Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
Новыя палітвязні, «шпіёны» без доказаў і пашырэнне «экстрэмісцкіх» спісаў. Сабралі галоўнае пра чарговы віток рэпрэсій у Беларусі.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬9🤣1🤓1
Дональд Трамп шукае замену ААН?

👉 НЧ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча замяніць ААН «Саветам міру». Савет створаны для вырашэння канфлікту ў Газе, але яго дзеянне плануюць пашырыць на іншыя «гарачыя кропкі». У той жа час некаторыя пагадненні па Украіне фіналізуюцца для падпісання праз пару дзён. Ідуць 1424-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤡10🤔2👎1🤪1
Марш памяці ў Кіеве — 26 студзеня

Беларусы Украіны запрашаюць далучыцца да Маршу памяці, які адбудзецца ў Кіеве ў дзень народзінаў героя Нябеснай сотні Міхася Жызнеўскага — беларуса, забітага сілавікамі на Майдане ў 2014 годзе.

Марш пройдзе па тым самым маршруце, якім Міхася праводзілі ў апошні шлях. Ён прысвечаны памяці Міхася Жызнеўскага і больш як 80 беларускіх ваяроў, якія аддалі сваё жыццё ў вайне за свабоду Украіны.

🕯 Расклад:
• 17:30 — збор на Міхайлаўскай плошчы
• 18:00 — пачатак маршу

📍 Маршрут:
Міхайлаўская пл. → Сафіеўская пл. → Тэатральная пл. → вул. Хмяльніцкага → Хрэшчацік → Еўрапейская пл. → народны мемарыял Жызнеўскаму (вул. Грушэўскага)

Памятаем...

Фотарэпартаж НЧ з леташняга Маршу памяці
22👍2🤡1
«Савет міру» Дональда Трампа будзе платным? Месца ў ім можа каштаваць $1 млрд

👉 НЧ

Ініцыятыва Дональда Трампа з «Саветамі міру» — не толькі спосаб улагодзіць некаторыя канфлікты, але і добрая спроба зарабіць. Але ў такім выпадку не выключана, што «Савет міру» будзе складацца з агрэсараў, якія маюць грошы. Тым часам Украіна папярэджвае пра небяспеку расійскіх атак для атамных станцый. Ідуць 1425-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤮6🤡3🤬2🔥1😁1🤔1🤯1
Еўропа можа стварыць сваё NATO: без ЗША, але з Украінай

👉 НЧ

Выбрыкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа настолькі дасталі еўрапейскіх лідараў, што яны думаюць над стварэннем новага агульнага абарончага блоку. І перадумовы для гэтага ёсць — «кааліцыя рашучых», якая аб'ядноўвае 35 краін Еўропы (не толькі ЕС). Пры гэтым найбольш моцная і баяздольная армія — ва Украіны. Ідуць 1426-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
👍20🤣2
Суды за падпіскі, новыя забароны для асуджаных па «экстрэмісцкіх» артыкулах і працяг затрыманняў па «справе Гаюна». Сабралі галоўнае пра рэпрэсіі ў Беларусі на сёння.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬17😁1
Тэма, якая пачыналася як жарт, усё менш выглядае смешнай.
Дональд Трамп зноў вяртаецца да ідэі Грэнландыі — і карыкатуры на гэтую тэму становяцца ўсё больш трывожнымі.
Што стаіць за імперскай рыторыкай Белага дома, як на гэта рэагуе Еўропа і чаму гэта ўсё пагражае НАТА — у «Дасье ў карыкатурах».

Чытаць далей

Спасылка без VPN
💊12🤬3👏1
Украіна працуе над стварэннем ўласнага антыдронавага купалу

👉 НЧ

Украінскае ваеннае камандаванне працуе над тым, каб стварыць уласны антыдронавы купал, паведаміў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з СБУ новыя аперацыі ў Расіі. А РФ працягвае гублях нафтагазавыя грошы. Ідуць 1427-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.


Чытаць далей

Чытаць без VPN
🙏13👍2🤣1
Афірмацыя пра здаровыя і экалагічныя стасункі: навошта яна і як з ёй працаваць

Экалагічныя стасункі — гэта не ідэал і не ўцёкі ад канфліктаў. Гэта выбар сувязяў, у якіх ёсць узаемапавага, роўнасць і права заставацца сабой. Гэта афірмацыя — пра такі выбар.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
👍61
Галадоўка палітвязня з грамадзянствам Літвы і Францыі, новыя палітвязні, прысуды па «справе Гаюна» і чарговае «экстрэмісцкае» прызнанне. Сабралі галоўнае пра рэпрэсіі ў Беларусі.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬81😁1
Дональд Трамп скардзіцца і на Украіну, і на РФ: яны «па чарзе» не гатовыя да міру

