Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
❗️Ігар Лосік спыніў галадоўку

Кансультант Радыё Свабода і адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» Ігар Лосік галадаў з 15 сьнежня 2020 году. Ён кажа, што спыніў галадоўку па ўласным жаданьні:

«Я не прымаў ежу больш за 40 дзён, і адчуваю ў сабе сілы і магчымасьці пратрымацца яшчэ. Але мяне проста ўзрушыла неверагодная хваля салідарнасьці. А таксама просьбы сотняў і тысяч беларусаў спыніцца, дачакацца нашай агульнай перамогі здаровым. А яшчэ я ведаю, што многія таксама пачалі галадоўку, пакуль галадаю я. Я не магу ўзяць на сябе такі вялікі груз адказнасьці, не хачу, каб за мой сьвядомы выбар пакутавалі іншыя». Зварот Ігара цалкам >>
«Але быў адзін, які не страляў»
Алег Новікаў

Кітайскі генерал Сюй Цыньсянь (Xu Qinxian) увайшоў у гісторыю як вышэйшы камандны афіцэр Кітайскай народна-вызвольнай арміі, які адмовіўся выканаць загад аб падаўленні паўстання на плошчы Цяньаньмэнь. Сюй Цыньсянь застаўся жывы пасля дэманстратыўнай адмовы страляць па студэнтах. Ён пайшоў з жыцця 8 студзеня 2020 года на 86 годзе.


Безумоўна
, учынак Сюй Цыньсяня шмат у чым нагадвае дзеянні генерала Мацвея Шапашнікава. У чэрвені 1962 года, калі ў Новачаркаску адбыліся стыхійныя выступленні рабочых супраць рэзкага пагаршэння ўмоваў жыцця, Шапашнікаў адмовіўся накіраваць супраць рабочых танкі. «Не бачу перад сабой такога суперніка, якога варта было б атакаваць нашымі танкамі», — сказаў ён. Каб пазбегнуць інцыдэнтаў, Шапашнікаў таксама загадаў мотастралкам разрадзіць аўтаматы і карабіны і здаць боепрыпасы. Такая акцыя непадпарадкавання каштавала генералу кар’еры і крымінальнага пераследу «за антысавецкую прапаганду», якую закрылі выключна з-за яго франтавых заслуг.

Тое, што Сюй Цыньсянь таксама застаўся жывы пасля дэманстратыўнай адмовы страляць па студэнтах, магчыма, таксама вынік яго гераічнай біяграфіі. Калі Пекін падтрымаў Пхеньян у карэйскай вайне, Сюй, яшчэ будучы падлеткам, прыйшоў у ваенкамат у роднай правінцыі Хубэй, каб папрасіцца на фронт. Паколькі хлопец быў непаўналетнім, ваенкам паказаў яму на дзверы. Тады малады Сюй пракусіў сабе палец і напісаў заяву з просьбай прыняць у войска крывёю. Учынак уразіў камісію, і яго запісалі навабранцам.

У войску Цыньсянь зрабіў нядрэнную кар’еру: на пачатку 1980-х гадоў ён камандаваў браніраваным падраздзяленнем. У 1987-м Сюй Цыньсянь атрымаў пагоны генерала і быў прызначаны камандуючым 38-й арміі.

У гэтым статусе ён і сустрэў падзеі 1989 года, калі ў красавіку сталічныя студэнты распачалі на галоўнай плошчы краіны акцыі пратэсту. Як вядома, спачатку ўлады асцярожна паставіліся да выступаў. У партыйным кіраўніцтве існавала ліберальная фракцыя, якая негалосна сімпатызавала пратэстоўцам. Жаданне «ястрабаў» разагнаць «майдан» шмат у чым тармазіла мазаічная палітычная праграма пратэсту. У той час, як студэнты і інтэлектуалы патрабавалі запуску рэформаў, рабочыя лічылі, што ліберальныя рэформы Дэн Сяапіна ў эканоміцы і так зайшлі занадта далёка, прынеслі інфляцыю і беспрацоўе. Таму, на іх думку, трэба было вяртацца да запаветаў Маа Цзэдуна з яго стаўкай на планавую гаспадарку.

Зрэшты, нягледзячы на шырокі спектр меркаванняў, амаль усе, хто сабраліся на той пекінскай плошчы ўвесну 1989-га, пагаджаліся, што ўрад і партыя моцна карумпаваныя, а гэта патрабуе, у сваю чаргу, дэмакратызацыі сістэмы кіравання.

