Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
Жыхара Баранавічаў затрымалі па падазрэнні ў развешванні «пратэснай сімволікі»

53-гадовага жыхара Баранавічаў затрымалі па падазрэнні ў развешваннем «пратэснай сімволікі», ён знаходзіцца ў ІЧУ, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле інфармацыі ведамства, са студзеня па чэрвень бягучага года невядомы развешваў пратэсную сімволіку на лініі электраперадачы ў Баранавічах, на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. На дадзены момант вядома пра 17 такіх фактаў.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за «хуліганства».

Як паведамляюць праваабаронцы, затрыманы — майстар спорту па паўэрліфтынгу Уладзімір Бранавіцкі. Яго затрымалі 16 чэрвеня.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/zyhara-baranaviczau-zatrymali-pa-padazrenni-u-razv
😢26🤬73👍1
За што ўжо два гады без суду сядзіць у мінскім СІЗА Эдуард Бабарыка

Сын экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі палітзянволены Эдуард Бабарыка ўжо два гады за кратамі. Артыкулы абвінавачвання яму дадаліся, а дата суду так і не прызначаная. За што яго пераследуюць — у матэрыяле «Deutsche Welle».

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/za-szto-uzo-dva-hady-bez-sudu-sjadzic-u-minskim-si
🤬38😢52👍1
Былую фігурантку справы «Рабочага руху» Маргарыту Зубараву аштрафавалі на 960 рублёў

Справа разглядалася ўчора, 17 чэрвеня, у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля. Маргарыце Зубаравай выставілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 23.5 КаАП («Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі»). Суд прызначыў ёй штраф у памеры 30 базавых.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/byluju-fihurantku-spravy-raboczaha-ruhu-asztrafa
🤬19
Сакратар РНБА расказаў, ці чакае Украіна нападу з боку Беларусі

Сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў не выключае, што беларускім войскам могуць аддаць загад пра наступленне на Украіну, але не думае, што яны змогуць дамагчыся якіх-небудзь вайсковых поспехаў. Данілава цытуе ўкраінскае выданне ТСН са спасылкай на радыё «НВ».

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/sakratar-rnba-raskazau-ci-czakae-ukraina-napadu-z
👍9💩2
🕊Выйшаў на свабоду бізнэсмэн і кінапрадзюсер Віктар Лабковіч

Ён быў затрыманы ў чэрвені мінулага года, калі ў кампанію «Модум» прыйшлі з ператрусам. Лабковіч быў адным з яе топ-менеджараў. За кратамі ён правёў амаль год.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/vyjszau-na-svabodu-biznesmen-i-kinapradzjuser-vikt
👍232😢2
Ад пачатку вайны ва Украіне загінулі 323 дзіцяці

І больш за 583 параненыя ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, паведамляе Офіс Генпракурора.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/ad-paczatku-vajny-va-ukraine-zahinuli-323-dzicjaci
😢29🤬4
Арсень Сівіцкі: Неўзабаве Беларусь можа страціць індыйскі рынак

Дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі распавёў «Филину» аб тым, з якімі цяжкасцямі афіцыйны Мінск можа сутыкнуцца ў Індыі.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/ekanomika/arsen-sivicki-neuzabave-belarus-moza-stracic-indy
👍14
ФОТАФАКТ. Памідоры з акупаванага Херсона на кірмашы пад Мінскам

На кірмашы пад Мінскам прадаюцца памідоры з украінскага Херсона, акупаванага расійскімі войскамі. Фота херсонскіх памідораў на беларускім рынку апублікавала «Еўрарадыё».

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/fotafakt-pamidory-z-akupavanaha-hersona-na-kirmas
👎18🤬9🤔2
Анджаліна Джалі распавяла аб пацярпелых ва Украіне дзецях у Instagram. У яе 12 мільёнаў падпісчыкаў

Анджаліна Джалі заклікае свет дапамагчы дзецям, якія сталі ахвярамі вайны.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/andzelina-dzali-raspavjala-ab-pacjarpelyh-u-ukrain
36👍6😢2
Палітвязень Яўген Курганаў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Мінчук Яўген Курганаў быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках 30 кастрычніка 2020 года, нагадваюць праваабаронцы.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/palitvjazen-jauhen-kurhanau-calkam-adbyu-termin-i
21😢9
Давыдзька больш не старшыня праўладнай «Белай Русі». Хто замест яго?

У Мінску прайшоў IV з'езд грамадскага аб'яднання «Белая Русь», на якім абралі новага старшыню партыі і яе прэзідыум. Экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька больш не будзе ўзначальваць арганізацыю, паведамляе найбуйнейшы беларускі партал (прызнаны «экстрэмісцкім») са спасылкай на прэс-службу РГА.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/davydzka-bolsz-ne-starszynja-prauladnaj-belaj-rus
💩19😁4🤮2
«Наўрад ці Дуда, ці Урсула фон дэр Ляйен тэлефануе Лукашэнку і кажа: давай, давай, увядзі войскі ў Украіну»

Палітык вылучыў дзве прычыны, чаму Лукашэнка ўвесь час кажа аб няўдзеле сваёй арміі ў вайне.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/naurad-ci-duda-ci-ursula-fon-der-ljajen-telefanu
👍16
Пасля 15 сутак арышту ў Бабруйску выйшаў на волю журналіст Дзмітрый Суслаў

Журналіст расказаў калегам, што ўвесь арышт ён правёў ў карцары. Як паведамляе БАЖ, за краты Дзмітрый трапіў за тое, што калісьці падзяліўся спасылкай з медыя, якое ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/paslja-15-sutak-arysztu-u-babrujsku-vyjszau-na-vol
28😢3
Алена Зяленская пра пачатак вайны: «Было адчуванне, што я знаходжуся ў паралельнай рэальнасці»

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская выказалася пра тое, што яна з’яўляецца ў Расіі мішэнню №2: "Калі вы бачыце іх злачынствы, магчыма, яны сапраўды здольныя на ўсе». Пра гэта яна распавяла ў інтэрв’ю карэспандэнту The Guardian.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/alena-zjalenskaja-pra-paczatak-vajny-bylo-adczu
👍19😢3
Усё будзе добра, пакуль з намі «Вуліца Ежа»
✍️ Дзмітрый Дзмітрыеў

У наш супярэчлівы час ніколі не ведаеш, што будзе заўтра. "Вуліца Ежа" каторы год пераконвае, што яна будзе заўсёды!

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/kultura/usjo-budze-dobra-pakul-z-nami-vulica-eza
👍13👎4
Заўтра на «Гродна Азот» спыняюцца два цэхі

З 19 чэрвеня на «Гродна Азот» з-за планавага капітальнага рамонту спыняць працу два цэхі: аміяк-4 і карбамід-4, піша газета прадпрыемства «Гродзенскі хімік»:
«Пры правядзенні планавага спынення, з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы. Пасля вызвалення ўсіх стадый вытворчасці ад гаручых газаў іх спальванне на факельнай устаноўцы спыняецца».

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/ekanomika/zautra-na-hrodna-azot-spynjajucca-dva-cehi
😁21👍10
Добрай раніцы!
📸 Дзмітрый Дзмітрыеў

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм:

Telegram - t.me/novychas (@novychas_bot)
Twitter: https://twitter.com/novychas
Facebook - facebook.com/novychas
Вконтакте - vk.com/novy_cas
Одноклассники - https://m.ok.ru/novychas
Instagram - instagram.com/novychas
TikTok - https://vm.tiktok.com/ZM8sSTLs7/

☝️Гэта бяспечна: ні наш сайт, ні нашы акаўнты не прызнаны экстрэмісцкімі.
👍104