Апошняе слова палітвязня Вольгі Класкоўскай: «Мне пагражалі расстрэлам, але яны мяне не зламалi і не зламаюць. Жыве Беларусь!»
38-гадовую былую журналістку «Народнай Волі» вінавацяць у тым, што яна перакрывала рух у Серабранцы. Два хлопцы, якія праязджалі міма, накінуліся на актывістаў, якія стаялі на дарозе. Класкоўская не ўдзельнічала ў бойцы, а наадварот, расцягвала людзей. Тым не менш пракурор патрабуе для яе 2 гады калоніі. Астатнім хлопцам, якія перакрывалі дарогу, – таксама палітвязням, пракурор хоча даць хатнюю хімію.
Onliner.by запісаў апошняе слова Вольгі Класкоўскай у судзе:
«Калi мяне затрымлiвалi, вельмi моцна збiлi. Мне стала вельмi кепска ў мiлiцыi, выклiкалi медыцынскую дапамогу. Мяне адвезлі ў 5-ты шпiталь, дзе дыягнаставалi ЧМТ і страсенне мозгу. Гэта ўсё ёсць у крымiнальнай справе, але чамусьцi такія дробязi нiкому не цiкавыя. Пасля таго, як мне было прызначана лячэнне, мяне скралi невядомыя ў балаклавах лiтаральна з-пад кропельнiцы, з катэтарам. Калі я трапiла на Акрэсцiна, а пасля ў Жодзіна, мне было адмоўлена ў медыцынскай дапамозе, нягледзячы на заключэнне. У РУУСе я адмовiлася даваць паказанні, мне некалькi разоў пагражалi расстрэлам у выпадку, калі я не пачну сведчыць супраць сябе альбо iншых людзей. Я адмовiлася. Яны мяне не зламалi і не зламаюць. Калi мяне асудзяць па гэтым артыкуле, для мяне гэта будзе вялiкi гонар. Значыцца, маё жыццё было пражыта недарэмна, я са сваiм народам. Жыве Беларусь!»

"Я выходжу". Нядзельныя маршы і ланцугі салідарнасці ў розных раёнах сталіцы.
Навапалачане скандуюць "Трыбунал", а жыхары арагарадка Прылукі, што на Міншчыне, нясуць вялікі сцяг.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Верым, можам, пераможам" — скандуюць Навінкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вяснянка выйшла.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары "Маяка Мінска" пагулялі па раёне з паўгадзінкі і спакойна разышліся да прыезду сілавікоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Грушаўцы затрымалі каля шасці чалавек. Сярод іх і хлопцы, і дзяўчаты, паведамляе @onlinerby.

"Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар" — раіць Чыжоўка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пад грукат барабанаў ідзе Паўднёвы Захад.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шарыкі выйшлі на марш.
Наша Ніва
На Грушаўцы затрымалі каля шасці чалавек. Сярод іх і хлопцы, і дзяўчаты, паведамляе @onlinerby.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адно відэа затрыманняў на Грушаўцы. У канцы роліка можна ацаніць рэакцыю мясцовых жанчын на з'яўленне ў раёне сілавікоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Лошыцы сёння ўзялі на марш і чырвона-зялёныя сцягі.