Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
«Рабіце грашовыя пераводы ў СІЗА. Іх можа быць колькі хочаце, хоць 100 на месяц», — заклікае Марына Адамовіч. Пытанне толькі ў тым, колькі яны могуць скарыстаць. Там ёсць нормы: ад 10 базавых велічыняў на месяц да адной. Але ўсё застанецца на рахунку.

https://novychas.by/hramadstva/zonka-statkevicza-zaklikae-ne-tolki-dasylac-listy
Адвакат Яна Салановіча: проста выставілі з ЦІПу ўвечары — ідзі гуляй. Суд яго не вызваляў

Паліnвязня Яна Салановіча адпусцілі з Акрэсціна нечакана – увечары 25 студзеня патэлефанавалі ягонай маці і сказалі, каб прыязджала па сына. Са словаў Дзмітрыя Пігуля, адваката хлопца, Яну не выдалі на рукі ніякіх дакументаў аб вызваленні, толькі квітанцыю на аплату адбытых сутак. Сям’я Салановічаў і адвакат у разгубленасці і не ведаюць, чаго чакаць далей. Хоць абаронца і падаваў скаргі ў Мінскі гарадскі суд, пастановы аб арышце не былі скасаваныя, паведамляе «Белсат».

Суд не вызваляў Яна
21-гадовы мінчанін Ян Салановіч — рэкардсмен у пакараннях арыштам за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (артыкул 23.34 КаАП РБ).

Хлопца затрымалі 1 лістапада на праспекце Незалежнасці, судзілі восем разоў і далі агулам 114 сутак арышту. Ян — адзіны з асуджаных паводле адмінстратыўнага артыкулу, каго праваабаронцы прызналі палітвязнем.

У размове з «Белсатам» на пачатку года Вольга Салановіч, мама Яна, распавядала, што вызваленне мае адбыцца 23 лютага. Але доўгачаканая сустрэча з сынам здарылася амаль на месяц раней — Яна вызвалілі 25 студзеня.

Спадарыня Вольга адмовілася каментаваць сітуацыю. Таксама не хоча пакуль размаўляць і Ян.

З кароткага аповеду адваката Дзмітрыя Пігуля «Белсат» даведаўся, што Вользе Салановіч увечары 25 студзеня патэлефанаваў нехта з ізалятару на Акрэсціна і сказаў, што Яна «выганяюць». Маўляў, прыязджайце, забірайце. Больш ніякіх тлумачэнняў, падрабязнасцяў не было.

Яна адпусцілі толькі з квітанцыяй на аплату адбытых сутак, хоць, паводле адваката, мусілі выдаць даведку аб вызваленні з указаннем колькасці дзён, якія ён правёў за кратамі. На якой юрыдычнай падставе адбылося вызваленне, абаронца не ведае.

— Якраз сёння (26 студзеня) я звярнуўся ў Мінскі гарадскі суд, дзе на разглядзе знаходзяцца чатыры мае наглядныя скаргі на пастановы суда Партызанскага раёну аб спагнанні ў дачыненні Яна, — распавёў адвакат. — Даведаўся, што ніякіх пастановаў аб адмене былых рашэнняў не было. То бок суд не вызваляў Яна. Не змяншаў яму тэрміну арышту.

Чытаць далей
Павел Севярынец стаў лаўрэатам беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміі «Воін святла» імя Жызнеўскага

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла 26 студзеня ў Кіеве, паведамляе «Радыё Свабода».

Беларуска-ўкраінская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхаіла Жызнеўскага, які сем гадоў таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Украіне, сёлета дасталася беларускаму палітыку і пісьменніку Паўлу Севярынцу. Узнагароду яму прынёс раман «Беларусалім. Сэрца святла».

Дагэтуль Павел Севярынец ужо атрымліваў прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Дзве з больш як дзясятка яго кніг напісаныя ў зняволенні — «Лісты з лесу» і «Беларуская глыбіня».

