Ці абароняць ЗША Лу ад Пуціна?
1.Пачну з адной, магчыма, нетрывіальнай думкі. Шмат казалі, што Лукашэнка ніколі не вызваліць асноўных апанентаў, у тым ліку Ціханоўскага, бо тут шмат асабістага. Мы ўсе памятаем, як рэзка Ціханоўскі выказваўся на адрас Лукашэнкі, у тым ліку яму ў твар -- падчас славутай сустрэчы ў СІЗА. Але ўжо ня ў першы раз у сваёй палітычнай гісторыі (2011-15 як прыклад) Лукашэнка даказвае, што калі прыпрэ ці калі прапануюць добрую цану – ён адкідвае ўсялякія асабістыя крыўды, і гатовы вызваляць у тым ліку тых людзей, да якіх мае асабістую нянавісць.
Гэта варта ўлічваць, калі чуем выказваньні ў рэчышчы, што ён “ніколі на гэта ня пойдзе, бо тут асабістае..” Пойдзе.
Чаму вызвалены менавіта Ціханоўскі, а не, напрыклад, Бабарыка ці Калесьнікава? Не выключана, што ў Менску сапраўды разьлічваюць, што Сяргей са сваім актыўным характарам і калі ён выявіць жаданьне граць актыўную палітычную роля можа ўнесьці пэўны дысананс у працу апазіцыйных сілаў.
2.Усіх хвалюе пытаньне, што ж такога амерыканцы паабяцалі Менску ў адказ на вызваленьне. Я ня бачу вялікіх падставаў для панікі і алармізму. Зараз відавочна такая сітуацыя, калі амэрыканцы больш патрэбныя Лукашэнку, чым ён ім. Ён відавочна ўчапіўся ў гэтую ўмоўна “новую” тактыку адміністрацыі Вашынгтона, якая была афіцыйна абвешчаная ў пачатку года – “калі вызваліце большасьць палітвязьняў, мы можам аслабіць ці адмяніць некаторыя санкцыі”.
Так што ня думаю, што сёньня-заўтра мы пачуем пра нейкія кардынальныя саступкі з боку ЗША. Калі можа аднавіцца праца амбасады ЗША ў Беларусі, якая фактычна не дзейнічае там з пачатку вайны – дык у гэтым ніхто не пабачыць нічога кепскага. Ну і магчыма будуць зрухі ў санкцыях супраць Беларуськалія, -- але, дарэчы, гэта можа быць спалучана з тым, што ў беларускую калійку прыйдуць амэрыканскія інвестары (гэта было б цалкам у стыле Трампа).
3. Беларускія афіцыйныя крыніцы ўвесь час падкрэсьліваюць, што галоўнай тэмай візыту была бясьпека. Мы можам іранізаваць, але я ўпэўнены, што Лукашэнка рэальна асьцерагаецца за бясьпеку сваёй улады, асабліва пасьля патэнцыйнага заканчэньня вайны. Якой будзе канфігурацыя рэгіёна ў новых умовах і якое месца там будзе ў Беларусі?
А што, калі камусьці прыйдзе ідэя іранскага варыянту?
Бо ўсе ж вакол кажуць, што пакуль існуе гэты прарасейскі “беларускі балкон”, то ніякай надзейнай бясьпекі для Ўсходняй Эропы няма. І ўсе вакол думаюць, што ж рабіць з Беларусьсю – ці плюнуць на яе і ўспрымаць канчаткова як дэ-факта частку Расеі ці ўсё ж працягваць падтрымліваць яе незалежнасьць, не гледзячы на прозьвішча таго, хто кіруе ў Менску?
Пра што на гэтым фоне ён мог гаварыць з Келагам 6 гадзінаў? Я ў адрозьненьні ад іншых)) ня ведаю. Аднак лагічна можна меркаваць, што амэрыканцам цікава, а наколькі сапраўды самастойны Лукашэнка, што ён рэальна можа зрабіць без аглядкі на старэйшага брата – найперш таго, які ў Крамлі, але і таго, які ў Пэкіне. Ну а Лукашэнка хацеў бы пачуць – “ды я вызвалю, каго заўгодна (толькі не адразу, па кропельцы) – але вы мне гарантуеце бясьпеку? Вы можаце гарантаваць, што Польшча ці Ўкраіна на мяне не нападуць? Вы мяне абароніце ад Пуціна, калі я буду харошым?”
Ясна, што публічна ўслых гэта не будзе сказана. Больш за тое, можа прагназаваць, што ў найбліжэйшыя дні Лукашэнка зноў загаворыць пра вечную дружбу з Расеяй і сваю ёй адданасьць.
Прыблізна гэта я гаварыў у эфіры Белсата ўчора ўвечары
https://www.youtube.com/watch?v=zCCqCo4a300&t=2206s

YouTube
⚡️⚡️Сяргей Ціханоўскі, Дуліна і яшчэ 12 палітвязняў на волі! Вынік візіту Келага да Лукашэнкі
Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 14 палітвязняў былі вызваленыя 21 чэрвеня пасля візіту спецпрадстаўніка ЗША Кіта Келага ў Мінск. Усіх вывезлі ў Літву.
00:00 Анонс
00:48 Першыя кадры на свабодзе вызваленых палітвязняў
02:17 Размова з адной з вызваленых палітзняволеных…

👍17❤3
Маё не-басаногае дзяцінства
«Журналіста Віталя Цыганкова я адкрыў для сябе ў газеце «Свабода». Для мяне гэтай быў, напэўна, самы цікавы аўтар той легендарнай газеты, якая выходзіла ў сярэдзіне 1990-х. Ён валодаў рэдкім дарам бачыць тое, што не бачыць ніхто. Ён мог убачыць незвычайнае ў самым звычайным. У любой, сто разоў абгаворанай тэме, знайсці нейкі новы аспект. Як яму гэта ўдавалася? Загадка. Неяк у «Свабоду» адзін удзячны чытач даслаў ліст, у якім адзначыў усіх журналістаў, у тым ліку і Цыганкова, але пальму першынства аддаў Алесю Ганковічу. Вось толькі не ведаў чытач, што Алесь Ганковіч — усё той жа Цыганкоў. Таму зусім не выпадкова Віталь — адзін з самых уганараваных журналістаў прэміі БАЖ «Вольнае слова». І сённяшняя ягоная перадача «Двубой» адна з маіх самых любімых на Белсаце».
Гэта пра мяне напісаў наш бард, пісьменьнік, лаўрэат і ўвогуле класік Зьміцер Бартосік. Ён увогуле некалькі разоў у жыцьці прыводзіў мяне ў разгубленасьць сваімі занадта камплімэнтарнымі выказваньнямі на мой адрас.
Зьміцер меў ідэю напісаць кнігу такіх біяграфічных нарысаў пра свабодаўцаў розных пакаленьняў. Але, як гэта бывае ў нашым жыцьці, ідэя з-за аб’ектыўных абставінаў памерла, і цяпер Зьміцер публікуе гэтыя нарысы на сайце Будзьмы. Ужо выйшла пра Алега Грузьдзіловіча, Ігара Карнея, Іншых. Заўважу, што размаўлялі мы яшчэ ў 2022 годзе.
Жанр гэтага тэкста не канфлікты – пра маё не-басаногае дзяцінства, маладосьць, сям’ю – то бок больш пра мінулае, чым цяперашняе. Ну а каб не было ўражаньня той самай празьмернай кампліментарнасьці, то дам тыя мае словы, якімі заканчваецца артыкул
“Але ў цэлым — я не разумею канцэпцыю поспеху. У тым сэнсе, што я не ведаю, што варта лічыць поспехам. Калі мне ў жыцці ў розныя гады розныя людзі нешта кажуць пра мае дасягненні, то я рэагую даволі збянтэжана. Якія дасягненні, дзе? Магчыма, у мяне занадта высокія крытэрыі ацэнкі. Прэзідэнтам не стаў? Нобелеўскую прэмію не атрымаў? Мільярд не зарабіў? Лек ад рака не вынайшаў? Ну дык якія тады дасягненні?
Мае жонка ды сын — вось мае сапраўдныя дасягненні”.
https://budzma.org/news/vital-tsygankou.html