Чытаць далей
Ганна Севярынец: Калі б яны не білі, не катавалі і не забівалі людзей, ці жылі б яны цяпер так, як яны жывуць?

Дзмітрый Балаба, старшыня мінскага АМАПу, паскардзіўся ў эфіры СТВ: «Байцам атраду міліцыі асаблівага прызначэння сёлета жыццё ператварылі ў пекла». Пра тое, хто насамрэч ператварыў жыццё амапаўцаў у пекла, у блогу на «Радыё Свабода» разважае настаўніца, пісьменніца, даследчыца беларускай літаратуры Ганна Севярынец

І
гэта праўда. Лепей не скажаш.

Бо гэта сапраўды пекла — калі ты, малады хлопец, значна маладзейшы за сваіх камандзіраў, міністраў і прэзідэнтаў, кожны дзень думаеш: а што будзе потым? Яны не сыдуць, дык памруць, а я тады куды?

Бо гэта сапраўды пекла — калі ты, малады хлопец, не можаш выйсці ў краму без балаклавы, на піва ў парк без страху, у кіно без аховы.

Бо гэта сапраўды пекла — калі з табой не вітаюцца аднакласнікі і колішнія сябры, а суседзі не едуць з табой у ліфце.

Гэта нішто іншае, як пекла, калі ты кожную раніцу праглядаеш тэлеграм-каналы: што і хто яшчэ зліе ByPol.

Сапраўднае — перабіраць наноў і наноў падзеі той ночы і ліхаманкава думаць: а ці не пазнаюць мяне потым на відэа?

А ці не трапіў я дзе на камеры? А ці праўда не зліюць — менавіта мяне, першага альбо адзінага з усіх, бо кагосьці ж зліюць, кагосьці ж прынясуць у ахвяру, кімсьці ж будуць гандляваць дзеля грошай ад Еўропы ці нават ад Расіі (чулі, як сёння рускія сказалі: гэта не нашыя метады? Гэта што ж значыць? Нам цяпер і туды — ніяк?)

Страшнае, ненавіснае, не надта зразумелае слова «люстрацыя» (дулю вам, дубінку ў дупу, а не люстрацыя, змагары чортавы), а што як будзе? А што як будзе люстрацыя? Праваліцеся вы к чортавай мацеры са сваёй люстрацыяй, дайце заснуць!

А яно не спіцца. Не спіцца. Бо жыццё АМАПу пераўтварылі ў пекла. У пекле не спіцца.

Чытаць далей
«Я не разумею, як можна спакойна вучыцца зараз»
Вікторыя Чаплева

Вера і Софія — актывісткі Вольнага прафсаюза БДУ. Абедзве дзяўчыны былі вымушаны адлічыцца з трэцяга курса ўніверсітэта праз актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Стачкам на філфаку
Веры 19 гадоў, яна паходзіць з Брэста. З новага года дзяўчына ўжо не з«яўляецца студэнткай філалагічнага факультэта БДУ.

— Калі пачалася перадвыбарчая гонка, я стала цікавіцца працэсамі, якія адбываліся ў Беларусі, бо зразумела, што дарослая, магу ісці галасаваць, — узгадвае Вера.

9 жніўня Вера сказала сабе «Выходзь!». Пасля яна ўдзельнічала ў маршах, дапамагала вулічным медыкам, стаяла ў ланцугах салідарнасці, а пасля заснавала стачкам філфака БДУ.

— Я пачытала пра тое, што забастоўка — гэта файны спосаб сказаць рэжыму, што мы хочам перамен, што ў нас ёсць голас, — распавядае Вера. — Я даведалася пра стачкам БДУ і вырашыла, што хачу заснаваць стачкам на сваім факультэце. У мяне было дастаткова сілаў і запалу на гэта.

І дзяўчына гэта зрабіла. Яна збірала людзей ў сацыяльных сетках, расклейвала ўлёткі па інтэрнаце. Зараз колькасць удзельнікаў руху на філфаку складае каля 300 чалавек.

На факультэцкай акцыі 1 верасня Веру затрымалі: «Нас скралі з факультэта на вачах ў дэкана і намесніка дэкана па выхаваўчай працы. Мы прабылі на Акрэсціна роўна суткі, прысудзілі штраф».

— Калі мяне затрымалі, засталіся людзі, дзякуючы якім дзейнасць стачкаму на факультэце не спынілася, — распавядае Вера. — Яны арганізавалі маштабны выхад з БРСМ, прыцягвалі ўвагу да нашага затрымання на факультэце.

