Салідарны БДТУ
96 subscribers
405 photos
28 videos
6 files
176 links
Калі вы не можаце сядзець складучы рукі ці проста хочаце дапамагчы Салідарнаму – напішыце, калі ласка, ў наш валанцёрскі бот @sbdtu_v_bot.
Будзем дзвіжываць разам. Чакаем вас.
🤍❤️🤍

Для сувязі: @s_bdtu_bot (гарантаваная ананімнасць)
Чат: @bstu97
Download Telegram
Forwarded from Честные люди
🎓 Права студентов во время сессии: как действовать, когда их нарушают

Преподаватели и администрация беларуских вузов бывают несправедливы к учащимся. Поэтому во время сессии студенты должны знать не только экзаменационные вопросы, но и свои права. Мы собрали ответы на распространённые вопросы и некоторые подсказки, как отстоять себя и свою правоту.

В карточках ⬆️ лишь некоторые ситуации, но по ссылке вы найдёте подробную памятку от *Честных людей и Probono.by, где рассмотрены важные и популярные кейсы из университетской жизни. Там же есть шаблон жалобы на неправомерные действия преподавателей или администрации — скачайте его и следуйте инструкции, если ваши права нарушили.

*Честные люди не только проводят юридический ликбез, но и помогают людям, столкнувшимся с репрессиями в университете. Заполните единую форму: https://bit.ly/помощь_ЧУ . Мы расскажем о вариантах помощи, а фиксация фактов репрессий поможет в будущем привлечь виновных к ответственности.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет
👍5
Затрымалі тыктокера і студэнта БДТУ Паўла Пагоскага

На «пакаяльным відэа» хлопец гаворыць, што затрыманы за тое, што размясціў у сацыяльнай сетцы відэа «непрыстойнага характару».

Тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, публікуе таксама скрыншоты відэа, на якіх блогер апрануты ў міліцэйскую форму. Пры гэтым у ягоным профілі ў TikTok падобных відэа няма, піша @nashaniva.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
😢4
ШТО РАБІЦЬ З АБЫХОДНЫМІ

Сёння ўручэнне дыпломаў, і ў жыцці выпускнікоў пачынаецца новы этап. Але гэтае свята сапсуецца "неабходнасцю" падпісання абыходнага. Замест таго, каб святкаваць абарону дыплома, моладзь вымушана стаяць па некалькі гадзін у вялізных чэргах, каб паставіць подпісы, а інакш ім абяцаюць не аддаць дыплом.

Ад выпускнікоў патрабуюць подпісы з інтэрната, рэжымна-ахоўнага аб’екту, прафкама, бібліятэкі, БРСМ, аддзела кадраў і бухгалтэрыі.

Пры гэтым вялікая колькасць людзей дазнаюцца, што яны чальцы БРСМ, пры тым што не ўступалі ў яго альбо напісалі некалькі год таму заявы, каб выйсці. З іх патрабуюць аплаціць унёскі за некалькі год, якія яны быццам былі чальцамі БРСМ.

Дык што ж рабіць? І ці варта плаціць грошы?

Не, плаціць не трэба. Паводле статуту БРСМ, чалецтва цалкам дабраахвотнае, то бок, калі вы не ўступалі, альбо напісалі заяву аб выхадзе, вы не з'яўляецеся чальцом і плаціць не абавязаны.

Ды і мы б вам параілі не марнаваць свой час на чэргі, так як патрабаванні здаць запоўнены абыходны з’яўляецца ні чым іншым як шантажом. Згодна з адукацыйным Кодэксам Рэспублікі Беларусь, для невыдачы дыплома можа быць толькі адна нагода — няздача дзяржаўнага іспыта.

Падрабязней пра абыходныя вы можаце пачытаць па спасылцы
🔥2
ПАДРАБЯЗНАСЦІ ЗАТРЫМАННЯ ПАЎЛА ПАГОСКАГА

Нядаўна ў тэлеграме "Вясны" з’явілася інфармацыя пра затрыманне тыктокера і студэнта БДТУ — Паўла Пагоскага.

