Новы Час
1.82K subscribers
33.9K photos
2.25K videos
4 files
39.2K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кранальнае відэа. Бацька вярнуўся дадому. Няхай кожнае дзіця дачакаецца вяртання свайго бацькі ці мамы з вайны!
68😢9👍1
Пераможцам Кубка Стэнлі з Беларусі і Расіі забароняць прывезці трафей на радзіму

Традыцыйнае турнэ Кубка Стэнлі па родных гарадах пераможцаў НХЛ у гэтым годзе абміне Расію з-за ўварвання ў Украіну.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/peramozcam-kubka-stenli-z-belarusi-i-rasii-zabaron
👍21
🕊На волю выйшла блогерка Вольга Такарчук

За кратамі яна знаходзілася з траўня 2021-га, была прызнаная праваабаронцамі палітзняволенай.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/na-volju-vyjszla-bloherka-volha-takarczuk
👍4230😢1
Экс-адвакату Андрэю Мачалаву прызначылі два гады «хіміі»

У судзе Ленінскага раёна Мінска суддзя Таццяна Шоцік прызнала Мачалава вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 КК РБ — нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, у мінулым чэрвені Мачалаў мусіў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. За гэта яго і судзілі — за тое што прыйшоў, як высветлілася, па несапраўднаму адвакацкаму пасведчанню на судовае пасяджэнне. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката.
🤬44👍1
Макрон у пачатку візіту ў Кіеў агучыў украінцам несуцяшальную навіну

Французскі прэзідэнт адразу на Кіеўскім вакзале анансаваў "вельмі складаныя тыдні".

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/makron-u-paczatku-vizitu-u-kieu-ahuczyu-ukraincam
👎10🤔2
У КДБ зноў абнавілі спіс «тэрарыстаў» — у ім ужо 80 беларусаў

У спісе  «тэрарыстаў» з'явіліся тры новыя прозвішчы, паведамляюць праваабаронцы:
▪️39-гадовы Аляксей Парэцкі, жыхар Магілёўскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК Беларусі;
▪️42-гадовы Канстанцін Ханін, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК Беларусі;
▪️56-гадовы палітвязень Іван Вярбіцкі, жыхар Гродзенскай вобласці. Па трох артыкулах ён быў асуджаны  на 8 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.
🤬18👍3👎3🤯1
Каб не было «непаразумення». Японская авіякампанія прыбярэ літару Z з самалётаў

Японская авіякампанія Zanair Tokyo вырашыла прыбраць лагатып з літарай Z са сваіх самалётаў і цалкам адмовіцца ад яго выкарыстання.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/kab-ne-bylo-neparazumennja-japonskaja-avijakamp
👍21😁7
У Кіеў сёння прыехаў яшчэ адзін еўрапейскі палітык - прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс

Аб гэтым ён паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter.
👍28
Марфа Рабкова з-за кратаў: «Усё гэта скончыцца, а мы — не!»

Марфа Рабкова з СІЗА напісала на волю: "Галоўнае — захаваць сябе, бо наперадзе яшчэ столькі працы для дабрабыту нашай краіны".

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/marfa-rabkova-z-za-kratau-usjo-heta-skonczycca
55👍2
«Для міру нам трэба тры рэчы: зброя, зброя і зброя» — Пётр Парашэнка

Экс-прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка распавёў, у якой дапамозе мае патрэбу яго краіна, каб пакласці канец вайне, развязанай супраць яе Расіяй.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/dlja-miru-nam-treba-try-reczy-zbroja-zbroja-i-z
👍29
У Грузію больш не патрэбныя ні ПЦР, ні вакцына

Для ўсіх, хто прыедзе ў Грузію пасля 15 чэрвеня, больш не патрэбныя ні ПЦР, ні вакцынацыя.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/u-hruziju-bolsz-ne-patrebnyja-ni-pcr-ni-vakcyna
👍13
‼️Удаве Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

У Мінскім гарадскім судзе агучылі пастанову па крымінальнай справе супраць палітзняволенай удавы загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Успенскую судзілі як асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, па арт.16 КК РБ і ч.2 арт.139 КК РБ («Забойства»). Таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці, паведамляюць праваабаронцы.

Судзя Валянціна Зянькевіч прызначыла ёй прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пад вартай Марыя ўтрымліваецца амаль дзевяць месяцаў.

Акрамя таго, суд спагнаў матэрыяльную кампенсацыю «маральнай шкоды ў памеры 100 тысяч рублёў на карысць пацярпелай, якія будуць залічаны на карысць дзіцячага дома № 5 г. Мінска» — жонкі забітага Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка.
🤬374💩2
📕📘З новага навучальнага года ў Беларусі ўвядуць розныя дзённікі для хлопчыкаў і дзяўчынак

У Міністэрстве адукацыі Беларусі ўзгаднілі ўзоры вокладак дзённікаў школьнікаў на 2022/2023 навучальны год. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ведамства.