Пасля гэтага дзяўчына даведалася, што існуе вольны прафсаюз БДУ. Вера далучылася да яго і хутка ўвайшла ў яго Раду.

Чытаць далей
⚡️Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча, які з лістапада знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна, позна ўвечары 25 студзеня адпусцілі адтуль без тлумачэння прычын.

Цягам лістапада і снежня Яна судзілі ажно 8 разоў за ўдзел у акцыях пратэсту, агулам ён мусіў адбыць 114 сутак арышту і выйсці на волю 23 лютага.

Таксама ўчора стала вядома, што яго адлічылі з апошняга курса БДУІР. Ян Салановіч быў прызнаны палітычным зняволеным.
Сябры, нам патрэбна ваша салідарная падтрымка!

Ужо з лютага "Новы Час" можна будзе атрымаць толькі па падпісцы, у шапіках "Белсаюздруку" ён прадавацца не будзе. Каб захаваць папяровую газету нам вельмі важна не скарачаць наклад. Таму, калі ў вас ці вашых сяброў, знаёмых, ёсць такая магчымасць, падпішыцеся, калі ласка. Зрабіць гэта можна ў любым паштовым аддзяленні (часам кажуць, што няма такой газеты, не верце!). А таксама анлайн па спасылцы. Падпісны індэкс 63279. Кошт падпіскі на месяц 4 руб 14 кап. Падпісацца можна яшчэ сёння і заўтра. Сёння "Новы час" - адзіная крыніца інфармацыі для тых, хто за кратамі, і мы да апошняга пастараемся не спыняць выхад папяровай версіі. Але вельмі спадзяемся на вашу салідарнасць!


Аксана Харлан, галоўны рэдактар "Новага Часу".
Новы Час pinned «​Сябры, нам патрэбна ваша салідарная падтрымка! Ужо з лютага "Новы Час" можна будзе атрымаць толькі па падпісцы, у шапіках "Белсаюздруку" ён прадавацца не будзе. Каб захаваць папяровую газету нам вельмі важна не скарачаць наклад. Таму, калі ў вас ці вашых…»
«Рабіце грашовыя пераводы ў СІЗА. Іх можа быць колькі хочаце, хоць 100 на месяц», — заклікае Марына Адамовіч. Пытанне толькі ў тым, колькі яны могуць скарыстаць. Там ёсць нормы: ад 10 базавых велічыняў на месяц да адной. Але ўсё застанецца на рахунку.

https://novychas.by/hramadstva/zonka-statkevicza-zaklikae-ne-tolki-dasylac-listy
Адвакат Яна Салановіча: проста выставілі з ЦІПу ўвечары — ідзі гуляй. Суд яго не вызваляў

Паліnвязня Яна Салановіча адпусцілі з Акрэсціна нечакана – увечары 25 студзеня патэлефанавалі ягонай маці і сказалі, каб прыязджала па сына. Са словаў Дзмітрыя Пігуля, адваката хлопца, Яну не выдалі на рукі ніякіх дакументаў аб вызваленні, толькі квітанцыю на аплату адбытых сутак. Сям’я Салановічаў і адвакат у разгубленасці і не ведаюць, чаго чакаць далей. Хоць абаронца і падаваў скаргі ў Мінскі гарадскі суд, пастановы аб арышце не былі скасаваныя, паведамляе «Белсат».

Суд не вызваляў Яна
21-гадовы мінчанін Ян Салановіч — рэкардсмен у пакараннях арыштам за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (артыкул 23.34 КаАП РБ).

Хлопца затрымалі 1 лістапада на праспекце Незалежнасці, судзілі восем разоў і далі агулам 114 сутак арышту. Ян — адзіны з асуджаных паводле адмінстратыўнага артыкулу, каго праваабаронцы прызналі палітвязнем.

У размове з «Белсатам» на пачатку года Вольга Салановіч, мама Яна, распавядала, што вызваленне мае адбыцца 23 лютага. Але доўгачаканая сустрэча з сынам здарылася амаль на месяц раней — Яна вызвалілі 25 студзеня.

Спадарыня Вольга адмовілася каментаваць сітуацыю. Таксама не хоча пакуль размаўляць і Ян.

З кароткага аповеду адваката Дзмітрыя Пігуля «Белсат» даведаўся, што Вользе Салановіч увечары 25 студзеня патэлефанаваў нехта з ізалятару на Акрэсціна і сказаў, што Яна «выганяюць». Маўляў, прыязджайце, забірайце. Больш ніякіх тлумачэнняў, падрабязнасцяў не было.

