Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь ужо сёння

https://nn.by/?c=ar&i=265732
Новая "Наша гісторыя": Янка Брыль; Фердынанд Рушчыц; забойства эмігранта; Сяргей Палуян; Туніс з Аляксеем Ластоўскім; Ісус са Сніпішак...

Пытайцеся ў кіёсках, кнігарнях і гіпермаркетах. А найлепш падпісвайцеся на цэлае паўгоддзе: індэкс 00469.
Пасол Мезенцаў: У далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі — «слова за Мінскам»

«Глыбіня і маштаб інтэграцыі вызначаецца раўнапраўна двума бакамі. Мяркую, што слова за Мінскам», — заявіў Мезенцаỳ у інтэрв'ю праграме «Дзяржаўны інтарэс» тэлеканала «БелРос».

У верасні сакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота заявіў, што працу над некаторымі дарожнымі картамі па інтэграцыі прапанавана актывізаваць. «Пасля таго, як дарожныя карты былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза ў сілу розных абставінаў. Цяпер па некаторых дарожных картах прапанавана актывізаваць дзейнасць», — сказаў Рапота.
Здымак дваіх аўдавелых пінгвінаў, якія нібы суцяшаюць адзін аднаго, стаў пераможцам прэміі Ocean Photograph Awards часопіса Oceanographic

Фота было зроблена ў аўстралійскім Мельбурне нямецкім фатографам Тобіясам Баўмгертнерам.

Як яму распавялі, птушкі сапраўды незадоўга да гэтага страцілі спадарожнікаў жыцця.

«Адзін з валанцёраў падышоў да мяне і распавёў, што белы — гэта ўжо пажылая самка, якая страціла спадарожніка, і тое ж быццам бы здарылася з больш маладым самцом, — напісаў у сваім «Інстаграме» фатограф. — З тых часоў яны рэгулярна сустракаюцца, суцяшаюць адзін аднаго і разам гадзінамі назіраюць за агнямі горада».
Сітуацыя з каранавірусам ў Мінскай вобласці застаецца напружанай. Колькасць захварэлых павялічваецца

https://nn.by/?c=ar&i=265737
Анлайн-платформа «Імёны» вымушана вярнуць 89117 рублёў (гэта амаль $35 тысяч), тым, хто з-за мяжы падтрымаў праект Цэнтр медычнай дапамогі для пацярпелых падчас мірных дэманстрацый.

Але Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта адмовіў у рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі. Па законе «Імёны» не маюць права выкарыстоўваць гэтыя грошы без рэгістрацыі дэпартамента, піша @bajby
Спявачка Жанэт стала заслужанай артысткай Беларусі. Адпаведны указ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.
Ігумення Гаўрыіла ўзнагароджаная ордэнам Францыска Скарыны.
Пасол Сямашка: Мяне, шчыра кажучы, як беларуса вельмі плюшчыць, калі кажуць, што беларусаў субсідзіруюць, датуюць

https://nn.by/?c=ar&i=265745
«Раю ўсім: ганяйце ва ўсю моц!»

Гутарка з найлепшым беларускім лыжнікам часоў незалежнасці Сяргеем Далідовічам.

https://nn.by/?c=ar&i=265627
Нацыянальны сход апублікаваў афіцыйную заяву ў сувязі з прыняццем Еўрапарламентам рэзалюцыі па Беларусі:

"26 ноября Европейский парламент принял резолюцию по Беларуси, которая в очередной раз изобилует обвинениями, основанными на искажении и тенденциозной оценке событий, происходящих в нашей стране. Европейские парламентарии при этом словно не слышат мнение большинства белорусских граждан, которые сделали свой выбор и хотят жить в стабильной и безопасной стране. Национальное собрание рассматривает принятие резолюции как неприемлемое вмешательство во внутренние дела суверенного и независимого государства. <...> Белорусские парламентарии твердо уверены, что все попытки давления на Беларусь и стремление изменить вектор развития государства являются неправомерными и бесперспективными".
Што рабіць з АМАПам пасля сыходу Лукашэнкі і як рэфармаваць МУС

Пра гэта паразважалі капітан юстыцыі ў адстаўцы Святлана Хілько і былы старшы следчы, заснавальнік BYPOL Андрэй Астаповіч у выпуску дэбатаў «ДысКУТ».

▫️ Што такое люстрацыя і для чаго яна патрэбная,
▫️ ці трэба распускаць АМАП, ГУБАЗіК,
▫️ на што трэба пераарыентаваць усю сістэму і іншыя пытанні:
https://nn.by/?c=ar&i=265751
ЗША ўвялі санкцыі супраць намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча, а таксама супраць чатырох арганізацый: ЦВК, мінскі АМАП, Мінскае ГУУС, спецатрад "Альфа" КДБ.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа: ЗША ўводзяць візавыя абмежаванні для 39 асоб, якія маюць дачыненне да падрыву дэмакратыі ў Беларусі.
У Новай Баравой невядомыя наводзяць свае парадкі ў дварах. На першым відэа мужчына пералазіць цераз агароджу, каб сарваць бчб-сцяг на велапаркоўцы (не атрымліваецца, напарнік перадае яму гарэлку, пасля нож), на другім — парачка страсае цацкі з навагодняй ялінкі. На фота — яшчэ адзін незнаёмец зразае стужачкі.

Медыя @kyky_org
Ужо заўтра, 24 снежня, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правядзе імшы ў мінскай Катэдры: а 19-й па-польску і а 21-й па-беларуску, паведаміў радасную навіну біскуп Юрый Касабуцкі (праўда, з агаворкай, "калі ўсё будзе добра"). 25 снежня Тадэвуш Кандрусевіч будзе служыць у Чырвоным касцёле а 11.00 і 13.00.

Нагадаем, 31 жніўня памежнікі не пусцілі мітрапаліта ў Беларусь, амаль тры месяцы ён знаходзіўся за мяжой.
Грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, якую асудзілі на 2,5 года зняволення за сарваную з сілавіка маску, прызнаная палітзняволенай.

Па стане на 23 снежня ў Беларусі ўжо 160 палітычных зняволеных.
Правільны падарунак — правільны каляндар "Нашай гісторыі". У гэтым годзе ён называецца “365 слоў на кожны дзень”. Аўтар тэксту – Андрэй Горват, на кожны дзень — сакавітае беларускае слова ад аўтара "Радзіва Прудок". А на кожны месяц — маляўнічая карцінка ад сусветна прызнанага фотамайстра Сяргея Гапона, які жыве ў Крэве. А таксама ўсе важныя юбілеі падзеі года ад аўтараў «Нашай гісторыі».

Пытайцеся ў кіёсках, кнігарнях, а таксама інтэрнэт-крамах Symbal.by, Kniganosha.by, Mmkut.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.