Бел-чырвона-беламу сцягу 1000 год
Павел Севярынец напісаў тэкст пра тое, што бел-чырвона-белы сцяг — гэта сцяг Хрыста і знак перамогі дабра над злом. Сцяг Хрыста настойліва працінае ўсе дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Гэтаму сцягу дзве тысячы год, і тысячу з іх ён наш нацыянальны сімвал. Гэты тэкст чытае жонка Паўла — Вольга Севярынец у рамках праекта #ГоласЦарквы.
https://youtu.be/Gb9LQ2Ul7Ss

Азбука паліталогіі. Чаму дыялогу не было, няма і не будзе
Сяргей Нікалюк
Кажуць, у спрэчцы нараджаецца ісціна. Магчыма… Адкуль няўпэўненасць? Яна ад жыцця. Хто і калі апошні раз быў сведкам спрэчкі (дэбатаў, дыскусіі ці нечага падобнага) у СМІ паміж палітычнымі апанентамі?
Мы маем дзве інфармацыйныя рэальнасці, якія практычна ніяк не сутыкаюцца. У адной рэальнасці Беларусь прэзентуюць як донара еўрапейскай стабільнасці, якой зайздросцяць блізкія і далёкія суседзі. У іншай — адзіны палітык у краіне (АП) не можа расслабіцца нават у выходныя. Пра гэта ён прызнаўся ў інтэрв’ю расійскай журналістцы Наіле Аскер-задэ: «Ну, ты ж ведаеш. У нас пратэстуны хадзілі па вуліцах па выходных, таму і выходных не было, калі ўжо так адкрыта казаць».
Вавёрка, якая скапыцілася
Калі няма спрэчак — адпаведна, няма і ісціны. У выніку краіна ў геаграфічным цэнтры Еўропы ўсё больш пачынае нагадваць «Востраў няўдач», дзе ў жыхароў перыядычна ўзнікалі праблемы з адловам кракадзілаў і зборам какосаў (з ростам ВУП і сярэдняй зарплаты ў доларавым эквіваленце).
Адсутнасць спрэчак шчодра кампенсуецца ў афіцыйнай інфармацыйнай рэальнасці размовамі пра агульнанацыянальны дыялог, які вядзецца на так званых «дыялогавых пляцоўках». Па-за межамі ж такіх пляцовак, як паказвае практыка, дыялог паміж прыхільнікамі і апанентамі ўлады прыняў форму допыту.
Пляцоўкі для такога кшталту дыялогаў, як правіла, арганізуюцца ў СІЗА. Вось як свой удзел у дыялогу апісаў АП: «Я ўбачыў людзей (ну, вы ж мяне ў Расіі да гэтага часу падштурхоўваеце — давайце з апазіцыяй, асабліва ваша ліберальнае крыло). Ну вось я і пагаварыў. Я ўбачыў людзей, якія хацелі быць ва ўладзе, імкнуліся прыйсці да ўлады. Я іх выслухаў. Я зразумеў, якая была б Беларусь, калі б яны прыйшлі да ўлады. Ну і многае-многае іншае. Я тым самым прадэманстраваў, што мы можам весці дыялог з кім заўгодна, калі гэтага хтосьці хоча».
Крыху статыстыкі. Паводле звестак праваабаронцаў, на 22 лістапада колькасць затрыманняў удзельнікаў пратэстаў перавысіла 30 тысяч, на палітычных апанентаў улады было заведзена больш за 900 крымінальных спраў. Не даводзіцца сумнявацца, што кожнай крымінальнай справе папярэднічаў допыт.
Адкрыем Вікіпедыю: «Допыт — следча-судовая працэдура, у рамках якой праводзіцца атрыманне ад дапытанага вядомай яму інфармацыі, што трапляе пад вызначэнне прадмета даказвання. Допыт можа ажыццяўляцца толькі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у рамках падатковага, крымінальнага і грамадзянскага (арбітражнага) працэсаў».
У мяне няма падстаў сумнявацца ў тым, што ўсе дыялогі «пратэстуноў» са следчымі ажыццяўляліся толькі і выключна ў поўнай адпаведнасці з законам ды толькі і выключна ў рамках. Вось і сцвярджай пасля гэтага, што ў беларускай дзяржавы не наладжана зваротная сувязь з народам! Наадварот: самая што ні на ёсць прамая сувязь. З яе дапамогай на вяршыню ўладнай вертыкалі паступае інфармацыя — заўсёды свежая і ўвесь час з першых рук.
Ох, нялёгкая гэта работа — штодня апрацоўваць такі аб’ём аператыўнай інфармацыі. Адсюль — вобраз вавёркі ў коле, няздольнай спыніцца: «Вось кола круціцца — ты бяжыш, бяжыш, бяжыш. Напэўна, пакуль, як у народзе кажуць, не скапыцішся, не павалішся».
Чытаць далей