Прэміяльную статуэтку Севярынца павінна была атрымаць яго маці Таццяна Севярынец але яна не змагла прыехаць у сувязі з карантыннымі абмежаваннямі. Статуэтку атрымала прадстаўніца Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая, яна перадасць яе ў Мінск.

Прэмія «Воін святла» заснаваная ў 2015 годзе, ініцыятарам яе стварэння стаў украінскі пісьменнік Уладзімір Даніленка, які цяпер узначальвае Кіеўскую арганізацыю Саюза славянскіх пісьменнікаў Украіны. Гэтую ідэю падтрымаў і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Паводле Уладзіміра Даніленкі, ідэя супольнай беларуска-ўкраінскай прэміі ўзнікла «для папулярызацыі літаратуры, якая паказвае моцных асоб, герояў, з якіх можна браць прыклад, якія могуць адстойваць свае ідэалы, ідэалы свабоды, справядлівасці, маралі, найлепшыя чалавечыя якасці, што ёсць ва ўсіх рэлігіях свету і што было закладзена ў найлепшых літаратурах свету».

Сярод ранейшых беларускіх лаўрэатаў прэміі — пісьменнікі Анатоль Бароўскі (2016), Міхась Скобла (2017) і Валянцін Дубатоўка (2018).
«Калідор дубінак»: шлях беларускіх уладаў. Апублікаваны новы даклад праваабаронцаў пра катаванні ў Беларусі

Сёння дзве праваабарончыя арганізацыі — расійскі Камітэт супраць катаванняў і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) — апублікавалі даклад, у якім прыводзяцца сведчанні ахвяр незаконнага гвалту з боку сілавых структур Беларусі, а таксама гаворыцца пра тое, як улады Беларусі не займаюцца расследаваннем сотняў аналагічных скаргаў.

«"Калідор дубінак": шлях беларускіх уладаў. Даклад аб паліцэйскім гвалце» заснаваны на расследаванні, праведзеным у Беларусі юрыстамі Камітэта супраць катаванняў з 22 жніўня да 12 лістапада 2020 года. У ім падрабязна апісаны справы трынаццаці грамадзян, якія, як і сотні іншых, пацярпелі ад гвалту з боку ўладаў у перыяд з 9 па 13 жніўня 2020 года. Большасць з пацярпелых былі вымушаныя прайсці праз «калідоры», калі супрацоўнікі праваахоўных органаў выстройваліся ў дзве шарэнгі, каб наносіць удары дубінкамі прабягаючым паміж імі затрыманым.

Так, у аднаго чалавека ад удараў была разарваная барабанная перапонка, некалькі іншых атрымалі розныя пераломы. Некаторыя пацярпелыя паведамілі пра сексуальны гвалт ці пагрозы сексуальнага характару і прыніжэнні. Іншыя замахі з боку праваахоўнікаў уключалі ў сябе шматгадзіннае знаходжанне затрыманых у ненатуральных позах, а таксама ўтрыманне ў перапоўненых камерах без вады і ежы. Большасць з гэтых трынаццаці чалавек былі мінакамі, якія не прымалі ўдзелу ў акцыях пратэсту супраць перавыбрання прэзідэнта Лукашэнкі.

«Супрацоўнікі праваахоўных органаў актыўна ўжывалі сілу ў дачыненні да ўжо затрыманых асоб, якія не ўяўлялі ніякай пагрозы і не аказвалі ніякага супраціву, — кажа юрыст Камітэта супраць катаванняў Дзмітрый Казакоў. — Відавочна, што мэтай было запалохванне, прыніжэнне і пакаранне людзей за ўдзел у дэманстрацыях, якія насілі пераважна мірны характар. Сабраныя доказы сведчаць пра наўмыснасць актаў жорсткага абыходжання».

Да 9 верасня 2020 года, па афіцыйных даных, у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь паступіла больш за адну тысячу васьмісот скаргаў ад грамадзян на катаванні і незаконнае прымяненне фізічнага гвалту з боку праваахоўнікаў. Па стане на 31 снежня 2020 года ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў не было ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы.

