Наша Ніва
25.9K subscribers
63.2K photos
9.61K videos
2 files
49.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Адміністратарку тэлеграм-чата «Кантроль аўтазакаў Мінск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у Маршы.

Затрыманую супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 14 снежня ў Мінску адміністратарку тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «Чат лошков-петушков» 25-гадовую Ганну Аленскую суд арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у акцыі 25 кастрычніка. Дзяўчына цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

https://nn.by/?c=ar&i=265547
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Партызаны Дзяржынска, Фаніпаля, Стоўбцаў і мінскіх раёнаў Міхалова ды Грушаўка правялі сустрэчу на самым высокім узроўні: на гары Дзяржынская – самай высокай кропцы Беларусі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Спартыўная" таксама зладзіла суботні марш.
🎺«За дзве ходкі схуднеў на 10 кілаграмаў»

Гутарка з тым самым трубачом, якога ўжо не раз затрымлівалі за выкананне «Трох чарапах» і «Муроў»

https://nn.by/?c=ar&i=265438
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце хвіліну гэтага відэа ад АНТ.

Тут гучыць тры тэзісы:
1) Ананімная жанчына са змененым голасам: За што мяне называюць дурай, ізгоем і ябацькай? Мяне аблілі гаўном;
2) Ананімная жанчына: Калі муж мяне пабачыць, то прыб’е;
3) Грозны вядучы Ігар Тур: Падзенне воласа з яе галавы будзе азначаць для вас гады зняволення. Гэта пазіцыя ўзгоднена вельмі высока.
Наша Ніва
У Лебядзіны дзіцячую імпрэзу сарвалі сілавікі ў балаклавах, якія заехалі проста ў двор.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лебядзіны на вечаровае чаяванне прыехалі два міліцэйскія бусы. Затрымалі трох чалавек, па словах мясцовых, такі быў загад у сілавікоў.

На відэа бачна, як разам з бацькам у аўтобус вядуць і маленькіх дзяцей.
«Міліцыянт сказаў, што нашу сям’ю і так занадта доўга шкадавалі»

Бчб-нявеста Іна Зайцава расказала пра ад'езд ва Украіну

https://nn.by/?c=ar&i=265557
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У мінскім Сухараве людзі ад самай раніцы гуляюць вуліцамі свайго раёна.
Віталь Артыст прысвяціў песню "Сузор'е" беларускім пратэстоўцам

"Я сочинил эту песню когда
осознал, что люди моей страны – авторы нового созвездия.

2020 был не простой для всех, и в видео можно увидеть лица, для которых он стал последним. Мы благодарны им за их яркий свет и продолжим светить сами – до нового рассвета.

С некоторыми мы были знакомы, кого-то видели только на экране. Эта музыка и видео – наша память и уважение ушедшим, а также созвездию наших смелых и гордых людей, которое видно из космоса!"
https://youtu.be/0BY2zQrIGrQ
Сябры, калі ласка, дзяліцеся з намі фота і відэа з месцаў падзей, дасылайце любую інфармацыю, якую вы лічыце важнай. Адпраўляйце ўсё ў наш бот @nashanivabot

Дзякуй!
Ураніцы ў раёне Спартыўнай у Мінску залуналі сцягі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску ў суправаджэнні міліцэйскай машыны пад песню "Любімую не аддаюць" едуць трактары!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Трактары з чырвона-зялёнымі сцягамі на Філімонава – павольна едуць парамі, займаючы дзве паласы.
Праўладны памыйны тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы» ў дзявяты (!) раз закупляе ботаў, каб колькасць падпісчыкаў не апусцілася ніжэй за 100 тысяч. На гэты канал прымусова падпісвалі бюджэтнікаў, зараз ён займае 20-е месца ў беларускім тэлеграм-рэйтынгу.

Плаўнае падзенне колькасці падпісчыкаў адбываецца абсалютна ва ўсіх каналаў з топ-30. Гэта натуральны працэс, ніхто не робіць з гэтага бяды.

Але са Злівамі сітуацыя іншая: кожны раз, калі колькасць падпісчыкаў апускалася да псіхалагічнай мяжы 100 тысяч, адбываўся масавы наплыў «новых чытачоў». Сёння ўначы, напрыклад, падпісчыкаў было 99883, але ранкам аднекуль дадалося +500 акаўнтаў. Пасля кожнага такога ўкіда зноў пачынаецца плаўны адток. Купляць такіх чытачоў-ботаў можна на спецыяльных біржах. Фэйкавыя акаўнты лічацца падпісчыкамі, але, натуральна, не могуць чытаць навіны. У выніку па ахопе сярэдняга допіса «Злівы» займаюць толькі 46-месца ў беларускім тэлеграме.

Сярод аўтараў «Зліваў» ідэнтыфікаваны журналіст холдынга «СБ» Аляксандр Бянько (на фота).
Сёння «Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова мусіць выйсці на волю пасля 42 сутак арышту. Чакаецца, што яе адпусцяць з Жодзіна ў 15:32.

У Жодзіна Хіжынкову перавезлі спецыяльна за дзень да вызвалення, каб яе не сустракалі людзі ў Мінску.
Апошняе слова палітвязня Вольгі Класкоўскай: «Мне пагражалі расстрэлам, але яны мяне не зламалi і не зламаюць. Жыве Беларусь!»

38-гадовую былую журналістку «Народнай Волі» вінавацяць у тым, што яна перакрывала рух у Серабранцы. Два хлопцы, якія праязджалі міма, накінуліся на актывістаў, якія стаялі на дарозе. Класкоўская не ўдзельнічала ў бойцы, а наадварот, расцягвала людзей. Тым не менш пракурор патрабуе для яе 2 гады калоніі. Астатнім хлопцам, якія перакрывалі дарогу, – таксама палітвязням, пракурор хоча даць хатнюю хімію.

Onliner.by запісаў апошняе слова Вольгі Класкоўскай у судзе:
«Калi мяне затрымлiвалi, вельмi моцна збiлi. Мне стала вельмi кепска ў мiлiцыi, выклiкалi медыцынскую дапамогу. Мяне адвезлі ў 5-ты шпiталь, дзе дыягнаставалi ЧМТ і страсенне мозгу. Гэта ўсё ёсць у крымiнальнай справе, але чамусьцi такія дробязi нiкому не цiкавыя. Пасля таго, як мне было прызначана лячэнне, мяне скралi невядомыя ў балаклавах лiтаральна з-пад кропельнiцы, з катэтарам. Калі я трапiла на Акрэсцiна, а пасля ў Жодзіна, мне было адмоўлена ў медыцынскай дапамозе, нягледзячы на заключэнне. У РУУСе я адмовiлася даваць паказанні, мне некалькi разоў пагражалi расстрэлам у выпадку, калі я не пачну сведчыць супраць сябе альбо iншых людзей. Я адмовiлася. Яны мяне не зламалi і не зламаюць. Калi мяне асудзяць па гэтым артыкуле, для мяне гэта будзе вялiкi гонар. Значыцца, маё жыццё было пражыта недарэмна, я са сваiм народам. Жыве Беларусь!»
Знакамітая амерыканская актрыса і спявачка Кортні Лав выказала захапленне акцыяй беларусак у падтрымку зняволенай Вольгі Хіжынковай.