Новы Час
Азбука паліталогіі. Чаму дыялогу не было, няма і не будзе
Кажуць, у спрэчцы нараджаецца ісціна. Магчыма… Адкуль няўпэўненасць? Яна ад жыцця. Хто і калі апошні раз быў сведкам спрэчкі (дэбатаў, дыскусіі ці нечага падобнага) у СМІ паміж палітычнымі апанентамі?
Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову будуць судзіць 9 лютага
Суд па справе Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Натальля Бугук.
Пра гэта паведаміў муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш, піша Радыё Свабода.
Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада за стрым, падчас якога яны паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу.
Журналісткам выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Іх вінавацяць у актыўным удзеле і нават кіраванні «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту.
Следства сцвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і прывёў да прыпынення руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкоду, нанесеную ГП «Мінсктранс», ацанілі ў 11562 рублі і 14 капеек.
11 студзеня матэрыялы справы перадалі ў Фрунзенскі раённы суд Мінска.
Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі.

Менеджары найбуйнейшых прампрадпрыемстваў затрыманыя па падазрэнні ў хабарніцтве
Следчы камітэт расследуе крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Яны падазраюцца ў атрыманні хабараў.
Як паведамляе СК, затрыманыя сем кіраўнікоў сярэдняга звяна ААТ «МЗКЦ», ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова», ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак», ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і ААТ «Мінскі трактарны завод», перадае REFORM.by.
Паводле версіі следства, 22-23 снежня яны атрымалі ад прадстаўніка расейскай фірмы хабару сумай ад 50 да 250 тысяч расейскіх рублёў за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю. Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе аб закупках прадукцыі, у тым ліку якая мае тэхнічныя адхіленні.
Усе затрыманыя прызналі факт атрымання грошай і супрацоўнічаюць са следствам. Пяць фігурантаў знаходзяцца пад вартай, двое — адпушчаныя пад заклад.

Як аформіць падпіску на “Новы Час” праз Інтэрнэт. Пакрокавая інструкцыя.
1 крок.
Для таго, каб аформіць падпіску на “Новы Час”, трэба перайсці на сайт “Белпошты”(https://belpost.by/be). Далей Вы павінны там зарэгістравацца альбо ўвайсці ў свой акаўнт, калі Вы там ўжо зарэгістраваны. Глядзіце ў правы верхні куток старонкі.
2 крок.
На этапе рэгістрацыі Вы павінны ўвесці свае дадзеныя. Пасля таго, як Вы запоўніце гэтыя дадзеныя, Вам прыйдзе СМС з пэўнымі лічбамі на нумар тэлефона, які Вы пазначылі. Пасля ўводу гэтых лічбаў, рэгістрацыя будзе завершана і можна будзе перайсці да наступнага этапу.
3 крок.
Пераходзім да этапу афармлення падпіскі. Для гэтага прагортваем галоўную старонку сайта “Белпошты” крыху ўніз і націскаем на раздзел “Аформіць падпіску”.
Далей уводзім у пошукавы радок назву “Новы Час” і чакаем, пакуль з’явіцца адведны малюнак. Націскаем на яго.
На наступным этапе нам трэба націснуць “Дадаць індэкс падпіскі”.
Далей націскаем на акенца.
Цяпер абіраем перыяд падпіскі і тып падпіскі. Напрыклад, мы выбралі падпіску на люты на адрас падпісчыка. Далей націскаем “Дадаць у карзіну”.
Далей можна перайсці да этапу аплаты. Для гэтага трэба націснуць “Перайсці” ў ніжнім акенцы.
Пасля гэтага мы апынуліся ў раздзеле “Карзіна”. Націскаем “Аформіць”.
Трапляем у раздзел “Вашы замовы”. Націскаем на акенца.
Запаўняем асабістыя дадзеныя.
Абіраем патрэбны адрас падпіскі.
Зноў запаўняем дадзеныя. І націскаем “Захаваць”.
Далей націскаем “Перайсці да аплаты” і уводзім дадзеныя карткі. Націскаем “Аплаціць”. Пасля гэтага павінна з’явіцца адпаведнае акно з інфармацыей, што “Плацёж паспяхова праведзены”, а таксама прыйдзе пісьмо на эл.пошту, якую Вы пазначылі.
Віншуем! Вы падпісаліся на “Новы Час”!

