Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
🚐Экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука перавялі ў магілёўскую турму № 4

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

📍Нагадаем, Віктар Фянчук быў прызнаны вінаватым па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Па версіі следства, ён блакіраваў рух транспарту на праезнай частцы дарогі і выкрыкваў лозунгі. "Мінсктранс" таксама прад'явіў Фянчуку пазоў у памеры 196 тысяч рублёў.

💌Падтрымайце Віктара: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Віктар Аляксандравіч Фянчук
😢19🤬6👍2🔥1
За вайну адкажуць Якуб Колас і Васіль Быкаў?

Чым праштрафіўся перад Украінай Васіль Быкаў? Чаму пісьменнік павінен несці адказнасць за антыўкраінскія дзеянні палітыка, супраць якога выступаў паслядоўна і бясстрашна, з рызыкай для жыцця?

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/za-vajnu-adkazuc-jakub-kolas-i-vasil-bykau
👍12😢5🤬3
Новы Час
Зноў прыйшлі па журналістаў: затрымалі трох рэдактароў выдання «Аўтабізнес» Учора ў інстаграме аўтамабільнага сайта ABW.by з'явілася дзіўная публікацыя. Сёння «НН» стала вядома, што затрымалі трох рэдактароў. Наколькі вядома, затрыманы галоўны рэдактара сайта…
На рэдактароў выдання «Аўтабізнес» завялі крымінальныя справы

У праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся «пакаяльныя відэа» з удзелам галоўнай рэдактаркі сайта ABW.by Юліі Мудрэўскай і рэдактара спецпраектаў Юрыя Гладчука. Супраць Гладчука завялі справу па арт.342 КК РБ. У чым абвінавачваюць Мудрэўскую, пакуль невядома, паведамляе "НН".
🤬21
У Мінску знішчаюць славутую мазаіку

Славутую мазаіку вышынёй у 2 паверхі на сцяне мнскай гімназіі знішчаюць. Накладаюць тынкоўку папросту павер мазаікі.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/kultura/u-minsku-zniszczajuc-slavutuju-mazaiku
😱21🤬12🤮4👎2👍1
⚡️Барыс Жахоўскі ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ІЧУ

Барыс Жахоўскі пяць дзён у ізалятары часовага ўтрымання адмаўляеце не толькі ад ежы, але і ад вады.
Барыса Жахоўскага ўжо тройчы асудзілі па адміністрацыйных пратаколах —агулам на 45 сутак арышту.
Яго затрымалі яшчэ ў сярэдзіне траўня ў Наваполацку на «Нафтане» — на працоўным месцы.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/barys-zahouski-uzo-pjac-dzjon-trymae-suhuju-halado
😢35🤬6👍1
Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі беларускага добраахвотніка

Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі беларускага добраахвотніка Змітра Апанасовіча (пазыўны "Тэрор"). Ён быў байцом беларускага батальёна (цяпер — полк) імя Каліноўскага і загінуў 26 сакавіка 2022-га ў баях за горад Ірпень пад Кіевам.
Апанасовіч узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі". Дакументы яшчэ ў канцы траўня падпісаў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.

Зміцер Апанасовіч — ураджэнец Смаргоні, у Беларусі служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе ў Брэсце. У апошнія гады жыў у Польшчы, працаваў дальнабойшчыкам. Яму было 32 гады.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/va-ukraine-pasmjarotna-uznaharodzili-belaruskaha-d
🔥2110😢2
У Гродне затрымалі кіроўцу таксі, які ў 2021 годзе адмовіўся везці супрацоўніка міліцыя

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа з таксістам. З відэа вынікае, што як толькі міліцыянт сеў у машыну, таксіст сказаў: "Адразу хачу сказаць, што я супрацоўнікаў МУС не ваджу". У адносінах да вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа, па якім артыкуле пакуль невядома.
🤬44👍1
Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча ў калоніі адправілі ў ШІЗА на 20 сутак

Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, па прыбыцці ў ПК-20 проста з каранціну адправілі ў ШІЗА, паведамляюць праваабаронцы. Вядома, што яго ўжо двойчы каралі 10 суткамі ў штрафным ізалятары па надуманых прычынах. Пры гэтым за 21 месяц у зняволенні Ігара ніводнага разу не каралі ізалятарам.

💌Падтрымайце Ігара: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
🤬22🤯115
«Беларусь была моцнай краінай толькі тады, калі з беларускай мовай усё было добра»
✍️ Яўгенія Бурштын

Юрыст і «моўны інспектар» Ігар Случак на падставе сваёй дысертацыі падрыхтаваў кнігу «10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы». Аўтар распавёў «Новаму Часу» пра тое, якая сувязь паміж мовай і дабрабытам краіны, а таксама як можна атрымаць выданне.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/belarus-byla-mocnaj-krainaj-tolki-tady-kali-z-be
33👍7
Борыс Джонсан зноў наведаў з неабвешчаным візітам Кіеў

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Sky News.

Борыс Джонсан павінен быў прыбыць на мерапрыемства ў Донкастэры і выступіць з прамовай перад парламентарыямі і прадстаўнікамі бізнесу, але ў апошнюю хвіліну адмовіўся ад удзелу і ім.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што Джонсан прыбыў у Кіеў. Кіраўнік украінскай дзяржавы выклаў у Telegram відэа сустрэчы брытанскага прэм'ера.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/borys-dzonsan-znou-navedau-z-neabveszczanymi-viz
👍331
Зноў затрыманая актывістка БСДП Ганна Скачок

Пра затрыманне сваёй актывісткі паведаміў тэлеграм БСДП.