Адрозніваюцца дзённікі для хлопчыкаў ад дзённікаў для дзяўчынак будуць невялікай дэталлю. На адваротным баку адных ёсць карцінка з дзяўчынкай і сабакам, а на другой - хлопчык з сабакам.
😁34🤮16😱6🤯5👎4
Ва Украіне арыштаваная маёмасць беларускага прадпрыемства больш чым на $100 млн

Ва Украіне арыштаваныя статутны фонд у 1 млрд грыўняў, а таксама рухомую і нерухомую маёмасць на суму 3 млрд грыўняў кампаніі, якая належыць рэзідэнту Беларусі. Пра гэта паведамляе офіс генеральнага пракурора Украіны.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/ekanomika/va-ukraine-arysztavanaja-majomasc-belaruskaha-prad
👍21😱3🤔1
Лукашэнка не можа спаць з-за ЦТ і патрабуе «нешта зварыць» з яго да канца года

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не можа спаць з-за таго, што яго хвалюе праблема цэнтралізаванага тэставання. Пра гэта ён распавёў удзельнікам нарады па інтэграцыі біялогіі і медыцыны.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/lukaszenka-ne-moza-spac-z-za-ct-i-patrabue-neszta
🤮35🤬1🤩1
Піневіч лічыць заробкі медыкаў не заробкам, а «падарункам Лукашэнкі, які трэба адпрацаваць»

Медыкаў чакаюць чарговыя змены ў аплаце працы. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч абяцае, што ў выніку іх зарплаты вырастуць. Пра гэта ён паведаміў пасля сённяшняга паходу да Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/pinevicz-liczyc-zarobki-medykau-ne-zarobkam-a-pa
💩38😁4🤮3🤬2👍1
«Чым больш у Еўропе будзе супакойваючых размоў, тым даражэй у ёй будзе расійскі газ»

Тэлеграм-канал «Лісты да дачкі», які радуе нас дасціпнымі іранічнымі каментарамі па сітуацыі ў Беларусі, цяпер разважае наконт агульнай еўрапейскай стратэгіі ў дачыненні да Расіі. І прыходзіць да высновы, што прынцыповая пазіцыя — лепш, чым не прынцыповая.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/czym-bolsz-u-europe-budze-supakojvajuczyh-razmou
👍20
«Санкцыі ахопяць каля 40 тысяч беларускіх вертыкальнікаў»

Тыдзень таму Офісам украінскага прэзідэнта быў апублікаваны праект сёмага пакета антываенных санкцый. Прапанаваны размах проста здзіўляе. Мабыць, гэта першы сістэмны ўдар не толькі па «эканоміцы вайны», а найперш па імперскім светапоглядзе агрэсіўнай расійскай і беларускай уладнай эліты.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/palityka/sankcyi-ahopjac-kalja-40-tysjacz-belaruskih-verty
👍25🔥3
4 гады «хатняй хіміі» прызначылі маладой маці за відэа з вайсковай тэхнікай

Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Вольгі Буян, якую абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 КК РБ, паведамляюць праваабаронцы.

21 сакавіка Вольга адводзіла дзіця ў садок — па дарозе ўбачыла вайсковую расійскую тэхніку з апазнавальнымі выявамі, зрабіла з ёй відэа і адправіла ў тэлеграм-бот праекта «Беларускі Гаюн».

Асобу жанчыны вызначылі па відэакамерах, якія былі ўсталяваныя на чыгуначным пераездзе.

Судовае пасяджэнне ўзначальвала Вера Філонік — адна з самых «рэпрэсіўных» суддзяў не толькі ў рэгіёне, але і ў краіне, якая вельмі хутка зрабіла сваю кар'еру. Толькі за год, са жніўня 2020-га па кастрычнік 2021-га, суддзя, якой крыху больш за 30 гадоў, вынесла каля 40 «палітычных» прысудаў, жорстка пакараўшы беларусаў за іх грамадзянскую пазіцыю.
🤬22😢19👍1
Амерыканскія белыя матылькі vs беларускія камунальнікі. Хто пераможа?

У Гомелі змагаюцца з небяспечнымі вусенямі, якія ахутваюць дрэвы павуціннем. Лічынкі распаўсюджваюцца надзвычай імкліва, таму марудзіць нельга, кажуць камунальнікі.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/amerykanskija-belyja-matylki-vs-belaruskija-kamuna
😱15👍1
Вярхоўны Суд ліквідаваў арганізацыю Беларускай асацыяцыі студэнтаў архітэктараў

Арганізацыі хутка павінна было споўніцца 30 гадоў. Аднак Вярхоўны Суд яе ліквідаваў.

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/vjarhouny-sud-likvidavau-arhanizacyju-belaruskaj-a
🤬28