27 студзеня 1945 году былі вызвалены вязні нацысцкага канцлагеру Асвенцым (або Аушвіц-Біркенау), які знаходзіўся на тэрыторыі сучаснай Польшчы. У лагеры смерці загінула незлічоная колькасць ахвяраў: гісторыкі называюць лічбы ад палутара да 4 мільёнаў чалавек, пераважная частка з іх былі габрэямі.
https://novychas.by/hramadstva/barys-hamajda-ja-naradziusja-bo-maju-maci-uratav

Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
27-га студзеня, паводле прапановы Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных нацый, адзначаецца Міжнародны Дзень памяці ахвяраў Халакосту.
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️У Беларусі яшчэ 31 чалавек прызнаны палітычнымі зняволенымі. Такім чынам, па стане на 27 студзеня іх 220.
👉Спіс новых палітвязняў і тэкст заявы па іх можна знайсці тут (бел.версія) і тут (рус. версія).
Цягам некалькіх гадзін інфармацыя пра іх таксама з'явіцца ў нашым адмысловым раздзеле на prisoners.spring96.org.

Вясна
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 31 палітычнага зняволенага
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
Усе дзесяць мільёнаў прыхільнікаў Amnesty International па ўсім свеце атрымалі запрашэнне далучыцца да кампаніі пад лозунгам #standwithbelarus. Візуальным лейтматывам кампаніі стануць кветкі. Кветкі — бяскрыўдны мірны сімвал, але для Беларусі ён азначае жудасныя часы.
https://novychas.by/hramadstva/amnesty-international-abvescila-novuju-hlabalnuju

Amnesty International абвесціла новую глабальную кампанію салідарнасці з беларусамі
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International («Міжнародная амністыя») выпусціла новы даклад аб беспакаранасці за катаванні беларусаў. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі дакладу, праваабаронцы і актывісты арганізацыі агучылі новую лічбу палітвязняў…
На сустрэчы выступілі міністры замежных справаў Францыі, Польшчы, Літвы і Румыніі, прадстаўнікі Еўракамісіі
https://novychas.by/palityka/svjatlana-cihanouskaja-vystupila-perad-700-dyplama

Святлана Ціханоўская выступіла перад 700 дыпламатамі, чыноўнікамі і журналістамі з усяго свету
Яна назвала спіс захадаў, якімі ЕС можа дапамагчы беларусам.
Работнікі расказваюць, што ім «дапамагаюць» вырашыцца падпісацца пад адкрытым зваротам. У асобных выпадках — праз намёкі на пазбаўленне прэмій і нават страту працоўнага месца.
https://novychas.by/hramadstva/davjalosja-pad-straham-padpisvac-i-tak-zyc-njama