Яна адпусцілі толькі з квітанцыяй на аплату адбытых сутак, хоць, паводле адваката, мусілі выдаць даведку аб вызваленні з указаннем колькасці дзён, якія ён правёў за кратамі. На якой юрыдычнай падставе адбылося вызваленне, абаронца не ведае.

— Якраз сёння (26 студзеня) я звярнуўся ў Мінскі гарадскі суд, дзе на разглядзе знаходзяцца чатыры мае наглядныя скаргі на пастановы суда Партызанскага раёну аб спагнанні ў дачыненні Яна, — распавёў адвакат. — Даведаўся, што ніякіх пастановаў аб адмене былых рашэнняў не было. То бок суд не вызваляў Яна. Не змяншаў яму тэрміну арышту.

Чытаць далей
Павел Севярынец стаў лаўрэатам беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміі «Воін святла» імя Жызнеўскага

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла 26 студзеня ў Кіеве, паведамляе «Радыё Свабода».

Беларуска-ўкраінская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхаіла Жызнеўскага, які сем гадоў таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Украіне, сёлета дасталася беларускаму палітыку і пісьменніку Паўлу Севярынцу. Узнагароду яму прынёс раман «Беларусалім. Сэрца святла».

Дагэтуль Павел Севярынец ужо атрымліваў прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Дзве з больш як дзясятка яго кніг напісаныя ў зняволенні — «Лісты з лесу» і «Беларуская глыбіня».

Прэміяльную статуэтку Севярынца павінна была атрымаць яго маці Таццяна Севярынец але яна не змагла прыехаць у сувязі з карантыннымі абмежаваннямі. Статуэтку атрымала прадстаўніца Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая, яна перадасць яе ў Мінск.

Прэмія «Воін святла» заснаваная ў 2015 годзе, ініцыятарам яе стварэння стаў украінскі пісьменнік Уладзімір Даніленка, які цяпер узначальвае Кіеўскую арганізацыю Саюза славянскіх пісьменнікаў Украіны. Гэтую ідэю падтрымаў і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Паводле Уладзіміра Даніленкі, ідэя супольнай беларуска-ўкраінскай прэміі ўзнікла «для папулярызацыі літаратуры, якая паказвае моцных асоб, герояў, з якіх можна браць прыклад, якія могуць адстойваць свае ідэалы, ідэалы свабоды, справядлівасці, маралі, найлепшыя чалавечыя якасці, што ёсць ва ўсіх рэлігіях свету і што было закладзена ў найлепшых літаратурах свету».

Сярод ранейшых беларускіх лаўрэатаў прэміі — пісьменнікі Анатоль Бароўскі (2016), Міхась Скобла (2017) і Валянцін Дубатоўка (2018).
«Калідор дубінак»: шлях беларускіх уладаў. Апублікаваны новы даклад праваабаронцаў пра катаванні ў Беларусі

Сёння дзве праваабарончыя арганізацыі — расійскі Камітэт супраць катаванняў і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) — апублікавалі даклад, у якім прыводзяцца сведчанні ахвяр незаконнага гвалту з боку сілавых структур Беларусі, а таксама гаворыцца пра тое, як улады Беларусі не займаюцца расследаваннем сотняў аналагічных скаргаў.

«"Калідор дубінак": шлях беларускіх уладаў. Даклад аб паліцэйскім гвалце» заснаваны на расследаванні, праведзеным у Беларусі юрыстамі Камітэта супраць катаванняў з 22 жніўня да 12 лістапада 2020 года. У ім падрабязна апісаны справы трынаццаці грамадзян, якія, як і сотні іншых, пацярпелі ад гвалту з боку ўладаў у перыяд з 9 па 13 жніўня 2020 года. Большасць з пацярпелых былі вымушаныя прайсці праз «калідоры», калі супрацоўнікі праваахоўных органаў выстройваліся ў дзве шарэнгі, каб наносіць удары дубінкамі прабягаючым паміж імі затрыманым.

Так, у аднаго чалавека ад удараў была разарваная барабанная перапонка, некалькі іншых атрымалі розныя пераломы. Некаторыя пацярпелыя паведамілі пра сексуальны гвалт ці пагрозы сексуальнага характару і прыніжэнні. Іншыя замахі з боку праваахоўнікаў уключалі ў сябе шматгадзіннае знаходжанне затрыманых у ненатуральных позах, а таксама ўтрыманне ў перапоўненых камерах без вады і ежы. Большасць з гэтых трынаццаці чалавек былі мінакамі, якія не прымалі ўдзелу ў акцыях пратэсту супраць перавыбрання прэзідэнта Лукашэнкі.