budzma.org
Віталь Цыганкоў распавёў пра дзяцінства, сям'ю і шлях у журналістыку
Зміцер Бартосік паразмаўляў з Віталём Цыганковым і запісаў ягоныя ўспаміны пра дзяцінства, службу ў савецкім войску і выданне антысавецкай насценгазеты, першае ўражанне ад Лукашэнкі, стварэнне «БелаПАН» ды шлях у журналістыку.
👍21❤6🔥3
Ціханоўскі і беларуская мова
А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску.
Больш за тое – скажам мякка, я не бачу ў гэтым ніякай палітычнай неабходнасьці.
Памятаеце, у фільме “Лепей не бывае” (As good as it get’s) саркастычны герой Джэка Нікальсана кажа афіцыянтцы – “Just what the world needs… another actress” – “Вось што зараз сьвету патрэбна -- яшчэ адна актрыса”?
Вось што менш за ўсё патрэбна зараз беларускай апазыцыі (дэмакратычным сілам) – яшчэ адзін беларускамоўны палітык у эміграцыі, які будзе канцэнтравацца на пытаньнях мовы, культуры, нацыянальнага адраджэньня.
Гэта паляна даўно пакрытая. Тут генералаў больш чым салдат.
Загаварыць па-беларуску, каб спадабацца тым людзям (і таму канкрэтнаму чалавеку), якія яго крытыкуюць за ягоную рускамоўнасьць – бессэнсоўна. Ціханоўскі ад іх літасьці не атрымае ў любым выпадку. Сьвятлана Ціханоўская загаварыла па-беларуску самыя адраджэнцкія рэчы – яны палюбілі яе пасьля гэтага?)
«Ах, я чем виноват?»…
--Ты виноват уж тем, что хочется мне.. быть лидером, а ты сам претендуешь быть лидером» Значыць, ты -- вораг, што б і на якой мове ты б не казаў. Урэшце, як і ўсе астатнія.
У Ціханоўскага – свой талент і імідж, свая функцыя, і яму ня трэба граць чужыя ролі. Хай ён зьвяртаецца да тых людзей, якія застаюцца ўбаку, да якіх не даходзяць нашы традыцыйныя заклікі. Хай зьвяртаецца ў той форме і на той мове, якая гэтым людзям больш звыклая і зразумелая.
І ні ў якім разе ня варта гэта ўспрымаць як “зараз не да мовы”. Я той чалавек, які больш за іншых напісаў тэкстаў пра тое, што мова заўсёды на першых месцах і яна не “пачакае”.
Проста кожны павінен займацца сваёй справай, той, якую ўмее рабіць найперш і якая атрымліваецца. У кожнага свая ніша і аўдыторыя. У Сяргея Ціханоўскага гістарычна атрымлівалася (і будзем спадзявацца, можа атрымацца зараз) актывізоўваць "простых" людзей, уздымаць шырокія народныя масы, узбуджаць нянавісьць да рэжыму і жаданьне дзейнічаць.
Я ня ведаю, якія ў яго планы і рэсурсы. Але адчуваю, што нешта атрымацца ў яго можа толькі пры ўмове, што Ціханоўскі будзе самім сабой, што яму ня будуць навязваць пэўныя прынятыя “у нашым асяроддзі” нормы, падыходы і манеры. Магчыма, людзі стаміліся ад дыпламатычных і асьцярожных заяваў, і ім хочацца слухаць чалавека, які заклікае пасадзіць аднаго персанажа “на кол”.

👍43❤5
Леў Троцкі і роспуск ОСЦ
"Ні міра ні вайны, а армію распусьціць". Леў Троцкі
Як я часам кажу, я не спрачаюся зь людзьмі, а спрачаюся зь ідэямі – ня важна, хто гэтыя ідэі вылучае. І вось адна з апошніх ідэяў – усе структуры «дэмсілаў» распусьціць, паколькі адны скандалы й нічога не працуе.
Гм, даволі дзіўная (скажам мякка) ідэя – калі глядзець на яе рацыянальна, без эмоцыяў, з гледзішчы патэнцыйных наступстваў.
Любая палітычная інстытуцыя выконвае (больш ці менш удала) пэўную функцыю. Калі мы распускаем нейкую інстытуцыю, то спадзяемся, што на яе замену прыйдзе іншая структура, якая будзе выконваць гэтую функцыю больш пасьпяхова. Але гэта абсалютна нерэальна ў нашых канкрэтных умовах. Калі нават нейкім цудоўным чынам дапусьціць, што пасьля роспуску існуючых структураў усе-усе-усе антылукашэнкаўскія сілы зьбяруцца на нейкі новы кангрэс, занава аб’яднаюцца, абяруць сабе новых лідэраў (ужо гучыць маларэалістычна)… то гэта ўсё не заменіць тое, што называецца на сёньня «легітымнасьць Сьвятланы Ціханоўскай» і яе назапашаныя за апошнія гады палітычныя кантакты.
Не даводзіцца спадзявацца, што пасьля «разгону» замежныя лідэры замест Ціханоўскай пачнуць сустракацца з Пазьнякам, Бульбай ці Балкунцом (бяру ўмоўна прозьвішчы самых прыкметных яе крытыкаў). Замежныя лідэры проста перастануць сустракацца на высокім узроўні з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў.
Я б нават правёў тут аналёгію зь беларускім сувэрэнітэтам – калі мы кажам пра важнасьць і неабходнасьць нейкай «інстытуцыі». Які б ён ня быў сёньня, – абрэзаны, залежны, абмежаваны – але ён існуе, юрыдычны й фармальны сувэрэнітэт, і гэта самае важнае з гістарычнага гледзішча. Важней за тое, хто яго ўзначальвае, якія (кепскія) парадкі ў ім існуюць. Паколькі пакуль ёсьць фармальны сувэрэнітэт, у любы момант улада можа зьмяніцца, парадкі могуць зьмяніцца, могуць зьмяніцца замежнапалітычныя абставіны і сувэрэнітэт можа стаць сапраўднай незалежнасьцю, дэмакратыяй, можа пайсьці ў іншым геапалітычным накірунку. Што мы й назіралі ў 1991-ым, калі фармальныя «на паперы» сувэрэнітэты савецкіх рэспублік пераўтварыліся ў рэальна незалежныя дзяржавы.
(І я дарэчы, салідарны з тымі палітыкамі, якія кажуць, што барацьба за захаваньне сувэрэнітэту павінна стаць галоўнай у дзейнасьці Офіса і ўсіх дэмакратычных сілаў – хаця па іншых пытаньнях у мяне зь імі будуць яўныя рознагалосьсі).
Сувэрэнітэт – гэта тая самая інстытуцыя, якая пры лепшых умовах можа расквітнець і набыць зусім іншую ад цяперашняй форму. Так і інстытуцыі, створаныя пасьля 2020-га – іх можна напаўняць новым зьместам, іншымі людзьмі, альтэрнатыўнай стратэгіяй – але контрпрадукцыйна іх «распускаць».
Канешне, людзі, якія заклікаюць усё распусьціць, разумеюць, што ніякай новай роўнаважкай інстытуцыі не ўзьнікне. Ім проста хочацца ўсё распусьціць. Яны ведаюць, што робяць. І гэта трэба разумець і канстатаваць.
Дарэчы, Леў Троцкі, тагачасны наркам замежных справаў савецкай Расеі, вылучыў сваю формулу «ні міра ні вайны, армію распусьціць», калі быў кіраўніком савецкай дэлегацыі на перамовах зь немцамі ў Берасьці. Практычныя немцы ня доўга зьдзіўляліся гэтай дзіўнай фармулёўцы, і пачалі наступаць. У выніку Савецкая Расея была вымушана падпісаць Берасьцейскі мір (3 сакавіка 1918), на значна горшых умовах.