Дзесяць дзён таму, 8 чэрвеня, Ганну Скачок ўжо затрымлівалі. Ноч яна тады правяла ў СІЗА. А на наступны дзень ёй "выпісалі" штраф за перапост у адну з сацыяльных сетак відэа, дзе з'яўлялася свастыка.

Ганна Скачок — актывістка Барысаўскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, кіраўніца Мінскай абласной рабочай групы «жанчыны БСДП».
🤬32
Такаеў: Казахстан не прызнае ДНР і ЛНР

Таксама Такаеў заявіў, што Казахстан не пярэчыць супраць прыняцця Украіны ў ЕС.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/takaeu-kazahstan-ne-pryznae-dnr-i-lnr
👍40😁4
Літоўская мытня ўзмацняе кантроль на беларускай мяжы

Некаторыя літоўскія аўтамабілі ездзяць у Беларусь больш за 10 разоў на месяц
Літоўская мытня ўзмацняе кантроль на беларускай мяжы: бязвізавым рэжымам можа карыстацца нелегальны бізнэс.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/litouskaja-mytnja-uzmacnjae-kantrol-na-belaruskaj
👍8
ВУП Беларусі яшчэ больш паскорыў падзенне

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-траўні яшчэ больш паскорыў падзенне. Гэта вынікае з дадзеных Белстата. Падзенне склала 3,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. ВУП за пяць месяцаў гэтага года склаў амаль 70600000000 рублёў у бягучых цэнах.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/ekanomika/vup-belarusi-jaszcze-bolsz-paskoryu-padzenne
👍3
Што адбылося 17 чэрвеня:

☝️«Новы Час» стаў лаўрэатам прэміі Алеся Адамовіча.

🗣У Мінску знішчаюць славутую мазаіку.

🚫КДБ прызнаў экстрэмісцкім лагатып з «чырвоных кропак вакол чырвонай кропкі».

👥КДБ унёс яшчэ 14 чалавек у спіс «тэрарыстаў».

⚖️Алену Гнаук прыгаварылі да 3,5 гадоў калоніі і далі штраф 3200 рублёў.

🚐Экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука перавялі ў магілёўскую турму № 4.

⚡️Супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ІЧУ.

🔗Зноў затрыманая актывістка БСДП Ганна Скачок.

📌На рэдактароў выдання «Аўтабізнес» завялі крымінальныя справы.

‼️У Гродне затрымалі кіроўцу таксі, які ў 2021 годзе адмовіўся везці супрацоўніка міліцыя.

Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча ў калоніі адправілі ў ШІЗА на 20 сутак.

🎖Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі беларускага добраахвотніка Змітра Апанасовіча (пазыўны "Тэрор").
👍7😱5🤔1
Добрай раніцы!
📸 Дзмітрый Дзмітрыеў

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм:

Telegram - t.me/novychas (@novychas_bot)
Twitter: https://twitter.com/novychas
Facebook - facebook.com/novychas
Вконтакте - vk.com/novy_cas
Одноклассники - https://m.ok.ru/novychas
Instagram - instagram.com/novychas
TikTok - https://vm.tiktok.com/ZM8sSTLs7/

☝️Гэта бяспечна: ні наш сайт, ні нашы акаўнты не прызнаны экстрэмісцкімі.
11👍2
Стваральнік Сусветаў з Мсціслаўшчыны
✍️ Іван Палескі

«Залаты век» навуковай фантастыкі. Шмат хто чуў гэты выраз. На розум адразу прыходзяць імёны Артура Кларка, Роберта Хайнлайна, і, канешне, Айзэка Азімава, «вялікай тройкі» НФ мінулага стагоддзя. Але не ўсе ведаюць, што найвядомейшы амерыканскі фантаст з’явіўся на свет на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў сям'і габрэяў беларускага паходжання.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/asoba/stvaralnik-susvetau-z-mscislauszczyny
👍19
Офіс Ціханоўскай дабіваецца легалізацыі беларусаў ва Украіне

Прадстаўнік Офіса Ціханоўскай Валер Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка Украіны, дзе ўзняў пытанне замарожаных банкаўскіх рахункаў беларусаў. Цэлую групу беларусаў ужо вызвалілі ад абмежаванняў. Праблема яшчэ не вырашаная цалкам, але ёсць пэўны прагрэс, кажуць у Офісе.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/ofis-cihanouskaj-dabivaecca-lehalizacyi-belarusau
👍26
Ангела Меркель хоча быць пасярэдніцай паміж Расіяй і Украінай

Экс-канцлерка Германіі Ангела Меркель адзначыла, што ў будучыні можа выступіць у ролі пасярэдніцы ў мірным урэгуляванні канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Праўда, удакладніла, што проста цяпер гэтая тэма не абмяркоўваецца

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/anhela-merkel-hocza-byc-pasjarednicaj-pamiz-rasija
👎27😁4👍2💩2
Сотні тысяч віз атрымалі беларусы, якія ўцякалі ад рэжыму

Людзі выязджалі з краіны і працягваюць выязджаць — яшчэ актыўней, чым у папярэднія гады. Польскі дыпламат расказаў «НН», колькі беларусаў ужо пакінула радзіму.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/sotni-tysjacz-viz-atrymali-belarusy-jakija-ucjaka
👍13