«Супрацоўнікі праваахоўных органаў актыўна ўжывалі сілу ў дачыненні да ўжо затрыманых асоб, якія не ўяўлялі ніякай пагрозы і не аказвалі ніякага супраціву, — кажа юрыст Камітэта супраць катаванняў Дзмітрый Казакоў. — Відавочна, што мэтай было запалохванне, прыніжэнне і пакаранне людзей за ўдзел у дэманстрацыях, якія насілі пераважна мірны характар. Сабраныя доказы сведчаць пра наўмыснасць актаў жорсткага абыходжання».

Да 9 верасня 2020 года, па афіцыйных даных, у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь паступіла больш за адну тысячу васьмісот скаргаў ад грамадзян на катаванні і незаконнае прымяненне фізічнага гвалту з боку праваахоўнікаў. Па стане на 31 снежня 2020 года ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў не было ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы.

У дакладзе прыводзіцца падрабязная інфармацыя аб тым, як улады Беларусі ўсяляк сабатуюць правядзенне эфектыўнага расследавання скаргаў грамадзян пад прыкрыццём фармальнага выканання закона. Да такіх выкрутаў адносяцца: узбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да грамадзян, якія паскардзіліся на катаванні, перашкода адвакатам у прадстаўленні інтарэсаў пацярпелых, пазбаўленне некаторых з іх адвакацкіх ліцэнзій і нават узбуджэнне супраць іх крымінальных спраў, аб'яднанне сотняў спраў у адну і неабгрунтаванае прыпыненне расследавання.

https://youtu.be/ZgMiJYE9qxw

Чытаць далей
Шаноўныя чытачы! Калі ў Вас ёсць цікавае відэа, фота, навіна, якімі Вы хочаце падзяліцца з іншымі, пішыце нам. Гэта можна лёгка зрабіць праз наш бот @NovyChas_bot.
Калі Вы хочаце застацца ананімным – паведаміце пра гэта загадзя, калі ласка.

Дзякуем, што Вы з намі!
Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле budzma.by.

Войны
З 1420 году на працягу 14 гадоў невялікая Чэхія патрабуючы рэформы каталіцкай царквы наносіла паражэнне за паражэннем буйнейшым войскам Еўропы.

Гусіцкі рух пачаўся пасля спалення каталікамі прапаведніка Яна Гуса, якія выступаў за рэформу каталіцкай царквы. Калі вестка аб смерці Гуса дасягнула Прагі, пачалося паўстанне, а затым і паўнамасштабная вайна. Гусіты ішлі на хітрасць, якая дапамагала абараняцца ад лепшых войскаў Еўропы больш за 10 гадоў.

Гусіты прывязвалі калёсы наперадзе каня, што дазваляла абараняць войскі. Гэты атрыбут многія лічаць правобразам сучаснага танка. Супраць гусітаў каталіцкая царква арганізавала 5 крыжовых паходаў. Разграміць іх каталікам удалося толькі ў 1434 годзе.

Брытанскае войска дакладна выконвала ўсе правілы вайсковай традыцыі падчас вайны за незалежнасць ЗША. Жаўнеры ж, якія ваявалі за незалежнасць ішлі на хітрыкі: атака афіцэраў малымі групамі, падпал складоў, перацягванне на свой бок афраамерыканцаў у абмен на свабоду для іх.

У індыйскай вобласці Марвар у Сярэднявечча падчас вайны апраналі на коняў невялікія хобаты, а паколькі іх праціўнікі атакавалі на сланах, то сланы блыталі коняў са сланятамі і не чапалі іх.

Крылатыя гусары ВКЛ і Рэчы Паспалітай не мелі аналагаў у Еўропе, менавіта таму хутка разбівалі строй атрадаў ворага і давалі пехоце магчымасць атакаваць.