👍25❤7🔥2👎1😱1
Мне таксама шмат чаго не падабаецца
Падчас лекцыі “On the 1905 Revolution” 9 студзеня 1917 года ў Цюрыху Ленін заявіў “We of the older generation may not live to see the decisive battles of this coming revolution.” (сэнс: мы, старэйшае пакаленьне, не пабачым галоўныя бітвы будучай рэвалюцыі)
Так ён скептычна ацэньваў пэрспэктывы рэвалюцыі рэвалюцыі ў Расеі, якая адбылася ў лютым, праз месяц пасьля гэтага выказваньня.
Гэта адзін з тых гістарычных момантаў і паралеляў, якія я шмат прыводзіў падчас запісу перадачы “Мне таксама не падабаецца”, прысьвечанай розным аспэктам даты 9 жніўня.
https://www.youtube.com/watch?v=FtRZlGj48PE&t=1s

9 августа в Беларуси повторится? Быстро или никогда! Рефлексия о протестах-2020 / Шоу Сугак
Беларусь после 9 августа 2020 года: мы стали ближе или дальше к переменам? В новом выпуске «Мне тоже не нравится» обсуждаем, что изменилось в Беларуси за пять лет, возможно ли повторение протестов 20-го, хотят ли беларусы демократии сегодня и смогут ли они…
👍12❤3
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Лукашэнка для Трампа — гэта як сакратарка, якой трэба было прынесці шакаладку, каб яна дапусціла да свайго начальніка". Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў разважае, што змяніла прызначэнне сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расіі для іх "пасярэдніка".
Цалкам свежы стрым з Цыганковым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Y8xc_mQ5dDs

😁10👍5👎1😢1
Ці пачне Масква "принуждение к верности"?
У чацьвер я быў у жывым эфіры Белсату, дзе камэнтаваў нашы гарачыя і радасныя падзеі. Тут перакажу (у больш падрыхтаванай і літаратурнай форме) асноўныя свае тэзісы. Эмацыйны складнік зразумелы, я бурна радуюся разам з усімі. Што не адмяняе неабходнасьці паспрабаваць халодна прааналізаваць гэтую падзею.
1.У цэлым, стратэгічна, перамовы з ЗША – гэта плюс для Беларусі. Тут якраз той (ня часты апошнім часам) выпадак, калі хачу цалкам пагадзіцца з Зянонам Пазьняком у тым, што 1. На сёньня галоўнае – гэта захаваньне сувэрэнітэту і 2.Часам інтарэсы рэжыму могуць у нейкім аспэкце супадаць з абектыўнымі інтарэсамі краіны Беларусь.
У інтарэсах дзяржавы Беларусь, сувэрэнітэт якой знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай, павялічваць сваю суб’ектнасьць. Перамовы з амэрыканцамі, безумоўна, павялічваюць гэтую суб’ектнасьць і сувэрэнітэт – аб’ектыўна, і рэжыму, і дзяржавы.
2.Трэба прызнаць, што калі мы ўсе ці, прынамсі, большасьць дэмакратычных сілаў кажам, што на сёньня галоўная задача – гэта захаваньне сувэрэнітэту і вызваленьне палітвязьняў, то тым самым устанаўліваецца пэўная сыстэма прыярытэтаў. І зрынаньне рэжыму Лукашэнкі ў гэтай ярархіі прыярытэтаў міжволі адыходзіць на другі-трэці план. Гэта аб’ектыўна. Не таму, што нам гэтага не хочацца – а таму, што, як лічыць большасьць, у рэальнасьці на сёньня для гэтага няма аб’ектыўных падставаў.
Так што зараз дэмакратычныя сілы працуюць над вызваленьнем палітвязьняў і захаваньнем сувэрэнітэту (сустрэчы з замежнымі палітыкамі, прыняцьце рэзалюцыяў, праца з СМІ, захаваньне Беларусі ў міжнародным «парадку дня» і гэтак далей).
Але дэ-факта яны не займаюцца непасрэднай працай па адхіленьню Лукашэнкі ад улады. Гэта таксама можна безэмацыйна канстатаваць
3.ЗША дабіліся вызваленьня (і далейшай дэпартацыі) чарговай партыі палітвязьняў – зноў без асаблівых рэальных саступак са свайго боку. Зроблены выключна сымбалічныя крокі. Белавія як не лятала ў ЗША, так і ня будзе лятаць. Калі яны змогуць чыніць амэрыканскімі запчасткамі самалёты – то няхай сабе, хто ж будзе супраць гэтага. Калі наступным пунктам у абмен на новых вызваленых будзе аднаўленьне працы амбасады ЗША ў Беларусі – то ўсе толькі абрадуюцца і гэтаму.
Лукашэнка гадамі браў Расею палітыкай «танная нафта ў абмен на пацалункі». Цяпер яго, як тубыльца за прыгожыя шклянкі, бяруць палітыкай «вызваленьне палітвязьняў у абмен на спрыяльныя твіты Трампа». Верхні паверх піраміды Маслоў – прызнаньне! Нават цяжка ўявіць, на што ён будзе гатовы пайсьці дзеля, напрыклад, асабістай сустрэчы з Трампам.
4.Расейскі чыньнік. Пакуль у Маскве шуры-муры Лукашэнкі з Вашынгтонам зьнешне не выклікаюць ніякага пярэчаньня – у іх саміх бурны раман з Трампам. Але ёсьць смутныя падазрэньні, што гэта не назаўжды. Масква не давярае і Лукашэнку і ЗША і заўсёды будзе баяцца, што Вашынгтон захоча перацягнуць Лукашэнку на іншы ад Масквы бок. Урэшце, Вашынгтон гэта ня раз ужо даказваў, асабліва актыўна ў 2018-20 гадах. А тое, што Лукашэнка гатовы будзе ў першай жа спрыяльнай сытуацыі імгненна перакінуцца («вовремя предать – это не предать. Это предвидеть!» – фільм Гараж) – у Маскве мала хто сумняваецца.
Так што ня выключана, што ў Крамлі могуць раззлавацца і задумаць нейкую апэрацыю па «принуждению к верности».
Урэшце, Лукашэнка за гэтыя гады навучыўся перадухіляць такія эксцэсы – бурным выражэньнем спрадвечнай вернасьці і бязьмежнай адданасьці.

👍12❤4👎1
Маё "Вольнае слова"
Сёмы раз стаў лаўрэатам прэміі БАЖ “Вольнае слова”. Асабліва радуе, што на гэты раз выступіў і перамог у нязвыклым для сябе жанры -- у намінацыі "Найлепшая аналітычная відэапублікацыя"
Раней я станавіўся лаўрэатам пераважна за блогі на сайце Радыё Свабода і адзін раз за інтэрв'ю (з Адамам Міхнікам). А зараз атрымаў прэмію за “фільм”, -- так што я цяпер яшчэ і фільмэйкер)
На самой справе, гэта 15-хвілінны відэасюжэт -- «Непазьбежны прэзыдэнт» (“1994 год – чаканая катастрофа”) -- па выніках цыклу інтэрв'ю “Сьведкі Лукашэнкі”, які выходзіў на Радыё Свабода ў мінулым годзе. Там я задаваў удзельнікам праекту пытанне, чаму беларускае грамадства ў 94 годзе выбрала Лукашэнку, ці магло усё скласціся па-іншаму, альбо менавіта такі вынік быў наканаваны. У фільме мой аўтарскі тэкст спалучаецца з цытатамі ўдзельнікаў праекту.
Гэта былі гадзінныя інтэрв'ю з людзьмі, якім было што сказаць пра гэтую эпоху і даць свой адказ на пытаньне, ці вывучыла беларускае грамадства ўрокі гісторыі. Так што сааўтарамі можа назваць герояў гэтага цыкла -- Павел Латушка, Аляксандр Мілінкевіч, Наталля Радзіна, Дзмітрый Шыгельскі, Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч, Сьвятлана Курс, Аляксандр Кныровіч і Міколай Халезін. Інтэрвію набіралі даволі шмат праглядаў, бывала 30-40 тысяч.
Ну і канешне асаблівую падзяку хачу выказаць маім калегам, без якіх немагчыма было бы стварэнне гэтага фільма. Гэта Юля і Макс, якіх, я так разумею, нельга называць. Ну, а таксама Юлія Коцкая, якую можа называць, якая і выступіла з ідэяй гэтага праекту.
Я вельмі цаню прызнанне калегаў, прызнанне журы БАЖа -- дарэчы, ніколі ня ведаў, хто туды ўваходзіць. Прагляды вельмі важны, але прафесійныя ўзнагароды для мяне ня менш, але бадай, і больш істотныя. Вобразна кажучы, калі б я быў пісьменнікам, то паміж масавымі накладамі альбо Нобелеўскай прэміяй я бы хацеў атрымаць Нобелеўскую прэмію.
Гэта мая сёмая прэмія БАЖ. А падаваўся я восем разоў – адзін раз трапіў у пяцёрку, але не стаў лаўрэатам. Калі казаць спартовай мовай, то каэфіцыент трапленьня надзвычай высокі -- нават пенальці б’юць з меншым працэнтам).
Цікава, што я перамагаў у нулявыя, дзясятыя і дваццатыя гады. Думаю не спыняць гэтую традыцыю і ў 2030-я)
І горача віншую ўсіх лаўрэатаў!

