Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
🤝 «Крумкачы» зладзяць дабрачынны матч у падтрымку камерцыйнага дырэктара, у якога здарыўся інсульт

1 траўня ў камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» здарыўся інсульт проста падчас каментавання матчу. Потым у шпіталі ён перанёс яшчэ адзін інсульт, інфаркт, два тыдні комы і месяц рэанімацыі. Цяпер ён вярнуўся ў прытомнасць і можа гаварыць, яго перавялі ў агульнае аддзяленне. Але наперадзе цяжкая рэабілітацыя.

«Крумкачы» заклікаюць дапамагчы Юрыю і зрабіць дабрачынным Кубкавы матч з «Іслаччу» (22 чэрвеня). Для гэтай мэты разам са стандартнай цаной на білеты будзе ўстаноўлены спецыяльны кошт - 20 рублёў. Для тых, хто хоча і можа дапамагчы Юрыю. Усе сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў, будуць перададзеныя сям'і Юрыя.
https://novychas.online/sport/krumkaczy-zladzjac-dabraczynny-matcz-u-padtrymku
👉Набыць квіткі можна ТУТ
26👍5
Зноў прыйшлі па журналістаў: затрымалі трох рэдактароў выдання «Аўтабізнес»

Учора ў інстаграме аўтамабільнага сайта ABW.by з'явілася дзіўная публікацыя. Сёння «НН» стала вядома, што затрымалі трох рэдактароў.
Наколькі вядома, затрыманы галоўны рэдактара сайта Юлія Мудрэўская, рэдактар рэкламных праектаў Юрый Гладчук і выпускаючы рэдактар Вадзім Зянькевіч.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/znou-pryjszli-pa-zurnalistau-zatrymali-troh-redak
🤬28
Што адбылося 16 чэрвеня:

🕊На волю выйшла блогерка Вольга Такарчук.

‼️Удаве Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

⚖️ Экс-адвакату Андрэю Мачалаву прызначылі два гады «хіміі».

📕📘З новага навучальнага года ў Беларусі ўвядуць розныя дзённікі для хлопчыкаў і дзяўчынак.

📍Ва Украіне арыштаваная маёмасць беларускага прадпрыемства больш чым на $100 млн.

🔗Затрыман загадчык аддзела культурна-адукацыйнай работы Магілёўскага абласнога музея ім. Масленікава Дзмітрый Жураўскі.

🗣Лукашэнка не можа спаць з-за ЦТ і патрабуе «нешта зварыць» з яго да канца года.

4 гады «хатняй хіміі» прызначылі маладой маці Вользе Буян за відэа з вайсковай тэхнікай.

Вярхоўны Суд ліквідаваў арганізацыю Беларускай асацыяцыі студэнтаў архітэктараў.

⚡️У КДБ зноў абнавілі спіс «тэрарыстаў» — у ім ужо 80 беларусаў.

❗️Затрыманыя тры рэдактары выдання «Аўтабізнес»
😱10🤬3👍2
Добрай раніцы!
📸 Дзмітрый Дзмітрыеў

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм:

Telegram - t.me/novychas (@novychas_bot)
Twitter: https://twitter.com/novychas
Facebook - facebook.com/novychas
Вконтакте - vk.com/novy_cas
Одноклассники - https://m.ok.ru/novychas
Instagram - instagram.com/novychas
TikTok - https://vm.tiktok.com/ZM8sSTLs7/

☝️Гэта бяспечна: ні наш сайт, ні нашы акаўнты не прызнаны экстрэмісцкімі.
14👍1
Альтэрнатыўная рэальнасць: вырвацца з пасткі
✍️ Сяргей Салаўёў

Аксана Колб атрымала 2,5 гады «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову — па нашай завядзёнцы, роўна столькі, колькі прасіў пракурор. Аднак у выніку прысуду яна выйшла з СІЗА. І мы ўсцешаныя тым, што яна на волі. Пагадзіцеся, дзіўна — радавацца таму, што чалавека асудзілі.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/alternatyunaja-realnasc-vyrvacca-z-pastki
17🤔6
Ва Украіне не выключаюць паўторнае ўварванне з тэрыторыі Беларусі

Зяленскі даручыў праверыць гатоўнасць да ўварвання з Беларусі ў чатырох абласцях Украіны.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/va-ukraine-ne-vykljuczajuc-pautornae-uvarvanne-z-t
🤯16👍3😱2😢2
Сяргей Навумчык: «Вінаваты, аказваецца, Васіль Быкаў! Абсурд»

«Застаецца верыць, што калі-небудзь Гасподзь верне розум тым, хто яго згубіў», — спадзяецца палітык і журналіст Сяргей Навумчык у сваім блогу.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/sjarhej-navumczyk-vinavaty-akazvaecca-vasil-by
👍24😢4😱1🤬1
Расія можа пачаць атакі пад чужым сцягам каля Херсона

