Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Падтрымаць працу "Нашай Нівы" можна двума спосабамі.

1. Аплата праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Альбо нумар паслугі 4346851
2. Пералічыць грошы праз Клуб Нашай Нівы — https://club.nn.by/plans.php. Трэба зарэгістравацца праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму.

Даслаць навіну, падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot. Пытанні рэкламы: @nnads_bot

Дзякуй за вашу падтрымку!
Наша Ніва
Пры затрыманні ў раёне Залатой Горкі міліцыянер паваліў жанчыну на зямлю і паваліўся сам. Фоты @onlinerby
Міліцыя Мінска абвяргае тое, што супрацоўнік пры затрыманні жанчыны збіў яе з ног:

"Один из участников так называемого марша в попытке скрыться сбил девушку с ног. Находившийся в тот момент поблизости сотрудник пытался предотвратить падение гражданки, но, помогая, упал сам.

Убегавшего молодого человека задержали. Его и девушку доставили в Советское РУВД для разбирательств".
Ці будзе Святлана Ціханоўская анансаваць маштабныя акцыі пратэсту да канца года? У эфіры расійскага тэлеканала «Дождь» адказаў Франак Вячорка:

«Акцыі будуць працягвацца ў любым разе, але гэта будуць флэшмобы, маленькія выхады на вуліцу, вывешванне сцягоў. Але масавая маршы павінны трошкі прыпыніцца. Ёсць некалькі прычын — холадна, узровень рэпрэсій зашкальвае і каранавірус».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Увечары адбыліся затрыманні ў Новай Баравой. На відэа бачна, як хлопца б'юць у твар.
Увечары калона Сухарава і Захаду вайшла на дарогу. Апроч таго, пратэстоўцы выйшлі на вуліцу Матусевіча ў Мінску. Відаць і сумесную калону жыхароў Фаніпаля і Дзяржынска.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка сёння ўрачыста выпраўляў некалькі соцень трактараў у падарожжа на Віцебшчыну. А вы ацаніце яго модны лук.
Новая "Наша гісторыя": Янка Брыль; Фердынанд Рушчыц; забойства эмігранта; Сяргей Палуян; Туніс з Аляксеем Ластоўскім...

Пытайцеся ў кіёсках, кнігарнях і гіпермаркетах. А найлепш падпісвайцеся на цэлае паўгоддзе: індэкс 00469.
У горадзе Новаваронежы, што ў Расіі, паставілі помнік Алёнцы. Падобна, што гэта помнік усяму 2020 году.
Чытачы @nashaniva пішуць палітвязням і атрымліваюць весткі ад іх.

Адрасы палітычных зняволеных можна знайсці па спасылцы.
Сёння і заўтра апошнія дні, каб аформіць падпіску на паўгоддзе анлайн. Да 21 снежня праз сайт Belpost.by можна падпісацца на часопісы "Наша гісторыя", а для дзяцей — "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!" на 01-06 / 2021.

Падпіска на поштах прымаецца да 26 снежня. Але там вам давядзецца стаяць у чарзе. А анлайн падпісацца — пара клікаў. Падпішыцеся самі, падпішыце бацькоў, дый родную школу.

Тут інструкцыя, як падпісацца анлайн, не ходзячы на пошту: https://nn.by/?c=ar&i=259092
Ужо ў студзені 2021 года ў школах Беларусі з’явяцца кіраўнікі па вайскова-патрыятычным выхаванні — 1900 чалавек. Пра гэта заявіў старшыня праўладнага Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў
Навіна пра Вольгу Хіжынкову ў "Прэсболе" то з'яўлялася, то знікала. Урэшце яна з'явілася з прыпіскай: "Хто сатрэ гэтую навіну, той чалавек без сумлення".
Памёр Мікалай Тоўсцік.

Ён быў галоўным рэдактарам “Магілёўскай праўды” і намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты”.

"У чалавека заўсёды ёсць выбар — быць сумленным або несумленным. І час, у які ён жыве, прафесія і месца працы тут абсалютна ні пры чым. Гэта як розум ці як грошы — або ёсць, або няма", — казаў Мікалай Тоўсцік.
Германія, Нідэрланды, Бельгія закрылі мяжу для рэйсаў з Брытаніі. Аналагічнае рашэнне заўтра могуць прыняць іншыя краіны Еўрасаюза.

Гэта робіцца, каб спыніць распаўсюджанне новага, больш заразнага штама кавіду. Ён масава распаўсюджваецца ў Англіі і ўжо трапіў у Данію, Нідэрланды і Паўднёвую Афрыку.