Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«За каго я галасавала — да справы дачынення не мае»

«Наша Ніва» пагаварыла з мамай, чые двое дзяцей рабілі сэлфі з Лукашэнкам.

https://nn.by/?c=ar&i=265801
Кандрусевіч у Мінску: Ва ўзросце амаль што 75 гадоў я нечакана для сябе аказаўся ў складанай сітуацыі

https://nn.by/?c=ar&i=265800
У цэнтры Мінска зноў заўважылі прыгажунь з бел-чырвона-белымі парасонамі.
У Беларусі з'явілася сем новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі Арцёма Міцука, Аляксандра Драздова, Рыгора Гунько, Давіда Збаранскага, Марка Антонава, Ігара Рудчыка, Уладзіслава Зяневіча.

Цяпер у Беларусі 167 палітвязняў.
Мінус 3,5 тоны пластыкавых адкідаў у Беларусі за год — МакДональдс узяў курс на захаванне наваколля і адмовы ад пластыку. Зараз гасцям прапануюць не браць трубачкі пры замове газіроўкі ці соку.

Што зроблена ў гэтым кірунку:
https://nn.by/?c=ar&i=265799
МЗС адрэагавала на агучаныя ўчора санкцыі з боку ЗША:

"Лічым гэта рашэнне эмацыйным, яно не мае нічога агульнага з рэальным становішчам спраў", — перакананыя ў ведамстве.

І нагадваюць, што "насаджаная амерыканцамі "дыктатура правоў чалавека" выглядае асабліва недарэчна на фоне таго, што ў саміх ЗША з правамі чалавека далёка не ўсё ў парадку".

"Меры ў адказ з нашага боку ўжо падрыхтаваны і будуць уведзены ў дзеянне. Сумна, што ўзаемадзеянню нават у такіх відавочных глабальных выкліках, як барацьба з тэрарызмам, ЗША аддаюць перавагу шлях канфрантацыі", — занепакоеныя беларускія партнёры.
Латушка патлумачыў, чаму лічыць, што сыход Лукашэнкі непазбежны

Тры сцэнары, якія проста цяпер паралельна развіваюцца ў Беларусі, Павел Латушка акрэсліў у новым выпуску дэбатаў «ДысКУТ».

Адзін сцэнар ён называе расійскім, другі — сцэнаром Лукашэнкі, трэці — беларускім.

Пра кожны з іх — тут:
https://nn.by/?c=ar&i=265811
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тадэвуш Кандрусевіч са слязамі ў голасе расказвае, як папрасіў кіроўцу спыніцца, калі перасек беларускую мяжу, стаў на калені, падзякаваў Богу за вяртанне і пацалаваў зямлю: "Гэта мая зямля!"
Перад урачыстай імшой у мінскай Катэдры мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з журналістамі.

Фота Надзеі Бужан
Памятаеце студэнта БДУІРа Яна Салановіча, якога судзілі 7 разоў агулам на 99 сутак за ўдзел у маршах? Гэта яшчэ не ўсё: сёння адбыўся 8 суд, хлопцу далі яшчэ 15 сутак.
Палітвязня Эдуарда Пальчыса перавезлі ў турму ў Жодзіне

Новы адрас для допісаў (і навагодніх паштовак): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а Турма № 8 Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу
Затрыманыя супрацоўнікі Прэс-клуба застаюцца пад вартай. Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

https://nn.by/?c=ar&i=265816
Журналістка Любоў Лунёва з сынам трапілі ў аварыю, паведамляюць яны ў сацсетках.