У дакладзе прыводзіцца падрабязная інфармацыя аб тым, як улады Беларусі ўсяляк сабатуюць правядзенне эфектыўнага расследавання скаргаў грамадзян пад прыкрыццём фармальнага выканання закона. Да такіх выкрутаў адносяцца: узбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да грамадзян, якія паскардзіліся на катаванні, перашкода адвакатам у прадстаўленні інтарэсаў пацярпелых, пазбаўленне некаторых з іх адвакацкіх ліцэнзій і нават узбуджэнне супраць іх крымінальных спраў, аб'яднанне сотняў спраў у адну і неабгрунтаванае прыпыненне расследавання.

https://youtu.be/ZgMiJYE9qxw

Чытаць далей
Шаноўныя чытачы! Калі ў Вас ёсць цікавае відэа, фота, навіна, якімі Вы хочаце падзяліцца з іншымі, пішыце нам. Гэта можна лёгка зрабіць праз наш бот @NovyChas_bot.
Калі Вы хочаце застацца ананімным – паведаміце пра гэта загадзя, калі ласка.

Дзякуем, што Вы з намі!
Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле budzma.by.

Войны
З 1420 году на працягу 14 гадоў невялікая Чэхія патрабуючы рэформы каталіцкай царквы наносіла паражэнне за паражэннем буйнейшым войскам Еўропы.

Гусіцкі рух пачаўся пасля спалення каталікамі прапаведніка Яна Гуса, якія выступаў за рэформу каталіцкай царквы. Калі вестка аб смерці Гуса дасягнула Прагі, пачалося паўстанне, а затым і паўнамасштабная вайна. Гусіты ішлі на хітрасць, якая дапамагала абараняцца ад лепшых войскаў Еўропы больш за 10 гадоў.

Гусіты прывязвалі калёсы наперадзе каня, што дазваляла абараняць войскі. Гэты атрыбут многія лічаць правобразам сучаснага танка. Супраць гусітаў каталіцкая царква арганізавала 5 крыжовых паходаў. Разграміць іх каталікам удалося толькі ў 1434 годзе.

Брытанскае войска дакладна выконвала ўсе правілы вайсковай традыцыі падчас вайны за незалежнасць ЗША. Жаўнеры ж, якія ваявалі за незалежнасць ішлі на хітрыкі: атака афіцэраў малымі групамі, падпал складоў, перацягванне на свой бок афраамерыканцаў у абмен на свабоду для іх.

У індыйскай вобласці Марвар у Сярэднявечча падчас вайны апраналі на коняў невялікія хобаты, а паколькі іх праціўнікі атакавалі на сланах, то сланы блыталі коняў са сланятамі і не чапалі іх.

Крылатыя гусары ВКЛ і Рэчы Паспалітай не мелі аналагаў у Еўропе, менавіта таму хутка разбівалі строй атрадаў ворага і давалі пехоце магчымасць атакаваць.

Чытаць далей
Бел-чырвона-беламу сцягу 1000 год

Павел Севярынец напісаў тэкст пра тое, што бел-чырвона-белы сцяг — гэта сцяг Хрыста і знак перамогі дабра над злом. Сцяг Хрыста настойліва працінае ўсе дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Гэтаму сцягу дзве тысячы год, і тысячу з іх ён наш нацыянальны сімвал. Гэты тэкст чытае жонка Паўла — Вольга Севярынец у рамках праекта #ГоласЦарквы.

https://youtu.be/Gb9LQ2Ul7Ss
Азбука паліталогіі. Чаму дыялогу не было, няма і не будзе
Сяргей Нікалюк

Кажуць, у спрэчцы нараджаецца ісціна. Магчыма… Адкуль няўпэўненасць? Яна ад жыцця. Хто і калі апошні раз быў сведкам спрэчкі (дэбатаў, дыскусіі ці нечага падобнага) у СМІ паміж палітычнымі апанентамі?