«Давялося пад страхам падпісваць, і так жыць няма за што». Ліст афіцыйных прафсаюзаў падпісалі больш за 110 тысяч чалавек
Адкрыты ліст прафсаюзаў пра магчымыя наступствы ад эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі за адзін дзень падпісалі больш за 110 тысяч чалавек, паведамляюць у Федэрацыі прафсаюзаў.
Лісты ў клетачку: як у Беларусі перапісваюцца з палітвязнямі
Многія беларусы пішуць палітвязням у СІЗА. Ці даходзяць лісты? Хто і што на іх адказвае? Што не прапускае турэмная цэнзура?
«Новы год мы сустрэлі сціпла з гарбатай і прысмакамі перад адбоем (адбой быў, як звычайна, у 22.00). Святочная атмасфера тут адчуваецца толькі па лістах і паштоўках, якія мы атрымліваем ад сяброў, блізкіх і неабыякавых людзей, неверагодных беларусаў. У цэлым, тут не любяць выхадныя і святы, так як на гэты час усе спыняецца (пошта, перадачы, візіты)», - цытуе чарговы ліст з СІЗА суразмоўца DW Марыя. Беларусы актыўна перапісваюцца з палітвязнямі, якіх у краіне больш за 190. З'явіліся нават спецыяльныя сэрвісы, якія дапамагаюць завесці перапіску з палітвязнем.
Як пасябраваць з палітвязнем?
У падтрымку палітвязняў створана некалькі валанцёрскіх ініцыятыў. Штаб экс-кандыдата ў прэзідэнты, банкіра Віктара Бабарыкі запусціў сайт дружбы з палітвязнямі Politzek.me.
Беларусам прапануюць не толькі адпраўляць лісты ў СІЗА, але і выконваць простыя заданні, якія дазволяць прыцягнуць яшчэ больш увагі да гэтай тэмы, напрыклад, распаўсюдзіць інфармацыю пра кагосьці са зняволеных у сацсетках. «Мы таксама размяшчаем інфармацыю аб тым, дзе знаходзіцца чалавек. У профілі кожнага палітвязня ёсць факты пра Яго, ведаючы якія, лягчэй пачаць перапіску. У нас ёсць рэгулярная рубрыка ў Instagram, дзе публікуюцца адказы палітвязняў», — распавядае прадстаўніца праекта Іна Кавалёнак.
Сервіс «Лісты ў клетачку» аказвае непасрэдную дапамогу ў адпраўцы і атрыманні лістоў для і ад палітвязняў. «Мы атрымліваем электронныя лісты, раздрукоўваем іх і адпраўляем, а потым, калі прыходзіць адказ, скануем і адсылаем на электронны адрас чалавека, які да нас звярнуўся, — кажа прадстаўніца праекта Яна Ганчарова. — Такі спосаб падыходзіць для тых, хто піша з-за мяжы, або не хоча паказваць свае дадзеныя. Пісаць можна нават на англійскай мове — валанцёры іх перавядуць і адправяць».
Турэмная цэнзура не прапускае фрагменты з палітычнымі заявамі, інфармацыяй пра дэманстрацыі і акцыі пратэсту, могуць не дайсці і вытрымкі з літаратуры або прэсы. «На 100 адпраўленых лістоў прыходзіць максімум 10 адказаў палітвязняў. Дзесьці цэнзура больш жорсткая, напрыклад, на Валадарцы (СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. — рэд.). У рэгіёнах і ў калоніях, як правіла, крыху прасцей-адтуль адказы прыходзяць часцей», — адзначае Ганчарова.

