Наша Ніва
25.9K subscribers
63.2K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Сёлета было адменена «Еўрабачанне», але пасля перапынку быў адноўлены конкурс «Цюркбачанне» для спевакоў з цюркскіх краін або «цюркскага паходжання з краін, дзе значная частка насельніцтва размаўляе на цюркскіх мовах».

Была рэпрэзентаваная і Беларусь. Кім і якое месца заняў прадстаўнік нашай краіны?

https://nn.by/?c=ar&i=265666
З наступных 19 дзён больш за палову — святочныя. Затое ў 2021-м з дадатковымі выходнымі ўсё кепска

На гэтыя тры тыдні тройчы прыпадаюць вялікія выходныя:

25-27 снежня (пятніца — нядзеля), затым 1-3 студзеня (пятніца — нядзеля). І нарэшце 7-10 студзеня (чацвер — нядзеля). Працоўны дзень з 8 студзеня (пятніца) перанесены на суботу 16 студзеня.

Гэта значыць, што з наступных 19 дзён (23 снежня — 10 студзеня) 10 будуць выходнымі.

А вось наогул у 2021-м годзе з дадатковымі выходнымі асабліва не пашанцавала. Толькі 8 сакавіка — панядзелак.

1 мая — субота, 9 мая — нядзеля, 3 ліпеня — субота, 7 лістапада — субота. 25 снежня 2021 года — субота. І што самае кепскае, 1 студзеня 2022 года — субота.

Перанос толькі ў пачатку мая, калі Радуніца (11 мая). Тады будзе чатыры запар выходныя: з 8 мая па 11-е.
Пасля 15 сутак па 23.34 з нацбанка звольнілі юрыстку

«Калі прыйшла на працу пасля таго, як адбыла адміністрацыйны арышт, на маім стале ляжала ўжо напісаная заява на звальненне».

https://nn.by/?c=ar&i=265684
Экс-прэм'ер Кабякоў аб пратэстах у Беларусі: Сітуацыя няпростая

https://nn.by/?c=ar&i=265685
«У новай Беларусі чорных спісаў не будзе: хочаш збіраць Мінск-Арэну — калі ласка»

Вялікая гутарка з Маргарытай Ляўчук. Цяпер яна са сваёй камандай працуе над выглядам сферы культуры ў новай Беларусі і жыве ў Літве.

https://nn.by/?c=ar&i=265615
Вользе Класкоўскай прысудзілі 2 гады калоніі за перакрытую дарогу ў Серабранцы

https://nn.by/?c=ar&i=265692
Першыя хвіліны на свабодзе палітвязняў Артура Булаўскага і Максіма Бабіча. Ім прысудзілі "хатнюю хімію".
У ДТЗ пад Плешчаніцамі загінула 71-гадовая доктарка

Мясцовыя СМІ пішуць, што за стырном быў старшыня Кастрычніцкага сельсавета, які раней займаў пасаду намесніка начальніка Лагойскага РАУС.

https://nn.by/?c=ar&i=265691
Макей пракаментаваў санкцыі ЕС: будзе абмежавана дзейнасць палітычных фондаў і гуманітарных праграм

Па словах міністра, яго ведамства прапанавала дзеянні ў адказ на еўрапейскія санкцыі. Яны ўключаюць пашырэнне спісу людзей, якім будзе забаронены ўезд у Беларусь.

МЗС прыняла рашэнне аб абмежаванні дзейнасці шэрагу палітычных фондаў у Беларусі, а таксама аб пераглядзе рэалізацыі шэрагу гуманітарных, адукацыйных, культурных праграм, што дзейнічаюць пад эгідай пасольстваў замежных дзяржаў.

Макей распавёў яшчэ пра тры напрамкі, але не назваў, што за яны.
❗️ Сілавікі прыйшлі дадому да праграмнага дырэктара Прэс-клуба Алы Шарко. Яна паспела паведаміць у @bajby, што сілавікі ламаюць ёй дзверы.
Наша Ніва
Макей пракаментаваў санкцыі ЕС: будзе абмежавана дзейнасць палітычных фондаў і гуманітарных праграм Па словах міністра, яго ведамства прапанавала дзеянні ў адказ на еўрапейскія санкцыі. Яны ўключаюць пашырэнне спісу людзей, якім будзе забаронены ўезд у Беларусь.…
Макей анансаваў, што ўлады пайшлі на саступкі ў пытанні вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Нунцый Гуджэроці перадаў Лукашэнку ліст, у якім выказвалася просьба, звязаная з персонай арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, заявіў Макей.

Лукашэнка даручыў знайсці рашэнне з улікам усіх наяўных прававых механізмаў. Набліжэнне Раства стала дадатковым аргументам на карысць прыняцця рашэння па сітуацыі з Кандрусевічам, "нягледзячы на шэраг негатыўных момантаў, звязаных з гэтай персонай".
Наша Ніва
❗️ Сілавікі прыйшлі дадому да праграмнага дырэктара Прэс-клуба Алы Шарко. Яна паспела паведаміць у @bajby, што сілавікі ламаюць ёй дзверы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чалавек у цывільным выштурхоўвае адваката Сяргея Зікрацкага з кватэры праграмнага дырэктара «Прэс-клуба» Алы Шарко, дзе адбываецца ператрус.
Заснавальніка Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі па прылёце ў Мінск у Нацыянальным аэрапорце. У офісе арганізацыі сілавікі. Ператрусы адбываюцца ў дырэктара Press Club Сяргея Альшэўскага і праграмнай дырэктаркі Алы Шарко. @nashaniva
За рэпост у вайберы затрымалі драгічынскага рэпарцёра

https://nn.by/?c=ar&i=265705
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У сеціве з'явілася відэа з цэнтра Брэста, знятае ўвечары 10 жніўня. На ім бачна, як сілавікі страляюць ва ўпор у бок пратэстоўцаў.

Відэа: Бінокль
❗️Каля кватэры праграмнай дырэктаркі "Прэс-клуба" Алы Шарко, дзе адбываецца ператрус, затрымалі намесніка галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Скурко, рэпарцёрку "Анлайнера" Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча. Усіх вязуць у Маскоўскае РУУС для праверкі.

Адвакат Сяргей Зікрацкі адзіны, хто застаецца ля кватэры Алы Шарко.
❗️Пасля таго, як затрымалі журналістаў, з кватэры вывелі праграмную дырэктарку "Прэс-клуба" Алу Шарко. Яе вязуць у Дэпартамент фінансавых расследаванняў на Кальварыйскую.