Мы маем дзве інфармацыйныя рэальнасці, якія практычна ніяк не сутыкаюцца. У адной рэальнасці Беларусь прэзентуюць як донара еўрапейскай стабільнасці, якой зайздросцяць блізкія і далёкія суседзі. У іншай — адзіны палітык у краіне (АП) не можа расслабіцца нават у выходныя. Пра гэта ён прызнаўся ў інтэрв’ю расійскай журналістцы Наіле Аскер-задэ: «Ну, ты ж ведаеш. У нас пратэстуны хадзілі па вуліцах па выходных, таму і выходных не было, калі ўжо так адкрыта казаць».

Вавёрка, якая скапыцілася
Калі няма спрэчак — адпаведна, няма і ісціны. У выніку краіна ў геаграфічным цэнтры Еўропы ўсё больш пачынае нагадваць «Востраў няўдач», дзе ў жыхароў перыядычна ўзнікалі праблемы з адловам кракадзілаў і зборам какосаў (з ростам ВУП і сярэдняй зарплаты ў доларавым эквіваленце).

Адсутнасць спрэчак шчодра кампенсуецца ў афіцыйнай інфармацыйнай рэальнасці размовамі пра агульнанацыянальны дыялог, які вядзецца на так званых «дыялогавых пляцоўках». Па-за межамі ж такіх пляцовак, як паказвае практыка, дыялог паміж прыхільнікамі і апанентамі ўлады прыняў форму допыту.

Пляцоўкі для такога кшталту дыялогаў, як правіла, арганізуюцца ў СІЗА. Вось як свой удзел у дыялогу апісаў АП: «Я ўбачыў людзей (ну, вы ж мяне ў Расіі да гэтага часу падштурхоўваеце — давайце з апазіцыяй, асабліва ваша ліберальнае крыло). Ну вось я і пагаварыў. Я ўбачыў людзей, якія хацелі быць ва ўладзе, імкнуліся прыйсці да ўлады. Я іх выслухаў. Я зразумеў, якая была б Беларусь, калі б яны прыйшлі да ўлады. Ну і многае-многае іншае. Я тым самым прадэманстраваў, што мы можам весці дыялог з кім заўгодна, калі гэтага хтосьці хоча».

Крыху статыстыкі. Паводле звестак праваабаронцаў, на 22 лістапада колькасць затрыманняў удзельнікаў пратэстаў перавысіла 30 тысяч, на палітычных апанентаў улады было заведзена больш за 900 крымінальных спраў. Не даводзіцца сумнявацца, што кожнай крымінальнай справе папярэднічаў допыт.

Адкрыем Вікіпедыю: «Допыт — следча-судовая працэдура, у рамках якой праводзіцца атрыманне ад дапытанага вядомай яму інфармацыі, што трапляе пад вызначэнне прадмета даказвання. Допыт можа ажыццяўляцца толькі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у рамках падатковага, крымінальнага і грамадзянскага (арбітражнага) працэсаў».

У мяне няма падстаў сумнявацца ў тым, што ўсе дыялогі «пратэстуноў» са следчымі ажыццяўляліся толькі і выключна ў поўнай адпаведнасці з законам ды толькі і выключна ў рамках. Вось і сцвярджай пасля гэтага, што ў беларускай дзяржавы не наладжана зваротная сувязь з народам! Наадварот: самая што ні на ёсць прамая сувязь. З яе дапамогай на вяршыню ўладнай вертыкалі паступае інфармацыя — заўсёды свежая і ўвесь час з першых рук.

Ох, нялёгкая гэта работа — штодня апрацоўваць такі аб’ём аператыўнай інфармацыі. Адсюль — вобраз вавёркі ў коле, няздольнай спыніцца: «Вось кола круціцца — ты бяжыш, бяжыш, бяжыш. Напэўна, пакуль, як у народзе кажуць, не скапыцішся, не павалішся».

Чытаць далей
Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову будуць судзіць 9 лютага

Суд па справе Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Натальля Бугук.

Пра
гэта паведаміў муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш, піша Радыё Свабода.

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада за стрым, падчас якога яны паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу.