Гета для ўлады
Сяргей Салаўёў
Ох, ужо гэтыя казкі ды казачнікі! Якіх толькі прагнозаў мы не чулі ад аналітыкаў апошнім часам! Маўляў, і «пратэсты садзьмуліся», і тое, што «адсутнасць у Беларусі чэмпіянату свету па хакеі развяжа рукі Лукашэнку», і «санкцыі не працуюць», і багата чаго яшчэ. Аднак, каб упэўніцца ў тым, што сёння сітуацыя не прагназуемая, дастаткова выйсці на вуліцу.
Кажуць, «пратэсты садзьмуліся». Аднак возьмем апошні тыдзень, паглядзім, што адбывалася. Ані дня не праходзіла без якой-небудзь акцыі ці падзеі.
У панядзелак настрой тыдня задае Ніна Багінская са сцягам каля Чырвонага касцёла. У аўторак жанчыну асудзілі за «бел-чырвона-белыя штаны», а тры чалавекі абвясцілі галадоўку на знак салідарнасці з Ігарам Лосікам. У сераду, нягледзячы на маразы, маршы ў Мінску правялі Серабранка, Грушаўка, Розачка. У чацвер ад самага ранку людзі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на праспект Незалежнасці, а ўвечары жыхары Брэста, Койданава, Гродна, мінскіх Сухарава і Пушкінскай таксама правялі акцыі салідарнасці.
Пятніца была днём падрыхтоўкі да суботняй маштабнай акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Але і ў гэты дзень мы атрымалі дзве знакавыя навіны. Апроч ЧС па хакеі, у Мінску адмянілі і Чэмпіянату свету па сучасным пяцібор’і, што быў запланаваны на 7–13 чэрвеня. Гэты турнір мусіў стаць кваліфікацыйным на Алімпійскія Гульні ў Токіа. Адмену ніяк не пракаментавалі, але тут той выпадак, калі і так усё зразумела. Другая навіна сумная — чалавек выйшаў да Дому Урада ў Мінску і здзейсніў самаспаленне. Ён дагэтуль у бальніцы ў цяжкім стане.
Кажуць, што ў яго была дэпрэсія, што ён нібыта зрабіў гэта «па сямейных абставінах». Але «па сямейных абставінах» ціхенька лезуць у пятлю, а не выходзяць на галоўную плошчу Беларусі з каністрай бензіну. Палітычны складнік тут відавочны.
У суботу — маштабныя акцыі салідарнасці. Па Мінску — ва ўсіх раёнах, ад Курасоўшчыны да Ждановічаў, ад Усходу і аж да Мінскага мора. Людзі, не баючыся рэпрэсій, некалькі разоў выходзілі і ў цэнтр горада, на праспект Незалежнасці.
Падавалася б, нядзеля пасля гэтых акцый павінна была быць спакойнай. Але не! Акцыі — зноў. Гомель, Барысаў, Ратамка, Жодзіна, Навагрудак, Жабінка… Пра Мінск гэтым разам маўчым. І АМАП так «перапрацаваў» у суботу, затрымаўшы 156 пратэстоўцаў, што ў нядзелю здолеў злавіць толькі трох. Некалькі дзясяткаў пратэставых акцый — і толькі тры затрыманых чалавекі!
А ў панядзелак Ніна Багінская зноў стаіць са сцягам ля Чырвонага касцёлу ў Мінску.

Ох, ужо гэтыя казкі ды казачнікі! Якіх толькі прагнозаў мы не чулі ад аналітыкаў апошнім часам! Маўляў, і «пратэсты садзьмуліся», і тое, што «адсутнасць у Беларусі чэмпіянату свету па хакеі развяжа рукі Лукашэнку», і «санкцыі не працуюць», і багата чаго яшчэ.…
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У судзе Савецкага раёна Мінска сёння затрыманы ўладальнік крамы "Мой модны кут" Валерый Есіпёнка. Ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Мы зноў чуем: "вас не павінна быць", за намі прыходзяць чорныя людзі і мы знікаем назаўжды.
Мы не маем зброі, каб абараніць сябе і тых, каго мы любім.
Сёння мы добра адчуваем боль нашых продкаў, забітых у гетта і канцлагерах.
Мы выходзім сказаць, што мы есць, што нарадзіліся вольнымі, каб любіць, марыць, тварыць, не баючыся за сябе і сваіх дзяцей."
Даслалі чытачы @novychas
Крыніца: @serebro_by

Катаванні на Акрэсціна працягваюцца. "У суботу ў шасцімесную камеру на 6 чалавек змясцілі 24... Паветра не хапала: доступу да вокнаў не было. Мы прасілі адкрыць "кармушку" — безвынікова... Матрацы ў нас адабралі, таму мы спалі на падлозе, сталах, тумбах... Раніцай у нядзелю на абыходзе ў камеру на падлогу вылілі вядро з хлоркай".
https://novychas.by/palityka/znou-katavanni-na-akrescina-u-kameru-na-6-czalave

Зноў катаванні на Акрэсціна: у камеру на 6 чалавек увапхнулі 24, на падлогу вылілі вядро з хлоркай
Пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання расказалі жанчыны, якія выйшлі пасля выходных са штрафамі з Акрэсціна. Але ў знявоненні засталіся дзяўчаты без матрацаў, без таблетак, з моцным зубным болем і гіпсам, паведамляюць праваабаронцы ў тэлеграме.
Такія прылады звычайна патрэбныя для ліквідацыі надзвычай канфідэнцыйных дакументаў.
https://novychas.by/hramadstva/vicebskaja-milicyja-zakupljae-szrodery-pjataha-uzr

