Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
«Яны паводзілі сябе так, нібы былі ўпэўненыя, што я адтуль не выйду».


Пяць гадоў турмы, катаванні, ШІЗА, ПКТ, чатыры прысуды па 411-м артыкуле і прымусовая дэпартацыя. Споведзь Вікторыі Кульша — у эксклюзіўным інтэрв’ю «Новаму Часу».

Чытаць далей

Спасылка без VPN
💔24😢7🙏4😁1
Завочныя прысуды «Сумленным людзям», прымусовае лячэнне замежніка, Беларусь — у топе краін па колькасці журналістаў за кратамі і сведчанні пра катаванні ў СІЗА КДБ.

Чарговы дайджэст рэпрэсій

Спасылка без VPN
🤬11😁1
Зяленскі гатовы на мірнае пагадненне, але Расія мае намер працягваць вайну

👉 НЧ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў часе яго сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Давосе апошні заявіў пра гатоўнасць да падпісання мірнага пагаднення. Але амерыканскія перамоўшчыкі ў Расіі пачулі, што Пуцін будзе працягваць вайну да вырашэння «тэрытарыяльнага пытання». Ідуць 1430-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
💯8👍2
Пятроў і Башыраў пакуюць валізкі? Сяброўства з Трампам можа каштаваць Лукашэнку галавы

👉 Сяргей Салаўёў

У нас у чарговы раз здарыўся дыпламатычны прарыў, і мы ў чарговы раз, паводле старога крылатага выразу аднаго з чыноўнікаў нашага МЗС, «пацярпелі дыпламатычную перамогу». Вядома ж, я пра запрашэнне Дональда Трампа да Лукашэнкі ўступіць у «Савет міру», і пра прыняцце Лукашэнкам гэтага запрашэння.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤔10👍1
Паражэнне як крок да перамогі

Ці можа прайграная барацьба стаць асновай будучай перамогі? У міжваеннай Польшчы існавала канцэпцыя «логікі паражэння», паводле якой няўдалае паўстанне 1863–1864 гадоў стала неабходнай перадумовай аднаўлення незалежнасці ў 1918-м. Ці магчыма падобнае асэнсаванне і для беларускага досведу 2020 года?

Чытаць далей

Спасылка без VPN
👍11
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Праваабаронцы прызналі палітзняволенай 20-гадовую Яніну Пазняк — дачку зняволенага журналіста Кірыла Пазняка. Сілавікі выклікаюць на допыты сваякоў актывістаў, папаўняюць «экстрэмісцкія» спісы, запускаюць завочныя працэсы і асуджаюць нават былых сілавікоў.

Хронікі рэпрэсій

Спасылка без VPN
🤬12
Расія высоўвае новыя ўмовы для замірэння ва Украіне. І гэта не «дэнацыфікацыя»

👉 НЧ

Адной з умоваў міру ва Украіне з'яўляецца дазвол на працу праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату. Пра гэта заявіў МЗС РФ, нягледзячы на тое, што «царква аддзеленая ад дзяржавы». У той жа час расіяне бамбяць не толькі Украіну, але і свой жа Белгарад. Ідуць 1431-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🖕9🤯6🤬1
Разведка Украіны: Больш за 80% беларускіх прадпрыемстваў задзейнічаныя ў выкананні абаронных заказаў Расіі

👉 НЧ

Расія наносіць удары па Украіне дронамі і ракетамі, не маючы сур'ёзных запасаў гэтай зброі. А таму вымушаная прасіць падтрымкі ў Беларусі. На Захадзе, ведаючы залежнасць кіраўніцтва РБ ад Пуціна, збіраюцца зрабіць на мяжы з Беларуссю рабатызаваную ахоўную сістэму. Ідуць 1432-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤬22😡2
Уладзімір Зяленскі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай і запрасіў яе ў Кіеў

👉 НЧ

У Вільні адбылося тое, чаго доўга дамагаліся дэмакратычныя сілы Беларусі — адбылася не «пратакольная», а даволі працяглая размова Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай. Зяленскі нават запрасіў Ціханоўскую у Кіеў. Пытанняў для абмеркаванняў багата — ад лёсу беларускіх добраахвотнікаў да прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі. Ідуць 1433-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
18🤡3👍2🙏1
Нармалізацыя без будучыні. Чаму дыктатуры не становяцца «нармальнымі»

У беларускай публічнай прасторы ўсё часцей гучыць слова «нармалізацыя» — як нібыта магчымы кампраміс паміж рэпрэсіямі і стабільнасцю. Але гісторыя Чэхаславакіі паказвае: нармалізацыя дыктатуры — гэта не шлях наперад, а адкладзены крызіс.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
💯5👍2🤔2
Люі-Жан Кальвэ называў сябе вулічным лінгвістам і верыў: мовы існуюць толькі праз людзей. Памяці дасьледніка моважэрства і сябра беларушчыны.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
14👍3
Арышт за сцяг, новыя абмежаванні ў СІЗА, абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве» і завочныя суды. Каротка пра рэпрэсіі ў Беларусі сёння.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬8
СМІ: Расія вярбуе замежнікаў на вайну ва Украіну, выкарыстоўваючы схемы гандлю людзьмі

👉 НЧ

Да канца 2025 года Расія завербавала каля 18 тысяч грамадзян са 128 краін Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі. Многія з такіх навабранцаў гінуць у першыя 72 гадзіны пасля адпраўкі на фронт. Метады расійскіх вярбоўшчыкаў шмат у чым нагадваюць схемы гандлю людзьмі. Ідуць 1434-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤬14
Рада міру замест ААН? Як Board of Peace Трампа мяняе гульню ў міжнароднай палітыцы. Дасье ў карыкатурах

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ініцыяваў стварэнне новай міжнароднай структуры пад назвай Board of Peace, якую некаторыя крытыкі лічаць альтэрнатывай ААН. Ініцыятыва выклікае шырокія дыскусіі ў свеце і на карыкатурах — ад рэальнай палітычнай амбіцыі да сімвала сумневаў у сучасных міжнародных інстытутах.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
2👍2🔥1🤬1
Дастача — гэта не выпадковасць і не шанц. Гэта выбар, дзеянне і гатоўнасць карыстацца магчымасцямі сучаснага свету.

Прапануем афірмацыю пра свядомы дабрабыт, рост і грошы як вынік ведаў і працы.

Спасылка без VPN
4👍2
Песня «Крамбамбулі» — у «экстрэмісцкім спісе», выязны суд на брэсцкім прадпрыемстве і новы ціск на былых палітвязняў за мяжой. Чарговы дайджэст рэпрэсій.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬111🤨1
Эксперты: Тэмп прасоўвання Расіі ва Украіне саступае нават млявым тэмпам Першай сусветнай

👉 НЧ

Цэнтр стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне лічыць непрапарцыйнымі страты Расіі ў вайне ва Украіне і тэмпы яе прасоўвання: армія РФ за дзень праходзіць 15-70 метраў. І калі вайна ва Украіне скончыцца — Беларусь можа стаць «суцяшальным прызам» для Расіі. Масква працуе над захаваннем свайго ўплыву без Лукашэнкі. Ідуць 1435-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
6👍2🤔1
InformNapalm просіць абмяняць затрыманую ў Кіеве беларускую шпіёнку на журналіста Дзяніса Івашына

👉 НЧ

Заснавальнік міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm і галоўны рэдактар InformNapalm.org Раман Бурко ў Facebook публічна звярнуўся да Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і ўкраінскіх структур, якія займаюцца абменамі палонных з ініцыятывай абмену беларускай шпіёнкі на журналіста Дзяніса Івашына.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
👍12🔥6🤔4