👍16🔥7❤6
Закрыцьцё мяжы – не чароўная палачка
На мінулым тыдні я быў у эфіры Эўрарадыё ў Зьмітра Лукашука і там выказаў прагноз, што да наступнага майго эфіру мяжа Польшчы з Беларусьсю дакладна будзе адкрыта. На самой справе, казаў я, я ўпэўнены, што гэта адбудзецца нават раней, цягам бліжэйшых 1-2 тыдняў (намякаючы, сярод іншага, на тое, што Лукашук ня так часта мяне запрашае:).
Прагноз спраўдзіўся ужо праз 5 дзён. Логіка і ўсе падзеі вакол падказвалі, што па-іншаму быць і не магло. Пад маркай рэакцыі на вучэньні “Захад” палякі паспрабавалі, як дзейнічае гэты “інструмент”, які некаторыя ўспрымалі ледзь не чароўнай палачкай. “Закрыйце мяжу, і назаўтра ж Лукашэнка вызваліць усіх палітзьвяволеных!” – пераконвалі нас некаторыя палітолагі і актывісты.
Аказалася, ня ўсё так проста. Рэч у тым, што для дэмакратыяў і дыктатураў электаральныя і матэрыяльныя страты ўспрымаюцца і адчуваюцца па-рознаму. Адныя хвалююцца за кожны страчаны працэнт падтрымкі і вымушаныя рэагаваць на кожны папрок у эканамічных згубах. А дыктатурам – пофіг. Ня тое, што пофіг зусім і на ўсё, але яны маюць магчымасьць даволі доўга не рэагаваць на пэўныя матэрыяльныя страты і праблемы для ўласнага насельніцтва.
Так што гульня паводле прынцыпу “хто каму больш нашкодзіць” апрыёры не самая выйгрышная для дэмакратыяў, дзе немагчыма ігнараваць апазіцыю, свабодную прэсу і настроі выбарнікаў.
Але разам з тым я ні ў якім разе не схільны лічыць, што Варшава неяк “прайграла” гэтую міні-бітву. Пра “пройгрыш” могуць казаць тыя, у каго былі завышаныя чаканьні і хто верыў у тую самую “чароўную палачку”.
Адразу была зразумела (кажу пра сябе), што гэта ня будзе надоўга. Варшава пратэсціравала “мехінізм”, які ў яе застаецца ў рукаве, праверыла рэакцыю Кітая (і гледзячы па ўсім, прыцягнула Кітай у якасьці пасярэдніка ў гэты канфлікт), праверыла чарговы раз ступень суб’ектнасьці Менска і ягоную гатоўнасьць ісьці на нейкія ўзаемапрымальныя крокі. І рызыкну прагназаваць, што Менск і Варшава пра нешта закулісна дамовіліся -- штосьці стане публічным (палітвязьні), а штосьці будзе працягвацца рознымі “кансультацыямі”.
У любым выпадку можна цьвёрда прагназаваць, што “мігранцкі крызіс” на нейкі час будзе чарговы раз паслаблены (колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы ўжо істотна зьменшылася падчас вучэньняў).
Пагаварыў на гэтую тэму з Ігарам Тышкевічам, які, бадай, найбольш грунтоўна каментуе і вывучае гэтыя аспэкты, асабліва ўплыў Кітаю на наш рэгіён https://www.svaboda.org/a/33538785.html

Радыё Свабода
«Не зьдзіўлюся, калі ў першыя хвіліны працы праз зноў адкрыты памежны пераход пройдзе нехта з палітвязьняў», — палітоляг Тышкевіч
Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч аналізуе, чаму Польшча гэтак хутка адкрывае мяжу зь Беларусьсю, тлумачыць ролю Кітаю і прагназуе, як магчымы дыялёг Менску і Варшавы можа адрэагаваць Расея.
👍14❤2😢1
100 дзён Ціханоўскага на волі
30 верасьня спаўняецца 100 дзён з моманту выхаду з турмы і вывазу за мяжу Сяргея Ціханоўскага. Што ён набыў і страціў за гэты час? Як зьмяніўся Ціханоўскі за гэтыя дні, наколькі ягоны цяперашні вобраз адрозьніваецца ад вобразу 2020 году? Ці знайшоў ён сваё месца ў палітычным жыцьці і чаму ягоныя паводзіны выклікаюць канфлікты й крытыку?
Гэтыя пытаньні я задаў тром экспэртам — палітычнаму аналітыку Аляксандру Класкоўскаму, мэдыяэкспэрту Паўлюку Быкоўскаму і гісторыку Аляксандру Пашкевічу. Атрымаліся даволі шчырыя і часам горкія адказы.
https://www.svaboda.org/a/33544291.html