Віцебская міліцыя закупляе шродэры пятага ўзроўню сакрэтнасці. Да нечага рыхтуюцца?
Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама плануе выдаткаваць 3750 рублёў на закупку прылад для знішчэння дакументаў. Аплачваецца гэтая закупка з рэспубліканскага бюджэту.
Цагельны завод «Кераміна» спыняе працу праз адсутнасць продажаў. У кіраўніцтве завода кажуць, што не будуць працаваць толькі некалькі месяцаў.
https://novychas.by/ekanomika/keramin-planue-na-try-mesjacy-prypynic-pracu-cah

«Керамін» плануе на тры месяцы прыпынiць працу цагельнага завода. Што будзе з супрацоўнікамі?
У рэдакцыю «Новага Часу» звярнуўся чытач, які працуе рабочым на цагельным заводзе «Кераміна». Па яго словах, праз адсутнасць продажаў з 1 сакавіка завод спыняецца, і супрацоўнікаў адпраўляюць шукаць сабе іншую працу. Але на прадпрыемстве кажуць, што ўсіх…
$109 млрд — у Расіі падлічылі колькі выдаткавалі на Лукашэнку за 20 гадоў
Расійскае выданне «Новая газета» падлічыла выдаткі Крамля ў «тлустыя» часы дарагой нафты на геапалітыку. Усяго ўлады РФ выдаткавалі $609 млрд долараў на павелічэнне свайго ўплыву ў свеце.
З іх $109 млрд тым ці іншым спосабам былі перададзеныя ўладам Беларусі.
«За 20 гадоў саюза з Беларуссю розная дапамога краіне абышлася расійскім падаткаплацельшчыкам у больш чым $109 млрд. Каля $100 млрд з гэтай сумы — прадастаўленыя Мінску зніжкі на паліва. Яшчэ $9 млрд — дзяржкрэдыты. Нядаўна Лукашэнка кранальна назваў Уладзіміра Пуціна “сваім адзіным сябрам”. Разам: больш $5 млрд за год “сяброўства”, — піша аўтарка «Новай газеты» Ганна Цітова.
«Беларусь атрымлівае расійскі газ па цане каля $130 за тысячу кубаметраў. Не ўлічваючы 2020 года, калі адбыўся калапс цэн у Еўропе, зніжка складала ад 35 да 50% да ўзроўню сярэдняй цаны расійскага газу ў Еўропе», — тлумачыць намеснік генеральнага дырэктара Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Аляксей Грывач. Нафту Беларусь атрымлівала без экспартнай пошліны, эканомячы на гэтым $1,5 — 2 млрд на год.
У тое, што «Новая газета» называе «расійскімі дзяржкрэдытамі», напэўна, не ўвайшла Беларуская атамная станцыя, — яна адна «пацягне» на крэдыт у $9 млрд. Аднак тут не ўсё так проста. Па словах аўтаркі «Новай газеты», атамная энэргетыка — яшчэ адна вобласць, у якой Расія спрабуе рэалізаваць свае палітычныя амбіцыі. На будаўніцтва 21 энергаблока за мяжой, па якіх ужо падпісаныя кантракты, дзяржава вылучыла «Расатаму» $92 млрд.
«АЭС, як правіла, будуюцца ў краінах, якія не могуць дазволіць сабе пабудаваць іх самастойна. А грошай у доўг ім не дасць ні адзін банк — не змогуць выплаціць. Яскравы прыклад — будаўніцтва АЭС Акую ў Турцыі, для якой карпарацыя беспаспяхова спрабуе знайсці інвестара больш за два гады. Таму часцей за ўсё праект аплачваюць за кошт расійскіх экспартных крэдытаў пад нізкі працэнт або нават на сродкі з ФНБ», — гаворыцца ў артыкуле.
«Расійскія экспартныя крэдыты значна адрозніваюцца ад экспартных крэдытаў іншых краін. У любой заходняй краіне крэдыт ніколі не пакрывае поўнага кошту праекта, толькі нейкую невялікую частку, а астатняе кампаніям прыходзіцца шукаць у прыватных асоб, інвестараў, банкаў. У нас экспартныя крэдыты могуць пакрываць да 90% кошту. Там, дзе ёсць палітычны складнік, прыбытку чакаць не даводзіцца», — сказаў выданню сустаршыня расійскай экалагічнай групы «Экаабарона» Уладзімір Слівяк.