👉 НЧ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп незадаволены і Расіяй, і Украінай, і адклаў падпісанне «плана працвітання» Украіны, якое павінна было адбыцца ў Давосе. Тым часам Украіна больш спадзяецца на еўрапейскіх саюзнікаў, а РФ знясільваецца фінансава. Ідуць 1428-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤬7🤡4😁3😡1
Сайты і акаўнты праваабаронцаў прызнаюць «экстрэмісцкімі», у калоніі забараняюць кнігі, а МУС двойчы ўносіць адных і тых жа маладых людзей у спісы. Галоўнае пра новыя рэпрэсіі — ў дайджэсце.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬9🙏2😁1
Сёння Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава з пазыўным «Вуж». Ён быў сярод першых беларусаў, хто без ваганняў стаў на абарону Украіны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Ягоны баявы шлях пачаўся ў першай беларускай роце — тым самым падраздзяленні, з якога пазней вырас Полк Каліноўскага. «Вуж» прайшоў бітву за Кіеў, удзельнічаў у аперацыях па вызваленні Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцей, ваяваў на Луганскім і Данецкім накірунках, працаваў у самых небяспечных кропках лініі фронту. Апошні бой Аляксей прыняў у шэрагах 225-га асобнага штурмавога батальёна.

А мы згадваем не толькі ягоны баявы шлях, але і перформанс, які Аляксей Лазараў разам з Паўлам Вінаградавым зладзілі 7 лістапада 2019 года
😢26💔9🙏2🍾1
Марк Рутэ: За месяц ва Украіне Расія губляе больш салдат, чым СССР згубіла за 10 гадоў у Афганістане

👉 НЧ

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе апрылюдніў жудасныя страты Расіі ва Украіне. А былы спецпасланнік Трампа генерал Кіт Келаг упэўнены, што ва Украіны ўвесну і летам ёсць шанцы перахапіць ініцыятыву на фронце. А Беларусь размясціла СПА каля нафтавых заводаў. Ідуць 1429-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
👍10🤯1🎉1🤮1
«Яны паводзілі сябе так, нібы былі ўпэўненыя, што я адтуль не выйду».


Пяць гадоў турмы, катаванні, ШІЗА, ПКТ, чатыры прысуды па 411-м артыкуле і прымусовая дэпартацыя. Споведзь Вікторыі Кульша — у эксклюзіўным інтэрв’ю «Новаму Часу».

Чытаць далей

Спасылка без VPN
💔24😢7🙏4😁1
Завочныя прысуды «Сумленным людзям», прымусовае лячэнне замежніка, Беларусь — у топе краін па колькасці журналістаў за кратамі і сведчанні пра катаванні ў СІЗА КДБ.

Чарговы дайджэст рэпрэсій

Спасылка без VPN
🤬11😁1
Зяленскі гатовы на мірнае пагадненне, але Расія мае намер працягваць вайну

👉 НЧ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў часе яго сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Давосе апошні заявіў пра гатоўнасць да падпісання мірнага пагаднення. Але амерыканскія перамоўшчыкі ў Расіі пачулі, што Пуцін будзе працягваць вайну да вырашэння «тэрытарыяльнага пытання». Ідуць 1430-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
💯8👍2
Пятроў і Башыраў пакуюць валізкі? Сяброўства з Трампам можа каштаваць Лукашэнку галавы

👉 Сяргей Салаўёў

У нас у чарговы раз здарыўся дыпламатычны прарыў, і мы ў чарговы раз, паводле старога крылатага выразу аднаго з чыноўнікаў нашага МЗС, «пацярпелі дыпламатычную перамогу». Вядома ж, я пра запрашэнне Дональда Трампа да Лукашэнкі ўступіць у «Савет міру», і пра прыняцце Лукашэнкам гэтага запрашэння.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤔10👍1
Паражэнне як крок да перамогі

Ці можа прайграная барацьба стаць асновай будучай перамогі? У міжваеннай Польшчы існавала канцэпцыя «логікі паражэння», паводле якой няўдалае паўстанне 1863–1864 гадоў стала неабходнай перадумовай аднаўлення незалежнасці ў 1918-м. Ці магчыма падобнае асэнсаванне і для беларускага досведу 2020 года?

Чытаць далей

Спасылка без VPN
👍11
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Праваабаронцы прызналі палітзняволенай 20-гадовую Яніну Пазняк — дачку зняволенага журналіста Кірыла Пазняка. Сілавікі выклікаюць на допыты сваякоў актывістаў, папаўняюць «экстрэмісцкія» спісы, запускаюць завочныя працэсы і асуджаюць нават былых сілавікоў.

Хронікі рэпрэсій

Спасылка без VPN
🤬12
Расія высоўвае новыя ўмовы для замірэння ва Украіне. І гэта не «дэнацыфікацыя»

👉 НЧ

Адной з умоваў міру ва Украіне з'яўляецца дазвол на працу праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату. Пра гэта заявіў МЗС РФ, нягледзячы на тое, што «царква аддзеленая ад дзяржавы». У той жа час расіяне бамбяць не толькі Украіну, але і свой жа Белгарад. Ідуць 1431-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🖕9🤯6🤬1