Журналісткам выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Іх вінавацяць у актыўным удзеле і нават кіраванні «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту.

Следства сцвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і прывёў да прыпынення руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкоду, нанесеную ГП «Мінсктранс», ацанілі ў 11562 рублі і 14 капеек.

11 студзеня матэрыялы справы перадалі ў Фрунзенскі раённы суд Мінска.

Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі.
Менеджары найбуйнейшых прампрадпрыемстваў затрыманыя па падазрэнні ў хабарніцтве

Следчы камітэт расследуе крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Яны падазраюцца ў атрыманні хабараў.

Як
паведамляе СК, затрыманыя сем кіраўнікоў сярэдняга звяна ААТ «МЗКЦ», ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова», ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак», ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і ААТ «Мінскі трактарны завод», перадае REFORM.by.

Паводле версіі следства, 22-23 снежня яны атрымалі ад прадстаўніка расейскай фірмы хабару сумай ад 50 да 250 тысяч расейскіх рублёў за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю. Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе аб закупках прадукцыі, у тым ліку якая мае тэхнічныя адхіленні.

Усе затрыманыя прызналі факт атрымання грошай і супрацоўнічаюць са следствам. Пяць фігурантаў знаходзяцца пад вартай, двое — адпушчаныя пад заклад.


Як аформіць падпіску на “Новы Час” праз Інтэрнэт. Пакрокавая інструкцыя.

1 крок.
Для таго, каб аформіць падпіску на “Новы Час”, трэба перайсці на сайт “Белпошты”(https://belpost.by/be). Далей Вы павінны там зарэгістравацца альбо ўвайсці ў свой акаўнт, калі Вы там ўжо зарэгістраваны. Глядзіце ў правы верхні куток старонкі.

2 крок.
На этапе рэгістрацыі Вы павінны ўвесці свае дадзеныя. Пасля таго, як Вы запоўніце гэтыя дадзеныя, Вам прыйдзе СМС з пэўнымі лічбамі на нумар тэлефона, які Вы пазначылі. Пасля ўводу гэтых лічбаў, рэгістрацыя будзе завершана і можна будзе перайсці да наступнага этапу.

3 крок.
Пераходзім да этапу афармлення падпіскі. Для гэтага прагортваем галоўную старонку сайта “Белпошты” крыху ўніз і націскаем на раздзел “Аформіць падпіску”.

Далей уводзім у пошукавы радок назву “Новы Час” і чакаем, пакуль з’явіцца адведны малюнак. Націскаем на яго.

На наступным этапе нам трэба націснуць “Дадаць індэкс падпіскі”.

Далей націскаем на акенца.

Цяпер абіраем перыяд падпіскі і тып падпіскі. Напрыклад, мы выбралі падпіску на люты на адрас падпісчыка. Далей націскаем “Дадаць у карзіну”.

Далей можна перайсці да этапу аплаты. Для гэтага трэба націснуць “Перайсці” ў ніжнім акенцы.

Пасля гэтага мы апынуліся ў раздзеле “Карзіна”. Націскаем “Аформіць”.

Трапляем у раздзел “Вашы замовы”. Націскаем на акенца.

Запаўняем асабістыя дадзеныя.

Абіраем патрэбны адрас падпіскі.

Зноў запаўняем дадзеныя. І націскаем “Захаваць”.

Далей націскаем “Перайсці да аплаты” і уводзім дадзеныя карткі. Націскаем “Аплаціць”. Пасля гэтага павінна з’явіцца адпаведнае акно з інфармацыей, што “Плацёж паспяхова праведзены”, а таксама прыйдзе пісьмо на эл.пошту, якую Вы пазначылі.

