ВЯЧОРКА
919 subscribers
781 photos
92 videos
9 files
374 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
Наелся власти ещё в 2002. Гастроли клоуна затянулись.
Воў! Другі выпуск «Годна news»! 🔥

У ім узгадаем навіны за тыдзень з 29 чэрвеня. Ён прынёс шмат новых выклікаў кожнаму з нас.

«Годна news» — гэта штотыднёвае шоу, якое вы маглі паглядзець на БТ, але мы бліжэй да народа. Самыя годныя навіны за тыдзень: усё сур'ёзна і лаканічна, але на вастрыні саркастычнага гумару. Тут не будзе імені таго, каго нельга называць. Тут не будзе ацэнкі падзей. Толькі праўда пра Беларусь.

Наш непаўторны вядоўца: @realzlo

Спасылка на выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=YxObLoixdzk
Forwarded from Belarus history
Праект герба БССР, 1921 год. Калі б такі прынялі, то і цяперашні, мабыць, выглядаў бы па-іншаму....
Сёньня Беларусь будзе абмяркоўвацца падчас пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту. У той самы час, калі Лукашэнка будзе расказваць дзяржсмі пра куклаводаў з Польшчы і Расеі.

У Эўрапарлямэнце вельмі моцна актвізавалася дэпутацкая група па Беларусі, у тым ліку Андрус Кубілюс зь Літвы, Марыям Лексман са Славаччыны. Магчыма, зойдзе размова пра санкцыі. Пагроза санкцыяў стварае моцны стрымліваючы эфэкт і можа папярэдзіць наступныя рэпрэсіі. Так ці інакш, будзе пасланы вельмі ясны і жорсткі сыгнал Лукшэнку.

А заўтра — у Эўрапарлямэнце цэлы фэстываль, прысьвечаны Беларусі. З удзелам беларускіх рок-музыкаў, актывістаў і журналістаў. Такога не было з 2011 году.
Санкцыі замаячылі над Лукашэнкам. Я ня памятаю такіх радыкальных выступаў у Эўрапарлямэнце з 2011 году. Раней гэта было тыпу “не чапайце Лукашэнку, дапаможам яго ўратаваць ад Расеі”. Сёньня на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту гаварылі і пра санкцыі і пра дапамогу грамадзянскай супольнасьці.

1. Заклік да санкцыяў прагучаў мінімум ад трох эўрадэпутатаў. Зьняцьце санкцыяў у 2016-м было названа памылкай. Гаворка хутчэй пра санкцыі пэрсанальныя супраць Лукашэнкі, атачэньня, і вінаватых у рэпрэсіях.

2. Толькі адзін дэпутат выступіў у абарону Лукашэнкі — Ману Пінэда з Гішпаніі. Але яго пасыл быў такі — мы не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы краінаў-суседзяў.

3. Дэпутаты заклікалі вярхоўнага камісара Джозэпа Бэрэла распрацаваць канкрэтную стратэгію па Беларусі, заснаваную на прынцыпах і каштоўнасьцяў Эўропы. Нямецкі эўрадэпутат заклікаў да мацнейшай рэакцыі Брусэлі і Бэрліну ў справе Беларусі

4. Было патрабавана вылучыць тры патрабаваньні да Лукашэнкі: 1) забясьпечыць нармальнае міжнароднае назіраньне, 2) зарэгістраваць усіх кандыдатаў, 3) неадкаладна вызваліць усіх палітзьняволеных, Бабарыку, Севярынца і Ціханоўскага ў першую чаргу.

5. Дэпутаты заклікалі дапамагчы палітрэпрэсаваным і грамадзянскай супольнасьці. Было прапанавана даць магчымасьць маладым беларусам атрымліваць адукацыю ў Эўразьвязе.
Ігар Лосік застаецца за кратамі. Інфармацыі ад яго вобмаль. Вядома толькі, што нібыта жывы-здаровы, сядзіць нібыта ў нармальнай камэры, перажывае за падзеі ў краіне і за свае тэлеграмы. Хутчэй за ўсё, улады яго вызваляць не зьбіраюцца, прынамсі да выбараў, а там многае будзе залежыць ад нас з вамі, і ад міжнароднай рэакцыі.

Дарэчы, сёньня дэпутат Бундэстагу Manuel Sarrazin "адаптаваў" (узяў сымбалічнае апякунства) Ігара Лосіка. Ён заявіў, што будзе ўсяляк дамагацца яго вызваленьня. Такія акцыі салідарнасьці вельмі важныя. Трэба дабівацца, каб імя кожнага палітвязьня было на слыху,

Ігар - надзвычай сьціплы чалавек. Ніколі не папросіць і не паскардзіцца. Мы пазнаёміліся гадоў 7 ці 8 таму. І скажу вам, такога сябра яшчэ трэба пашукаць. Заўжды стараўся дапамагаць іншым. Надзвычай таленавіты. З абвостраным пачуцьцём справядлівасьці. Вялікі патрыёт Беларусі.

Калі ласка - напішыце яму лісты.

Лосіку Ігару Аляксандравічу
вул. Валадарскага, д. 2, 220030, Мінск
Мітынгі салідарнасьці адбыліся ўжо ў як найменш 30 краінах. Беларуская дыяспара ніколі не была такой арганізаванай і актыўнай. Аднойчы беларусы за мяжой сыграюць важную ролі ў адраджэньні Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цюнінг «Псіхо3%» на аўто можа давесці да сапраўднага псіхозу. Глядзіце, якія малюнкі на машынах не трэба рабіць у Беларусі.

Ад псіхозу ледзь не пацярпеў: @realzlo

Выпуск «Годна news» цалкам: https://youtu.be/YxObLoixdzk
Фота дня
Полный Бангалор с высоты птичьего полёта в 17:30