«Ён як рыба, выкінутая на бераг». Палітоляг, мэдыяэкспэрт і гісторык пра 100 дзён Ціханоўскага на волі
30 верасьня спаўняецца 100 дзён з моманту выхаду на волю Сяргея Ціханоўскага. Што ён набыў і страціў за гэты час? Як зьмяніўся Ціханоўскі за гэтыя дні, наколькі ягоны цяперашні вобраз адрозьніваецца ад вобразу 2020 года?
❤10👍6😢1
Паўстаньне масаў як непазьбежнасьць
Make America sane again. Гэта адзін з рэкламных плакатаў майго любімага журналіста (тэлевядучага) у ЗША – Біла Маера.
Sane – слова, якая можна перакласьці як нармальнасьць, адэкватнасьць, прытомнасьць, псіхачнае здароўе. Антонім яму – вядомае insanity.
Яшчэ раней, у пачатку 2024-га, Маер казаў -- The battle for the soul of America isn’t right vs. left. It’s normal vs. crazy. Бітва за душу Амерыкі — гэта не барацьба правых і левых. Гэта барацьба нармальнасці і вар'яцтва.
Маер, які усё жыццё быў (і застаецца) лібералам і мацюкаў Рэспубліканцаў, апошнія некалькі гадоў (да прыхода Трампа, падкрэсьлю) галоўнай мішэньню свайго палітычна-сатырычнага шоў зрабіў крайне левых вакістаў. Падазраю, найперш таму, што для сатыры і сарказма менавіта там багата матэрыялу. Надта шмат вар’яцтва, міма якога не прайсьці.
Можа таму, што ён сьцябецца з дурасьці і правых і левых – ён, паводле сацыялогіі, мае ў ЗША найбольшы рэйтынг даверу. (Памятаю, мяне моцна ўражвала, як большасьць сатырычных шоў ані словам не іранізіравала наконт Байдэна падчас яго прэзідэнцтва, хаця ён амаль кожны дзень даваў процьму падставаў для гумару і сьцёбу. І толькі летам 2024, калі партыя вырашыла яго зьліваць -- сталі жартаваць. Сорам)
Я слухаю Маера гадоў 5-7 і не магу сказаць, што ён зьмяніўся. Іншыя зьмяніліся -- пайшлі далёка ўлева. А тых, хто застаўся ў цэнтры, сталі называць фашыстамі.
Ну сапраўды, поўна ж відэа, дзе Клінтан, Хілары, Чак Шумэр, Абама ў 1990-00-я кажуць, напрыклад, пра міграцыю абсалютна тыя рэчы, якія сёньня кажа МАГА і за якія сёньня могуць назваць расістамі і фашыстамі.
Я не прэтэндую пералічыць усё тое, што можна назваць вар’яцтвам (бо па кожнаму пункту можа пачацца асобная спрэчка), але некаторыя рэчы можна назваць: цэнзуру ў сацсетках, культуру адмены, узаконены антыбелы расізм, выцісканьне “кансерватыўных” выкладчыкаў з універсітэтаў (калісьці было 60 на 40, зараз 90 на 10), перашкоды ў паступленьні ў універы азіацкім студэнтам, нянавісьць да гісторыі, арміі і паліцыі ЗША, дазвол у некаторых штатах на трансгендерныя аперацыя дзецям (што даўно забаронена ў Швецыі, Нарвегіі, Англіі). Як вяршына тупасьці – Квіры за Палестыну.
Але ж гэта не абстактныя тэарэтычныя спрэчкі, гэта ўсё ўплывае на жыцьцё людзей. Сярэдні клас і багатыя уцякаюць ад каліфарнійскага сацыялізма ў іншыя штаты – выехала 817 тысяч у 2022, 690 тысяч у 2023. Калі шызафрэнік, якога затрымлівалі 14 разоў, у тым ліку за рабункі і нават узброенае рабаваньне, працягвае гуляць на свабодзе і ў аўтобусе забівае маладую ўкраінку – то гэта, сярод іншага, вынік Абамаўскай рэформы пэнітэцыярнай сыстэмы, калі псіхічна хворых павыпускалі на волю. Ці калі ў Сан-Францыска і Лос-Анжэлесе стаяць пустымі і закінутымі гандлёвыя цэнтры – бо з 2014 году ў Каліфорніі дзейнічаў закон, паводле якога крадзёж да 950 даляраў не лічыўся крымінальным злачынствам. Банды прыходзілі ў крамы, забіралі айфоны, сумачкі, красоўкі, адзеньне пад завываньне карысных ідыётаў у прэсе, што “ім жа няма чаго есьці”. Дарэчы, на рэфэрэндуме 2024 году (разам з прэзыдэнцкімі выбарамі) 68 працэнтаў каліфарнійцаў (самы ліберальны штат) прагаласавалі за адмену гэтай нормы.
Таму цяперашнія працэсы ў ЗША і Эўропе я не ўспрымаю, у адрозьненьні ад многіх, як бунт нейкіх недаразьвітых правых папулістаў супраць пераменаў. Гэта непазьбежнасьць. Гэта непазьбежная і вымушаная рэакцыя той часткі грамадзтва, якая хоча свабоды, нармальнасьці і бясьпекі. Калі 55-65 працэнтаў прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі станоўча ставяцца да сацыялізму, то астатняя большасьць амэрыканцаў (рэспубліканцы і незалежныя) усё яшчэ кажа – “А мы вось ня хочам, каб тут была Венесуэла ці Куба”.
І натуральна, што гэтыя людзі выбіраюць умоўнага Трампа як найбольш радыкальнага палітыка, які, на іх думку, можа спыніць “усё гэта”. Яны не абралі нейкага “мяккага” і памяркоўнага Рэспубліканца – бо не паверылі, што такі будзе здольны процістаяць “усяму гэтаму”.

👍20👎6😢1
(Працяг допіса)
І тое самае будзе ў Эўропе. Калі цэнтрысцкія сілы не вырашаць асноўныя праблемы – бясьпека, злачыннасьць, эканоміка (ці хаця б не прадэманструюць, што яны рэальна хочуць іх вырашаць), то на замену ім прыйдзе ЛеПэн, Альтэрнатыва і Фарадж. Так, часам гэта будуць не самыя прыемныя людзі. (Хаця на самой справе -- якая розьніца, хто персанальна. Будзе замест Трампа, напрыклад, інтэлігентны юрыст і пісьменьнік Вэнс, паходжаньнем з беднай сям’і, жанаты з індыйкай, – яго усё роўна будуць дэманізаваць, называць расістам і ксенафобам.)
Калі на мітынгах і шэсьцях "мілых і мірных" людзей гучыць толькі адзін лозунг -- "Алах Акбар" (заўважце, яны ж не крычаць пра дэмакратыю, правы чалавека, разнастайнасьць і мульцікультуралізм, яны крычаць выключына толькі Алах Акбар), то можна прыкідвацца, што нічога не адбываецца, "дарагая, гэта ня тое, што ты падумала". А можна прызнаць рэальнасьць.
Ліберальным людзям могуць не падабаюцца ізраільцяне, як занадта рэзкія, занадта правыя, занадта непаліткарэктныя. Але яны гадамі жывуць пад пагрозай выжываньня, таму пытаньне бясьпекі становіцца прыярытэтам. Прыблізна тое самае адбываецца з многімі амерыканцамі і еўрапейцамі – яны вымушана становяцца такімі “ізраільцянамі”.
Але ж гэта закон жыцьця – пра сілу дзеяньня і процідзеяньня. “Не перегнешь – не выправишь», – канстатаваў таварыш Мао.

👍26👎6❤2
Мы ўжо перамаглі?
Часам ствараецца ўражаньне, што чым горш сытуацыя ў рэальнасьці, тым актыўней гучаць прамоўцы з мантрай “мы ўжо перамаглі”. І з мантрай “усё хутка разваліцца, а асабліва эканоміка – засталося чакаць зусім ня шмат”.
І мяне нават больш цікавяць не самі агітатары гэтай мантры, і не іх “прагнозная” рэпутацыя -- а іх аўдыторыя. Да, псіхатэрапія. Да, “і обмануть меня не трудно, я сам обманываться рад”. Але ж трэба трошкі і крытычнае мысьленьне мець.
Ды гаварылі б і гаварылі б, але хвалюе праблема адказнасьці за словы, заклікі і “прагнозы”. Бо нехта паслухае, пранікнецца – і ў выніку робіць жыцьцёвыя выбары і крокі, якія прыводзяць да рэальных трагедыяў.
Спадзяюся ўсё ж, што большасьць успрымае такія палымяныя прамовы як казкі альбо фільмы пра супергерояў. Паглядзець цікава --- але з разуменьнем, што гэта фэнтэзі, а не жыцьцё.

👍19😢1
Прыкметы людзей з высокім IQ
Люблю чытаць тэксты (часам папулісцкія, часам даволі сур’ёзныя, са спасылкамі на навуковыя дасьледаваньні) пра тое, якія якасьці і звычкі вылучаюць людзей з высокім інтэлектам.
Ну, напрыклад – бардак у пакоі) Калі розум заняты важнымі і цікавымі справамі, парадачак у пакоі – найменшы з сапраўдных клопатаў.
Ці, напрыклад, схільнасьць позна класьціся спаць.
А яшчэ яны цэняць сарказм і чорны гумар. І так, я лічу, што любая спроба абмежаваць сарказм і гумар сьведчыць пра невысокі інтэлект.
Людзі з высокім інтэлектам давяраюць іншым. Проста яны разьбіраюцца ў чалавечым матэрыяле і таму атачаюць сябе тымі, каму можна давяраць. (І, дарэчы, вы ж ведаеце дадзеныя, што чым больш пасьпяховая краіна, тым большая там ступень даверу паміж людзьмі -- найвышэйшая ў Скандынавіі)
Людзі з высокім IQ часта шмат аналізуюць уласныя думкі і паводзіны. Яны ўсьведамляюць свае слабасьці, не баяцца прызнаць памылкі і імкнуцца палепшыцца.
Разумныя людзі спакойна пераносяць самоту, нават імкнуцца да яе ў пэўнай ступені, ім патрэбны час пабыць аднаму. Адзінота дае ім магчымасьць паразважаць пра нешта сапраўды важнае і істотнае. Як кажуць, «люблю паспрачацца з разумным чалавекам – з сабой») Яны аддаюць перавагу якасьці перад колькасьцю – лепш адна цікавая размова з глыбокім чалавекам, чым бясконцая балбатня на побытавыя тэмы.
І яшчэ адно – магчыма, маё любімае) Іншыя могуць лічыць высокаінтэлектуальных людзей гультаямі. Бо яны імкнуцца рабіць менш – больш разумнымі спосабамі. Заўважаць заканамернасьці, эканоміць энэргію, і ставіць вынікі вышэй за сам працэс. Ёсьць вядомая цытата Біла Гейтса, якая выдатна гэта ілюструе: «Я выбіраю лянівага чалавека для выкананьня цяжкай працы. Таму што лянівы чалавек знойдзе лёгкі спосаб яе выканаць».