Войскі РФ могуць выкарыстоўваць для атак каля Херсона чужыя сцягі, каб перашкодзіць падтрымцы насельніцтвам украінскіх контрнаступальных аперацый.
Прынамсі такое меркаванне выказалі эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) у сваёй штодзённай зводцы.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/rasija-moza-paczac-ataki-pad-czuzym-scjaham-kalj
🤬23
Сэрвіс дастаўкі ежы Glovo канчаткова сыходзіць з Беларусі

Кампанія паведаміла: “Кіраўніцтва кампаніі Globo у Іспаніі абвясціла аб закрыцці бізнесу Globo Беларусь. Glovo — еўрапейская кампанія, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з еўрапейскім стандартам і этычнымі нормамі, а таксама гуманітарнымі і сацыяльна-прававымі прынцыпамі.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/ekanomika/servis-dastauki-ezy-glovo-pakidae-belarus
😱8👍1😁1🤬1
📷Першы фотаздымак палітзняволенай Анастасіі Міронцавай на волі

Учора палітзняволеная Анастасія (на фота – злева) выйшла з гомельскай калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Яна правяла за кратамі 20 месяцаў. Анастасію вінавацілі ў «дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт.342 КК Рб) за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах у Менску, а пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце і супраціве сілавікам. 1 красавіка Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў.
32😢3👍2
Яшчэ адзін рускі карабель пайшоў у кірунку за крэйсерам «Масква»

Паблізу вострава Змяіны ракетамі "Harpoon" УСУ пацэлілі ў буксір "Васіль Бех". Карабель транспартаваў у акваторыі Чорнага мора боепрыпасы, узбраенне, асабовы склад і ЗРК "ТОР".

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/jaszcze-adzin-ruski-karabel-pajszou-u-kirunku-za-k
👏33🔥11👍3
Газета The New York Times (NYT) апублікавала фота брацкай магілы на ўскраіне горада Лісічанск Луганскай вобласці

Па словах украінскіх вайскоўцаў, у ёй ляжаць каля 300 целаў мірных жыхароў, якія загінулі за апошнія месяцы ў выніку абстрэлаў у Лісічанску, Севераданецку і Рубежным.

Целы жыхароў зваленыя ў мяхах у незакапаную траншэю, бо няма сваякоў, якія маглі б забраць і пахаваць іх. Ваенныя хаваюць загінуўшых у гэтым месцы з красавіка і пакуль не могуць закапаць магілу, бо ўся тэхніка накіраваная на рыццё акопаў.
😱22😢6
«Пякельны квэст па выжыванні». Марыупальцы мыюць рэчы ў «кратэрах» ад авіябомбаў

Марыупальцы радуюцца нават запоўненым дажджавой вадой ямам і "кратэрам" ад авіябомбаў.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/pjakelny-kvest-pa-vyzyvanni-maryupalcy-myjuc-re
😢24🤬1
⚖️Алену Гнаўк прысудзілі да 3,5 гадоў калоніі і далі штраф 3200 рублёў

65-гадовую палітзняволеную актывістку Алену Гнаўк асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі за «паклёп на Лукашэнку» і «дыскрэдытацыю Беларусі» (за допісы ў сацсетках пра сітуацыю з мігрантамі ў Беларусі).

З 2020 года Алену ўжо 17 разоў арыштоўвалі па «палітычных» артыкулах і штрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, паведамляюць праваабаронцы.
🤬37😢9
🚫КДБ прызнаў экстрэмісцкім лагатып з «чырвоных кропак вакол чырвонай кропкі»

Гаворка ідзе пра лагатып "Форуму дэмакратычных сіл", які днямі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Мяркуючы па апісанні, калі Форум памяняе фон пад сваім лога — яно перастане быць "экстрэмісцкім".

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/kdb-pryznau-ekstremisckim-lahatyp-z-czyrvonyh-kro
🤯20😁2🤔2
Больш за мільярд рублёў! Колькі ў РФ каштуе для СМІ адмова выдаляць «фэйкі» пра вайну

Колькі каштуе свабода слова ў РФ? У якую суму абходзіцца для СМІ адмова ставіць маркіроўку «інагента» і выдаляць «фэйкі» пра вайну?

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/bolsz-za-miljard-rubljou-kolki-u-rf-kasztue-dlja
👍11
Газ па трубаправодзе больш не паступае ў Францыю

Пра тое, што Францыя перастала атрымліваць газ па трубаправодзе з Германіі, заявіў французскі аператар GRTgaz у пятніцу, 17 чэрвеня.
"З 15 чэрвеня GRTgaz адзначае спыненне паступлення газу з Германіі ў Францыю", — гаворыцца ў паведамленні.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/haz-pa-trubapravodze-bolsz-ne-pastupae-u-francyju
👍13
На захопленых тэрыторыях РФ стварыла 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў

Кіраўнік украінскай місіі ў АБСЕ распавёў аб выпадках катаванняў, аб гендарным гвалце, выкраданні людзей.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/na-zahoplenyh-terytoryjah-rf-stvaryla-20-filtracyj
🤬30