Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
Украіна з 1 ліпеня ўвядзе візавы рэжым для грамадзян РФ

Пра гэта 17 чэрвеня ў Telegram заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/ukraina-uvodzic-vizavy-rezym-dlja-hramadzjan-rf
👍28
Стала вядома, што ставяць у віну адвакату Аляксандру Данілевічу

Пра гэта паведамляе Вясна са спасылкай на адваката Дзмітрыя Лаеўскага. Аляксандру Данілевічу, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад'явілі абвінавачанне па ч.3 арт.361 КК РБ (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Да гэтага Данілевіча звольнілі з БДУ за подпіс пад антываенным зваротам. Там ён прапрацаваў каля 20 гадоў.
🤬24😱32
👥КДБ унёс яшчэ 14 чалавек у спіс «тэрарыстаў»

Гэта: Арцём Касакоўскі, Ігар Лянкевіч, Аляксандр Жмуро, Уладзімір Гемза, Ігар Міхайленка, Андрэй Жалкоўскі, Генадзь Сеўрук, Кірыл Канюк, Аляксей Забіран, Аляксей Багдзей, Аляксей Мандзік, Дзяніс Дзікун, Дзмітрый Равіч, Алег Малчанаў.
🤬24
Азбука паліталогіі: Логіка гістарычнага працэсу і перспектывы «нашай цывілізацыі»
✍️ Сяргей Нікалюк

Лепшага рашэння для ўзвядзення жалезнай заслоны, чым «спецаперацыя», і не прыдумаць. На працягу трох дзесяцігоддзяў яе ўзводзілі знутры. Пасля 24 лютага падключыліся знешнія сілы.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/azbuka-palitalohii-lohika-histarycznaha-pracesu-i
👍14
☝️«Новы Час» стаў лаўрэатам прэміі Алеся Адамовіча

Лаўрэты прэміі Адамовіча былі абвешчаны на кракаўскім дні «Прадмовы», паведамляе Радыё Рацыя. Кажа старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:
– Я хацела б абвясціць чатырох лаўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча за 2021 год: газета «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб і ўвесь калектыў газеты; кніга, прысвечаная расстраляным пісьменнікам 30-х гадоў ХХ ст, якая выйшла ў Менску ў выдавецтве Янушкевіча, – «(Не)рассталяныя»; паэтычны дзённік Дзмітрыя Строцава «Беларусь перакуленая»; Вольга Шпарага з кнігай «У революции женское лицо. Случай Беларуси».
👍342
«Разам лягчэй». Гісторыі беларусаў, якія з пратэсту супраць вайны перайшлі на беларускую мову

Пасля пачатку вайны ва Украіне і намеру расейскіх дэпутатаў прызнаць усіх рускамоўных "соотечественнікамі" шмат беларусаў перайшлі на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці. Дзве гісторыі пра матывацыю і перашкоды — у DW.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/razam-ljahczej-historyi-belarusau-jakija-z-pra
👍2815
Барыс Грабеншчыкоў выставіў на аўкцыён сваю камізэльку, каб падтрымаць зняволеных музыкаў Irdorath

“Калі людзей садзяць у турму за тое, што яны граюць музыку на вуліцы, гэта значыць, што ў свеце нешта вельмі не так. А гэта значыць: калі можаш хоць чымсьці дапамагчы — дапамажы,” — кажа спадар Барыс з нагоды ўдзелу ў дабрачынным аўкцыёне.

Усе сродкі ад продажу лота будуць скіраваныя на падтрымку палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath.

Нагадаем, музыкі Пятро і Юлія Марчанкі, Надзея і Уладзімір Калачы і Антон Шніп з гурта Irdorath былі затрыманыя ў жніўні мінулага года. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле і арганізацыі мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), за выкананне музыкі і спевы падчас маршаў пратэсту ў жніўні 2020-га.

Пятро і Юлія Марчанкі і Антон Шніп асуджаныя на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, Надзея і Уладзімір Калачы — на 2 гады калоніі.

Зрабіць стаўку ва аўкцыёне і падтрымаць музыкаў можна ТУТ.
👍34
🚐Экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука перавялі ў магілёўскую турму № 4

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

📍Нагадаем, Віктар Фянчук быў прызнаны вінаватым па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Па версіі следства, ён блакіраваў рух транспарту на праезнай частцы дарогі і выкрыкваў лозунгі. "Мінсктранс" таксама прад'явіў Фянчуку пазоў у памеры 196 тысяч рублёў.

💌Падтрымайце Віктара: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Віктар Аляксандравіч Фянчук
😢19🤬6👍2🔥1
За вайну адкажуць Якуб Колас і Васіль Быкаў?

Чым праштрафіўся перад Украінай Васіль Быкаў? Чаму пісьменнік павінен несці адказнасць за антыўкраінскія дзеянні палітыка, супраць якога выступаў паслядоўна і бясстрашна, з рызыкай для жыцця?