👍16❤6👎2😁2
Сацыялістычны ўхіл Дэмпартыі ЗША
Як вы здагадваліся, я даволі доўга сачыў за выбарамі ў Нью-Ёрку і маю што сказаць.
Па-першае, найбольш відавочнае: перамозе 34-гадовага дэмакрата Заграна Мамдані, напэўна, больш за ўсіх радуецца Трамп.
Мяркую, што ўся дзейнасьць Мамдані ў Нью-Ёрку зараз стане страшылкай для шырокай публікі. Глядзіце, што ён абяцаў, і што атрымалася! Даволі проста прадказаць, што наўрад ці ягонае кіраваньне горадам можа быць пасьпяховым, проста па банальна аб'ектыўных і лягічных прычынах.
Калі ён рэальна пачне будаваць свой дэмакратычны сацыялізм у Нью-Ёрку, то гэта не надта магчыма ў рамках агульнай капіталістычна-манапалістычнай сыстэмы ў ЗША, у якой Нью-Ёрк зьяўляецца фінансавым цэнтрам гэтай сыстэмы. У максімальна аптымістычным сцэнары – калі ён здолее зрабіць нейкія дробныя паляпшэньні з транспартам, нейкае павелічэньне сацыяльных выплат – то гэта будзе цудам.
Калі ж ён задумае рабіць тое, што абяцаў на выбарах і чаго ад яго патрабуюць ягоныя радыкальныя прыхільнікі, якія на ягоных мітынгах крычалі – «Tax the rich» (абкласьці падаткамі багатых), то адбудзецца наступнае. На сёньня 1% самых багатых Нью-ёркцаў забясьпечваюць 36% гарадзкога бюджэту. Як толькі ён абкладзе іх ці іхнія бізнэсы яшчэ большым падаткам, частка з іх (хоць і не ўсе), проста псіхануць і ўцякуць у той жа самы Тэхас і Фларыду, дзе зараз найспрыяльнейшыя ўмовы для бізнэсу. Туды ўжо ўцякаюць багатыя і людзі сярэдняга класа з Каліфорніі. У выніку падатковаабкладаная база зьменшыцца, і ў бюджэце гораду застанецца менш грошай, чым было. За якія шышы запускаць бясплатны транспарт, замарозку арэнднай платы, танныя крамы, як абяцаў Мамдані?
Другое: ён малады чалавек, актывіст, які толкам нікім не працаваў і нічым не кіраваў. Кампанію па выбарах ён успрымаў найперш як палітычную барацьбу, а кіраваньне горадам – гэта максымальна гаспадарчая не ідэйная справа. Калі ж ён набярэ ў памочнікі такіх самых ідэйных актывістаў, мэта якіх – змагацца з Трампам, а не паляпшаць жыцьцё нью-ёркцаў – тады яшчэ горш. Так што парадокс у тым, што самае страшнае для Нью-Ёрка – у тым варыянтце, калі Магдані сапраўды пачне спрабаваць ажыцьцяўляць свае перадвыбарчыя абяцаньні)
(працяг ніжэй)

👍13😢3👎2
Мамдані і сацыялістычны ўхіл Дэмпартыі ЗША
(працяг папярэдняга допіса)
Перамога Магдані, які, нагадаю, стаў кандыдатам, выйграўшы праймерыз Дэмакратычнай партыі, кажа пра даволі радыкальныя зьмены ў партыі, якія адбываюцца апошнія гады і якія паскорыліся пасьля прыходу Трампа
Даводзіцца канстатаваць радыкалізацыю альбо палявеньне гэтай партыі. Партыя ўжо становіцца не левацэнтрысцкай, паводле амэрыканскіх мерак, а фактычна, сацыялістычнай. Левае крыло, якое зьяўляецца антыкапіталістычным, антыізраільскім, у пэўнай ступені антыпатрыятычным (Паводле Gallup, у 2025 г. толькі каля 36 % прыхільнікаў Дэмакратаў сказалі, што яны «вельмі» або «надзвычай» ганарацца тым, што яны амэрыканцы), узмацняецца і пачынае перамагаць цэнтрыстаў унутры партыі.
Паводле апытаньня Гэлапс за жнівень 2025 год, каля 66% прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі выказаліся станоўча пра сацыялізм, толькі 42% дэмакратаў падтрымлівалі капіталізм. Сярод усёй Амэрыкі 39% амэрыканцаў маюць станоўчае стаўленьне да сацыялізму, а 57% ставяцца да яго адмоўна
Вас могуць шакіраваць гэтыя лічбы, але прапаную ставіцца да іх даволі спакойна. Гэта ў чалавечай прыродзе – любіць тое, пра што мала што ведаеш, з чым ніколі не сутыкаўся. Амэрыканцы не бачылі сацыялізму, і любяць яго як нейкі ідэал з кніжкі, як нешта, супрацьлеглае таму недасканаламу жыцьцю, у якім яны знаходзіцца. І гэтая нязбыўная вера, што вось усе сацыялізму раней былі няправільныя, а вось гэты наш нарэшце будзе правільным!)
Многія прыхільнікі Дэмакратаў лічаць, што гэта павінен быць «сацыялізм», як у Швэцыі Але ў Швэцыі ніякага сацыялізму няма; там нармальны капіталізм проста з добра наладжанай сацыяльнай абаронай. У Швэцыі колькасьць мільярдэраў на душу насельніцтва адна з найвышэйшых у сьвеце (мільярдэр на кожныя 250-300 тысячаў чалавек, што значна вышэй, чым у ЗША)). У 70-я гады ў Швэцыі быў рух да рэальнага сацыялізму, калі спрабавалі нацыяналізаваць розныя галіны, што прывяло за заняпаду эканомікі. Ад гэтага адышлі нават самі сацыял-дэмакраты, якія тады кіравалі, і якія прызналі, што гэта памылка. Швэцыя застаецца пасьпяховай, таму што яны ад гэтага экспэрымэнта адышлі і больш туды не вяртаюцца.
Ды і гісторыя і традыцыі.. Ня трэба чытаць тоўстыя тамы Алекса дэ Таквіля (хаця, канешне, лепш прачытаць), каб пераканацца, наколькі па-рознаму фармаваліся грамадзтвы і сучасныя дзяржаўныя інстытуты ЗША і Эўропы. Наколькі моцна індывідуальны пачатак і прынцып асабістай свабоды і посьпеху працінае гісторыю і палітычную культуру ЗША, і наколькі важны прынцып калектывізму (групавога ці нацыянальнага), «роўнасьці», салідарнасьці і сацыяльнай справядлівасьці – для Эўропы.
Галоўная ж выснова для будучай палітыкі заключаецца ў тым, што калі ў Дэмакратычнай партыі будуць перамагаць прыхільнікі «дэмакратычнага сацыялізму», то яны могуць выйграваць на ўзроўні гарадоў ці можа асобных рэдкіх штатаў. Аднак, ніякіх шансаў перамагчы на фэдэральным узроўні ў сёньняшняй Амэрыцы яны не маюць.
Асноўнае пытаньне для Дэмакратычнай партыі – як процістаяць Трампу. І ў партыі ўсё часьцей гучаць галасы, што перамагчы рэспубліканца можа толькі такі ж рэзкі, зацяты, непаліткарэктны, радыкальны кандыдат.
Больш актыўныя, пасіянарныя ў Дэмакратычнай партыі – больш левыя, і яны будуць перамагаць на розных праймерыз. Рэйтынг Дэмакратычнай партыі зараз 27%, самы нізкі за апошнія дзесяцігоддзі. Ухіл у бок сацыялізму будзе выклікаць захапленьне ў радыкальнай публікі ўнутры партыі, але зь іншага боку -- яшчэ большае непрыняцьцё ў рэспубліканцаў і незалежных, ды і многія памяркоўныя Дэмакраты адвярнуцца.Вядомая палітычная логіка – радыкалізацыя вядзе да перамогі ў сваёй бурбалцы, і да паразы на агульнадзяржаўным узроўні.
Нават на апошніх давыбарах у Кангрэс і Сэнат перамагалі тыя Дэмакраты, якія мелі цэнтрысцкую пазыцыю. Калі ж у партыі пераможа падыход радыкалізацыі, дэмакратычнага сацыялізму, а не памяркоўнага цэнтрызму, то гэта прывядзе да гарантаванай паразы Дэмакратаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах.

