вядучых воклічамі "Жыве Беларусь!".

Любы нацыянальны пратэст у Беларусі стане бел-чырвона-белым.
Я бачыў вельмі шмат "расейскіх агентаў" і "рук Крамля" ў беларускай палітыцы 😄

У 2001 я сьвята верыў, што Ганчарык працуе на Расею.
У 2006 я не пайшоў за Казуліным, таму што ён быў рукой Крамля.
У 2010 Някляеў і і Саньнікаў таксама атрымлівалі загады з Лубянкі, ага.
Пра 2015 няма і што гаварыць.

І ведаеце, з усіх расейскіх агентаў і рук Крамля, цяперашняе трыа выглядае найменш пераканаўча. Крэмль недапрацоўвае.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не хачу бараніць Ціханоўскага, але гэта чалавек, які прайшоў за тры гады эвалюцыю ад рускаміраўца і ватніка да беларускага нацыяналіста. Тое, што ён пісаў і вытвараў у 2017 - поўная жэсьць.

Але калі вы сачылі за яго каналам, ён крок за крокам прыходзіў да беларускага. Гэта яму давалася нялёгка. Ён мяняў свае погляды, расчароўваўся ў сваіх ідэалах. Але ў выніку знайшоў сябе.

Людзі сапраўды мяняюцца. Яшчэ адзін прыклад магу прывесьці, зямля яму пухам, гэта Павал Шарамет. Ён стаў сьведамым беларусам і прыняў нацыянальнае толькі ў апошнія гады жыцьця.
Мэра Варшавы папрасілі падсьвяціць Палац культуры і навукі ў Варшаве бел-чырвона-белымі колерамі ў дзень выбараў. На знак салідарнасьці зь беларусамі