Новая газета
Налог на величие. Как Кремль за 20 лет потратил 46 трлн рублей на геополитические спецоперации — Новая газета
Последние 20 лет оказались для России периодом больших геополитических проектов. Этому есть простое объяснение: чем дороже главный экспортный ресурс — нефть, тем выше градус внешнеполитического авантюризма сырьевой державы. Это правило действовало во времена…
«Галасаваў супраць Лукашэнкі». Пракурор просіць тры гады «хіміі» для палітвязня Мазгова
Суд Ленінскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу 26-гадовага спартсмена Алега Мазгова, якогда ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы, а потым вызвалілі пад падпіску аб нявыезде.
За ўдзел у мітынгу 9 жніўня Алега Мазгова абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), але потым справу перакваліфікавалі на ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 28 студзеня пракурор у судзе папрасіў для Алега тры гады "хіміі". Справу разглядае суддзя Юлія Шут.
Алега Мазгова абвінавачваюць у тым, што ён прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 9 жніўня, выходзіў на праезную частку, перакрываў рух транспарту супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, прымушаў вадзіцеляў Мінсктранса ажыццяўляць вымушаную стаянку. У судовых спрэчках пракурор Рамановіч заявіў:
"Абвінавачаны галасаваў супраць Аляксандра Лукашэнкі, што, зрэшты, з'яўляецца яго правам, але пацвярджае пратэсны характар яго дзеянняў".
Паводле абвінавачвання, Мазгоў дзейнічаў у вячэрні час, яго актыўныя дзеянні суправаджаліся грубым парушэннем грамадскага парадку. Дзяржабвінаваўца лічыць, што віна Мазгова даказана цалкам, таму просіць суд пакараць яго трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Сваю віну па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Алег прызнаў цалкам.
Адвакатка Алега Мазгова звярнула ўвагу на шэраг змякчальных абставінаў: прызнаў віну, раскаяўся ў зробленым, жонка чакае дзіця.
Таксама абаронца Мазгова звярнула ўвагу, што першапачаткова справа супраць яго ўзбуджалася па арт. 293 Крымінальнага кодэкса: "Праз тры месяцы органы следства па ўзгадненні з пракуратурай палічылі магчымым змяніць яму меру стрымання. Гэта сведчыць аб тым, што органы праводзячы масу дзеянняў, пераканаліся ў тым, што падабаронны не ўяўляе небяспеку і можа быць вызвалены. Ён не прымаў больш ўдзелу ў масавых мерапрыемстваў. Фактаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ў яго няма. Следчы орган палічыў магчымым знаходжанне яго на волі".
Па арт. 293 Крымінальнага кодэкса Мазгоў не прызнаваў віну, сітуацыя змянілася, калі яго справу перакваліфікавалі на арт. 342 Крымінальнага кодэкса. А ў счэпках і лозунгі выкрыквалі тысячы людзей, якія выходзілі са жніўня мінулага года. Па сутнасці, віна Мазгова пацвярджаецца фатаграфіяй, дзе ён стаіць у счэпцы. Але па словах абвінавачаных, ён прастаяў у ёй толькі некалькі хвілін.
Пракурор не згодны з адвакаткай: абвінавачаны знаходзіўся тры гадзіны на месцы здарэння: "Чаму пасажыры павінны пакутаваць і абмяжоўваць правы на свабоднае перамяшчэнне па горадзе? Чаму жыхары дамоў, у якіх ёсць маленькія дзеці, павінны адчуваць дыскамфорт і адчуваць усім сваім слыхам шум і ДАІ на вуліцы? Былі парушаныя законныя правы грамадзян".
Адвакатка падкрэсліла, што жыхары горада, калі і не могуць спаць, то гэта не па віне Мазгова.
Прысуд будзе абвешчаны 1 лютага.
spring96.org

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жодзінцы запісалі ролік, каб падтрымаць усіх годных беларусаў, якія цяпер за кратамі.
Натхніла іх гісторыя 19-гадовай Паліны Нітчанка. З 15 студзеня ураджэнка Жодзіна, студэнтка другога курса лячэбнага факультэта Паліна Нітчанка застаецца ў ІЧУ ў Віцебску. За гэты час у яе было два суды паводле артыкулу 23.34. Першы суд прызначыў ёй пакаранне 7 содняў, другі - 10 содняў.
Крыніца: чытачы @novychas