👍12😢3👎2❤1
Мірнае суіснаваньне з рэжымам?
У час халоднай вайны быў прынцып мірнага суіснаваньня дзяржаваў з розным грамадзкім ладам. Што прадугледжвала адмову ад вайны, высьвятленьне спрэчных праблемаў шляхам перамоваў, пэўны ўзровень неўмяшаньне ва ўнутраныя справы.
Можна канстатаваць, што гэты прынцып, не выключана, можа запанаваць у адносінах Захаду да афіцыйнага Менску – незалежна ад таго, як я ці мы да гэтага паставімся.
Калі нагадаць гісторыю, то заходнія краіны адмовіліся ад ідэяў інтэрвенцыі і прызналі ўладу бальшавікоў (усталявалі дыпламатычныя адносіны з Савецкай Расеяй і СССР) у 1923-24 гадах (ЗША толькі ў 1933-м). Дарэчы, ведаеце, хто зрабіў гэта раней за ўсіх? Хе) Эстонія, Літва і Латвія – у 1920-м годзе.
У сваю чаргу, СССР даволі доўгі час (афіцыйна) абвяшчаў стаўку на сусьветную рэвалюцыю і толькі на 20-м зьезьдзе, у 1956 годзе, была прынята канцэпцыя мірнага суіснаваньня, якая, дарэчы, відавочна супярэчыла тэорыі марксізма (дык яны прыдумалі, што мірнае суіснаваньне – гэта такая форма класавай барацьбы на сучасным этапе). Потым разрадка напружанасьці ў 1960-70-я прывяла да сумесных палётаў у космас, выставаў, кока-колы, хакейных матчаў ды іншага.
Любыя гістарычныя параўнаньні кульгаюць, але так пабудавана наша мысьленьне – мы шукаем аналагі і супадзеньні, для разуменьня сваёй сітуацыі.
І вельмі падобна, што пасьля кавалерыўскай атакі ў форме часовага закрыцьця межаў, пасьля ўсьведамленьня таго факту, што гэтая атака мала чаго прынесла -- бліжэйшыя суседзі Беларусі могуць выбраць варыянт таго самага “мірнага суіснаваньня” як больш спакойны, бясьпечны і прадукцыйны. Застаючыся пры сваіх палітычных прынцыпах, але разам з тым усьведамляючы, што “ускавырнуць” Лукашэнку на сёньня не выглядае вельмі рэалістычным.
Пытаньне, вядома, яшчэ і ў тым, ці можа і ці хоча Менск прытрымлівацца формулы мірнага суіснаваньня, ці захоча ён спыніць усялякія формы гібрыднай агрэсіі. Але некаторыя факты, як, напрыклад, амаль поўнае зьнікненьне памежнага мігранцкага крызісу за апошнія дні, фактычна нулявыя зафіксаваныя спробы пераходу мяжы – кажуць, што Менск пры жаданьні можа (скажам так, пэўны час) выконваць дамоўленасьці з свайго боку.
І дарэчы, выглядаюць даволі сьмешнымі заявы некаторых каментатараў, што Менск ня можа кантраляваць мігранцкі крызіс, бо мігрантамі даўно кіруе Масква. Высьвятляецца, што вельмі нават можа – калі бачыць у гэтым стымул і неабходнасьць. (Гэта ўвогуле такая забаўная тэндэнцыя – валіць ва ўсіх сітуацыях усё на Маскву, тым самым здымаючы адказнасьць з Лукашэнкі).
У любым выпадку, пакуль Варшава і Вільня для сябе могуць зафіксаваць, што перамовы прынесьлі значна больш вынікаў чым канфрантацыі – мігранцкі крызіс на сёньня абнулены, кантрабандныя аэрастаты таксама менш лятаюць, эканамічныя страты ад адкрыцьця межаў адмяняюццца, міжнародныя партнеры супакойваюцца.
Ці застанецца гэта толькі тактычным эпізодам, ці можа прывесьці да актывізацыі спробаў перагледзець усю стратэгію стаўлення да афіцыЙнай Беларусі -- ад канфрантацыі да “мірнага суіснаваньня” – будзем глядзець.

👍12😢2😁1
Лу ў сваёй традыцыйнай ролі
Віталь Цыганкоў – пра расейскі імперскі шабаш у Гомлі, перамовы паміж ЗША і Лукашэнкам па палітвязнях і перспектывы перамоваў паміж Украінай і Расеяй у Менску.
https://www.youtube.com/watch?v=zPIiowUSHT8