Віншуем! Вы падпісаліся на “Новы Час”!
27 студзеня 1945 году былі вызвалены вязні нацысцкага канцлагеру Асвенцым (або Аушвіц-Біркенау), які знаходзіўся на тэрыторыі сучаснай Польшчы. У лагеры смерці загінула незлічоная колькасць ахвяраў: гісторыкі называюць лічбы ад палутара да 4 мільёнаў чалавек, пераважная частка з іх былі габрэямі.

https://novychas.by/hramadstva/barys-hamajda-ja-naradziusja-bo-maju-maci-uratav
‼️У Беларусі яшчэ 31 чалавек прызнаны палітычнымі зняволенымі. Такім чынам, па стане на 27 студзеня іх 220.

👉Спіс новых палітвязняў і тэкст заявы па іх можна знайсці тут (бел.версія) і тут (рус. версія).

Цягам некалькіх гадзін інфармацыя пра іх таксама з'явіцца ў нашым адмысловым раздзеле на prisoners.spring96.org.
Лісты ў клетачку: як у Беларусі перапісваюцца з палітвязнямі

Многія беларусы пішуць палітвязням у СІЗА. Ці даходзяць лісты? Хто і што на іх адказвае? Што не прапускае турэмная цэнзура?

«Новы год мы сустрэлі сціпла з гарбатай і прысмакамі перад адбоем (адбой быў, як звычайна, у 22.00). Святочная атмасфера тут адчуваецца толькі па лістах і паштоўках, якія мы атрымліваем ад сяброў, блізкіх і неабыякавых людзей, неверагодных беларусаў. У цэлым, тут не любяць выхадныя і святы, так як на гэты час усе спыняецца (пошта, перадачы, візіты)», - цытуе чарговы ліст з СІЗА суразмоўца DW Марыя. Беларусы актыўна перапісваюцца з палітвязнямі, якіх у краіне больш за 190. З'явіліся нават спецыяльныя сэрвісы, якія дапамагаюць завесці перапіску з палітвязнем.

Як пасябраваць з палітвязнем?
У падтрымку палітвязняў створана некалькі валанцёрскіх ініцыятыў. Штаб экс-кандыдата ў прэзідэнты, банкіра Віктара Бабарыкі запусціў сайт дружбы з палітвязнямі Politzek.me.

Беларусам прапануюць не толькі адпраўляць лісты ў СІЗА, але і выконваць простыя заданні, якія дазволяць прыцягнуць яшчэ больш увагі да гэтай тэмы, напрыклад, распаўсюдзіць інфармацыю пра кагосьці са зняволеных у сацсетках. «Мы таксама размяшчаем інфармацыю аб тым, дзе знаходзіцца чалавек. У профілі кожнага палітвязня ёсць факты пра Яго, ведаючы якія, лягчэй пачаць перапіску. У нас ёсць рэгулярная рубрыка ў Instagram, дзе публікуюцца адказы палітвязняў», — распавядае прадстаўніца праекта Іна Кавалёнак.

Сервіс «Лісты ў клетачку» аказвае непасрэдную дапамогу ў адпраўцы і атрыманні лістоў для і ад палітвязняў. «Мы атрымліваем электронныя лісты, раздрукоўваем іх і адпраўляем, а потым, калі прыходзіць адказ, скануем і адсылаем на электронны адрас чалавека, які да нас звярнуўся, — кажа прадстаўніца праекта Яна Ганчарова. — Такі спосаб падыходзіць для тых, хто піша з-за мяжы, або не хоча паказваць свае дадзеныя. Пісаць можна нават на англійскай мове — валанцёры іх перавядуць і адправяць».

Турэмная цэнзура не прапускае фрагменты з палітычнымі заявамі, інфармацыяй пра дэманстрацыі і акцыі пратэсту, могуць не дайсці і вытрымкі з літаратуры або прэсы. «На 100 адпраўленых лістоў прыходзіць максімум 10 адказаў палітвязняў. Дзесьці цэнзура больш жорсткая, напрыклад, на Валадарцы (СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. — рэд.). У рэгіёнах і ў калоніях, як правіла, крыху прасцей-адтуль адказы прыходзяць часцей», — адзначае Ганчарова.