Чытаць далей
Бел-чырвона-беламу сцягу 1000 год

Павел Севярынец напісаў тэкст пра тое, што бел-чырвона-белы сцяг — гэта сцяг Хрыста і знак перамогі дабра над злом. Сцяг Хрыста настойліва працінае ўсе дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Гэтаму сцягу дзве тысячы год, і тысячу з іх ён наш нацыянальны сімвал. Гэты тэкст чытае жонка Паўла — Вольга Севярынец у рамках праекта #ГоласЦарквы.

https://youtu.be/Gb9LQ2Ul7Ss
Азбука паліталогіі. Чаму дыялогу не было, няма і не будзе
Сяргей Нікалюк

Кажуць, у спрэчцы нараджаецца ісціна. Магчыма… Адкуль няўпэўненасць? Яна ад жыцця. Хто і калі апошні раз быў сведкам спрэчкі (дэбатаў, дыскусіі ці нечага падобнага) у СМІ паміж палітычнымі апанентамі?

Мы маем дзве інфармацыйныя рэальнасці, якія практычна ніяк не сутыкаюцца. У адной рэальнасці Беларусь прэзентуюць як донара еўрапейскай стабільнасці, якой зайздросцяць блізкія і далёкія суседзі. У іншай — адзіны палітык у краіне (АП) не можа расслабіцца нават у выходныя. Пра гэта ён прызнаўся ў інтэрв’ю расійскай журналістцы Наіле Аскер-задэ: «Ну, ты ж ведаеш. У нас пратэстуны хадзілі па вуліцах па выходных, таму і выходных не было, калі ўжо так адкрыта казаць».

Вавёрка, якая скапыцілася
Калі няма спрэчак — адпаведна, няма і ісціны. У выніку краіна ў геаграфічным цэнтры Еўропы ўсё больш пачынае нагадваць «Востраў няўдач», дзе ў жыхароў перыядычна ўзнікалі праблемы з адловам кракадзілаў і зборам какосаў (з ростам ВУП і сярэдняй зарплаты ў доларавым эквіваленце).

Адсутнасць спрэчак шчодра кампенсуецца ў афіцыйнай інфармацыйнай рэальнасці размовамі пра агульнанацыянальны дыялог, які вядзецца на так званых «дыялогавых пляцоўках». Па-за межамі ж такіх пляцовак, як паказвае практыка, дыялог паміж прыхільнікамі і апанентамі ўлады прыняў форму допыту.

Пляцоўкі для такога кшталту дыялогаў, як правіла, арганізуюцца ў СІЗА. Вось як свой удзел у дыялогу апісаў АП: «Я ўбачыў людзей (ну, вы ж мяне ў Расіі да гэтага часу падштурхоўваеце — давайце з апазіцыяй, асабліва ваша ліберальнае крыло). Ну вось я і пагаварыў. Я ўбачыў людзей, якія хацелі быць ва ўладзе, імкнуліся прыйсці да ўлады. Я іх выслухаў. Я зразумеў, якая была б Беларусь, калі б яны прыйшлі да ўлады. Ну і многае-многае іншае. Я тым самым прадэманстраваў, што мы можам весці дыялог з кім заўгодна, калі гэтага хтосьці хоча».

Крыху статыстыкі. Паводле звестак праваабаронцаў, на 22 лістапада колькасць затрыманняў удзельнікаў пратэстаў перавысіла 30 тысяч, на палітычных апанентаў улады было заведзена больш за 900 крымінальных спраў. Не даводзіцца сумнявацца, што кожнай крымінальнай справе папярэднічаў допыт.

Адкрыем Вікіпедыю: «Допыт — следча-судовая працэдура, у рамках якой праводзіцца атрыманне ад дапытанага вядомай яму інфармацыі, што трапляе пад вызначэнне прадмета даказвання. Допыт можа ажыццяўляцца толькі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у рамках падатковага, крымінальнага і грамадзянскага (арбітражнага) працэсаў».

У мяне няма падстаў сумнявацца ў тым, што ўсе дыялогі «пратэстуноў» са следчымі ажыццяўляліся толькі і выключна ў поўнай адпаведнасці з законам ды толькі і выключна ў рамках. Вось і сцвярджай пасля гэтага, што ў беларускай дзяржавы не наладжана зваротная сувязь з народам! Наадварот: самая што ні на ёсць прамая сувязь. З яе дапамогай на вяршыню ўладнай вертыкалі паступае інфармацыя — заўсёды свежая і ўвесь час з першых рук.

Ох, нялёгкая гэта работа — штодня апрацоўваць такі аб’ём аператыўнай інфармацыі. Адсюль — вобраз вавёркі ў коле, няздольнай спыніцца: «Вось кола круціцца — ты бяжыш, бяжыш, бяжыш. Напэўна, пакуль, як у народзе кажуць, не скапыцішся, не павалішся».

Чытаць далей