🔴 Лукашэнка аддаецца Расеі: у Гомлі ўжо шабаш імперцаў. Перамовы з ЗША прыціхлі: чаму? / ЦЫГАНКОЎ
Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў – пра расейскі імперскі шабаш у Гомлі, перамовы паміж ЗША і Лукашэнкам па палітвязнях і перспектывы перамоваў паміж Украінай і Расеяй у Менску.
00:00 Расейская правакацыя ў Гомлі
01:48 Госць студыі – Віталь Цыганкоў…
00:00 Расейская правакацыя ў Гомлі
01:48 Госць студыі – Віталь Цыганкоў…
👍3🔥3
50 адценьняў шэрага
Людзі (скажам асьцярожна) -- сацыяльныя істоты. Хаця можна ўжыць і іншы выраз -- статкавыя істоты. Нічога тут новага, мільёны старонак пра гэта напісана. Проста мне падаецца, што ў наш час сацыяльных сетак і інфармацыйных тэхналёгій гэта толькі ўзмацнілася.
Калі мільёны ў Ціктоку пачынаюць паўтараць разам з усімі нейкі чэлендж. Ці ў Facebook усё некалькі дзён абмяркоўваюць нейкую тэму, будучы ўпэўненымі, што безь іх каштоўнага меркаваньня гэтая тэма не раскрыецца. Я разумею, што для блёґераў, палітычных камэнтатараў, грамадзкіх дзеячоў гэта частка працы, статусу, а то й крыніца даходаў – але ж большасьць робіць гэта за бясплатна й без шанцаў на вялікія прагляды. Бо “ўсе пра гэта сёньня кажуць”.
Я недзе год таму паставіў фотку дзяўчынак падлеткавага ўзросту з варшаўскіх вуліц, дзе зьвярнуў увагу, што ўсе яны аднолькава апрануты й з аднолькавымі прычоскамі. За гэты час сустракаў у сацсетках допісы (часьцей ад жанчынаў) на тую ж тэму – наколькі сучасныя дзяўчынкі зьнешне аднолькавыя, у параўнаньні з пакаленьнем іхніх мам. У іх аднолькавыя прычоскі, да сантымэтра! аднолькавая даўжыня валос.
Такога не было ў часе маёй маладосьці ў канцы 80-х. У школе ці ў інстытуце дзяўчыны былі даволі разнастайнымі ў прычосках і стылях адзеньня. Хтосьці меў карэ, хтосьці перманент (завітушкі), хтосьці чубы ў стыле С.С.Catch, хтосьці доўгія валасы. Вядома, была мода – але яна не ахоплівалі ўсіх пагалоўна.
Парадокс у тым, што людзі за апошнія дзесяцігодзьдзі сталі нашмат болей аднолькавыя й уніфікаваныя – што ў адзеньні, што ў паводзінах, што ў матэрыяльнай вытворчасьці. Людзі сталі больш звычайнымі, паслухмянымі, правільнымі.
Моладзь (у параўнаньні з пакаленьнем сваіх бацькоў) п’е менш алькаголю, вядзе больш здаровы лад жыцьця, мае менш сэксуальных партнэраў – але пры гэтым у іх расьце колькасьць усялякіх мэнтальных праблем і адхіленьняў.
Разам зь неправільнасьцю зьнікае й творчасьць. Да 2000 году толькі 25 працэнтаў самых касавых фільмаў былі прыквеламі, сіквеламі й так далей, зараз – 75 працэнтаў. Шмат пішуць пра тое, якой аднолькавай стала архітэктура, аднолькавы дызайн офісаў і кафэ. Аднолькавыя гандлёвыя цэнтры. У клясыка амэырыканскага стэндапа, сапраўднага філёзафа Джорджа Карліна ёсьць жорсткі маналёг пра гандлёвыя молы й іх тоўстых наведнікаў.
Раней, як бы мы крытычна не ставіліся за зорак у самых розных сфэрах, яны станавіліся зоркамі з-за нейкіх сваіх талентаў і здольнасьцяў, якіх вылучаюць іх сярод іншых. Зараз жа маем новы феномэн – калі папулярнымі становяцца людзі ніякія, за тое, што “такі як усе”, нічым не адрозьніваецца. Так бы мовіць, 50 адценьняў шэрага
Ды што там такая раскоша як творчая свабода -- калі палітычных свабодаў, свабоды слова ў сьвеце з кожным годам становіцца ўсё менш. Гэта не эмоцыя, а канстатацыя факту, зацьверджанага шматлікімі арганізацыямі, якія праводзяць адпаведныя маніторынгі. Але ж і ў тых краінах, якія дагэтуль лічацца свабоднымі, адбываюцца неўяўляльныя раней рэчы. У Брытаніі затрымліваюць, судзяць і часам саджаюць да допісы ў сацыяльных сетках. Не за заклікі кагосьці забіваць, а за “абразы”, выказваньні, якія могуць выклікаць “раздражненьне”, альбо “трывогу” ў іншых. Па сёньняшніх правілах Чэрчыля з ягонай непаліткарэктнасьцю пасадзілі б надоўга.

👍20👎5😢3
Новы ізаляцыянізм Амэрыкі – «по одёжке протягівай ножкі»
Недзе ў нулявыя я чытаў кнігу пра-Дэмакратычнага амэрыканскага аўтара, гісторыка Артура Шлезінгера Циклы американской истории, «The Cycles of American History», дзе аўтар не тое, каб даказваў, а хутчэй канстатаваў і аналізаваў два варыянты гэтых цыкляў – кансэрватызму і рэформаў, ізаляцыянізму і інтэрвэнцыяналізму (актыўнасьці ў замежных справах). У розныя пэрыяды амэрыканскай гісторыі настроі большасьці насельніцтва і палітычных элітаў адпавядалі таму ці іншаму цыклю, кожны зь якіх звычайна працягваўся 20-30 гадоў.
Паказальна, што гэтыя цыклы не былі дакладна прывязаныя да Дэмакратычнай альбо Рэспубліканскай адміністрацыі. Напрыклад, ад пачатку 1990-х да мінімум 2008 году ў ЗША быў відавочна цыкль неаінтэрвэнцыяналізму, які ажыцьцяўляўся і Дэмакратам Клінтанам і Рэспубліканцам Бушам. Былая Югаславія, Блізкі Ўсход, Ірак, Аўганістан, прасоўваньне дэмакратыі па ўсім сьвеце.
З аднаго боку – гістарычны цыкль. Зь іншага – асаблівая роля ЗША, якія пасьля 1991 году і развалу СССР (Кітай тады яшчэ не быў істотным чыньнікам) засталіся адзінай звышдзяржавай, адзіным «паліцыянтам» у сьвеце. Відаць, па іншаму быць і не магло.
Цыкль пачаў заканчвацца, як мяркуецца, у пачатку 2010-х. Гэта было выразна заяўлена ўжо першым Трампам (2016-20). Аднак парадаксальна, што пры процілеглай рыторыцы, рэальныя дзеяньні адміністрацыі Байдэна нярэдка былі ў тым самым «неўмяшальніцкім» накірунку. Дастаткова ўспомніць, як ЗША пры Байдэне даволі ганебна ўцякалі з Аўганістану. (Тады, у верасьні 2021-га, я напісаў пост, у якім сьцьвярджаў, што цяпер, калі ўвесь сьвет бачыць карціны ўцёкаў ЗША з Аўганістану, імавернасьць таго, што Расія нападзе на Украіну, я ацэньваю вышэй за 50 працэнтаў)
Ізаляцыянізм характарызуецца такімі праявамі як рост антываеннага настрою (Трамп любіць паўтараць, што пры ім ЗША не ўдзельнічаюць у войнах, ён толькі ўсіх мірыць), стомленасьць ад замежных абавязкаў, крытыка глябалізацыі, фокус на ўнутраных праблемах. Як падаецца, Трамп проста асядлаў той разварот у грамадзкіх настроях, які пачаўся без яго і разьвіваўся без яго. Проста Трамп, як чалавек, які не саромецца ў словах і дзеяньнях, заявіў пра гэта найбольш груба і рэзка. Відавочна, што пры іншай, Дэмакратычнай адміністрацыі, усе адбывалася б больш мякка і культурна, замежная дапамога не згортвалася б так публічна і бесцырымонна – але агульная тэндэнцыя захавалася б.
Гэта новы цыкль падмацаваныя ня толькі гэтымі загадкавымі гістарычнымі заканамернасьцямі, але і зьмененай сытуацыяй для ЗША. Цяперашні ізаляцыянізм – гэта адлюстраваньне прыказкі «по одёжке протягивай ножки». ЗША ўжо не зьяўляюцца адзіным агульнапрызнаным «паліцэйскім», растуць і патрабуюць сваё Індыя, Кітай, Арабскія краіны. Паводле ўсіх канцэпцыяў нацыянальнай бясьпекі (задоўга да Трампа), ЗША павінна пазьбягаць канфліктаў з больш чым адным моцным супернікам.
Плюс эканамічныя складанасьці традыцыйна таксама спрыяюць большаму ізаляцыянізму. Таму цяперашняя America first – выглядае ў цэлым заканамерна і ў пэўным сэнсе непазьбежна.
Як доўга гэта працягнецца? Да канца 2020-х як мінімум. Ды і каб цыкль хутка зьмяніўся, патрэбны будзе нейкі замежны штуршок, такі як Другая Сусьветная (скончыла пэрыяд ізаляцыянізму 1920-30-х гадоў) ці развал СССР (скончыла ізаляцыянізм 1970-80, народжаны шокам ад вайны ў Віетнаме).
Пра гэта ды іншае я разважаў сёньня ў эфіры на Эўрарадыё
https://www.youtube.com/watch?v=yHga6-IXBTk

Лукашенко вернулся и срочно собрал генералов — что происходит / План США // Цыганков
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Политический обозреватель Виталий Цыганков https://xn--r1a.website/tsyhankou на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, Лукашенко собрал Совбез, переговоры…

👍6🔥5❤1