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/za-vajnu-adkazuc-jakub-kolas-i-vasil-bykau
👍12😢5🤬3
Новы Час
Зноў прыйшлі па журналістаў: затрымалі трох рэдактароў выдання «Аўтабізнес» Учора ў інстаграме аўтамабільнага сайта ABW.by з'явілася дзіўная публікацыя. Сёння «НН» стала вядома, што затрымалі трох рэдактароў. Наколькі вядома, затрыманы галоўны рэдактара сайта…
На рэдактароў выдання «Аўтабізнес» завялі крымінальныя справы

У праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся «пакаяльныя відэа» з удзелам галоўнай рэдактаркі сайта ABW.by Юліі Мудрэўскай і рэдактара спецпраектаў Юрыя Гладчука. Супраць Гладчука завялі справу па арт.342 КК РБ. У чым абвінавачваюць Мудрэўскую, пакуль невядома, паведамляе "НН".
🤬21
У Мінску знішчаюць славутую мазаіку

Славутую мазаіку вышынёй у 2 паверхі на сцяне мнскай гімназіі знішчаюць. Накладаюць тынкоўку папросту павер мазаікі.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/kultura/u-minsku-zniszczajuc-slavutuju-mazaiku
😱21🤬12🤮4👎2👍1
⚡️Барыс Жахоўскі ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ІЧУ

Барыс Жахоўскі пяць дзён у ізалятары часовага ўтрымання адмаўляеце не толькі ад ежы, але і ад вады.
Барыса Жахоўскага ўжо тройчы асудзілі па адміністрацыйных пратаколах —агулам на 45 сутак арышту.
Яго затрымалі яшчэ ў сярэдзіне траўня ў Наваполацку на «Нафтане» — на працоўным месцы.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/barys-zahouski-uzo-pjac-dzjon-trymae-suhuju-halado
😢35🤬6👍1
Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі беларускага добраахвотніка

Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі беларускага добраахвотніка Змітра Апанасовіча (пазыўны "Тэрор"). Ён быў байцом беларускага батальёна (цяпер — полк) імя Каліноўскага і загінуў 26 сакавіка 2022-га ў баях за горад Ірпень пад Кіевам.
Апанасовіч узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі". Дакументы яшчэ ў канцы траўня падпісаў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.

Зміцер Апанасовіч — ураджэнец Смаргоні, у Беларусі служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе ў Брэсце. У апошнія гады жыў у Польшчы, працаваў дальнабойшчыкам. Яму было 32 гады.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/va-ukraine-pasmjarotna-uznaharodzili-belaruskaha-d
🔥2110😢2
У Гродне затрымалі кіроўцу таксі, які ў 2021 годзе адмовіўся везці супрацоўніка міліцыя

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа з таксістам. З відэа вынікае, што як толькі міліцыянт сеў у машыну, таксіст сказаў: "Адразу хачу сказаць, што я супрацоўнікаў МУС не ваджу". У адносінах да вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа, па якім артыкуле пакуль невядома.
🤬44👍1
Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча ў калоніі адправілі ў ШІЗА на 20 сутак

Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, па прыбыцці ў ПК-20 проста з каранціну адправілі ў ШІЗА, паведамляюць праваабаронцы. Вядома, што яго ўжо двойчы каралі 10 суткамі ў штрафным ізалятары па надуманых прычынах. Пры гэтым за 21 месяц у зняволенні Ігара ніводнага разу не каралі ізалятарам.

💌Падтрымайце Ігара: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
🤬22🤯115
«Беларусь была моцнай краінай толькі тады, калі з беларускай мовай усё было добра»
✍️ Яўгенія Бурштын

Юрыст і «моўны інспектар» Ігар Случак на падставе сваёй дысертацыі падрыхтаваў кнігу «10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы». Аўтар распавёў «Новаму Часу» пра тое, якая сувязь паміж мовай і дабрабытам краіны, а таксама як можна атрымаць выданне.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/belarus-byla-mocnaj-krainaj-tolki-tady-kali-z-be
33👍7
Борыс Джонсан зноў наведаў з неабвешчаным візітам Кіеў

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Sky News.

Борыс Джонсан павінен быў прыбыць на мерапрыемства ў Донкастэры і выступіць з прамовай перад парламентарыямі і прадстаўнікамі бізнесу, але ў апошнюю хвіліну адмовіўся ад удзелу і ім.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што Джонсан прыбыў у Кіеў. Кіраўнік украінскай дзяржавы выклаў у Telegram відэа сустрэчы брытанскага прэм'ера.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/borys-dzonsan-znou-navedau-z-neabveszczanymi-viz
👍331
Зноў затрыманая актывістка БСДП Ганна Скачок

Пра затрыманне сваёй актывісткі паведаміў тэлеграм БСДП.

Дзесяць дзён таму, 8 чэрвеня, Ганну Скачок ўжо затрымлівалі. Ноч яна тады правяла ў СІЗА. А на наступны дзень ёй "выпісалі" штраф за перапост у адну з сацыяльных сетак відэа, дзе з'яўлялася свастыка.

Ганна Скачок — актывістка Барысаўскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, кіраўніца Мінскай абласной рабочай групы «жанчыны БСДП».
🤬32
Такаеў: Казахстан не прызнае ДНР і ЛНР

Таксама Такаеў заявіў, што Казахстан не пярэчыць супраць прыняцця Украіны ў ЕС.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/takaeu-kazahstan-ne-pryznae-dnr-i-lnr
👍40😁4
Літоўская мытня ўзмацняе кантроль на беларускай мяжы

Некаторыя літоўскія аўтамабілі ездзяць у Беларусь больш за 10 разоў на месяц
Літоўская мытня ўзмацняе кантроль на беларускай мяжы: бязвізавым рэжымам можа карыстацца нелегальны бізнэс.

Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/litouskaja-mytnja-uzmacnjae-kantrol-na-belaruskaj
👍8