21 чэрвеня па хлопца ва ўніверсітэт прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗІКа. Пабачыўшы, што за ім ідуць нядобрыя людзі ў кампаніі з Гапанюком і Гараноўскім, Павел пабег. Яго адсачылі па камерах, пасля чаго жорстка затрымалі. Пагоскі затрыманы нібыта за відэа ў міліцэйскай форме, якое ён размясціў у сваім тык-току. На момант затрымання відэа было выдалена. Але, не гледзячы на гэта, хлопцу прысудзілі 15 содняў арышту.

Паша навучаўся на чацвёртым курсе ХТіТа. 22 чэрвеня ён павінен быў абараняць дыплом, але 21 яго не толькі затрымалі, але і адлічылі.
5
ЯШЧЭ АДНО ЗЛАЧЫНСТВА САБАК РЭЖЫМУ

Сёння быў вынесены прысуд сужэнцам Дашкевічам, Змітру — 1,5 гады калоніі, а Насці — 3 гады "хатняй хіміі".

Гэта не першы раз, калі лукашэнкаўскія слугі пераследуюць Змітра і Насту за іх любоў да Беларусі. Пара заўсёды стойка вытрымлівала ўсе нягоды і падкрэслівала, што не плануюць з’язджаць з радзімы. Але зараз у іх чацвёра дзяцей, малодшы з іх — Данііл — нарадзіўся 16 чэрвеня.

Нават нягледзячы на гэтыя абставіны, сумленне дазволіла пачварам асудзіць пару. Сёння мы зноў пабачылі, што ў тых, хто працуе на гэты рэжым, няма нічога святога, ёсць толькі страх, страх перад сапраўднымі БЕЛАРУСАМІ, а гэта азначае, што мы рухаемся ў верным накірунку.

Стачкам БДТУ выражае сваю падтрымку Змітру і Насці. Сёння ўсе нашыя малітвы з сям’ёй Дашкевічаў.
😢14
РАЗМЕРКАВАННЕ – ЁСЦЬ ПЫТАННІ?

Праз пару тыдняў выпускнікі прыступяць да працы па прымусовым размеркаванні, а шмат хто пачаў адпрацоўку ўжо цяпер.

Калі ў сувязі з гэтым у вас узніклі праблемы і вас накіравалі ў непажаданае месца – усё яшчэ ёсць варыянт пераразмеркавання, а для самых радыкальных – увогуле адмова ад адпрацоўкі.

Каб даведацца больш пра гэтыя працэдуры – пішыце ў наш бот @s_bdtu_bot ці ў бот юрыдычнай дапамогі ЗБС @stud_helpby
5😁1
🤍❤️🤍 ЧАМУ НАША СІТУАЦЫЯ НЕМАГЧЫМАЯ Ў ЗША🇺🇸

Вялікая частка беларускага грамадзтва задаецца пытаннем: "Чаму дыктатура ў Беларусі магчымая?", "Чаму мы не здолелі перамагчы ў 2020 годзе?", "Чым мы горшыя за іншыя народы?"

Мы таксама задаемся гэтымі пытаннямі, таму падрыхтавалі для вас шэраг пастоў, прачытаўшы якія, магчыма вы знойдзеце адказ на гэтыя пытанні.
🔥9
ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ ЗБРОІ

Досыць часта лукашэнка і ягоныя прапагандоны, згадваючы жорсткія дзеянні беларускіх сілавікоў і забойствы мірных пратэстоўцаў, у адказ вінавацяць Байдана за падзеі ў капітоліі пасля выбараў у Амерыцы.