Чытаць далей
Гета для ўлады
Сяргей Салаўёў

Ох, ужо гэтыя казкі ды казачнікі! Якіх толькі прагнозаў мы не чулі ад аналітыкаў апошнім часам! Маўляў, і «пратэсты садзьмуліся», і тое, што «адсутнасць у Беларусі чэмпіянату свету па хакеі развяжа рукі Лукашэнку», і «санкцыі не працуюць», і багата чаго яшчэ. Аднак, каб упэўніцца ў тым, што сёння сітуацыя не прагназуемая, дастаткова выйсці на вуліцу.

Кажуць
, «пратэсты садзьмуліся». Аднак возьмем апошні тыдзень, паглядзім, што адбывалася. Ані дня не праходзіла без якой-небудзь акцыі ці падзеі.

У панядзелак настрой тыдня задае Ніна Багінская са сцягам каля Чырвонага касцёла. У аўторак жанчыну асудзілі за «бел-чырвона-белыя штаны», а тры чалавекі абвясцілі галадоўку на знак салідарнасці з Ігарам Лосікам. У сераду, нягледзячы на маразы, маршы ў Мінску правялі Серабранка, Грушаўка, Розачка. У чацвер ад самага ранку людзі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на праспект Незалежнасці, а ўвечары жыхары Брэста, Койданава, Гродна, мінскіх Сухарава і Пушкінскай таксама правялі акцыі салідарнасці.

Пятніца была днём падрыхтоўкі да суботняй маштабнай акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Але і ў гэты дзень мы атрымалі дзве знакавыя навіны. Апроч ЧС па хакеі, у Мінску адмянілі і Чэмпіянату свету па сучасным пяцібор’і, што быў запланаваны на 7–13 чэрвеня. Гэты турнір мусіў стаць кваліфікацыйным на Алімпійскія Гульні ў Токіа. Адмену ніяк не пракаментавалі, але тут той выпадак, калі і так усё зразумела. Другая навіна сумная — чалавек выйшаў да Дому Урада ў Мінску і здзейсніў самаспаленне. Ён дагэтуль у бальніцы ў цяжкім стане.

Кажуць, што ў яго была дэпрэсія, што ён нібыта зрабіў гэта «па сямейных абставінах». Але «па сямейных абставінах» ціхенька лезуць у пятлю, а не выходзяць на галоўную плошчу Беларусі з каністрай бензіну. Палітычны складнік тут відавочны.

У суботу — маштабныя акцыі салідарнасці. Па Мінску — ва ўсіх раёнах, ад Курасоўшчыны да Ждановічаў, ад Усходу і аж да Мінскага мора. Людзі, не баючыся рэпрэсій, некалькі разоў выходзілі і ў цэнтр горада, на праспект Незалежнасці.

Падавалася б, нядзеля пасля гэтых акцый павінна была быць спакойнай. Але не! Акцыі — зноў. Гомель, Барысаў, Ратамка, Жодзіна, Навагрудак, Жабінка… Пра Мінск гэтым разам маўчым. І АМАП так «перапрацаваў» у суботу, затрымаўшы 156 пратэстоўцаў, што ў нядзелю здолеў злавіць толькі трох. Некалькі дзясяткаў пратэставых акцый — і толькі тры затрыманых чалавекі!

А ў панядзелак Ніна Багінская зноў стаіць са сцягам ля Чырвонага касцёлу ў Мінску.

Чытаць далей
❗️У судзе Савецкага раёна Мінска сёння затрыманы ўладальнік крамы "Мой модны кут" Валерый Есіпёнка. Ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Мы зноў чуем: "вас не павінна быць", за намі прыходзяць чорныя людзі і мы знікаем назаўжды.

Мы не маем зброі, каб абараніць сябе і тых, каго мы любім.

Сёння мы добра адчуваем боль нашых продкаў, забітых у гетта і канцлагерах.

Мы выходзім сказаць, што мы есць, што нарадзіліся вольнымі, каб любіць, марыць, тварыць, не баючыся за сябе і сваіх дзяцей."

Даслалі чытачы @novychas
Крыніца: @serebro_by