Дык у чым жа розніца

А ўсё досыць проста. У ЗША кожны грамадзянін мае права на захоўванне зброі і можа мець яе пры сабе, у той час, як у Беларусі дзяржава мае манаполію на гвалт. У Амерыцы паліцэйскія і прэзідэнт наўпрост не могуць сабе дазволіць паводзіць сябе так, як гэта робяць дыктатар са сваёй хунтай. Ва ўмовах, калі кожны чалавек можа мець пры сабе зброю, нават самы адсаджаны псіхапат будзе трымаць сябе ў руках, так як у іншым выпадку век ягоны будзе нядоўгім. А сілавікі не могуць прыйсці да кагосьці ў цывільным і наўпрост пачаць ламаць дзверы, бо яны памятаюць, што ў таго, хто знаходзіцца па іншы бок, можа быць пісталет і ён мае поўнае права абараняць сябе, сваю сям’ю і сваё жытло. Гэта звязвае рукі сілавікоў і робіць сітуацыю, калі "часам не да законаў", немагчымай.

P.S. Безумоўна, мы разумеем, што ў дазвола на захоўванне зброі ёсць і свае недахопы, але ён дае магчымасць народу пазбавіць дзяржаву гэтай манаполіі, што вельмі важна ў нашых умовах.
🔥4
❗️НАМ ПАТРЭБНАЯ ВАША ДАПАМОГА❗️

На дадзены момант нам вядомыя выпадкі, калі людзей, якія пасля падзей жніўня 2020 года патрапілі пад рэпрэсіі, праз гэта не бяруць у магістратуру і аспірантуру, а тых, хто ўжо паступіў, адлічваюць.

Мы вядзём улік рэпрэсій у БДТУ, таму просім, калі падобнае адбылося з вамі альбо вашымі знаёмымі, паведаміце ў наш бот — @s_bdtu_bot
7
⁉️ ПРАВАВЫ СТАТУС ХАТНЯГА ГВАЛТУ

Мы працягваем сваю рэфлексію наконт беларускага пытання пастом пра хатні гвалт і тое, чаму менавіта патрэбная яго крыміналізацыя.

Так, гэтая праблема таксама паўплывала на тое, што беларуская сітуацыя стала магчымай. Бо калі вялікая колькасць грамадзян пакутуюць ад гвалту з боку найбліжэйшых ім людзей і ведае, што ніхто ім не дапаможа, калі астатнія звыкліся чуць крыкі за сцяной і даўно перасталі на іх рэагаваць, выкліканая міліцыя ніколі з гэтым нічога не рабіла, гвалт становіцца нормай і прымаецца як штосьці натуральнае.

Як гэта за хатні гвалт няма пакарання? У нас жа ёсць артыкулы за пабоі, цяжкія цялесныя пашкоджанні ў крымінальным кодэксе. Навошта асобныя пад хатні гвалт?

Так, безумоўна, артыкулаў, якія датычацца гвалту, у КК РБ хапае. Але хатні гвалт не можа карацца так сама, як звычайны і тым больш не павінен пакідацца на вырашэнне сям’і. Калі чалавека хоча пабіць сусед, ён можа проста не адчыняць яму дзверы. А вось калі гвалт сыходзіць ад партнёра/партнёркі — а яшчэ горш, ад бацькоў ці дзяцей, чалавеку найчасцей папросту няма куды хавацца. Да таго ж, большая частка забойстваў адбываецца менавіта з боку блізкіх сваякоў — і не рэдкасць, калі да гэтага ахвяра ўжо звярталася ў міліцыю з-за гвалту і пагроз з боку забойцы, але ніякай рэакцыі ад органаў не было.

Але ж нам нельга будзе біць сваіх дзяцей.

Так, нельга будзе біць дзяцей, партнёра/партнёрку, бацькоў. І ўвогуле, людзей біць дрэнна. У гэтым і сэнс.
🔥5👍1😱1
У вас ёсць патрэба у пашырэнні ведаў па тэме бяспекі? Напрыклад, па пытаннях лічбавай бяспекі, паводзін пры вобшуку і затрыманні, на допыце, ці любых іншых?
Anonymous Poll
50%
так, гатов_а выдзеліць сумарна некалькі гадзін на вывучэнне ўсіх тэм
21%
так, гатов_а выдзеліць на гэта не больш гадзіны
24%
не, я лічу, што маіх ведаў дастаткова
5%
не, мне гэта не цікава
👍5